Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

Разышліся з найлепшымі пажаданнямі адзін аднаму: першы ў нядзелю намерваўся з’ездзіць да бацькоў у дальні раён.

Здараецца ж так, што сустрэнуцца двое i з першага позірку пакахаюць адно аднаго ці пасябруюць — вадой не разліць. A іншыя раптам без усялякай прычыны адчуюць узаемную непрыязнь. Ніякая навука не адкрыла закон такога душэўнага прыцягнення ці адштурхоўвання. Закон, важнейшы за Ньютанаў.

Не, Барыс не адчуў непрыязні да Плечкі ў загсе, так, забаўны для яго эпізод, яшчэ адно пацвярджэнне камсамольскага дагматызму, з якога ён даўно здзекаваўся, за што меў добрыя праборкі ад камісараў. Забыўся б ён на сакратара ў вясельным тлуме, хіба ў часці ўспомніў бы i расказаў таварышам, надаўшы эпізоду з падарункам патрэбны для смеху камізм,

перш-наперш каб пазлаваць намесніка начальніка палітаддзела па камсамолу, якога не любіў. Але Плечка з’явіўся на вяселле.

Барыс здзівіўся i спытаў у маці:

— А гэта што за сваяк?

— Глеб сябруе з ім.

— Разумны інжынер, а сябруе з дурнямі.

Вольга Андрэеўна насцярожылася, бо ведала сынаў характар: каго не палюбіць — бяда, некалі так было з настаўнікам хіміі, адны двойкі сын прыносіў, прыйшлося ўмешвацца i бацьку i дырэктару.

— Барысок, сыне мой, прашу цябе: не заводзься. Тут жа амаль усе незнаёмыя табе людзі. З нявесцінага боку i я многіх не знаю. Прымай людзей такімі, якія яны ёсць. Табе ж на заданне з імі не ляцець.

— Мама! А чаму ў цябе такі спалоханы выгляд? Ды ты знаеш, які я стаў? Мяне можна на хлеб намазваць, як масла.

— На хлеб не намазвайся, але не задзірайся, калi ласка. Людзі вып’юць…

— I я вып’ю.

— А табе нельга. Пры тваёй прафесіі…

— Мама! Не курыш, не п’еш — здаровенькім памрэш, — пажартаваў, засмяяўся, але тут жа пасур’ёзнеў: — А здаровым паміраць крыўдна. Вельмі крыўдна, мама.

Вольга Андрэеўна ўяўляла яшчэ тады, у бяссонныя ночы, што сын перажывае там, на чужой зямлі… над чужой зямлёй… Успаміны таго часу да вострага болю ўдарылі ў галаву. Як ёй хацелася прылашчыць сына, сагрэць i цела яго i душу. Але вакол людзі. Снуюць жанчыны, нявесціна радня, цяпер памочніц многа i некаторыя трохі нават бестактоўна перарабляюць яе работу, па-свойму сервіруюць сталы. Але гэта яе не крыўдзіць, да гэтага яна абыякавая. Няхай робяць што хочуць, ніхто не жадае зрабіць горш, усе хочуць — лепш, але ў кожнага свой густ. Яе радасць вышэй за гэтыя бытавыя клопаты. Нават адчувала няёмкасць перад маладымі, што найбольшая яе радасць — ад прыезду Барыса, а не ад жаніцьбы Глеба. У нейкія моманты здавалася, што ўсе яе клопаты, уся яе цяжкая праца, ад якой свінцом наліваліся ногі,— у гонар Барыса, а таму i стомленасць здавалася шчасцем.

Толькі i выявіла ўсю сваю пяшчоту да сына тым, што правяла далоняй па яго калючай пад вечар шчацэ. А ён узяў яе руку i прыціснуўся да яе вуснамі. Сыны не вызначаліся сентыментальнасцю, упершыню рукі ёй цалаваў Барыс, калі не лічыць маленства, нядаўна — па звароце з Афганістана. Ажно спалохаў такой праявай любові i вельмі расчуліў.

