Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

У трубцы — кароткія гудкі. Адбой.

Чаго не трэба тлумачыць? Вельмі нават трэба. Калі цябе, вучонага вяльможу, паднялі ў пяць раніцы, а можа, i раней… Калі не спяць члены Палітбюро… Тлумачыць можна, канешне, — пазней, высветліўшы абставіны. Але мы з табой, як ніхто, як ніводзін член Палітбюро, ведаем, што гэта такое… Калі заплясалі прыборы за чатырыста вёрст — у Мінску, то гэта… Васіль Данілавіч адчуў на спіне халодны пот, калі мількнула страшнае параўнанне, якое боязна было вымавіць.

— Гэта — Хірасіма.

Прычыніў дзверы ў калідорчык. Зазябіла, ажно ліхаманіла.

Няўжо за ноч гэтак астыў моцна нагрэты ўдзень сонцам пакой? Накінуў на плечы пінжак.

«Народу можаш растлумачыць пазней, дарагі шэф. Але ад кіраўніцтва патрабуй сігналу трывогі, каб ратаваць людзей. Ты — найвышэйшы аўтарытэт. Ты знаеш, колькі мільёнаў бэр можа выплеснуць адзін рэактар. А ix там чатыры… Колькі Хірасім!»

Толькі ён, фізік, мог уявіць карціну разбурэння чатырох рэактараў. Ад такога i ў спёку заліхаманіць.

Зняў тэлефонную трубку. Набраць Мінск! Даць хаця б папярэджанне кіраўнікам рэспублікі. Але смешна ён будзе выглядаць ca сваім званком, калі ім пазванілі ўжо не з гасцінічнага тэлефона — па ВЧ. Да таго ж успомніў, што тэлефоны гасцініцы не падключаны да аўтаматнай сувязі. Вылаяўся. Каменны век! З лепшай гасцініцы сталіцы краіны не можаш пазваніць у сталіцу рэспублікі. Мабыць, у папуасаў лепшая сувязь. Увечары каля трох гадзін чакаў размовы па талоне; а палове першай падняў жонку з ложка, напалохаў такім познім званком. А цяпер не мае магчымасці хаця б папярэдзіць: не ездзі на дачу, не вязі ўнукаў, не выпускай ix на вецер. Бегчы на перагаворную? У вестыбюлі ёсць тэлефоны-аўтаматы. Але ж — ніякай інфармацыі! Ніякай панікі! Трэба чакаць другога званка намесніка. Інфармаваць яго, ён зразумее з паўслова.

Але даўно мінулі паўгадзіны. Крамлёўскія куранты прабілі шэсць. Павялічылася колькасць машын на мосце. A пешаходаў адзінкі — выхадны, спяць людзі, сняць вясновыя сны.

Не, на Краснай плошчы ля Маўзалея ўжо цэлая група. Во раннія! Усходнікі, безумоўна, прачнуліся з папраўкай на часавы пояс. Ці, можа, проста з поезда да Леніна.

Пачынаецца дзень. У такую цяплынь мільёны людзей шугануць у поле, у лес, на садовыя ўчасткі, дзяцей не ўтрымаеш пад дахамі. I ніхто не будзе знаць, што ў празрыстым паветры, у светлым небе плыве нябачнае воблака са смяртэльнай дозай у паўсотні Хірасім.

Божа! Які жах! Як жа могуць маўчаць людзі, якія ўжо ведаюць пра катастрофу? Як ён, фізік, камуніст, можа маўчаць? Сядзець вось так, глядзець на чырвоны апарат (чырвоны — як сігнал трывогі!), чакаць званка з Мінска. Але адтуль пазвоняць, каб даведацца штось у яго, спадзяюцца, што ён тут, у Маскве, атрымаў поўную інфармацыю. Наіўныя людзі! Добра, што ён паспеў перахапіць віцэ i хоць даведаўся ад рас — адкуль яно плыве, воблака.

Не! Так сядзець немагчыма! Не ў яго сіле даць сігнал трывогі. Але сабраць больш поўную інфармацыю ён не толькі можа — абавязаны.

Спаласнуў твар, не пагаліўшыся; завязваў гальштук — убачыў у люстэрку, што дрыжаць рукі. Ад страху? Не ганебна прызнацца, што ад страху. Не за сябе ж.

Столькі мы гаварылі пра ядзерную катастрофу, столькі палохалі людзей бомбамі, якія могуць прынесці ракеты з-за акіяна. I ні разу не сказалі пра

магчымасць вось такой катастрофы. З-за чаго? З-за адсталасці тэхнікі? З-за праліку фізікаў? Ці, можа, з-за нашай безадказнасці, бязладдзя, бесталковасці? Усяго, на жаль, хапае.

