Злая зорка
Шрифт:
— Пакуль што нікому не расказвай. Сваім таксама. Ірыне… Ты знаеш жанчын…
— Ого! Яшчэ як знаю!
— Дзе ён вытрымае! У яго пад чаркай не язык, мянташка, — пакрыўдзіў цесць.
— Вы, бацька, дарэмна гэта. Вы мяне не цэніце. Я, можа, не такія сакрэты знаю!
— У тым i няшчасце, што многа знаеш! А галоснасць у цябе, што ў галасістага пеўня. Да людзей не хадзі! Пагуляў, папрацаваў i — сушы вёслы!
— Ёсць сушыць вёслы!
— Вось так.
Гаспадары выйшлі на двор.
— Што ты думаеш, Іван Іванавіч?
— А што мы з табой прыдумаем? Чыя бяда — той няхай i думае.
— Баюся, каб гэта не стала
— Не хачу я вязаць, Уладзімір Паўлавіч. Хапае ў мяне сваіх вузлоў. Сяджу за сталом, a думкі на полі: як да Першага мая бульбу пасадзіць. I кукурузу трэба сеяць. Зямля перасыхае. А людзей не хапае. Адсмактала гэтая чортава станцыя ў мяне людзей. Механізатары ўплываюць. Гэтага завадзягу зяця свайго чуць утрымаў. А то ўжо быў i Лізу пераканаў, чарцяка. Прыйшлося мне паказаць бацькоўскую ўладу. Не думай. Хадзем апошні круг правядзём. У цябе гэта здорава выходзіць…
— Не. Паеду. Нікога з начальства не засталося. Ёсць хоць адзін цвярозы шафёр?
— Ёсць. Але разваліш ты мне вяселле.
— А я табе скажу, што пара i закругляцца. А то Сінякоў наставіць нам сінякоў. Яшчэ Барыс учора адмачыў… А потым гэтая з гідраметэапункта. Яна не дурная дзеўка. Дарэмна званіць не стала б. Можа, i праўда не трэба людзям пад адкрытым небам? Ды яшчэ пыл паднімаць гапаком.
— Трактары i сеялкі ў полі. Там пыл, а не на танцах.
— Мужыцкая ў цябе логіка.
— A хіба паганая?
— Ды не. Самая здаровая.
Вольга Андрэеўна здзівілася, што муж вырашыў так нечакана паспешліва паехаць. Свацця i Ліза да слёз расстроіліся: мала, што малады, дык I бацькі яго ламаюць вяселле. Угаворвалі. Але Уладзімір Паўлавіч непахісна стаяў на сваім: ехаць! Жонка ведала яго ўпартасць i зрабіла нечаканы ход:
— Трэба забраць Барыса. Без Барыса я не паеду.
— Так, летуна трэба забраць ад дзяўчат, а то доўга будзеш разбіраць яго віралсы.
Аднак Барыса нялёгка было знайсці. Знайшлі на Прыпяці. Ці то ён катаў на чаўне дзяўчат, ці, хутчэй дзяўчаты яго — выраслі на рацэ — русалкі.
На выклік бацькі з’явіўся, але заўпарціўся:
— Не паеду. Што вы няньчыце мяне, як малога? Я баявы афіцэр!
— Залішне баявы.
Бацька пачаў злаваць. Маці слёзна прасіла:
— Сынок, дай мне адну ноч паспаць, я з ног валюся.
I тут выручыла «галубка міру» — Тамара. Пачула ix размову, на міг адлучылася i вярнулася з нечаканым рашэннем:
— Мы з Ірынай паедзем да вас.
Засмуцілі ўласную маці, але вельмі ўзрадавалі Вольгу Андрэеўну: нявестка едзе ў ix дом, назаўсёды. Як гэта хораша i разумна з яе боку: у той час, кал! муж паехаў на станцыю, на пажар, дзе, можа, i небяспечна, яна едзе ў яго дом.
Седзячы паміж нявесткай i яе сястрой, адчувала цеплыню ix маладых, гарачых цел, цешыла сябе думкай, што, вельмі можа быць, набыла адразу дзвюх дачок, i радавалася. I было ёй спакойна i хораша. Следам за ix «Волгай» ішоў «жыгуль», у ім ехалі муж i сын.
