Злая зорка
Шрифт:
VII
Быў вечар i была раніца: дзень трэці. Панядзелак. Цяжкі. Не, звычайны — для Уладзіміра Паўлавіча. Рабочы.
Першым аўтобусам, у шэсць раніцы, паехалі ў Гомель Барыс i Тамара. Барыс абліўся на двары халоднай вадой i як абнавіўся. Свежы, крамяны, падцягнуты i сур’ёзны, без дурносаў. Не, так змяніла яго форма — ваенная. Калі сын у форме, за яго можна не турбавацца, ды яшчэ з такой спадарожніцай, як Тамара.
Уладзімір Паўлавіч любаваўся сынам, праводзячы да вакзала. Дакладна адышоў аўтобус. Звыкла абуджаўся горад. У сё разам супакоіла, зняла ўчарашнюю трывогу. Падумаў,
I на рабоце… Каскад званкоў. Звычайных. Рабочых… Гомель знаў пра аварыю. Але ніхто не пазваніў з гэтай нагоды. Ніхто не ўзнімаў трывогі. I старшыня паехаў у калгасы паўночнай зоны, свае падшэфныя. Яны адставалі з пасадкай бульбы, ды i надоі ўпалі. Пыльчанка высмейваў гэтыя аўралы, кал i пры падзенні надояў на паўлітра-літр увесь актыў рассылался ў гаспадаркі, быццам чыноўнікі павінны былі даіць, аднак, верны моцна ўкаранёнай практыцы, гнаў i сябе, i падначаленых сваіх — не толькi аграрнікаў, але i райана, банк, райфін, нафтабазу, каб мыліць галовы старшыням i ўзнімаць дух даярак.
Гэтаму, па сутнасці, i была прысвечана раніца, бо яшчэ за паўгадзіны да афіцыйнага пачатку рабочага дня пазваніў намеснік старшыні аблвыканкома, жартаваў, але i пагражаў: «Кульгава ідзе раён да свята працоўных. У абласныя колы палкі сунеце. З чым выйдзеце на дэманстрацыю?»
A між тым i дэманстрацыя — немалы клопат на яго плячах. Перад выездам правёў лятучую нараду з гарадскімі ўладамі, а пасля асобна «заводзіў» Кацярыну i Дар’ю: «Завіўкамі сваімі адказваеце за падрыхтоўку да Першамая. Калі што, пакудлачу — мужы не пазнаюць».
Сумавала ў сваёй бібліятэцы Вольга Андрэеўна. У першай палавіне дня дзеці рэдка прыходзілі сюды, хоць большасць з ix займаецца ў другую змену. Зімой бывае нямнога. A ў такую вясновую цяплынь хто ix пасадзіць за кнігу!
Маці думала пра сыноў. Ca звыклай трывогай — за Барыса: небяспечная ў яго прафесія. Пра небяспеку Глеба не думала — не ведала яе, хоць i паехаў на пажар, не ўяўляла, што інжынеру-энергетыку можа пагражаць; ён расказваў пра сваю работу, як зусім бясшкодную: сачы за аўтаматыкай, рэдка прыборы паказваюць непаладку. Думала з нязвыклай радасцю. За Глеба. Хораша ажаніўся сын. I вяселле прайшло добра, кал i не лічыць Барысавай сутычкі з Плечкам. I за Барыса — за яго захапленне Тамарай. Во каб i ён ажаніўся! Дзяўчына падабалася ёй нават больш, чым яе старэйшая сястра, што ўжо стала нявесткай. Праўда, за такую думку ўпікнула сябе: Ірына — прыгожая i сур’ёзная, не такая рагатуха, як Тамара.
A Ірына думала пра мужа. Толькі пра яго. З крыўдай. Чаму не звоніць? У Мінску па два разы на тыдзень званіў. I сюды перад вяселлем — штодня, а то i двойчы, удзень — у паліклініку, a ўвечары — дадому, у сяло, куды ездзіла нанач.
Не ведала яна i не падумала нават, што ў недалёкай Прыпяці ўсе тэлефоны блакіраваны, хоць гэта была бяссэнсавая акцыя, бо ў горадзе з учарашняга вечара нікога не засталося.
