Злая зорка
Шрифт:
Уладзімір Паўлавіч высмейвае яе наіўнасць, пагражае ёй i шафёру: зловіць — пасадзіць. Вользе Андрэеўне рабілася весела ад уяўлення, як бы гэта родны муж судзіў яе, сваю жонку. За што? За гной. Смех, дый годзе!
Пазней прыйшла Ірына. Пасля прыёму хворых сядзела ў кабінеце, прачытала з іншай увагай, чым перад здачай экзаменаў, вялікі раздзел у падручніку пра ахову ад радыяцыі. Яшчэ больш трывожна ёй стала пасля чытання.
Убачыла Вольгу Андрэеўну ў гародзе i хацела крыкнуць: «Не трэба, мама!»
Але стрымала праклягая сялянская
I забылася на прачытанае. Пераапранулася, надзела шаравары, спартыўную майку. I — у гарод.
— Што рабіць, мама?
Яна сказала свекрыві пасля загса мама, так навучыла родная маці, але ў наступныя дні, у размовах на розныя тэмы нярэдка звярталася па-інтэлігенцку — Вольга Андрэеўна. «Прывыкае», — заключыў свёкар, пачуўшы чаргаванне розных зваротаў. Дарэчы, яму Ірына казала толькі Уладзімір Паўлавіч, i ён лічыў гэта натуральным, яго, нанэўна, збянтэжыла б ласкавае тата, сыны называлі яго па-мужчынску: бацька.
— Гуркі трэба паліць. Толькі не ca шланга, не халоднай вадой. З канаўкі, цёпленькай.
З канаўкі дык з канаўкі. Ірына схапіла вёдры, пабегла за гарод i набрала ў канаве чорнай, ажно густой, тарфяной вады. Наліла ў лейку i палівала i гуркі, толькі што пасаджаныя, i цыбулю, якая ўжо ўзыходзіла. Потым яшчэ штосьці рабіла, I яшчэ… I радасна ёй было памагаць маме. Яшчэ адной маме.
Калі зайшло ўжо сонца i над балотам паднімаўся туман, прыйшоў з райвыканкома Уладзімір Паўлавіч. Убачыў жанчын у гародзе, узлавана загрымеў на ўсю вуліцу:
— Вам што, рабіць няма чаш? Баб’ё бязмозглае!
Вользе Андрэеўне ледзьве блага не стала. Не, не мела яна слабыя нервы, тонкую скуру, за доўгае жыццё чула ад мужа i не такое. Але што ён вось так на нявестку — на чацвёрты дзень пасля вяселля: «Баб’ё бязмозглае!» Жах! Кінулася да яго арліцай разгневанай, засланяючы дзіця.
— Валодзя! Як не сорамна!
— Не шыпі, як гуска, калі ні чорта не знаеш. Ка лонку запалі. Душ прыміце! I я прыму.
Ірына не пакрыўдзілася. Ірына ўхваліла каманд ную рашучасць свёкра i яго вельмі правільны загад: душ! Ці дадумалася б яна, доктар, да гэтага? Намыла б ногі — i ўсё.
Занятая душам i вячэрай, жанчыны не бачылі, што сам гаспадар пераапранаўся пад дрывяной паветкай, у душавую прашмыгнуў у майцы i трусах, якія пасля мыцця вынес туды ж, пад паветку, у цэлафанавым мяшку. Узбуджанасць яго была агрэсіўная, i ён маўчаў, баючыся зноў сарвацца, хоць з Пустаходам дамовіліся, што пачнуць прасвятляць людзей, у першую чаргу, блізкіх сваіх.
Ірына расказвала пра падзею дня — нечаканы ад’езд Карповіча — i здзівілася, што свёкар не абурыўся яго ўчынкам. Змаўчаў. Абурылася Вольга Андрэеўна. Уладзімір Паўлавіч сказаў ёй ca звыклым гумарам, які Ірыну забаўляў яшчэ да вяселля, калі яна начала наведвацца да бацькоў жаніха.