Убачыла, як сын цалуе руку маці, свацця — Maрыя Пятроўна; ёй таксама сын ніколі не цалаваў рукі, дзяўчаты не ў залік, у дзяўчат гэта атрымоўваецца лёгка, асабліва ў рыжай лісічкі Тамары. Вядома, дзе пабываў Барыс, i яе кранула яго ласкавасць да маці. Калі Барыс выйшаў, Марыя Пятроўна падышла да свацці і, па-сялянску нязвыклая да пяшчот, абняла яе.

— Родная вы мая! Дзякуй вам!

— За што?

— Што вы такая, нашынская. Што сыны ў вас во якія! Знаю, як баліць ваша сэрца, калі думаеце, што ён там, — паказала вачамі ў неба.

— Там, Марыя Пятроўна, нічога, прывыкла, мільёны людзей лятаюць. Балела, калі ён быў там.

— Яшчэ раз не пагоняць?

— Ды не! Хопіць! I Барыс кажа: там можна быць толькі аднойчы. Як вы страшна сказалі — пагоняць.

— Ой, то выбачайце, калі што не так кажу. Я жынка простая — Пустаходзіха.

— Самая высокая мудрасць у прастаце, у мацярынскай прастаце. Няшчасце ў свеце ад таго, што мужчыны не разумеюць нас. Аднак гэта ўжо з кніжак, начыталася, у бібліятэцы раблю. Сыны вылецелі з хаты, муж вечна на рабоце — чым заняцца? Толькі i знаю, што чытаю. Пабыла я ў вас i пазайздросціла. У вас шырокі свет: унукі, гаспадарка, калгас…

Ускочыла Тамара, агледзела сталы, як галоўны кантралёр, бо была ў сервіроўцы доля i яе працы, а густу Лізы, якая

заняла яе месца памочніцы гаспадыні, яна не вельмі верыла — залішне сялянскі густ. А Вольга Андрэеўна, пераканалася, чалавек далікатны — не скажа, не паправіць. Не, нічога, не напсавалі яе сестры. Пацешылася тым, як размаўляюць паміж сабой свацці.

A ў двары i перад домам, на вуліцы, шумелі госці, знаёміліся паміж сабой. Уладзімір Паўлавіч прадстаўляў сваіх саслужыўцаў, якія, уласна, i затрымлівалі вясельнае застолле: толькі скончыўся рабочы дзень, i жаночая частка занята самым цяжкім працэсам, як ён жартаваў,— тынкоўкай перад тым, як пайсці ў госці да самога гаспадара раёна.

— Сёння я нарэшце ўбачу сваіх падначаленых у поўнай красе.

Барыс — чалавек слова. Паабяцаў маці — ніякіх прыдзірак ні да каго i загадаў сабе: не звяртаць увагі на гэтага сакратарьпса. Але лёгка сказаць: не звяртаць увагі. А ён усюдыісны, Плечка гэты, торкае нос у любую кампанію, у жаночую таксама. I не мог не ўбачыць Барыс, што хлопец, да якога невядома з-за чаго ўзнікла непрыязнь, завіхаецца каля Тамары, па-свойску, фамільярна шэпчацца з ёй. I ў дваццацівасьмігадовага капітана, як у дзесяцікласніка, да несвядомай чалавечай непрыязні далучылася свядомая злая рэўнасць. Змяшалася ўсё: крыўда на свой лес, які абмяжоўваў яго сувязі з дзяўчатамі, хоць цалаваў ён ix нямала, i даўняя афіцэрская знявага да цывільных скакуноў, што маюць поўную волю…

«Лазіш, сволач, тут што кот па гаршках, злізваеш смятанку, пакуль мы паміралі там. Каб не маміна просьба, я паказаў бы табе Вялікую Мядзведзіцу. Бачыў ты яе? Ты неба не бачыў. А я рукой зорак кранаюся. Але чорт з табой. Чапаць такое дзярмо — трэба не мець гонару».

Загадаў: не бачыць Плечку! I, аднак, увесь час ён трапляўся на вочы, асабліва тады, калі апынаўся блізка каля Тамары.

