Злая зорка
Шрифт:
— Ха! Пазнаю цябе. Без мараляў ты не можаш? Як цябе трываюць падначаленыя? Перабудоўвайся! Наступав дэмакратыя. Нават да нас даходзіць. Знаеш, які начальнік палітаддзела ў нас стаў? Бацька родны. Цалуе нас, сынкоў. А мы пра яго анекдоты сачыняем.
Уладзімір Паўлавіч не мог адарвацца ад трубкі — так прыемна было слухаць сынаў голас, яго вясёлую балбатню. Не змяніўся Борка. Усё той жа. Калі лётную школу скончыў, пахваліўся, з гонарам, не адзнакамі, а тым, што трымаў першынства па сядзенні на гаўптвахце. Маці жахнулася. А яго рассмяшылі такія сынавы заслугі. Пасля Афганістана Барыс не спадабаўся: жарты яго сталі злоснымі, крыўднымі для людзей. А цяпер
Бясшумнай мышкай шмыгнула па кабінеце сакратарка, спачатку цень яе ўбачыў. Сказаў Барысу:
— Скажы маці, што адна нага мая ў кабінеце, а другая ўжо дома. Сігаю сямімільна.
Палажыўшы трубку, радасна паведаміў памочніцы:
— Барыс прыехаў,— i пажартаваў: — Прыйдзецца табе, Ліда, дазволіць мне зрабіць прагул. Гуляць дык гуляць!
— Вас не трэба было сюды пускаць сёння.
— Во гэта праўда.
Каля дома дагнаў яго Глебаў картэж, які не спадабаўся: замнога будзе шыку!
Вось адкуль пачынаецца паказуха — з вяселля. У радавога інжынера-энергетыка. Да таго ж адчуў рэўнасць да Глеба: ён пад’ехаў да дома першы i першы цалаваўся з братам. На вуліцы. I як бы сапсаваў бацьку сустрэчу з Барысам. Знаёміліся Глебавы сябры. А бацька стаяў збоку, як далёкі сваяк. У прысутнасці чужых людзей абняў сына скупа, па-мужчынску i слоў тых не скала у, якія намерваўся сказаць, спяшаючыся дадому.
Хлопцы мітусіліся. Выцягнулі з багажніка цэлы мяшок рыбы. Вольгу Андрэеўну рыба проста спалохала, яна шчыра прызналася:
— Не люблю я чысціць рыбу.
— Бацька ў нас майстра! Бацька! — весела крычаў Барыс.
Драбяза, а нядобра кранула Уладзіміра Паўлавіча, бадай, пакрыўдзіла. Сапраўды, на рыбалцы, на пікніках над Прыпяццю, якія да мінулага года нярэдка рабілі, ён быў душой кампаніі: i рыбак адменны, i кухар — лепшага майстра па юшцы не было, ды i гуляка вясёлы, кампанейскі. А тут яго раптам на ролю памагатага — рыбу чысціць. Дажыўся.
Але, урэшце, гэта сапраўды дробязь — рыба. Горш іншае. Уладзімір Паўлавіч быў не толькі тамадой у кампаніі, але арганізатарам i кіраўніком любога пачынання, любой справы. Інакш не мог. Прывучыла работа, абавязкі гаспадара. Ён не прэтэндаваў на першую ролю ў арганізацыі вяселля, у якім, безумоўна, пераблытаюцца i народныя традыцыі, добрыя i прымітыўныя, старасвецкія, i тое новае, у якім больш дурнога, нудоты, чым сапраўднай весялосці — для душы i маладых i гасцей. Тут Пустаходаў не пераплюнеш, асабліва Лізу, яна з «агледзін» — галоўны рэжысёр. I аднак… ва ўсякім разе, да аб’яднання з Пустаходамі, у сябе дома, па законах людскіх i боскіх, кіраваць вясельным цырыманіялам належала яму, бацьку. Так лічыў. Але i тут яго паслалі «рыбу чысціць». Усё разыгрывалася па іншым сцэнарыі, якога ён не зацвярджаў. I што дзіўна — рэжысёрам i тут, у яго доме, была юная Пустаходзіха — Тамара.
Уладзімір Паўлавіч любаваўся дзяўчынай — як яна камандуе не толькі жаніхом, але i яго сябрамі, з якімі толькі што пазнаёмілася, i… Барысам. I яны паслухмяна выконваюць усе яе загады. Барыс… яго свабодалюбівы, упарты, непакорлівы, непаслухмяны, свавольны, часам цынічны старэйшы сын ходзіць
Вось табе i Пыльчанкі. Задуглялі ix Пустаходы. Тамара нават адзявацца жаніху памагла — устаўляла ў сарочку запінкі, завязвала гальштук, ніхто з хлопцаў не ўмеў завязаць прыгожа гальштук.