Кабінет гінеколага не пуставаў. Пра маладога ўрача ішла добрая слава. Жанчыны ішлі, урэшце, можа, таму, што колькі месяцаў у паліклініцы не было такога спецыяліста, зрэдку неакуратна вёў прыём урач з бальніцы, цынічны i няўважлівы стары. Ведалі, што скальпелем ён валодае адменна, як да хірурга, да яго рваліся, але на прафілактычныя агляды жанчыны да
Ірына была ўважлівая. Ірына не проста працавала, яна паглыбляла свае веды, ні адзін раённы ўрач не меў столькі літаратуры i ў кабінеце i дома. Але ў апошнія два тыдні асаблівую ўвагу яна аддавала цяжарным, збірала ў кожнай найпадрабязнейшы анамнез. Галоўурачу, між іншым, не вельмі спадабаліся гісторыі, якія яна пісала, — залішне навуковыя. «Часовы работнік, — сказаў ён калегам. — Збірае матэрыял на дысертацыю». Праўда, палагаднеў, па~ любіў Ірыну, пачаў хваліць, калі даведаўся, што неўзабаче яна стане нявесткай Пыльчанкі.
I быў аўторак. Звычайны… Не, у бальніцы — сенсацыя. Раптоўна, без тлумачэнняў, разлічыўся i выехаў з усёй сям’ёй, з жонкай i двума сынамі, на ўласнай «Волзе» санітарны ўрач Карповіч. Невядома куды. Ад’езд чалавека, які добра абжыўся, больш, чым каго, спалохаў Ірыну. Карповіч — адукаваны ўрач, хоць i балбатун, здавалася ёй, безадказны; яна, шчырая камсамолка, кіраўнік палітсемінара медсясцёр, назвала яго дысідэнтам, i мянушка гэтая прыліпла. Сустракаючы, ён гразіў ёй пальцам, a ў прысутнасці ўрачоў казаў кампліменты, заляцаўся да маладой урачыхі, даючы ўласнай жонцы падставу раўнаваць, тая не хавала, што не любіць Ірыну, трохі падабрэла, як i галоўурач, калі пачула, што Пустаход у хуткім часе зменіць сваё прозвішча на Пыльчанка.
Трывога, якая тлела з моманту, калі Глеб з-за вясельнага стала паплыў на сваю станцыю, шуганула полымем, можа, не меншым за тое, што выбухнула на самой станцыі.
Ох, як моцна гараць у жаночым сэрцы i любоў, i ласка, i страх!
Пазваніла дадому. Гаварыла з маці, Дыктавала малаадукаванай жанчынс, якія кнігі ёй трэба перадаць, сёння ж, з першай машынай, якая пойдзе ў райцэнтр. Гэта был i кнігі па радыяцыйнай медыцыне, ix было нямнога, але маці ўсё роўна занепакоілася:
— Зноў кнігі. Дачушка! Ды не забівай ты сваю галоўку. Дай ёй прасвятлець. Сем гадоў набівала!
«Можа, не тым, мама, набівала, чым трэба. А вось што трэба, не знаю. Божа! Які жах! Hi сімптомаў хваробы, ні метадаў лячэння, ні рэцэптаў — нічога ў галаве няма. Як жа нас вучылі? Больш слоў было пра атамную вайну, чым справы».
У паліклініцы папаўзла чутка, з якой не жартавалі, як з ад’езду Карповіча, — аб выбуху на станцыі. Яе нібыта прывёз шафёр аўтабазы, украінец.
Быў пажар, выбух. I ніякага афіцыйнага паведамлення. Чаму маўчыць свёкар? Там яго сын. Не могуць райком i райвыканком нічога не ведаць. Узлавалася на старога Пыльчанку. Але менавіта таму, што ўзлавалася, пазваніла яму з кабінета загадчыцы паліклінікі, у прысутнасці калег. Сказала i пра Карповіча, i пра чуткі аб выбуху, прозвішча шафера назвала, як бы падказваючы: паклічце яго, спытайце.
Уладзімір Паўлавіч выслухаў моўчкі, цярпліва. Сказаў па-бацькоўску ласкава:
— Ірына, дзіця маё, ты ж у нас самая мудрая i спакойная. А раскаляеш дрот ад таго, што ўцёк адзін панікёр ці меле языком з перапою нейкі забулдыга. Я разумею тваю трывогу за Глеба. Але запэўніваю, што нічога страшнага не адбылося.
I яна паверыла, што свёкар гаворыць праўду. A Уладзімір Паўлавіч, паклаўшы трубку, пакутаваў, што сказаў блізкаму чалавеку, які пералсывае за яго сына, як i сам ён, няпраўду. Ен знаў ненамнога больш, чым яна, але, што не адбылося нічога страшнага — гэта падман i сябе i людзей.