Злая зорка
Шрифт:
Чаму ніякай інфармацыі? Хацелася пайсці ў радыёрубку вакзала i расказачь людзям, што здарылася, ва ўсякім разе, паспрабаваць пераканаць, што тагачаснай пагрозы пакуль што няма, можна не ўцякаць гэтак паспешліва, аднак… Аднак… На жаль, ніхто яго да мікрафона не пусціць, а каб i дабраўся туды, то нямнога б яму далі сказаць.
Месца за трайную цану купіў у правадніка вагона, успомніў вопыт зяця, які ніколі не мае праблемы з білетамі, не ў прыклад цесцю.
Да загадчыка аддзела Мартынюк трапіў лёгка, да яго заходзіў,
Загадчык прачытаў яго дакладную, даволі падрабязную — з падлікамі, формуламі, тлумачэннямі, каб зразумелі недасведчаныя, i збялеў: ён, фізік, вычытаў больш, чым там было напісана.
— Вы сур’ёзна так лічыце?
— Вы думаеце, я лётаў у Кіеў, дабіраўся да станцыі, каб пажартаваць. Я напісаў мінімум, што трэба зрабіць.
— Добраяькі мінімум — эвакуацыя са стокіла метровай зоны!
— Далажыце Лявонцію Мікалаевічу. Я аба вязаны ўсё растлумачыць асабіста. У мяне было мала часу на дакладную, хоць пісаў яе, лічыце, суткі.
— Добра. Я далажу.
Аднак не працягнуў рукі да тэлефона, не падняў ся, каб пайсці на паверх вышэй.
— Іван Міхайлавіч, я не пакіну юты вялікі дом, пакуль не сустрэнуся з самім…
— Не думаў, што вы такі. Я лічыў вас спакойным, прабачце, нават флегматычным чалавекам. Да лікатным…
— А я i раблю гэта далікатна, як бачыце. Не рвуся праз міліцэйскі пост…
Загадчык аддзела сціснуў галаву рукамі i зноў паглыбіўся ў чытанне дакладной.
Мартынюк не мог зразумець, чаму іван Міхайлавіч не хоча хутчэй далажыць кіраўніку: не ардынарная ж справа. Вучонаму было няўцям, што дарослы чалавек, кандыдат навук, баіцца сунуцца з такой дакладной у высокі кабінет.
A між тым гэта было так. Іван баяўся Лявона, бо добра прадбачыў яго рэакдыю. Каб хоць акадэмік быў не яго падначалены. А так, напэўна, пачуеш: «Плады вашага кіраўніцтва! Свяцілы! Загналі навуку ў тупік».
I гэта будзе самае лёгкае, можна пачуць i больш суровыя i крыўдныя словы. А каму хочацца нарывацца на такое, калі мяркуецца скарачэнне штатаў?
Лявонція баяліся ўсе, людзі вышэйшыя рангам, чым загадчык аддзела, калаціліся перад тым, як увайсці ў яго кабінет з двайнымі дзвярамі. Паміж сабой называл i яго «Дырэктарам». Шпіёны данеслі Лявонцію пра гэта, i ён сказаў на нарадзе:
«Вы называеце мяне Дырэктарам. Думаеце, абражаеце гэтым? Не! Проста прызнаяце, што не ўмееце працаваць, не навучыліся, разбэсціліся, сталі гультаямі, i толькі добры дырэктар можа навучыць вас працаваць. Што я i раблю».
I гэта — усяму актыву, людзям, якія цягнулі воз не адзін дзесятак гадоў. А ён… ці даўно быў ix падначаленым, пакорлівым, старанным!
Але нават гэтую суровасць i патрабавальнасць не маглі яму дараваць. Часам проста збівала з панталыку працавітасць яго i самаўпэўненасць у сваёй непагрэшнасці, у сваім уменні да ўсяго дайсці самому, усё ўзважыць на сваіх шалях i вырашыць аднаму, паправіць,
Некаторыя сур’ёзна, некаторыя з гумарам захапляліся не толькі яго ўпэўненасцю, але i адкрытымі заявамі, што ён, адзіны ў рэспубліцы, ведае ўсё. A ведаў ён хіба прамысловасць. Сельскую гаспадарку — на ўзроўні свайго бацькі-селяніна, эканоміку — на ўзроўні сакратара райкома, бо нядоўгі час быў на гэтай пасадзе, навуку — па інстытуцкіх падручніках, літаратуру… яе ведаў не глыбей, чым сярэдні дзесяцікласнік, аднак гэта не перашкаджала яму выступаць перад пісьменнікамі i вучыць ix, недарэкаў, апалітычных людзей, гультаёў i п’янюг, як трэба пісаць, чаго патрабуе ад ix народ.
Аб’ектыўна кажучы, чалавек i кіраўнік Лявонцій Мікалаевіч быў даволі супярэчлівы. Прадуктам застойнага часу назваць яго нельга. Але кіраўніком новага тыпу…. Хіба ў адным ён апярэдзіў перыяд развалу i стыхіі — у патрабаванні дысцыпліны. Ад усіх. Дзіўна, што разгул дэмакратыі i яго зрабіў бязвольным, разгубленым, аморфным. Не ўпраўляў ён жыццёва важнай галіной, якую яму даручылі ў гэты час. Куды дзяваліся яго самаўпэўненасць i ўсёведанне.
Бачачы разгубленасць загадчыка, Васіль Данілавіч проста маліў свайго вучня i кіраўніка:
— Іван Міхайлавіч, зрабіце, каб ён прыняў мяне. Вы ж разумееце, як гэта важна. У дакладной я не мог усяго напісаць, не хапіла часу. Звычайнаму чалавеку, нават інжынеру… не фізіку, трэба растлумачыць ядзерную азбуку. Вы ж гэта разумееце.
Іван Міхайлавіч пазваніў па «прамым тэлефоне», так ён называўся, але тут быў «крывы» — трубку ўзяў памочнік.
— Мне трэба тэрмінова да Лявонція Мікалаевіча.
Мартынюк не чуў, што тлумачыў памочнік.
З цяжкасцю малады вучоны функцыянер адарваў сваё ацяжэлае ўжо цела ад крэсла, зачыніў сейф, даў акадэміку свежыя газеты.
— Пайду дзяжурыць пад дзвярамі. Інакш не праб’ешся. Цяпер у яго саюзны міністр, пасля — чэшская прафсаюзная дэлегацыя…
Дзяжурыць яму прыйшлося гадзіны паўтары, хоць вымушаў памочніка двойчы дакладваць.
Ветлівы з чужымі, ca сваімі Дырэктар амаль ніколі не вітаўся за руку, нібы прысутнасць у адным будынку была раўназначнай прысутнасці ў адной зале.
— Ну, што ў вас гарыць? — каротка глянуўшы на чарговага наведвальніка i ўбачыўшы свайго, незадаволена спытаў Лявонцій Мікалаевіч.
— Дакладная акадэміка Мартынюка аб аварыі на атамнай станцыі…
— У нас ёсць атамная станцыя?
Івана Міхайлавіча абразіла гэтае пытанне: недарэчны сарказм!
— Гэтая станцыя за дзесяць кіламетраў ад нашай тэрыторыі…
— Вы прыйшлі вучыць мяне геаграфіі? — вельмі незадаволена спытаў гаспадар кабінета, глянуўшы на карту рэспублікі.
Загадчык ведаў, пад які ўдар траплялі людзі, якія мелі неасцярожнасць сказаць свайму кіраўніку агульнавядомую ісціну ці спрабавалі прасвяціць яго ў тым, што сам ён добра ведаў.