Злая зорка
Шрифт:
— А Глеб там. Глеб там! — з болем i страхам вырвалася ў Ірыны.
— Глеб там, — шэптам, як баючыся, што пачуе тая сіла, што пагражае сыну, вымавіла Вольга Андрэеўна.
I крык сынавай жонкі, якая не пазнала яшчэ i радасцей мядовага часу, i шэпт маці скаланулі, спалохалі i пасаромілі Уладзіміра Паўлавіча: пра ўсё ён думаў, а пра сына менш за ўсё, быццам яму нічога i не пагражала. A ў гэты міг i яму страх ударыў у сэрца. Але хіба ён, муж, бацька, кіраўнік, мае права выдаваць свой страх? Яго страх даканае маці. I ён сказаў, нібы знаў пэўна, — каб заспакоіць ix:
— Заўтра Глеб прыедзе. Ад таго я i не расказваў вам, каб не палохаць. Але, бачыце, я не баюся. Дзедзе, а там радыяцыйная ахова — на ўзроўні.
— Ды ўжо ж! Аховай займаліся, таму чатыры дні не маглі паведаміць… A перадалі… Уладзімір Паўлавіч!
— А яшчэ крычым пра галоснасць! — узлавана падтрымала яе свякроў.— Дзе яна, галоснасць ваша?
Нявестцы Уладзімір Паўлавіч гатовы быў падтакваць i нават спрэчныя яе выказванні выслухоўваў спакойна. A ўедлівая крытычнасць жонкі раздражняла больш, чым раней. Звычайна ён слухаў яе з цікавасцю, парыраваў з гумарам, але разумна прызнаваў, што яна, радавы бібліятэкар, лепш, чым усе памочнікі, большасць з якіх падхалімнічаюць, памагае вывучаць настрой людзей. Што чуе яна ад бацькоў i дзяцей, тое яму мог сказаць хіба што Пустаход, але ж які ні народнік Іван, псіхалогія ў яго — кіраўніка, узняўся i ён над такімі, як Галя Быхоўская, уласны зяць, механізатар, крытыкуе яго i калгаснікі не ўсе задаволены ім.
Хацеў адказаць жонцы наконт галоснасці: маўляў, каму-каму, а табе яе хапае. Але адчуў, як устрывожылася маці за сына, ды i жонка за мужа, i стрымаў свой гумар, зразумеў, што не да месца ён тут, любое аспрэчванне ix — што соль на рану. Ды i што аспрэчваць! Сам ён, можа, горш думае пра некаторыя рэчы, больш бязлітасна, толькі яго навучылі маўчаць. A ім навошта маўчаць, жанчынам, ды яшчэ за сямейным сталом? Больш таго, пашкадаваў жонку: колькі яна правяла бяссонных начэй з-за Барыса, а цяпер яшчэ i Глеб, які ніколі не даваў падставы маці i бацьку для сур’ёзных хваляванняў. I вось далі абставіны. Д’ябальскія абставіны! Неспадзяваныя. Пра ўсё думалі, гаварылі, нават пра атамную вайну. А пра такую бяду ніхто ніколі слова не сказаў. Во навала дык навала! I жанчыны маюць рацыю: самае цяжкае адчуванне ад таго, што нічога не ведаеш, у яго, гаспадара раёна, па сутнасці, ніякай інфармацыі. Маўчыць Гомель. Маўчыць Кіеў! А ix жа станцыя! Колькі ён патраціў энергіі, каб пераканаць Пятра i тых членаў бюро, якія глядзелі яму ў рот, — не выводзіць дзяцей на дэмаистрацыю. I напэўна не пераканаў бы, каб не прыезд Пустахода з незвычайным паведамленнем, не дабро абкома. Значыць, сакратар абкома мае інфармацыю, калі не глыбейшую, то шырэйшую, чым маюць яны — усе тыя, хто пятыя суткі набірае рэнтгены, аднак нічога не сказаў на званок Сінякова, толькі даў згоду: школьнікаў не выводзіць. Злітаваўся. Ашчаслівіў. Без яго не маглі вырашыць меру аховы дзяцей! Асуджаюць Карповіча, а ён ухваляе рашучасць урача.
Чалавек думаў пра дзяцей. Дрэнна, што толькі пра сваіх. Але i так падаў сігнал трывогі.
Каб ён выказаў усе тыя думкі ўстрывожаным жонцы i нявестцы! Здзівіліся б! Напэўна! А чаму не выказвае? Загадка загадак. Моцныя тармазы паставілі за чвэрць стагоддзя працы ў апараце? А можа, ёсць у гэтым i мудрасць — не выдаваць паведамленне аб няшчасці ўсё адразу, каб не абрушыць на людзей горны абвал. Не вытрымаюць людзі, захлынуцца ў паніцы. Не для сваёй жа выгады не расказваў ён Вользе i Ірыне ў гэтыя дні ўсяго, што ведаў? Для ix спакою. Шкадаваў ix. Во зараз мусіў расказачь больш, чым, напэўна, расказаў бы, каб не было паведамлення па тэлебачанні, эвакуацыі суседзяў. А расказаў — i цяпер можна глянуць у ix вочы: колькі ў ix страху!
— Не панікуйце. Спіце спакойна. Заўтра я навяду даведкі.
Сам жахнуўся сваіх слоў: «Спіце спакойна». Як з развітальнай прамовы. Які там спакой!
Ноч была бяссонная. Маладая, можа, трохі i паспала, ва ўсялякім разе, не выдавала сябе: не рыпалі дзверы, не скрьшела падлога. A ім, старым, i таблеткі не памаглі. Злаваліся адно на аднаго: «Чаму не спіш?» — «А чаму ты не спіш?»
