Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

У такой сітуацыі без запрашэння нельга пакінуць кабінет. А як гэта лепш зрабіць? Гулліва? Сур’ёзпа? Калі ўскладняюцца адносіны з чалавекам, пачынаеш думаць, як з ім гаварьщь, мімаволі ўзнікаюць дыпламатычныя нюансы, чаго Пыльчанка не любіў.

— Пятро Міхайлавіч. Мы з Андрэеўнай будзем рады бачьщь вас з Палінай Антонаўнай за нашым сталом. I маладыя даручылі мне…

Сказаў, як ношку зваліў. Можна i развітвацца. Але сакратар не спяшаўся дзякаваць. Прайшоўся па кабінеце, закурыў. Цяпер, калі пачалі многа паказваць Сталіна, Пыльчанка раптам адкрыў, што i маладыя работнікі тыпу Пятра пераймаюць яго ігру.

Угледзеў гэта ў абкоме, у

Саўміне. Прасачыў за сабой: ці не іграе сам гэтак жа? Сказаў неяк Вользе, яна засмяялася: «Не, не бойся. У цябе хутчэй хрушчоўскі стыль. Ты — народнік». Парадавала, жонка! Выходзіць, свайго стылю ў паводзінах, у працы ён так i не выхаваў за столькі гадоў.

Пятро Міхайлавіч падышоў да акна, зноў выбіў знаёмы такт.

— Вы думаеце, мне трэба быць?

Дзіўнае пытанне. «Што я думаю — на жаль, не магу сказаць».

— Вельмі прасіў Пустаход. Іван не зразумее… Ды i людзі… Што скажуць пра нашы адносіны?

«А вось гэта я дарэмна».

Сакратар павярнуўся, глянуў весела, задаволена.

— Для вас гэта важна — што скажуць?

«Пайшоў ты!»

— Дзіўная завядзёнка: пра адносіны людзей меркаваць па тым, ці ходзяць яны ў госці адзін да аднаго.

Уладзімір Паўлавіч узлаваўся:

— Чаму дзіўная? Добрая народная традыцыя!

Нам толькі i засталося, што разбурыць i яе. Адвучыць людзей хадзіць у госці. Сябраваць… Кожны будзе піць у адзіночку. I паміраць у адзіночку. Можна i на нахаванне не прыходзіць…

— Ну, ну, завяліся. Не ведаў, што вы бываеце такім. Вам сёння трэба быць добрым, шчаслівым.

— Я выканаю вашу мудрую параду, — i павярнуўся да дзвярэй, не развітаючыся, хоць гэта было звыклым: за дзень могуць яшчэ ўбачыцца неаднойчы.

— За запрашэнне — дзякую. Я падумаю…

Уладзімір Паўлавіч выйшаў з цяжкім пачуццём — нешта блізкае да абразы. Бадай здзівіўся, што адмова ад яго запрашэння — на вяселле сына! — можа так балюча раніць. Дзіўна, аднак, тое, што злосці на Сінякова не было. Злаваў на сябе i на Вольгу.

Куды ж падзець сябе ў гэты незвычайны дзень, не па-вясноваму спякотны? Спыніўся пасярод плошчы на паўдарозе ад райкома да райвыканкома, паглядзеў у бязвоблачнае неба i супакоіў сябе тым, што падумаў пра Барыса. I пра Глеба. Во яна, сапраўдная радасць — мець такіх сыноў! Жаніць ix.

III

Вользе Андрэеўне спачатку не спадабалася, што муж запрасіў ёй на дапамогу сястру нявесты. Лічыла гэта не толькі парушэннем этыкету, але i як бы нейкім уніжэннем перад сватамі. Старшыня райвыканкома не можа знайсці памочнікаў жонды, каб падрыхтаваць вяселле! A сапраўды гэта няпроста, не маючы блізка сваякоў. Прыехала, праўда, Валодзева сястра Ганна, але жанчына пенсійнага ўзросту, хваравітая сялянка, згатаваць простую страву можа, a сервіраваць стол — куды ёй. За дарагую талерку баіцца ўзяцца. «Ой, Волечка, яшчэ разаб’ю. Больш тонкую пасудзіну, чым чыгунок, ты мне не давай».

Уладзімір Паўлавіч мог i хацеў дамовіцца з кухарам i з афіцыянткамі, але яна лічыла, што рабіць гэта нельга: вазьмі за самую высокую аплату, a людзі скажуць бог ведае што; гарадок, што сяло, усе пра ўсіх ведаюць, а тым больш пра старшыню. I сваіх, з бібліятэкі, не адважылася прасіць — рабочы дзень, ды яшчэ перадсвяточны, кал i i на рабоце i дома поўна клопатаў. Перад святам ў магазіны нешта «выкінуць», i жанчыны будуць млець ў чэргах. У Вольгі Андрэеўны перад чэргамі быў прымхлівы страх, яна абыходзіла ix за вярсту. Хацела стаяць

там, як усе, але баялася, каб не сказалі: бач, дэмакратка якая! Знойдуцца такія, што i ў твар могуць кінуць: «Ці не з-за твайго мужа мы душымся тут?»