Дзякуй богу, што ліфт безадказны, хуткасны — імпартны. Імклівасць, з якой выходзіў жыхар, ажно прымусіла швейцара падняцца перад ім i пажадаць шчаслівай дарогі. Куды? Толькі ў таксі Васіль Данілавіч сцяміў: швейцар палічыў, што чалавек яўна спазняецца на самалёт ці поезд.

Але толькі там, у таксі, калі трэба было сказаць шафёру, куды ехаць, акадэмік задумаўся: а куды, уласна, ён спяшаецца?

У якую ўстанову, да каго ехаць у такую рань? У высокую ўстанову яго не пусцяць… У акадэмічны інстытут? Хто там мог так аператыўна сабрацца? Ведае ён свайго брата. Не вельмі паварушацца, пакуль над імі не крапае.

У запісной кніжцы шукаў маскоўскія адрасы. Шафёр нецярпліва пазіраў на дзівакаватага пасажыра. Лічыльнік шалёна спяшаўся, выбіваючы капейкі. Можна было падумаць, што ён адлічвае апошнія секунды існавання свету. Ara, вось да каго трэба ехаць! Карапей Антон Пятровіч, зямляк, некалі жылі ў адным доме, зрэдку разам адзначалі святы, сыны вучыліся ў адным класе. Але, гэта той чалавек, які патрэбен у такой незвычайнай сітуацыі. Адказны работнік Дзяржплана Саюза. Ад яго легка званіць. I ён пазваніць можа даволі высока i атрымаць аб’ектыўную інфармацыю, яму дадуць.

Адчынілі не адразу. Жаночы голас дапытваўся: хто? Ён назваўся, прозвішча, імя дапоўніў тытулам. I аднак усё роўна жанчына даўгавата ўспамінала. Няўжо забылася? Праўда, у гасцях у ix тут, у Маскве, ён не быў ні разу, але зрэдку званіў па старой памяці, i менавіта яна, гаспадыня, заўсёды запрашала яго ў госці.

Адчыніла. Здзівілася.

— Вы з поезда?

— Не. Я з гасцініцы «Расія». Антон Пятровіч дома?

Бадай, спалохалася.

— Спіць яшчэ. Выхадны ж…

— Разбудзіце, кал i ласка.

— А што здарылася?

— Я раскажу.

Планавік выйшаў у піжаме, ускудлачаны. Здзіўлення не выказаў. Павітаўся за руку, проста, па свойску. У пакой не запрасіў. Тут жа ў прыхожай сеў у мяккае крэсла каля тэлефоннага століка.

— Дык што вас падняло ў такую рань?

Не прысядаючы, хоць стаяла другое крэсла, Васіль Данілавіч расказаў, што яго падняло.

Карапей пазяхнуў i непрыгожа, па-мужыцку, пачухаў ягадзіцу.

Акадэміка ашаламіла такая рэакцыя дзяржаўнага чалавека.

«Няўжо не разумее, што можа здарыцца? Растлумачыць!»

— Антон Пятровіч! Да вы разумееце, калі гэта ўзрыў рэактараў!..

— Дык вы кажаце, што туды паляцеў ваш шэф. Яму — i карты ў рукі. А што я магу?

— Мне трэба інфармацыя аб ступені небяспекі. Вам дадуць.

— А хто мне дасць? Ох, цяжка з вамі, вучонымі. Вы павынаходзілі, а кал i што не так — нам рассёрбваць…

— Пазваніце каму-небудзь з адказных работнікаў. Няўжо вам самому не цікава?

Карапей паглядзеў угору на электронны гадзіннік, на табло якога з незвычайнай хуткасцю выскоквалі зялёныя секунды. Зноў пашкроб мяккае месца — як дэманстраваў знявагу.

Поделиться:
Популярные книги

Охота на разведенку

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.76
рейтинг книги
Охота на разведенку

Имперец. Том 1 и Том 2

Романов Михаил Яковлевич
1. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 1 и Том 2

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие

Свет во мраке

Михайлов Дем Алексеевич
8. Изгой
Фантастика:
фэнтези
7.30
рейтинг книги
Свет во мраке

Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.75
рейтинг книги
Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Идеальный мир для Лекаря 15

Сапфир Олег
15. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 15

Мимик нового Мира 8

Северный Лис
7. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 8

Седьмая жена короля

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Седьмая жена короля

Бальмануг. (не) Баронесса

Лашина Полина
1. Мир Десяти
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (не) Баронесса

Последний реанорец. Том I и Том II

Павлов Вел
1. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
7.62
рейтинг книги
Последний реанорец. Том I и Том II

Мне нужна жена

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.88
рейтинг книги
Мне нужна жена

Бремя империи

Афанасьев Александр
Бремя империи - 1.
Фантастика:
альтернативная история
9.34
рейтинг книги
Бремя империи

Совок-8

Агарев Вадим
8. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Совок-8

Вперед в прошлое 6

Ратманов Денис
6. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 6