Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

— I з’ем, — адгукнуўся кал era Пыльчанкі, сусед.

A Уладзімір Паўлавіч думаў пра іншае:

«Во яшчэ адно пацвярджэнне, што там незвычайнае становішча. A ў нас глухата. Нічога не чуем. Ці не хочам чуць? A калі i пачуў хто, як я, — то што?»

Сапраўды, не пачнеш жа крычаць на стадыёне. Нават суседзям няма як расказаць, бо ў патыліцу дыхакщь вушастыя хлопчы — навучэнцы прафесійнага вучылішча меліяратараў. Такія любы шэпт пачуюць.

A праўда, ён глядзеў у неба? Сам не заўважыў гэтага. Але напэўна ж пазіраў, бо думаў: што адтуль сыплецца на голыя галовы тысяч людзей? Як яны называюцца, гэтыя нябачныя часцінкі атамнага паліва? Нукліды, здаечча. А яшчэ думаў Уладзімір Паўлавіч пра дождж. Добра было б, каб пайшоў

дождж, разагнаў людзей. Няхай бы паехалі балельшчыкі. Перажылі б. Дождж на пасевы патрэбны. Але… што лепш пры такой бядзе — сухмень ці дождж? Чытаў пра радыектыўныя дажджы пасля выпрабавання атамных бомб. Але гэта было там — у ix. Далека. Над акіянам.

З’явілася жаданне плюнуць на футбольнае свята. Сесці за руль «газіка» i паехачь да Прыпяці, паспрабаваць пераправіцца да ўкраінцаў, каб пабачыць уласнымі вачамі… ці пачуць… ці панюхаць хаця б… Заглянуць у Прыпяць, знайсці Глеба. Інжынер АЭС, безумоўна, ведае абстаноўку.

Дзіўнае, між іншым, у яго адчуванне: за ўсіх людзей ёсць трывога, вось за гэтых людзей, што сядзяць на стадыёне, а за сына, які там, на станцыі, няма, бо ёсць упэўненасць, што навучаны персанал мае ўсе сродкі аховы i добра ведае, як прыкрыцца ад небяспечных нуклідаў. Падаюць яны на голыя шлавы хлопцаў, дзяўчат, на яго капялюш ці не падаюць? Хто можа сказаць пэўна? Ну i службы! Дзе гэты чортаў Пятрушкін? Звязваўся ён ca сваім начальствам? Няўжо да яго не дайшло ўчора? Пакрыўдзіўся? Але ж не яго, гультая адстаўнога, ён мацюкнуў — усю службу, сябе ў першую чаргу — раённага начальніка гэтай бяздзейнай службы, у якой многа папер, a дазіметра няма.

Тут увага Уладзіміра Паўлавіча была пераключана. Не на футбол. З’явіўся Барыс. З Тамарай. Ішлі паўз бар’ер, што аддзяляе поле. Шукалі вольнае месца. Але дзе там! He толькі дзятва, але i сталыя дзядзькі на зямлі сядзяць. Месцы ёсць на ix лаўцы — начальства сядзіць прасторна, i ніхто не адважваецца ix паціснуць. Запрасіць сына сюды! Можна прадставіць калегам сваім i гасцям: «Мой сын, лётчык, капітан, „афганец“». Ёсць кім ганарыцца! Не запрасіў. Пабаяўся. Ганебна пабаяўся. Па дзвюх прычынах, узаемазвязаных. Ведаў, як уедліва адзываецца Барыс пра начальства — i пра сваё армейскае, i яшчэ больш негатыўна пра цывільнае, да бацькі роднага не мае літасці. Ляпне штось такое. Не вытрымае, бо, безумоўна, пахмяліўся, развязаў язык. I пачуюць гэтае не толькі кіраўнікі, але i радавыя людзі, што сядзяць наперадзе i за спіной. Ды i сам факт, што сын старшыні прыйшоў на футбол на добрым надпітку… у той час, калі ў горадзе міліцыя хапае ледзьве не ўсіх. Праўда, ён, Пыльчанка, выступае супраць такіх крайнасцей, такога беззакония — затрымліваць чалавека, які не парушае парадку. Але Пятро не хоча адстаць ад «прагрэсу» — так змагаюцца з алкаголем у сталіцах. Не можам мы адстаць. Не зразумее вышэйшае начальства такога лібералізму.

Барыс i Тамара знайшлі месца на другім баку поля; нехта ca знаёмых паціснуўся, каб пасадзіць гасцей.

Можна пераключыць увагу, тым больш пгго госцісуседзі загаварылі пра паромную пераправу: учора парвала трос — высокая вада, імклівая плынь ракі, ледзьве бяды не нарабіла, добра, што людзі на пароме не разгубіліся.

— Андрэй! То дзе ж твае гандляры перапраў ляліся? — спытаў Пыльчанка ў Савіцкага.

— На Камарын ехалі.

— Ганяе вас…

— Пагоніць да Адзсы, калі план трэба.

— Не план табе спаць не дае, a прэміі.

— А што? План — гэта прэміі.

I зноў — увага на іншае. На Сяргея Плечку. Той сядзеў у «начальніцкім» радзе воддаль — ля прахода, з перавязанай рукой. З яго кпілі: якія камсамолкі пакусалі руку?

