Злая зорка
Шрифт:
— Ды вунь колькі там людзей!
— Міліцыя гэта! Міліцыя! Вам мала гэтага — што столькі міліцыі? Уцякайма!
— Уцякай, пацук карабельны! — узлавана мацюкнуўся Генадзь.
— Ідыёты! Вар’яты! — Васіль павярнуўся i кінуўся назад да ракі, сагнуўся, як пераадольваючы стометроўку.
Глебу нават смешна стала, што сябра гэтак уцякае. Ён не верыў у пагрозу. Не мог паверыць. Ён усё яшчэ верыў у надзейнасць рэактара.
— Нанікёр няшчасны! — кляйміў Гмыра Несцярэнка.
— Не будзем асуджаць яго, — сказаў Глеб. — У страху вялікія вочы.
— Распускаем
У Віктара заглух матор, і ён, не вельмі яшчэ працверазелы на рачным ветры, корпаўся ў ім. Але маторка адплыла ад берага сама па сабе — ад гойдання хваль; мацнеў гарачы паўднёвы вецер.
Васіль закрычаў з берага.
— Стой! Стой! Чакай!
У гэта міг завёўся матор. Але човен развярнула. Уцекачу здалося, што Віктар накіраваўся з затокі ў раку. I Васіль кінуўся ў ваду, паплыў наўздагон.
Здзіўлены Віктар развярнуў маторку i спрактыкавана, умела, як ратуюць тапельцаў, схапіў Гмыра за валасы, за каўнер пінжака, уцягнуў у човен.
Выплёўваючы акрываўленую ваду (кроў ішла з носа), Гмыр, лежачы на дне, хрыпеў, сцяўшы пасінелыя губы:
— Назад! Хутчэй назад!
— Куды?
— Усё роўна — куды. Далей адгэтуль! Як можна далей!
— А што здарылася?
— Я скажу табе — што…
Спалох перадаўся i Віктару, i ён прыбавіў газу. Маторка вылецела на прастор Прыпяці. Віктар крычаў праз роў матора:
— А хлопцы дзе?
— Яны… героі. А я не хачу быць героем. Я не хачу! — Васіль падняўся, учапіўшыся ў сядзенне, i таксама цяпер ужо крычаў у твар рулявому: — Я не хачу! Разумееш? Не хачу я ў героі! А яны… дурні яны!
Віктар нічога не разумеў i глядзеў на інжынера, як на хворага. А той размазваў мокрымі рукамі па твары кроў i слёзы. З адзення яго цякла вада.
А яны тым часам… Глеб i Генадзь набліжаліся да станцыі. На пляцоўцы стаяла многа машын. Станцыя ачэплена міліцыяй. Але ніхто ix больш не спыніў. Толькі знаёмы міліцыянер у прахадной здзівіўся ix адзенню:
— А вас адкуль сарвалі!
III
А вяселле шумела i без жаніха. I без нявесты. Ірына таксама знікла.
Рэй вялі Пыльчанкі, стары i малады, як бы стараліся кампенсаваць адсутнасць сына i брата. Уладзімір Паўлавіч паказваў сваё мастацтва за сталом: перахапіў у сваіх намеснікаў ролю тамады i выконваў яе адменна — з жартаўлівымі беларускімі вясельнымі i грузінскімі — на любы выпадак — тостамі. Барыс верхаводзіў сярод моладзі, на танцах.
Трывога ў сувязі з нечаканым ад’ездам маладога трымалася толькі ў маці i жонкі. Мілс іншым, Вольгі Андрэеўны таксама не было за сталом. Яны пайшлі з Ірынай ажно да Прыпяці. Гулялі там, знешне спакойныя, амаль вясёлыя. Пра Глеба не гаварылі, але адчувалі, разумелі, што кожная з ix думае пра яго. I гэта ix збліжала.
Марыя Пятроўна пайшла па нейкай патрэбе ў сваю хату. Тут жа вярнулася. Сказала свату:
— Звоніць Мятліцкі. Пачула з двара: тэлефон ажно захліпаецца… Вельмі просіць вас, Уладзімір Паўлавіч.
— Што яму трэба? I тут знайшоў. Во званар. Без нянькі
А Пыльчанка адразу ўдакладніў:
— Які Мятліцкі? — у раёне было некалькі Мятліцкіх.
— Той, што школамі камандуе.
Невядома па якой логіцы Уладзімір Паўлавіч звязаў званок загадчыка райана з пажарам на станций, з ад’ездам Глеба i яго сяброў, i ў разгарачаную галаву ўдарыла халодная хваля трывогі, уміг выветрыла хмель. Пустаход i госці, якія чулі размову, здзівіліся, як паспешліва старшыня райвыканкома пайшоў дахаты на выклік падначаленага.
Уладзімір Паўлавіч узяў трубку. Але той, што званіў, не дачакаўся i паклаў яе, але не на рычаг — на стол, чуваць галасы, пера валена жаночыя, звычайныя, бадай нават вясёлыя.
Прыйшлося доўга алёкаць. Урэшце трубку ўзялі нейкая гумарыстка, спытала:
— Хто там хукае?
— Дзе Мятліцкі? Пыльчанка.
— Ой, прабачце, Павел Пятровіч! Вас. Сам…
— Уладзімір Паўлавіч, прабачце, што патурбавалі. Разумеем…
— Што ў цябе гарыць?
— Ды нічога не гарыць. Але тут, можна сказаць, анекдатычны выпадак… — як бы разгублена i няўпэўнена цягнуў загадчык райана.
Пыльчанка ўзлаваўся: глупства нейкае паведаміць.
— Ты што, таксама на вяселлі?
— Ды не. Я са школы. З другой. Мне дырэктар далажыў. Пазваніла начальніца гэтага нашага пункта, што на Прыпяці, гідраметэа… што замярае ваду i паветра. Вы знаеце гэтую злую дзеўку. Помніце, як яна на камсамольскай канферэнцыі ўсіх разносіла за экалогію… На райком замахнулася. Ёй бы замуж. Без мужа жыве…
— Карацей можаш?
— Прыбор там у яе нейкі зашкаліла. У галаве ў яе зашкаліла, па-мойму… Дык яна звоніць у школы i загадвае… Не, праўда. Целеш так i кажа: загадала. Дзяцей на вуліцу не выпускаюць. У такі дзень! Як вам падабаецца? У нас ваенна-спартыўная гульня старшакласнікаў назначана… На Прыпяць выязджаем… Таму я i ў школе.
— Дык што ты хочаш ад мяне?
— Я? — Мятліцкі сумеўся. — Ды параіцца… Можа, вы што знаеце.
— Нічога я не знаю.
— Ну вось, я кажу… А Целеш тут панікуе. Хоча вучэнне адмяніць. Адмяняць?
— Хто кіруе школам!? Ты? Ці я?
— Дык выключны ж выпадак, Уладзімір Паўлавіч! Дзеўка гэтая… Рамейка ажно слінай прыскала, кяжэ. Целеш. Такія страхі наганяла.
— Пазвані Пятру Міхайлавічу.
— Няма яш.
— У Гомель пазвані.
— Субота. Хто адзавецца?
— То вырашай сам. Хоць адзін раз.
— Слухаюся.
— Будзь здароў.
Пыльчанка паклаў трубку. Адчуў раздражнёнасць. Супраць каго — не разумеў. Не супраць жа Мятліцкага? А урэшце, можа, i супраць яго: кроку ступіць самастойна не могуць. Не злуй, Уладзімір Паўлавіч, на сябе — так прывучылі людзей. Пастаяў пасярод хаты, незнаёмай, хоць быў у ёй дзесяткі разоў — залішне прасторна. Не адразу сцяміў, што прастор гэты ад таго, што няма стала, лавак, крэслаў: учора хата была цесная — ад сталоў, ад гасцей.
Неяк сама па сабе быццам запісаная на плёнку, «пракруцілася» размова з загадчыкам райана.