Нізкае, не такое ўжо спякотнае сонца ласкава грэла праз адчыненыя шыбы. Пахла сасной — голькі што праехалі бор — i азонам. Азон адкуль у такую сухмень? Ад свежай раллі, што цягнулася паўз дарогу? Ca знікненнем трывогі за Барыса (за Глеба асабліва не трывожылася) з’явілася прыемная ўзбуджанасць, як ад добрага віна, расло адчуванне спакоюi шчасця. Гэткая ж узбуджаная была i Тамара, бясконца гаварыла i смяялася. A
«Я разумею цябе, дачка мая, усё перажыла сама. Але ты не хвалюйся. Глеб разумны хлопец. Глеб не палезе куды не трэба. Гэта не Барыс».
I было ў маці неадольнае жаданне пацалаваць нявестку, пацалаваць сястру яе, дай бог, яшчэ адну будучую нявестку. «Слаўныя вы мае». Але ўсё жыццё яна саромелася сентыментальнасці, сыноў, кал i падраслі, рэдка цалавала. Адным выяўляла сваю радасць — смяялася з Тамарыных жартаў.
А ва Уладзіміра Паўлавіча адбываўся адваротны працзс: на пад’ездзе да цэнтра канчаткова выпарылася хмельная ўзбуджанасць, а прадчуванне катастрофы расло. Пасадзіў Барыса з сабой, хоць той рваўся да Тамары, — каб пагаварыць з ім, бо разумеў, што іншага часу не будзе. Меў намер па-бацькоўску патрабаваць, каб Барыс папрасіў у Плечкі прабачэння, а то, чаго добрага, фанабэрысты камсамолец яшчэ даложыць у часць. Але ўсё гэта здалося мізэрным, не вартьш таге, каб траціць на нейкага Плечку энергію. Увогуле, усё паблякла, адступіла, усе справы, клопаты, нават Глебава жаніцьба; так, мабыць, было ў людзей у першы дзень вайны. Нешта казаў Барыс, штось вясёлае, але сынавы словы прасочваліся праз яго, як вада праз пясок, не затрымліваючыся, пакідаючы халодную вільгаць. Адказваў сыну банальнасцямі, што ляжалі на паверхні, бо глыбіні розуму i душы былі запоўнены іншым.
Выйшаў з машыны каля райвыканкома. У кабінеце сеў за вялікі рабочы стол, які заўсёды настройваў на актыўныя дзеянні. Званіць? Каму? Сядзеў у стане — як пасля цяжкага пахмелля; здараліся такія рабочыя дні пасля нядзельнага палявання.
Заходзіла сонца. Кабінет напаўняўся злавеснай чырванню, якая гусцела, цямнела, здавалася, восьвось чырвань стане чарнатой, згасне святло i наступить… Што наступіць? Працягнуў руку, націснуў на выключальнік настольнай лямпы. Загарэлася святло. Мала. Падняўся, уключыў люстру. Нічога не насту піць! Няхай будзе святло! I ёсць святло. З ім вярнулася жаданне дзейнічаць. Пазваніў у Гомель, на кватэру намесніка старшыні аблвыканкома, з якім некалі працаваў, але сяброўства з якім парушыла субардынацыя. Той здзівіўся:
— Даўно ты мне не званіў на кватэру. Што здарылася?
— Я ў цябе хацеў узнаць навіны.
— A якія навіны? Гарым.
— Як гарым? Дзе?
— Зямля перасыхае, Лугі не залівала. Без кармоў будзем… У цябе тарфянікі не перасушыла? Бульбу садзіш?
Гаварылі мінут дзесяць. Карцела сказаць пра пажар на АЭС. Не сказаў. Ведаў характар кіраўніка: да лямпачкі яму пажар у другой рэспубліцы.
На нейкі момант супакоіла, што ў вобласці ціха. Але пачаў правяраць сваіх — пазваніў двум старшыням калгасаў, аднаму — сельсавета ў Прыпяцкай зоне. I гэтак жа: што новага? Як сяўба? Надоі не знізіліся? Ca страхам чакаў, што хтось скажа: «Якія надоі! Тут такое…»
Ніхто не сказаў. Адзін Лашук здзівіўся:
— Уладзімір Паўлавіч! У вас жа вяселле, а вы пра кароў. Неўгамонны вы чалавек! Віншую вас. Гэта той ажаніўся, што з нашай прыстані ездзіць на работу?
— Сёння «Ракеты» ішлі?
— He быў на рацэ. У трэцяе аддзяленне ездзіў. А чаму ім не ісці?
Можна было б зусім супакоіцца: з аднаго ўрочышча гэтага калгаса відзён новы ўкраінскі горад, карпусы станцыі, з вёскі гэтай у Прыпяці робяць людзі.
Не, не супакоіўся. Пазваніў начальніку штаба грамадзянскай абароны падпалкоўніку Пятрушкіну.