I за сталом селі насупраць адзін аднаго. I гэта таксама настроіла супраць Плечкі. Нават блізкія сваякі, нявесціны, селі на верандзе. А ён, Плечка, уціснуўся сярод самых блізкіх, побач са сталом «вясельнага прэзідыума», дзе сядзелі маладыя i ix бацькі. Тамара, сястра, i тая села ў самым канцы каля дзвярэй — каб памагаць парадкаваць на сталах.

Застолле было вясёлым. Многа тостаў, многа слоў — за маладых, за ix бацькоў. Многа «горка». Глеб цалаваўся сарамліва. Ірына — смела i весела, ca смехам. Адзіная пацеха для маладых, бо яны не пілі i амаль не елі, слухалі пажаданні, сур’ёзныя i жартаўлівыя. Ім нават нельга рагатаць, калі рагоча ўсё застолле.

Плечка разы два працягваў чарку, каб чокнуцца з братам жаніха. Барыс зрабіў выгляд, што не бачыць яго дружалюбных жэстаў.

Барыс куляў чаркі да дна, палохаючы маці. Плечка толькі лізаў край чаркі. Капітан не глядзеў, але нагрэніраваным вокам усё бачыў. Лічыў такое піццё крыўляннем, паказухай: я, маўляў, выконваю антыалкагольны закон, падаю прыклад. I яшчэ больш настройваў сябе супраць саісратара, пераносячы на яго, акрамя рэўнасці за Тамару, сваю непрыязнь да камсамольскіх начальнікаў, якія неаднойчы разбіралі яго i ў вучылішчы i ў часці.

Сяргей Плечка пакрыўдзіўся на Барыса за яго бестактоўны выпад у загсе. Уласна кажучы, не за сябе пакрыўдзіўся — за Карла Маркса. Хіба можна так пра заснавальніка марксізму — «Во гэта барада!». I за камсамол. Чаму барада камсамольская? Але быў ён чалавек няпомслівы, адыходлівы, хоць i пыхлівы. Увогуле характар у яго мяккі, бязвольны, таму i быў ён падлізлівы, угодлівы, як усе бязвольныя. Плечка дараваў Барысу абразу Карла Маркса. Цяпер i не такія, як ён, замахваюцца на ўсе святыні. Мода. Яму нават хацелася пасябраваць з героем Афганістана i, калі ён прыехаў на колькі дзён, запрасіць яго на сустрэчу з моладдзю райцэнтра. Не дзеля галачкі — дзеля справы, патрыятычнага выхавання, а то ваенком з трывогай казаў на пленуме райкома партыі, што некаторыя прызыўнікі адкрыта заяўляюць, што ідуць у армію без жадання, з бояззю. А Барыс, сын старшыні райвыканкома, добраахвотна пайшоў у ваеннае вучылішча, i во чаго дасягнуў: за шэсць гадоў вырас да капітана, два ордэны мае. Хіба не прыклад?

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 9. Часть 5

INDIGO
18. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 5

Не грози Дубровскому! Том IX

Панарин Антон
9. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том IX

(Противо)показаны друг другу

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.25
рейтинг книги
(Противо)показаны друг другу

Партиец

Семин Никита
2. Переломный век
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Партиец

Метаморфозы Катрин

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
8.26
рейтинг книги
Метаморфозы Катрин

Измена. Истинная генерала драконов

Такер Эйси
1. Измены по-драконьи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Истинная генерала драконов

Чужая дочь

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Чужая дочь

Странник

Седой Василий
4. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Странник

Сводный гад

Рам Янка
2. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Сводный гад

Возвышение Меркурия. Книга 15

Кронос Александр
15. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 15

Муж на сдачу

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Муж на сдачу

Диверсант

Вайс Александр
2. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Диверсант

(Не)нужная жена дракона

Углицкая Алина
5. Хроники Драконьей империи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.89
рейтинг книги
(Не)нужная жена дракона

Тринадцатый II

NikL
2. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый II