Злая зорка
Шрифт:
Урэшце ім «пашанцавала» — сустрэць знаёмага з маскоўскай групы, які пабываў ужо на станцыі,— спецыяліста па рэактарах, праектанта Камуннікава.
Дзіўна загарэлы, ён у прыёмнай райкома глытаў ёдзісты калій i піў з бутэлькі «Кабернэ». Ён адзіны чалавек, які не азіраўся перад тым, як выказаць сваю думку, гаварыў скупа, але на поўны голас. Ён не толькі наведаў станцыю, ён абляцеў яе на верталёце. I ён сказаў ім без сумнення, з цвярозай разважлівасцю i будзённасцю, быццам здарылася штосьці звыклае:
— Рэактар разбураны.
Мартынюк i Чубакін пахаладзелі. Толькі яны, фізікі, маглі ўявіць, чым гэта пагражае.
Камуннікаў сказаў больш:
— Я схапіў рад пяцьсот, калі не ўсю
— Ды ты што! — пабялеў Чубакін i мімаволі адступіў ад яго.
— Вось табе i што! — пасміхнуўся праектант. — Я глянуў у яго жэрала. Відовішча, я табе скажу! Ніхто не бачыў такога агню. Блакітнага. Сіняга… Чорт знае — якога. А гэтыя ідыёты, — кіўнуў ён на дзверы кабінета першага сакратара, — спрачаюцца: разбураны ці не разбураны? Пераканаць некаторых немагчыма. Я кажу ім: ды ён ужо выплюнуў намнога больш, чым хірасімская бомба. Закрываюцца рукамі, як ад зачумленага. Як мы ўмеем ад усяго за крыцца вось так… Па-мойму, гэта ілюзіённы эфект: авось нас не ўбачаць. Тут убачаць. I вас, тэарэтыкаў, i нас, практыкаў.
У прыёмнай было нямала людзей. Слухалі Камуннікава ўважліва, але з недаверам — як хворага. Адзін так i сказаў:
— У бальніцу вам трэба.
Другі раздражнёна крыкнуў:
— Не развадзі дэмагогію! Панікёр!
— А ты закрыйся далоняй. Менш страху будзе.
Мартынюк паверыў кожнаму слову Камуннікава, які добра разумеў, што з ix, праектантаў, спытаюць у першую чаргу.
Выехалі яны позна, доўга шукалі крыніцы інфармацыі. Атрымалі яе нямнога, кал i не лічыць выказванне Камуннікава. I гэта пры тым, што разварушаны маляўнічы гарадок наваднілі не толькі міліцыя i ваенныя, што сведчыла аб сур’ёзнасці сітуацыі, але прыехала нямала i спецыялістаў — фізікаў, энергетыкаў. Больш выказвалі здагадак, прагнозаў. Мартынюк злаваўся: каб выказаць такое, не трэба было i прыязджаць сюды. Асабліва злавалі тыя, каму ўдалося ўбачыць разбураны блок. Суцяшэнне хіба адно — што разбураны адзін блок, чацвёрты, пра гэта сведчылі ўсе. Але, па сутнасці, адзін Камуннікаў быў цвёрда ўпэўнены, што ўзарваўся рэактар. Менавіта спецыялісты, фізікі ў першую чаргу, ставілі гэтую здагадку пад сумненне. Верыў у яе просты люд — тыя чарнобыльцы, што пачалі стыхійную эвакуацыю. Чубакін, між іншым, таксама спачатку лічыў, што больш панікі, чым бяды. Яго i Камуннікаў не пераканаў: па мінулых сустрэчах, канфліктах тэарэтыкаў i практыкаў Чубакін не заносіў яго ў лік сур’ёзных i адказных спецыялістаў — крыкун, няўдачнік, больш траціць энергіі на бітву з начальствам, навуковымі апанентамі, чым на справу.
Але калі Мартынюк i яго сябра выбраліся з вішнёвай засені чарнобыльскіх вуліц i выехалі да магістралі, што звязвала сталіцу з галоўным энергагенератарам, то был i ашаломлены i ўражаны, як нічым іншым у той дзень. Па шашы, як кінуць вокам, ішлі аўтобусы. Сотні аўтобусаў з людзьмі. Як растлумачылі ім работнікі ДАІ, якія доўга не пускалі ix i яшчэ не адзін дзесятак «Жыгулёў» i «Масквічоў» уліцца ў гэтую жоўта-чырвона-сінюю раку вялікіх машын:
— Эвакуіруецца горад Прыпяць, увесь, падчыстую.
— Ну, што скажаш, Максім? — як працяг спрэчкі, бадай, пераможна спытаў Васіль Данілавіч.
— Ды ўжо ж, — панура адклікнуўся ўкраінец i надоўга змоўк. Вычарпалася тэма для дыскусіі, для здагадак. Якое маюць значэнне навуковыя дэталі таго, што магло адбыцца на станцыі. Здарылася бяда для мнопх тысяч (а можа, i мільёнаў?) людзей.
— Колькі ў Прыпяці народу?
— Тысяч пяцьдзесят.
— Ці даўно быў пасёлак?