З чорнага хода ў магазін ні разу не зайшла, катэгарычна адмаўлялася. Муж часам жартаваў, часцей злаваў: «Я, значыцца, магу з торбамі, хаваючы вочы, выходзіць?!» Канчалася найгоршым: прадукты прывозіў шафёр, прычым купляў ix у cyceднім райцэнтры, дзе старшынёй райспажыўсаюза быў даўні добры знаёмы Косця Екельчык, яшчэ ў камсамоле разам працавалі. Абставіны перамагалі, яны мацней за пакуты сумлення. А перад вяселлем сама вымушана была паехаць да «вялікага дзяльца» Косці, каб закупіць прысмакі, якія той выбіваў на абласной базе спецыяльна для ix вяселля, так, прынамсі, тлумачыў, падкрэсліваючы, што для старых сяброў ён гатовы на ўсё. Адзінае супакаенне, што Екельчык не падначалены Пыльчанку.

Запрашэнне дачкі Пустаходаў бянтэжыла i па іншай прычыне: i сам Іван i Марыя Пятроўна паведамленне аб тым, што рэстаран адмяняецца, сустрэлі яўна з задавальненнем.

«Мы сапраўднае вяселле закружым», — сказала свацця. Безумоўна, што ім! У старшыні калгаса зусім іншыя магчымасці, чым у старшыні райвыканкома. Але думка гэтая ўкалола самалюбства. Без абывацельскага гонару яна, сціплая бібліятэкарка, аднак жа ёсць матчын гонар, ды i проста чалавечы. Не, пазайздросціць не грэх не матэрыяльным магчымасцям старшыні калгаса, а яго сям’і. З такой сям’ёй можна наладзіць бог ведае што! Чатыры дачкі, нявестка, цётка, сёстры, пляменніцы — паўвёскі радні. А яна, па сутнасці, адна. Але i адна павінна зрабіць тое, што там робяць, можа, дзесяць жанчын, калі не больш. З-за гонару i жаночай упартасці i адмовілася ад кухара i ад афіцыянткі. Адна дык адна. Няхай асудзяць, няхай пахваляць — яе адну. Урэшце, усё гэта глупства, умоўйасці. Галоўнае, што Глеб жэніцца i нявеста яго падабаецца ёй. А яшчэ… сама не прызнавалася сабе, што жыве не столькі вясельнымі клопатамі, колькі чаканнем Барыса.

I — дзіўна! — з’яўленне памочніцы памагло яшчэ ў большай ступені пераключыцца з кухні на чаканне сына.

Прыехала Тамара — малодшая Пустаходава, студэнтка універсітэта. Яе Вольга Андрэеўна ведала менш, чым іншых. Ды i з другімі яна пазнаёмілася нядаўна, не лічачы Ірыны i самога Пустахода. Валодзя, канешне, ведаў усіх, бо часта ездзіў у калгас, абедаў у старшыні. А яе толькі разы два звазіў на пасеку, але дачок на тых абедах не было, толькі Мар’я ГІятроўна. З дочкамі, сынам, нявесткай, унучкамі яна пазнаёмілася, калі Глеб абвясціў аб сваёй жаніцьбе, i яны паехалі ўсе трое — жаніх, бацька, маці ў сваты, так гэта не без іроніі называлі сын i муж, хоць ёй было не да жартаў, не да іроніі, яна ехала вельмі сур’ёзная i нязвыкла хвалявалася.

Сям’я Пустаходаў не магла не падабацца. Галавой у доме, камандуючай, як жартаваў бацька, была не добрая, ласкавая гаспадыня, а ix старэйшая дачка, Ліза, даярка, маці траіх дзяцей, гаваруння, што, аднак, не шкодзіла ёй быць хітрым палітыкам. Мужа свайго, механіка, яна трымала пад пятой, сама так казала, i ён не пярэчыў, хоць з-пад улады, як высветлілася, выходзіў нярэдка. Дом ix, палац у параўнанні ca старой бацькавай хатай, збудаваны на бацькавай сядзібе, у канцы гарода, на беразе кароткай рачулкі з маляўнічымі вербамі. Хлеў, свіран, лазня, новыя, дыхтоўныя, хоць i пачарнелыя ўжо, был i агульныя; хлеў не пуставаў: каровы трымаў i сам старшыня i сям’я дачкі, былі i свінні, качкі, куры.

Поделиться:
Популярные книги

Генерал Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Безумный Макс
Фантастика:
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Генерал Империи

Отмороженный 9.0

Гарцевич Евгений Александрович
9. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 9.0

Под знаменем пророчества

Зыков Виталий Валерьевич
3. Дорога домой
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.51
рейтинг книги
Под знаменем пророчества

Возвышение Меркурия. Книга 16

Кронос Александр
16. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 16

Дядя самых честных правил 8

Горбов Александр Михайлович
8. Дядя самых честных правил
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Дядя самых честных правил 8

Para bellum

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.60
рейтинг книги
Para bellum

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Покоритель Звездных врат

Карелин Сергей Витальевич
1. Повелитель звездных врат
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Покоритель Звездных врат

Отборная бабушка

Мягкова Нинель
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
7.74
рейтинг книги
Отборная бабушка

Жестокая свадьба

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
4.87
рейтинг книги
Жестокая свадьба

Смертник из рода Валевских. Книга 1

Маханенко Василий Михайлович
1. Смертник из рода Валевских
Фантастика:
фэнтези
рпг
аниме
5.40
рейтинг книги
Смертник из рода Валевских. Книга 1

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Тройняшки не по плану. Идеальный генофонд

Лесневская Вероника
Роковые подмены
Любовные романы:
современные любовные романы
6.80
рейтинг книги
Тройняшки не по плану. Идеальный генофонд

Возвращение Низвергнутого

Михайлов Дем Алексеевич
5. Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.40
рейтинг книги
Возвращение Низвергнутого