Злая зорка
Шрифт:
— Не мітынгуй. Вазьмі ў машыну. Я свайго Пецю не знайду.
— Думаеш, я знайду?
— Значыцца, самалётам?
— А там каму кланяцца?
— Аляксею, чалавеку божаму.
— Не, навошта мне ехаць? Таварышы!
— У каго ты пытаеш? У яго ідзі спытай.
Убаку:
— Мандражэ ўзяло скакунка нашага.
— Гэта яму не да актрыс лазіць.
— A праўда — што адзяваць?
— Саван. Менш клопату будзе.
— Гумар шыбеніка ў цябе, Сяргей Цімафеевіч.
— А табе што — Хазанава трэба?
— Хазанаў падыходзіў да ўчарашняга настрою. Хіба не праветрыўся яшчэ?
— Нічога,
— Жарты жартамі, а японцы ўцяклі яшчэ пазаўчора. Прафсаюзная дэлегацыя. Прыляцелі i — назад. «Карандашы» ix гвалт узнялі. Завылі, што пажарныя сірэны.
— Праўда? Ды выкінь ты свой д’ябальскі гумар! Знайшоў час для жартаў! Раскажы па-чалавечы.
— За што купіў — за тое прадаю. Ад прафсаюзнікаў пачуў. Пазвані ім — яны раскажуць. Толькі — спяць, заразы.
— Пазвані! Жонка на дачы. Ключы ад кватэры забыўся. Што адзяваць?
— Хадзем — дам рыбалоўную робу. Спяцоўка — што трэба.
— А гэта ідэя — парусіну нацягнуць.
— Прыляціць брыгада рыбаловаў.
— Лавіць рыбку ў мутнай вадзе.
У фае, дзе вартавалі міліцыянеры, міністры змоўклі, разбіралі з вешалкі капелюшы сур’ёзна i паважна.
Міністр культуры ўважліва паглядзеў у люстра, адзначыў, што змен у знешнім выглядзе не адбылося, мог бы парадавацца, але змрочна ўздыхнуў: пашкадаваў сябе, такога прыгожага.
II
Неяк само сабою, без каманды, атрымалася, што ў тую ж раніцу другога мая райвыканком, у прыватнасці кабінет старшыні, ператварыўся ў штаб. Туды прыйшлі сакратары райкома, сабраліся кіраўнікі раённых службаў, хоць ніхто ix не клікаў. Але напэўна наступіў той крытычны момант, кал i людзі не маглі знаходзіцца ў няведанні i бяздзейнасці, жыць чуткамі, зрэдку рэальнымі, a ў большасці — фантастычнымі, неверагоднымі.
«Што рабіць?» — ніхто не пытаўся, але пытанне вісела ў паветры. Запаўняла галовы. Да болю. Паводзілі сябе дэмакратычна — як на пахаванні: усе роўныя. Не пыталіся дазволу зайсці, сядзелі, слухалі размовы, каму колькі хацелася. I кожны выказваў любую думку, прапанову, часам слушную, у большасці выпадкаў нерэальную: цягнула на максімум.
Нечакана праявіў рашучасць i актыўнасць Сінякоў. Не прапанаваў — загадаў адсяліць з паўднёвых гаспадарак малых дзяцей i цяжарных жанчын. Яго аднадушна падтрымалі, бо ўсе разумел i, што нешта трэба рабіць.
Пыльчанка ў тую раніцу быў не самы дзейны, у яго трашчала галава, але ён без разваг дапоўніў:
— I з райцэнтра! У ім — канцэнтрацыя маладых жанчын, такую прамысловасць мы пасадзілі. У калгасах ix нямнога засталося.
Яшчэ раз здзівіў першы сакратар, які i на бюро i ўчора на трыбуне здаваўся разгубленым i бяздзейным, чакаў указанняў зверху. A высветлілася, што яшчэ ўчора, калі ён, Пыльчанка, магчыма, быў ужо на пасецы, Пятро Міхайлавіч даў каманду дырэктару аўтабазы сабраць шафёраў, трымаць транспарт у баявой гатоўнасці.
За лічаныя хвіліны распісалі, хто за якія насе леныя пункты адказвае, i штаб апусцеў.
A гадзіны праз дзве паступіла дакладна такая ж каманда з абкома — тады, калі з бліжэйшых вёсак пачалі дакладваць аб ходзе эвакуацыі.
