Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

— Сяргей Дзям’янавіч! Чым заняты?

— «Время» гляджу.

— Давай зараз жа ў выканком.

— А што? Трывога?

— Трывога.

— Абласная? Рэспубліканская?

— Саюзная.

— Што вы кажаце? Вучэбная? Баявая? Што ж мой тэлефон маўчыць? Лячу! Маша! Форму! — сурова закамандаваў ваяка, хоць шлас яго раптам асіп.

Прыляцеў праз сем мінут; Пыльчанка засёк на насценным гадзінніку. Задыхаўся вельмі. Пабялеў.

— А што ж у нас так ціха?

— Не даляцелі ракеты.

— Не жартуйце, Уладзімір

Паўлавіч. Вы ж ска, залі: трывога. Самі хочаце абвясціць? Вось так — адразу? Якую мэту ставіце? — падпалкоўнік выцер хусцінкай лысую галаву, кінуў на стол фуражку, сеў, яўна абураны такой гульнёй. Выходзіць, старшыня правярае аднаго яго. Чаму? У абласным цэнтры яго хваляць. Навошта ж такая несур’ёзная праверка? Выпіў на вяселлі i забаўляецца кіраўнік. Падпалкоўнік меў гарачы характар. Але выказацца ён не паспеў.

— Дазіметры ў цябе ёсць?

— Радыяцыйныя? Ёсць. ДП-5. Два. Але старыя, пяцьдзесят восьмага года.

— Якога? I калі ты ўключаў ix? — i раптам гнеўна загрымеў: — Гаўно мы, а не грамадзянская абарона!

— Вы — начальнік яе.

— I я такое ж дзярмо, як ты, як усе…

— Не разумею, што здарылася…

— Зразумееш. У панядзелак паедзеш у Гомель, у Мінск, хоць у Маскву. I без дазіметраў не вяртайся.

— Вы думаеце, так гэта проста: паехаў i ўзяў?

— Бардак! Дапрацаваліся! Дакамандаваліся! — i пачаў крыць мацюкамі невядома каго, ашаломлены Пятрушкін падняўся, надзеў фуражку, стаў ва фрунт. Было жаданне сказаць такія ж гарачыя словы аб яго метадах кіраўніцтва абаронай: заўсёды адмахваўся — рабі, як інструкцыі патрабуюць. Але грубая бязадрасная лаянка старшыні стрымала: ці мала што ў чалавека магло здарыцца — на вяселлі!

— Мне можна ісці?

Пыльчанка асекся i нейкі момант глядзеў на памочніка няўцямна.

Сорамна зрабілася за зрыў.

— Ідзіце!

Падпалкоўнік казырнуў… здзекліва.

IV

Акадэміка Мартынюка телефон разбудзіў а шостай раніцы — у гасцініцы «Расія». Званіў намеснік па навуковай рабоце Кваша. Сам званок у такі час палохае, а тут яшчэ незвычайны голас звычайна спакойнага чалавека — спалоханы голас:

— Васіль Данілавіч! ЧП! «Танцуюць» прыборы. Змена падняла мяне з пасцелі. Некаторыя скакалі цераз плот.

— Дзе ўцечка?

— Няма нідзе. Праверыў. Усё ў норме. Усе прыборы даюць норму, акрамя дазіметраў.

— Дык у чым прычына?

— Не магу зразумець. Выклікаў ядзершчыкаў. Але ці прыедуць свяцілы з горада ў такую рань?

— У каго ў суседзяў можа быць уцечка?

— У Мінску ні ў каго такіх доз не можа быць. Хіба ў ваенных, пра што нам не дакладваюць. Дарэмна. Па інструкцыі я павінен даць сігнал трывогі.

— Чакай. Шукайце прычыну ў сябе. Толькі калі знойдзеш прычыну, тады бі ў званы. А я пашукаю вакол. Дай мне тэлефон Гідрамета. Праз паўгадзіны пазвані.

Не пацэліў пальцам у шчыліну тэлефоннага

дыска — дрыжала рука. Пачало зябіць. Спаў з адчыненай фрамугай. Падышоў, каб зачыніць яе. Акно выходзіць на Крэмль. Гараць залатыя званіцы, залітыя чырванню першых промняў сонца. Якое хара ство! Гэта ж яму ні разу не пашчаслівіла палюбавацца вось так на Крэмль з дзесятага паверха, у такі час, у такую вясновую раніцу. Глядзеў удзень, увечары, уначы. A выходзіць, усё хараство i тварэнняў прыроды i тварэнняў чалавечага генія можна ўбачыць толькі ў хвіліны нараджэння новага дня. Аднак не да паэзіі, калі… калі цябе калоціць не ад холаду…

Дзяжурны ў Гідрамеце адказаў адразу, але голас яго быў заспаны, хрыплы.

