Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

— Да ты што, Глеб! — спалохаўся Пустаход. — Пакінуць вяселле? Адумайся! Што ты кажаш?

— Трэба ехаць, — ціха, але настойліва паўтарыў Глеб.

Уладзімір Паўлавіч маўчаў. Думаў: што зрабіў бы ён на месцы Глеба? Цяперашні Пыльчанка, безумоўна, паехаў бы без ваганняў. А той даўні, малады, — уласнае вяселле пакінуў бы? Вяселле без жаніха — выпадак рэдкі, унікальны. Можна зразумець спалох нявесцінага бацькі. Што яшчэ скажа Ірына? Але ён радаваўся за сына, ганарыўся ім. Ухваляў яго цвёрдасць. Ты глядзі, як раскрываецца блеклы ў параўнанні з братам малодшы яго сын! Нечакана. Ад Барыса ён усяго чакаў — i хуліганства i

гераізму. Ад Глеба — развагі, якой бракавала самому, сумленнасці, шчырасці, цнатлівасці — тых якасцей, якімі прырода надзяліла іхнюю маці.

Рашучасць зяця ўсхвалявала Пустахода. Столькі клопатаў, старанняў i — вяселле без жаніха. Павёў ix у дом — на сямейную раду.

Марыя Пятроўна спалохана завохала, быццам жаніх хоча ўцячы назаўсёды. Ліза пачала папракаць, нават слязу пусціла.

— Што ж ты робіш з намі, зяцёк дарагі? На ўвесь раён хочаш абняславіць? Ты што — дырэктар гэтай станцыі? Колькі там такіх, як ты?

— Многа. Тысячы.

— Ну, во! Тысячы. Дык чаго ляцець? Хіба вы пажарнікі? Чым вы паможаце?

Неаспрэчная логіка: пажар ім тушыць не прыйдзецца. Аднак калі ўсе будуць так разважаць, могуць спыніцца сотні прадпрыемстваў. Туга будзе Кіеву, Чарнігаву, Мазыру. Ён добра ведаў долю сваёй станцыі ў балансе вялікага кальца. Разарвацца яму не дадуць, аднак усюды ўзнікне крызісная напружанасць. Хто іншы пачаў бы горача даводзіць жанчынам значэнне АЭС. Глеб не ўмеў гэтага ды i лічыў, што недарэчна тут красамоўства: знайшоў аўдыторыю! У людзей іншыя клопаты. Можна сказаць — эгаістычныя. Але ён разумеў i цесця, i цешчу, i жончыну сястру. I не вініў ix. На ўсе ix доказы, папрокі, на валідол, які цешча ўпотай паклала пад язык, на Лізіны лёгкія слёзы, на цесцевы пераходы ад сярдзітага хмыкання да лагоднага ўгаворвання адказваў адно:

— Трэба ехаць!

Бянтэжыла Глеба бацькава маўчанне. Заўсёды такі рашучы, звыклы да камандавання, да ўказанняў, ён раптам анямеў. Разгубіўся ў такой незвычайнай сітуацыі? Але яго маўчанне хіба здзіўляла i бянтэжыла. А вось матчына i жончына маўчанне — палохала. Яны сядзелі побач — свякроў i нявестка, у нейкай дзіўнай, проста жалобнай паставе, i твары ix пабляднелі, выцягнуліся. Глеб ледзьве не сказаў ім: «Што вы такія? Усё роўна як у Афганістан мяне праводзіце». Але стрымаўся — сцяміў, што Афганістан можа яшчэ больш спалохаць ix.

Ускочыла ў дом Тамара, яна не прысутнічала на сямейным савеце.

Вольга Андрэеўна спытала:

— Тома, дзе Барыс?

— A хіба я пасу яго, вашага Барыса, — адказала раздражнёна, але тут жа спахапілася, што паводзіць сябе неінтэлігентна, звышдалікатна растлумачыла, выдаўшы прычыну сваёй дзёрзкасці: — Дзяўчат да ракі павёў.

— Знайдзі яго, калі ласка.

— Знайду, Вольга Андрэеўна, — дзяўчына ахвотна кінулася выконваць просьбу.

Чамусьці Вользе Андрэеўне захацелася, каб пры размове, рашэнне якой, адчувала, будзе ўсё роўна адно i тое ж — Глебава, прысутнічаў старэйшы сын. Можа, сэрцам адчувала, што той падкажа нешта асаблівае.

Усе чакалі яго. Hi слова — аб Глебавым ад’ездзе, гутарылі пра старонняе, нават не пра вяселле. Але i не пра пажар.

Хутка прыйшоў Барыс i сапраўды легка, адным махам, рассек гордзіеў вузел. Сказаў брату з неаспрэчнай рашучасцю:

— Не сеўшы за стол, нікуды ты не паедзеш! Вось так, малы! Пасядзім гадзіну-дзве, павесялеюць людзі, тады можаш разам з жонкай ціха вылезці

з-за стала. Быў я на вяселлях, з якіх маладыя знікалі. Нядаўна на грузінскім быў. Знікайце i вы i каціцеся хоць на ўсе чатыры стараны свету! А мы будзем піць за ваша здароўе. I за тваю станцыю, раз яна даражэй табе за нас.