— Правільная ты ў нас! Галоўны ідэолаг. Як Суслаў.
Але i жонка не лазіла па слова ў кішэшо.
— I
— Ды штудзіравалі.
— На Першае мая новых панесяце. Заходзіла я ў клуб — усё фае застаўлена. Павел смяецца, — растлумачыла Ірыне: — Мастак — нямы хлапчына. Паказаў мне, як малюе. Дваццаць мінут — i партрэт новага генія… новай эпохі. Як вы называеце яе? Эпоха паскарэння? Чаго? Паскарэння чаго?..
— Аднак язык у цябе, мая даражэнькая! Расце ён у цябе, раней карацейшы быў…
— Бо ўкарачалі.
— Скажу Кацярыне: распусціла яна свае кадры.
— Прышлі, прышлі сваю Кацьку, я пакажу плады вашай работы. А то вы з ёй баіцеся зайсці. A ў бібліятэцы… у дзіцячай… у дзіцячай! вось-вось столь абваліцца. Задушыць тваю даражэнькую. Добра, калі а дну мяне. A калі дзеткі там будуць?
— Год назад рамантавалі.
— Як? Як рамантавалі? Ты прыйшоў, паглядзеў? Кацярыну прыслаў. Балаболку. Сваху. У яе ва ўласII ым доме и i кол i парадку не бывае. «Я не абкулачуюся». Во гультайка i раскідуха… Гаспадыня раённай культуры!
— Што гэта ты разышлася, як халодны самавар?
— Скажы дзякуй, што да цябе не дабралася. Мяне папракаеш за язык, а сам…
Уладзімір Паўлавіч пакорліва схіліў над сталом галаву.
— На, скубі апошнюю поўсць. Вучы нявестку.
Ірына засмяялася.
— Як скубці мужа — гэта мы ўмеем да замуства, Уладзімір Паўлавіч. Навука даўняя — ад Евы.
Пілі чай, глядзелі «Час».
I раптам у сярэдзіне перадачы паміж інфармацыяй па краіне, якая пралятала міма вушэй, выдзеліўся голас дыктара:
— «Ад Савета Міністраў СССР. На Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі адбылася аварыя, пашкоджаны адзін з атамных рэактараў. Прымаюцца меры па ліквідацыі вынікаў аварыі. Пацярпеўшым аказваецца дапамога. Створана ўрадавая камісія».
Яны замерлі ў трывожнай напружанасці. Калі пайшоў наступны сюжэт, Уладзімір Паўлавіч неўразумела, здзіўлена, неяк па-дзіцячы, спытаў у тэлевізара:
— I ўсё?
A Ірына раптам узлавана выгукнула:
— Хлусы! Божа мой, якія хлусы!
— Хто?
— Усе!
— I я?
— Пра вас я не кажу. Я пра тых, што там… — кіўнула ўгору.
Уладзімір Паўлавіч падняўся, прайшоўся, пацёр далонямі скроні, сказаў бязлітасна да сябе:
— He, i я. I я, дачка, калі па такой мерцы. I я цям ніў… людзям… вам… Дзе я быў сёння! Мы з тваім бацькам толькі што ад суседа вашага, ад Дзенісенкі. Ix эвакуіравалі… Усіх. Я дзяцей хацеў забраць сюды… далей усё ж… пляменнікаў тваіх i сына Дзенісенкі. Маці твая не пусціла: як людзям — так i нам. Адвечная сялянская філасофія! I я, стары ідыёт, не праявіў улады. А цяпер вось каюся. Вас пужнуў з гарода, a праўду, усю праўду так i не сказаў. Ты пра Карповіча расказвала, а я думаў: праз дзень-два дзесяткі, а то i сотні кінуцца наўцёкі. I хто ix асудзіць? Каму трэба ахвярнасць? Не вайна ж.