— Гаворыць акадэмік… Беларускай акадэміі. Пры адсутнасці аварыйнай сітуацыі на нашым рэактары «заплясалі» дазіметры. Якая абстаноўка ў рэгіёне?

— Усё ў норме, таварыш.

Акадэміку захацелася ўжыць лексікон дворніка.

У дзяжурнага Міністэрства энергетыкі голас быў не начны — рабочы, ды i чуліся ў трубцы іншыя галасы. Недарэмна там людзі ў такую рань.

Прадставіўся. Назваў прычыну сваёй трывогі. Паўза. Загадкавая. Хвалюючая. Чалавек у кабінеце міністэрства яўна думае, што адказаць, значыць, ведае прычыну, значыцца, ёсць прычына. Што здарылася? Дзе?

— Пазваніце пасля дзевяці.

— Да дзевяці — тры гадзіны. I сёння субота.

— Сёння субота, — згадзіўся, здаецца, з расчараваннем, чалавек на другім канцы проваду.

— Хто там такі ранні? — прагудзеў голас воддаль ад трубкі. Той, што гаварыў, заціснуўшы мікрафон, тлумачыў — хто, ды адарваў далоню ад мікрафона.

— Парай яму займацца лепш навукай. Тэарэтыкі, маць ix!..

Мартынюк абурыўся i ледзьве ў сваю чаргу не выказаў добрую параду практыку. Але той, хто адказваў, надзвычай ветліва папрасіў пазваніць у дзвевяць i палажыў трубку.

Пасля такой размовы, ужо не толькі ўстрывожаны, але i надзвычай зацікаўлены, Васіль Данілавіч амаль без ваганняў адважыўся патурбаваць у такую рань свайго куратара — віцэ-прэзідэнта саюзнай акадэміі.

Не здзівіўся, што трубку ўзялі адразу. Жонка. Не выслухала, хто звоніць, — адразу паклікала мужа:

— Жэня! Цябе!

Павітаўся i, пачуўшы, што акадэмік нешта дажоўвае, не папрасіў прабачэння, што патурбаваў, сказаў з ходу, але чамусьці жартаўліва:

— У нас стрэлкі танцуюць гапака.

— Правільна яны ў вас танцуюць. Аварыя на Чарнобыльскай… Лячу. Дапіваю чай, каб не ўкачала ў самалёце. Што здарылася? Толькі што гаварыў ca станцыяй. Уражанне такое, што там ніхто нічога не ведае. Прабачце. Спяшаюся. Машына ля пад’езда. Алё, алё! Вам, як спецыялісту. Да высвятлення абставін — ніякай інфармацыі! Ніякай панікі!

— Але ж…

— Ніякіх «але»! Каманда зверху. Мне званіў член Палітбюро… Думаю, тлумачыць не трэба… Вы — чалавек дасведчаны. Нам з вамі давераны дзяржаўныя тайны.

Поделиться:
Популярные книги

Его наследник

Безрукова Елена
1. Наследники Сильных
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.87
рейтинг книги
Его наследник

Его огонь горит для меня. Том 2

Муратова Ульяна
2. Мир Карастели
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.40
рейтинг книги
Его огонь горит для меня. Том 2

Адепт. Том 1. Обучение

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Адепт. Том 1. Обучение

Я – Орк. Том 4

Лисицин Евгений
4. Я — Орк
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 4

Кротовский, не начинайте

Парсиев Дмитрий
2. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, не начинайте

Я тебя верну

Вечная Ольга
2. Сага о подсолнухах
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.50
рейтинг книги
Я тебя верну

Звезда сомнительного счастья

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Звезда сомнительного счастья

Идеальный мир для Лекаря 19

Сапфир Олег
19. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 19

Последняя Арена 4

Греков Сергей
4. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 4

Real-Rpg. Еретик

Жгулёв Пётр Николаевич
2. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Real-Rpg. Еретик

Идеальный мир для Социопата 4

Сапфир Олег
4. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.82
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 4

Бездомыш. Предземье

Рымин Андрей Олегович
3. К Вершине
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Бездомыш. Предземье

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Игра топа

Вяч Павел
1. Игра топа
Фантастика:
фэнтези
6.86
рейтинг книги
Игра топа