I ўсе павесялелі: усё мудрае — простае. Ліза пацягнулася да дзевера:

— Дай я цябе пацалую, Барысок. Недарэмна ты бываеш бліжэй да бога, чым мы, грэшныя, — i да Глеба: — Не крывіся, зяцёк. Віктар на маторцы дамчыць вас да Прыпяці за міг.

Усе павесялелі, акрамя Ірыны i маці. З маці Глеб не адважыўся гаварыць, матчынай логікі баяўся, маці ён ніколі не ўмеў запярэчыць i ў школьныя гады зайздросціў Барысу, які вёў цэлыя дыскусіі i нярэдка пераконваў маці, прымушаў капітуляваць перад яго доказамі. А жонцы сказаў гулліва:

— Чаму ты скісла, Іранё?

— Я баюся, Глеб, — сур’ёзна адказала яна.

— Чаго? — шчыра здзівіўся ён.

— Ты забываеш, што я ўрач. Я праслухала немалы курс аховы ад радыяцыі. I лячэння.

Глеб засмяяўся.

— Ды ну, глупства, мая каралева! Гэтага не можа быць таму, што гэтага не можа быць ніколі! За два гады я вывучыў рэактар. Надзейны, што бабулін чыгунок.

— Вас так пераканалі?

— Каб людзі баяліся, спыніўся б прагрэс. Ніхто не займаўся б фізікай, не рабіў бы на рэактарах. Палюбуйся лепш, які дзянёк. Цуд! Глядзі, як зазелянелі вербы. Вішні цвітуць. Ты казала, што любіш ix, вербы.

— Я усё тут люблю. Але я думаю пра ранішні туман… ён дзёр табе горла.

— Туман як туман, — адмахнуўся ад непрыемнай размовы, аднак адчуў: пачуццё трывогі, што з’явілася пры паведамленні аб пажары i якое адступіла пасля вясёлай братавай тырады, з якой вынікала, што ўсё вырашаепца проста, зноў падступала, як удушша. Падумаў пра Ірыну з ласкавасцю i з асуджэннем: «Яна — што мама мая: усяго баіцца».

— Прашу за сталы, дарагія госці! — гукаў Іван Іванавіч.

А малы Іванка, шасцікласнік, Лізін сын, пратрубіў на горне збор.

Гэта развесяліла ўсіх гасцей. Яны рушылі да сталоў, але не сядалі. Чакалі маладых. Першая гэта сцяміла Ірына. Узяла Глеба пад руку.

— Вышэй галаву, мой кароль! I — урачысты крок!

Баяніст зайграў марш. Госці запляскалі ў далоні. Свята працягвалася.

II

Плылі на маторцы — i спявалі песні. Усе добра выпілі. На гэты раз i Глеб не баставаў, Ірына здзівілася i па-жаночы насцярожылася, калі ён пачаў куляць чарку за чаркай; пяць гадоў як кахаліся, лічыла, што ён не п’е, ды i сам Глеб прызнаваўся, што, калі зрэдку з сябрамі i выпівае, задавальнення ад гэтага не мае, адну гаркату.

Але не толькі ад віна ўзняўся яго настрой. Ен як бы радаваўся, што вырваўся з тлумнага вяселля на рачны прастор. Сам сабе баяўся прызнацца ў гэтым, бо ведаў, што гэта абразіла б Ірыну: не паспеў ажаніцца — i радуецца, што ўцякае ад жонкі. Дзіўна i іншае: пажар цяпер не хваляваў так, як усхваляваў напачатку. Проста яны шчырыя работнікі, сумленна выконваюць свой абавязак. Ад гэтага, магчыма, i было весела — што яны вось такія: патрыёты сваёй станцыі. Але трывога за пажар адступіла. Сапраўды, на станцыі каля шасці тысяч персаналу, a ў Прыпяці — пяцьдзесят тысяч народу. I Кіеў блізка. У станцыі — асобы рэжым. На яе працуюць дзесяткі ўстаноў, службаў. Не толькі цывільных.

Поделиться:
Популярные книги

Эфир. Терра 13. #2

Скабер Артемий
2. Совет Видящих
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эфир. Терра 13. #2

Я – Орк. Том 3

Лисицин Евгений
3. Я — Орк
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 3

Охота на разведенку

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.76
рейтинг книги
Охота на разведенку

СД. Восемнадцатый том. Часть 1

Клеванский Кирилл Сергеевич
31. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.93
рейтинг книги
СД. Восемнадцатый том. Часть 1

Решала

Иванов Дмитрий
10. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Решала

Назад в СССР: 1986 Книга 5

Гаусс Максим
5. Спасти ЧАЭС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Назад в СССР: 1986 Книга 5

Титан империи 5

Артемов Александр Александрович
5. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 5

Сыночек в награду. Подари мне любовь

Лесневская Вероника
1. Суровые отцы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сыночек в награду. Подари мне любовь

Прометей: повелитель стали

Рави Ивар
3. Прометей
Фантастика:
фэнтези
7.05
рейтинг книги
Прометей: повелитель стали

Вдова на выданье

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Вдова на выданье

Старатель 3

Лей Влад
3. Старатели
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Старатель 3

Измена. Он все еще любит!

Скай Рин
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Измена. Он все еще любит!

Темный Патриарх Светлого Рода 3

Лисицин Евгений
3. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 3

Никто и звать никак

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
7.18
рейтинг книги
Никто и звать никак