Злая зорка
Шрифт:
— Распісацца ў кнізе.
— Правільна. Без роспісаў які дагавор аб вечным саюзе! У народзе рэгістрацыю так i называюць — распісацца. Так, Уладзімір Паўлавіч? Вы ў нас галоўны цырыманіялмайстар.
Распісваючыся ў кнізе, маладыя павярнуліся да прысутных. Глеб падпісваўся сур’ёзна, засяроджана, павольна — ці не поўнасдю прозвішча, імя, імя па бацьку?
Ірына каротка махнула пяром — як на рэцэпце i падарыла бацькам i гасцям гарэзлівую ўсмешку, якая не спадабалася Лізе — несур’ёзна! Але спадабалася свёкру: пры ранейшых сустрэчах Глебава абранніца здавалася залішне
«Поп» спытаў у асісгэнткі:
— Цалавацца маладым трэба?
— Абавязкова трэба, — адказала Ірына i першая кінула рукі на плечы мужу. Спаялі вусны.
— Ух ты, як салодка! — выгукнуў Барыс, моладзь запляскала ў далоні, засмяялася.
Пятро Міхайлавіч жартаўліва пагразіў ім пальцам.
— Парушаеце парадак. Вядзіце сябе, як у царкве.
«Недурны ж чалавек, — падумаў Пыльчанка пра свайго партыйнага кіраўніка, — а бывае фармалістам».
Цяпер ён, бадай, быў удзячны сакратару, што той рызыкнуў узяць на сябе такую незвычайную місію. I калі не лічыць некаторай няўпэўненасці ўпачатку, праводзіць акт рэгістрацыі не фармальна, не шаблонна, як напэўна зрабіла б гэта загадчыца загса.
Спадабалася i віншавальная прамова Пятра Miхайл авіча. Трохі хіба даўгаватая, але без штампаваных блокаў — так, Сінякоў неаднойчы крытыкаваў работнікаў, якія сапраўды заштампаваліся да брыдкасці i не бачаць гэтага, не разумеюць. I сарказм да ix не даходзіць. Ён, Пыльчанка, сам небязгрэшны, зацэментаваліся блокі i ў ім, але ён умее пазнаваць штампы, на хаду вылаўліваць i разбураць ix ці, па магчымасці, разбаўляць вясёлым прыкладам, жартам, анекдотам.
— Што пажадаць вам, маладыя? Спачатку просьба. Да цябе, Глеб. Упікнуць цябе, што ты працуеш у суседняй рэспубліцы, мне не дазволена, я — інтэрнацыяналіст, Ды i станцыя атамная, гонар нашай энергетыкі. I нам дае ток. Але паколькі гэта не за гарамі, i я так часта бачу цябе дома, не вывозь ад нас урача. Ты знаеш, у раёне ix не хапае. Ірына Іванаўна, спадзяюся на ваш патрыятызм. Усе Пустаходы — патрыёты свайго раёна. Так, Іван Іванавіч? Няхай жа i Пыльчанкі прыжывуцца тут. Няхай жа ножкі вашых дзяцей узнімаюць пылок гэтай блаславёнай пладавітай зямлі, якая будзе багацець з кожным годам, з кожным ураджаем. Добрага ж ураджаю вам!
I тут з-за спін гасцей вынырнуў Сяргей Плечка з нечым грувасткім, цяжкім, загорнутым у паперу.
— Дазвольце мне, Пятро Міхайлавіч?
— А можна мітынгаваць у загсе? — звярнуўся сакратар да работніцы.
Тая разгубілася, пачырванела, не ведаючы, што адказаць. Даўно заведзены рытуал i без таго парушаны.
— Усё можна, што не забараняецца законам, — упэўнена адказаў Плечка.
— Ух ты! Які камісар! — іранічна выгукнуў Барыс.
Партыйны сакратар падтрымаў камсамольскага:
— Ну, калi так, то давай. Дзе ж i разгарнуцца камсамолу, як не на вяселлі.
— Не даюць разгарнуцца. Не разумеюць.
— Слаба ты выхоўваў Уладзіміра Паўлавіча, Івана Іванавіча, калі дзеці ix адмаўляюцца ад камсамольскага вяселля.