Сінякоў пазваніў з райкома, задаволены сабой:
— Правільныя мы рашэнні з вамі
— А я на бюро яшчэ казаў пра наша права на самастойныя рашэнні. Нам пячэ, а не ім. Я даў каманду паставіць кароў на стойлавае ўтрыманне, на леташні корм. Жыта не касіць.
— Пакоцяцца ўніз надоі.
— Пра што мы думаем — пра надоі ці пра людзей? Мне толькі што званіў Пустаход. Малаказавод вярнуў частку яго малака — бруднае. Дык ён на мяне цісне — убытак! Знаеш, куды я паслаў свайго дарагога свата? «Куды я дзену яго?» Закапаць, — сказаў я яму. Самлеў чалавек. «Малако закапаць?!!» Нават Іван не разумев.
— Вы праўда загадалі закапаць малако?
— А ты што зрабіў бы?
— Слухайце, не кажыце нікому. Да нас едзе начальства.
Вось так: толькі што чалавек праявіў смелую іні цыятыву i — зноў дрыжыць. Спалохаўся, што выльюць малако ў яму. Але парадокс яшчэ i ў тым, што не закапае Іван малако, пашкадуе — скорміць свінням. I — пацягнецца ланцужок. Ірына тлумачыла яму механізм дзеяння радыяцыі. Не ўсё ведала i яна. Але Пыльчанка падумаў: як мала ведае ён, кіраўнік, аграрнік! Чаму толькі яго не вучылі! I пра радыяцыю нямала чыталі — у грамадзянскай абароне, на курсах у партшколе. Чаму ж так мала засталося ў галаве? Дрэнна чыталі? Ці так няўважліва яны слухалі? Не верылі, што спатрэбяцца ў рабоце гэтыя веды. Разважалі: кал i яна ахне, атамная, то будзе не да аховы хлеба, а тым больш малака i мяса. Ратуй душы! Але ж не можа знікнуць жыццё. А пакуль чалавек жыве, яму трэба хлеб i малако.
Пачалі прыязджаць упаўнаважаныя з вобласці. Во калі аўрал! На сёмы дзень пасля аварыі! Але навошта ix гэтулькі? Чым ім заняцца?
Пыльчанка ca змрочнай злараднасцю падумаў, што выдаўся, магчыма, адзіны унікальны выпадак, кал i не начальства камандуе ім, а яму абставінамі дадзена права пакамандаваць сваімі начальнікамі. I ён не даваў ім сядзець у штабе, пад дахам, бесцырымонна выправаджваў у паўднёвыя вёскі, хоць i бачыў, як неахвотна некаторыя ехалі туды, а тойсёй, як пасля высветлілася, накіраваўся ў супрацьлеглы бок.
У другой палавіне дня адзін за адным, на ўзмыленых машынах, пад’язджалі «госці» з Мінска. Высокія госці — міністры, кіраўнікі рэспубліканскіх ведамстваў. Акрамя хіба аграпрама, некаторыя з ix упершыню наведаліся ў гэты глыбокі палескі раён. Во з якой нагоды ён апынуўся ў цэнтры ўвагі начальства! Як бы гасцей найлепшым чынам выкарыстаць? Пыльчанка шкадаваў, што не ведал i загадзя, хто прыедзе, i не падумалі, у каго што прасіць.
Пазваніў Сінякоў, бадай спалоханы, бо амаль усе пасланцы сталіцы пад’язджалі да райкома, адтуль ужо ix адсылалі на другі бок плошчы — у райвыканком.
Дзяжурны вартаўнік так проста i тлумачыў, сам дадумаўся, без інструкцый:
— Штаб там, — i паказваў рукой, куды чарговаму камандзіраванаму падавацца.
Сінякоў спытаў:
— Вы адзін?
Уладзімір Паўлавіч здагадаўся, што першы хоча шчыра выказацца наконт нашэсця кепак, усе прыязджалі ў кепках, не цяжка было зразумець — чаму: каб не шкада было выкінуць ix. Адказаў:
— Свае тут круцяцца, — i пажартаваў: — Свае ў дошку. Хлопцы — арлы! I кабеты — галубкі! — хоць у кабінеце было ажно трое міністраў, якіх толькі што дзяжурны райкома адаслаў сюды.