Уладзімір Паўлавіч меў намер пагаварыць з ім па-добраму — каб улагодзіць, а то i праўда дурань можа нарабіць шуму. Шукаў зручнага выпадку. Ды тут убачыў, як Плечка раптам падхапіўся i пайшоў уніз да поля, потым да выхаду, дзе чарадой тоўпілася міліцыя. Нельга было манеўр яго не звязаць

з прыходам Барыса. Малады інтрыганчык здольны на любую правакацыю — каб адпомсціць. Праўда, начальник міліцыі побач, пад рукой, i ў яго, Пыльчанкі, ёсць магчымасць уміг прысекчы акцыю міліцыянераў, як толькі яны наблізяцца да Барыса. Толькі не спускаць з ix вачэй — з сына i з ахоўнікаў парадку. Не, так нельга! Ён ведае Барысаў характар. Самае ветлівае запрашэнне міліцыянераў пайсці за імі можа выклікаць такі ўзрыў, што ахне ўвесь стадыён, i ён, бацька, не паспее вокам міргнуць. Што ж рабіць? Пайсці да сына, да Тамары i сесці побач, яму месца знойдзецца!

Але ў гэты момант да ix праціснуўся Пятрушкін, задыханы, потны, у армейскай форме. Працягнуў лісток паперы не начальніку абароны — першаму сакратару.

— Што гэта? — спытаў Сінякоў.

— Да нас прыехалі з рэспубліканскага штаба. Робяць замеры.

— Замеры чаго?

— Радыяцыі.

— Па вашай часці, Уладзімір Паўлавіч, — гля нуўшы ў паперу, Сінякоў перадаў яе Пыльчанку.

— Дзе яны? — спытаў старшыня. — Людзі вашы?

— У Прыпяцкай зоне.

— Хутка японскія агенты будуць рабіць замеры, а мы нічога не будзем ведаць. Парадачкі! — выказаў абурэнне Сінякоў.

— Нашы парадачкі,— сумна згадзіўся сакратар райкома суседняга раёна.

На паперы — дзесятак знаёмых населеных пунктаў, як у зводцы па закупу малака, i перад кожнай вёскай— трохзначныя лічбы, незнаёмыя, без указанняў ix назваў. Што гэта — рэнтгены, бэры, кюры? Мілі? Мікра? Кітайская грамата!

— Растлумач нам — што да чаго, — узлавана сказаў Пыльчанка.

Пятрушкін нахіліўся паміж першым сакратаром i старшынёй выканкома i прашаптаў, як вялікі сакрэт, каб, крый божа, не пачулі радавыя балельшчыкі:

— Спецыяліст сказаў: лічбы высокія. Таму я i прыехаў далажыць.

А навокал у гэты момант свісталі i крычалі:

— Суддзю на мыла! На мыла!

Крыважэрнасці ў ваяўнічым клічы не было — смех, весялосць.

Забаўляліся людзі.

— Што гэта за лічбы, ты мне скажы? — раздражняўся Пыльчанка. — Як яны называюцца?

— Мілірэнтгены.

— Без нуля?

— Без якога нуля? — паціснуў плячамі Пятрушкін.

— Без нуля наперадзе? Поўных чатырыста?

— Поўных, відаць…

— Відаць! А ты норму знаеш? — Пыльчанка дастаў з кішэні карандаш, размашыста напісаў 0,02.— У колькі гэта разоў, матэматык?

Пятрушкін не разумеў, лыпаў вачамі. Сінякоў заглянуў у паперку i таксама не сцяміў, што да чаго. A глянуў Савіцкі i пабялеў:

— Матка родная! Тут жа тысячы! Во гэта растрата!

— Твая на вяселле? — пажартаваў сусед-калега.

Пыльчанка падаў знак Савіцкаму маўчаць.

A Сінякоў раптам узлаваўся на начальніка аба роны:

— У вас ёсць права ў незвычайных абставінах даваць любы сігнал. Давайце! А мы будзем выконваць! — сказаў на поўны голас, раздражнёна адмахнуўся ад падпалкоўніка: не перашкаджай глядзець футбол, не чуеш хіба, як гудзе стадыён!

Уладзімір Паўлавіч схаваў паперку ў кішэню. Але загадкавыя лічбы сядзелі ў галаве, што ржавыя цвікі. Каб яны высветлілі карціну, як лічбы па надоях, па сяўбе! Ен злаваў на сябе, на памочніка, што займаючыся вышэйшай матэматыкай i філасофіяй, не вывучылі элементарную арыфметыку i азбуку. Рыхтаваліся да глабальнай катастрофы, спадзяваліся на сігналы зверху, а яно вось як можа быць — без бомбы i без грукату, без атамнага грыба. I што самае страшнае — без трывогі, нават без закрытай інфармацыі. Бяда, пэўна, у тым, што не толькі ён, a ўсе гэтыя людзі, што займаюць лаўку ад прахода да прахода, — кіраўнікі трох раёнаў, як i кіраўнікі ўсіх іншых раёнаў, затлумленыя гаспадарчай работай, даволі скептычна, несур’ёзна ставіліся да грамадзянскай абароны i спіхвалі свае камандныя абавязкі вось на такіх пятрушкіных, адстаўных ваенных, якім пагроза будучай вайны давала прыварак да пенсіі. I ўсім было спакойна — абы пісаліся планы i справаздачы.

Поделиться:
Популярные книги

Мастер 6

Чащин Валерий
6. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 6

Болотник

Панченко Андрей Алексеевич
1. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Болотник

Старатель 3

Лей Влад
3. Старатели
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Старатель 3

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Приручитель женщин-монстров. Том 3

Дорничев Дмитрий
3. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 3

Мастер 3

Чащин Валерий
3. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 3

Кодекс Охотника. Книга XIV

Винокуров Юрий
14. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIV

Невеста

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Невеста

Наследник

Кулаков Алексей Иванович
1. Рюрикова кровь
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.69
рейтинг книги
Наследник

Волк 2: Лихие 90-е

Киров Никита
2. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк 2: Лихие 90-е

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Мимик нового Мира 5

Северный Лис
4. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 5

Целитель

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Целитель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Целитель

Последний Паладин. Том 5

Саваровский Роман
5. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 5