— Нам трэба ехаць па нявесту? — запытаў Уладзімір Паўлавіч у жонкі.
— Не. Бацькам жаніха не трэба.
— Ты ўпэўнена? Спытай у Тамары.
— Тамара вышэйшы аўтарытэт? — іранічна, але, бадай, раўніва сказала Вольга Андрэеўна.
— Выходзіць, што так. А мы з табой — апошнія спіцы. Кожнае мерапрыемства павінна мець плансцэнарый…
— Зацверджаны табой?
— Не шпігнуць ты не можаш. У даным выпадку — табой. Калі табе i тваім дарагім Пустаходам захацелася спектакля, то я павінен ведаць сваю ролю ў ім: калі выйсці, дзе стаць i што сказаць…
— Будзь бацькам. Галоўная роля. Добры бацька ў любым спектаклі на месцы. Рэпеціраваць яму не трэба.
Гэта пачуў Барыс, які ўвайшоў на кухню, i засмяяўся.
— Мудрая ты ў нас, мама.
Тамара вырашыла па-свойму, што ехаць Уладзіміру Паўлавічу трэба. Глеб i Барыс падтрымалі яе.
Старэйшы сын нагадаў матчыны словы:
— Бацька ўсюды на месцы.
Урэшце i самому яму хацелася ўбачыць вясельны спектакль ад пачатку да канца i сыграць у ім калі не галоўную ролю, то не заставацца статыстам. Бо адыдзеш убок — i забудуцца на цябе, пасля не здолееш упісацца ў ансамбль акцёраў.
Тамара пазваніла сваім.
— Едзем!
Адно слова — ніякіх тлумачэнняў. Барыс зарагатаў.
— Во лаканічнасць! Табе трэба ў нас служыць. Нам патрэбны такія каманды. А то іншы цягне гуму. Пакуль выцадзіць, я паўсотні вёрст адмахаю.
Уладзімір Паўлавіч пазваніў у гараж.
— Падавай, Змітро, машыну.
Шафёр спытаў:
— Дзве?
— Хопіць адной, — быццам адна машына нешта значыла ў картэжы, у тым, што пойдзе з калгаса ў райцэнтр.
— Давай, бацька, дзве, — сказаў Глеб, які апынуўся побач. I ён паслухмяна згадзіўся:
— Добра. Давай дзве.
I ўзлаваўся — на сябе, на Змітра, які добра ведаў, колькі машын трэба, на Глеба. Усе сёння камандуюць ім, i ўсім ён саступае — не па характары сваім. Але раздражнёнасці баяўся, змрочнага настрою баяўся, бо ў апошні год часам упадаў у апатыю, абыякавасць; палохаўся гэтага — прыкмета старасці.
Тамара ведала, што дома Ліза не дасць ёй камандаваць, хоць месца ў сямейным рангу яна трымала не па ўзросту, бадай трэцяе — пасля бацькі i Лізы. Ды на гэтым этапе вяселля роля сувязной — ці не галоўная. Дзяўчына ўгаварыла Глебавага сябра Платона Кулініча павезці яе на пяць мінут раней. Барыс памкнуўся з ёй, але тут дзяўчына зрзумела, што недарэчна ёй з’явіцца з братам жаніха, інтуітыўна адчувала, што такое парушэнне рытуалу асудзяць не толькі бабкі яе i цёткі, але i Ліза — галоўны рэжысёр.
Персанальная машына старшыні ўзначаліла картэж. Прывычка маладога шафёра: другім ці трэцім ён трымаўся, калі ехалі з высокім начальствам. Можа, так i рушылі б, але да машыны выскачыла ледзьве не спалоханая Вольга Андрэеўна, кінула мужу:
— Не ўздумай жа ехаць першы, а то за жаніха палічаць.
Зноў ім камандуюць. Як малым. Пры шаферу.
Але сапраўды мог ірвануць першы, бо было жаданне адарвацца ад вясельнага картэжа. Яшчэ ад аднаго глупства папярэдзіла жонка — ад недазволенай хуткасці, бо маладыя ад яго не адсталі б. Яшчэ не хапала ў аварыю ўляцець.
Темный Патриарх Светлого Рода
1. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Под маской моего мужа
Любовные романы:
современные любовные романы
рейтинг книги
Держать удар
11. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рейтинг книги
Любовь Носорога
Любовные романы:
современные любовные романы
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIII
23. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рейтинг книги
Меняя маски
1. Унесенный ветром
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рейтинг книги
![Меняя маски](https://style.bubooker.vip/templ/izobr/no_img2.png)