«Вясёленькі Пятро, усё роўна як паабедаў у Івана, — гэтак жа весела падумаў Уладзімір
Сяргей паставіў на стол пакунак, прыгладзіў непакорлівыя валасы i пачаў пафасна:
— Дарагія Ірына i Глеб! Сёння ў вас знамянальны дзень, які павінен запомніцца вам на ўсё доўгае, доўгае жыццё. Сёння вы стварылі новую савецкую сям’ю — пярвічную ячэйку нашага грамадства, — i пайшоў-пайшоў кідаць гатовыя блокі. Аб ix адказнасці перад дзяржавай, партыяй. I перад камсамолам — каб не адрываліся ад яго i тады, калі…
— Дзеці вашы павяжуць чырвоныя гальштукі… Перадайце ім баявую эстафету!..
Адчуваючы па нервознасці старэйшага сына, што той можа не вытрымаць i пракаменціраваць выступление Плечкі не толькі бяскрыўдным «які камісар!», Уладзімір Паўлавіч строга прашаптаў яму:
— Не псуй абедні, Барыс.
— Што ты, бацька! Я глухі i нямы. Мяне ж выхавала армія.
I, аднак, не выканаў свайго абяцання.
— А цяпер, дарагія нашы маладажоны, прыміце сціплы, але сімвалічны падарунак ад райкома камсамола.
Плечка тэатральным жэстам разарваў на пакунку паперу. Вачам гасцей адкрыўся бюст Карла Маркса, чорны, чыгунны. Добры бюст. Добры падарунак у любой іншай сітуацыі. Але тут…
Уладзімір Паўлавіч сам трохі не ахнуў ад здзіўлення. Але гэта зрабіў Барыс:
— Ух ты! Во гэта барада! Камсамольская.
I што падпаліў бікфордаў шнур смеху. Выбухнуў смех што ў вясельным застоллі пры дасціпным сваце. Але заўсёды дарэчы там, за сталом, тут смех сапсаваў урачыстасць. Нават Плечка разгубіўся. Пятро Міхайлавіч пасміхнуўся, але твар перасмыкнула — незадаволены сакратар.
Малайчына Глеб: сур’ёзна, шчыра дзякаваў — ціснуў даўняму таварышу руку. I ўсміхаліся яны адзін аднаму хораша, прыязна, па-сяброўску.
Глеб падхапіў бюст, падняў яго высока, паказваючы гасцям, перадаў дружку-ўкраінцу. Вярнуў сваёй сур’ёзнасцю сур’ёзнасць іншым.
Кал i госці высыпалі з будынка загса на вуліцу, пад спякотнае i пад вечар сонца, Пыльчанка затрымаўся, каб падзякаваць Сінякову.
— Няма за што. Вы зразумейце, Уладзімір Паўлавіч, на вяселле, якое ў вас… не таму, што баюся, але… час не той. Аднак застацца ў баку ад сямейнай урачыстасці вашай не мог. Думаю, усё нармальна. Што за вяселле без смеху. Праўда?
— Дзякую, Пятро Міхайлавіч.
— Гэта ваш такі востры? Лятун?
Абразіла «лятун», расказваў жа яму пра старэйшага сына неаднойчы, бо першы сам любіў расказваць пра сваіх дзяцей, школьнікаў.
Паправіў:
— Ваенны лётчык. Капітан.
— «Афганец»?
— Ваяваў там.
— Гэтыя хлопцы яшчэ сябе пакажуць. Аднак раю вам папярэдзіць яго: каб неўзнарок сам не накалоўся на свае досціпы.
«Пайшоў ты ca сваім папярэджаннем!» — бадай прымхліва ўзлаваўся Уладзімір Паўлавіч, але тут жа i ўтаймаваў сябе: няўдзячна гэта з яго боку, урэшце, папярэджанне правільнае, бо i ў самога жыве боязь за Барыса. Каб хто ведаў, якой яна была да Афганистана! Якраз Афганістан прытупіў яе — пераканаў сябе: ардэнаносец, капітан, не будзе выкідваць конікаў.