— Ці даўно быў пасёлак, — паўтарыў Чубакін. — Калі ты быў тут апошні раз?
— Мы пачалі праектаваць станцыю над Мінскам… Кіламетраў за дваццаць.
— Бліжэй трэба. Бліжэй! — са злосным сарказмам адказаў Чубакін. — I з гэтымі ж рэактарамі!.. —
Яны доўга маўчалі, праводзячы аўтобусы. Будзе ім канед ці не будзе?
Чубакін закрыў твар рукамі.
— Мільгае ў вачах. Галюцынацыі пачынаюцца. Не здолею весці машыну. Куды ix вязуць? Дзе ix размесцяць?
Урэшце ўтварыўся невялікі разрыў, i яны ўціснуліся паміж аўтобусамі. Шматкіламетровы картэж машын вяло ДАІ. Павольна. Чубакін нерваваўся. Мартынюк зразумеў: сябра апанаваў страх. Чаго ён баіцца? Радыяцыі? I ён, добры фізік, не можа ўявіць памераў катастрофы. Хутка ён выказаў гэты страх i гэтую разгубленасць:
— А што, калі заўтра вось так прыйдзецца падняць Кіеў?
Васіль Данілавіч не адчуваў страху, ім валодала адно жаданне, навуковае — усё ўбачыць i асэнсаваць так, каб мець здольнасць даць рэкамендацыі ўладам. Ен не падумаў пра такія маштабы, як Кіеў. Не мог падумаць. Яго разлікі, калі ён з расказу Камуннікава ўпэўніўся, што адкрыла адзін рэактар, не давал i велічынь да Кіева, да Мінска. Хоць практыка ведае толькі ўзрывы бомб — пад Хірасімай, Нагасакі, выпрабаванні ў атма сферы, аварыя на Урале. Практыка можа абвергнуць разлікі тэарэтыкаў. Яны, тэарэтыкі, пераканалі сябе ў поўнай бяспецы атамнай энергетыкі. Сказаўшы Чубакіну пра Мінскую станцыю, ён думаў пра тое, што ні ў яго, ні ў калег яго, ні ў вышэйшых па аўтарытэту розумаў не ўзніклі сумненні наконт Мінскай стандыі, яе пасадкі ледзьве не ў межах горада, усе, каму належала, з лёгкай душой паставілі свае подпісы пад заключэннем, пад праектным заданнем. Цяпер акадэмік разумеў, якое недаравальнае глупства яны рабілі.
Сябраў страх за магчымую эвакуацыю Кіева абліў халодным потам i яго спіну, хоць кузаў машыны выпраменьваў набраную на стаянках цеплыню. Ці а дну цеплыню?
Сустрэчнага руху амаль не было, прайшоў картэж урадавых машын ды калона ваенных грузавікоў. Аднак Чубакін не адважваўся выйсці на левую паласу, каб паспрабаваць абагнаць аўтобусы; не ўціснешся, кал i насустрач рушьщь гэткая ж калона ці будуць імчаць на шалёнай хуткасці міліцэйскія, санітарныя машыны.
Каля Дымера на бакавым з’ездзе стаялі дзве ваенныя машыны, афіцэры i салдаты рабілі замеры радыяцыі ў паветры i на зямлі. Рабілі прыборамі, якія мела толькі армія. Чубакін быў адным з аўтараў такога дазіметра. Таму, праскочыўшы з’езд, ён крута ўзяў на абочыну i спыніўся.
— Пагледзімо, што паказваюць нашы стрэлачкі.
Але ваенныя не толькі не паказалі ім «стрэлачак», a ўвогуле аднесліся падазрона.
— Паказваюць, што ёсць.
— А што ёсць?
— Грамадзяне, не перашкаджайце.
— Ён, — паказаў Мартынюк на сябра, — адзін з канс. труктараў гэтага прыбора. Пакажы, Максім, дакумент.
Дакумент ваенныя не сталі глядзець. Па дарозе да машыны Васіль Данілавіч сказаў:
— Ты знаеш, што ў гэтай сітуацыі можа нарабіць найбольшай бяды? Сакрэтнасць. Наша нера зумная сакрэтнасць.
Ён доўга развіваў гэтую тэму, бадай, аж да Кіева. Чубакін маўкліва згаджаўся. Даволі гаманкі ўкраінец раптам сцяўся, змоўк, напэўна, аглушылі яго, пазбавілі мовы думкі пра эвакуацыю Кіева. Ёсць ад чаго анямець!
На нейкі момант Чубакіна «прарвала», i ён, захлынаючыся ад шчасця ці ад страху, пачаў расказваць пра свайго першага ўнука, якому ўсяго тры месяцы. Дзеці — у Белай Царкве, i яму трэба абавязкова сёння ж паехаць туды, толькі жонку захопіць…
Мартынюк разумеў яго.
Месц на самалёт не было. I ён увесь душны i трывожны вечар праштурхаўся на забітым людзьмі чыгуначным вакзале. Ішла самаэвакуацыя. З аглядкай перадавалі самыя ыеверагодныя чуткі — такія, што фізік здзіўляўся, як не ўзнікае паніка. Што думаюць улады?