Але на работу пайшлі акуратна.
Для Уладзіміра Паўлавіча дзень быў шалёны. Пярэдадзень свята заўсёды марафон, самі яго наладжвалі. Акрамя перадсвяточных клопатаў, якіх хоць адбаўляй, праводзілі ўзаемаправерку гатоўнасці кармаўборачнай тэхнікі. Даўняя завядзёнка, якой ганарыліся: самі прыдумалі, ніхто не падказваў зверху. Але чаму перад Першамаем ці Днём Пёрамогі? Востры на язык, Пыльчанка i раней жартаваў: усераённая п’янка! Хоць быў сааўтарам задумы. Сапраўды, камісіі тых гаспадарак, якія спаборнічалі, ехалі адзін
Ён не затрымліваўся на праверках, ездзіў з калгаса ў калгас, сам за рулём «газіка», вазіў з сабой Пятрушкіна з ДП-5. Даручаў яму, пакуль прымалі тэхніку, выязджаць у поле, далей ад людскіх вачэй, i рабіць замеры. Зрабілі адкрыццё: вышэйшыя паказчыкі давала не паветра, давала зямля. Можна ўсцешыцца, што радыяцыя ў паветры паніжаецца. Але зямля… як набірае зямля! А што з гэтага вынікае — дык i бабулям, што грэюцца на прызбах, зразумела. Чым яе вымые з зямлі? Дажджамі? Куды?
Застаючыся ў машыне з адным Ііятрушкіным, Пыльчанка даваў волю пачуццям i хрысціў на чым свет стаіць i сябе, сваю неадукавасць, i ягоную, начальніка штаба, i вучоных, i ўсяго кіраўніцтва. Падпалкоўніка скразняком прадзімалі такія словы. Што стала з чалавекам! Як з якара сарваўся. Панікуе? Баіцца? Ды не, не падобна.
Нe вытлумачыўшы нічога таварышу па незвычайным падарожжы, Пыльчанка накіраваўся ў суседні раён, па палявых, балотных дарогах, ведаў мясціны, паляваў тут, выехаў у прырэчча, адкуль відаць станцыя, дзесятак кіламетраў да яе, не больш. Выскачыў з машыны, падняўся на ўзгорак. Вось яна — рукою падаць. Стаіць. Не дыміць. Не закапцела. Архітэктурай сваёй яна не захапляла ні здалёк, ні зблізку. Звычайны прамысловы аб’ект. Куды лепш глядзіцца горад, што вырас справа, кіламетры за тры. Горад, які яны часта лаялі — выцягвае рабочую сілу. Не станцыю лаялі — горад, бо большасць ix людзей робіць не на АЭС — у горадзе, у арганізацыях, якія абслугоўваюць станцыю, будуюць новую чаргу яе. Акрамя сына свайго, Уладзімір Паўлавіч не ведаў чалавека ca свайго горада, з Пустаходавага калгаса, які рабіў бы непасрздна вось у гэтых карпусах, высокіх i нізкіх. Глеб казаў, што ёсць такія, ездзяць разам з ім дадому.
Увагу прыцягнуў верталёт. Ён павіс над крайнім блокам станцыі. Пад верталётам гойдаўся пакет. Сарваўся, паляцеў уніз. За першым верталётам праз мінуты дзве-тры з’явіўся другі з такім жа пакетам, трэці…
Значна пазней Пыльчанка, як i ўсе іншыя, даведаецца, што верталёты кідалі ў жэрла разбуранага рэактара свінец i пясок. Дагэтуль многія вучоныя i тэхнікі сумняваюцца ў эфектыўнасці такога «тушэння» д’ябальскага агню. Разбураючы ядзернае гаручае, цяжкія пакеты пяску i свінцу выплёсквалі ў атмасферу дадатковыя мільёны бэр.
Але ў той час наяўнасць верталётаў, ix метадычная руплівая праца заспакоіла Уладзіміра Паўлавіча — бацьку. За Глеба заспакоіла. Не адзін яго сын працуе там — сотні, тысячы людзей. Не сталі б ix там трымаць, каб пагражала небяспека. Лаючы кіраўніцтва за ўтойванне праўды, ён па-ранейшаму мераў гэтых людзей на свой аршын: i ён хаваў праўду нават ад жонкі i нявесткі. Але каб паслаць дзяцей на смерць… О, не! На гэта не прымусілі б пад дулам аўтамата. Лягчэй памерці самому. Падумаў так — i яшчэ больш заспакоіў сябе. Нямала дрэнных кіраўнікоў, але, упэўнены быў, мала хто з самых забурэлых мог бы паслаць людзей на смерць. Урэшце, ёсць магутны інстынкт самааховы.
A Пятрушкіна ў гэты час кідала ў «газіку» ў жар i ў холад. Зашкаліла прыбор. I ён мог уявіць, які фон ix акружае. Чаго ён там не бачыў, гэты чортаў Пыльчанка? Вылез на бугор, як блыха на пуп. Во даў бог начальнічка! Спадзяваўся, што пасля трыццаці гадоў блукання па свеце — ад Кубы да Курыл — урэшце знайшоў зацішны куток, спакойную работу. Нішто сабе зацішак! Горш за вайну. Там хоць ворага ведаеш. Плюнуць на ўсё? Ёсць жа пенсія. Не, не дазволіць афіцэрскі гонар, пачуццё грамадзянскага абавязку. Недарэмна i служба яго называецца грамадзянскай абаронай. Любіў службу сваю, а тут узненавідзеў — з-за яе бездапаможнасці. Правільна мацюкае яе Пыльчанка! Аднак як сказаць яму, што трэба хутчэй ад’язджаць? Каб не падумаў, што ён спалохаўся.