Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

Нарада была шумная. Але Уладзіміра Паўлавіча зноў моцна ўразіла, што гаспадары, у тым ліку i Пустаход, больш ламалі коп’і пра тое, што рабіць з каровамі, а не пра тое, што рабіць з людзьмі. Быццам за людзей адказваў нехта іншы, у яго няхай i баліць галава, ён няхай дае каманду. А яны адказваюць за кароў, за надоі. Жах!

Сінякоў таксама абурыўся:

— Што вы пра кароў! Пра людзей давайце падумаем. Пра дзяцей.

Змоўклі як бы пасаромленыя. Але ненадоўга. Той жа Пустаход узлавана спытаў:

— Дык што ж мы без малака будзем жыць? Ладна, я пражыву, a дзеці?

Пыльчанка ўрэшце не ўтрымаўся i

выказаў i пра маскоўскую брыгаду, i пра сваіх родных міністраў такое, што ажно павесялелі сумныя вочы старшынь, дырэктараў, начальнікаў раённых службаў.

Тут дзяжурны i прынёс тэлефанаграму: у дзесяць вечара першаму i старшыні быць у абкоме!

Пыльчанка ўголас прачытаў загад, нявесела пажартаваў:

— На вайне як на вайне. Вы нас не чакайце. Але будзьце гатовыя, што можам падняць у тры-чатыры ночы. Гушча! Будуць перабоі з сувяззю — з’яўляйся з галавой пад пахай, бо ўсё роўна здымем.

Выйшлі ў двор, зайшлі перад дарогай у туалет, Сінякоў, стогнучы, быццам ішлі камяні, сказаў:

— Вы яшчэ можаце жартаваць.

— А ты чаму расстагнаўся? Не падабаецца мне твой выгляд.

— Я пра дзяцей думаю.

— Пра сваіх?

— I пра сваіх.

— Куды ты ix адаслаў?

— Нікуды.

— Як нікуды? Чаму? — уражана здзівіўся Пыльчанка.

— А што скажуць? I так — чулі? — якія званкі, якія размовы? Між іншым, кажуць, што i ваша жонка i нявестка зніклі.

— Мае не зніклі! А дзяцей… дзяцей мы вывозім! Па загаду начальства, калі ты такі правільны. Што ж ты сваіх падстаўляеш пад нукліды? Трус! Няшчасны кар’ерыст. Свяцейшым за каго ты хочаш быць?

— Уладзімір Паўлавіч! Вы забываецеся…

— Я забываюся… Я такі забываюся. Але я — твой бацька па ўзросту. Паехалі!

— Думаю, нам лепш у розных машынах…

— Не! Мы паедзем у адной. У тваёй. А мая павязе тваю сям’ю!

Яны выйшлі з-за дашчанай перагародкі i ў вячэрнім паўзмроку глядзелі адзін на аднаго, як бы жадаючы пазнаць, хто яны — сябры, ворагі.

Пыльчанка сказаў:

— Прабач.

У Пятра Міхайлавіча набрынялі вільгаццю вочы.

— Уладзімір Паўлавіч…

— Пайшлі пазвонім Паліне Антонаўне. Дзе гэта яе бацькі?

— У Лепелі.

— Во i выдатна. Туды i адсылай яе. Можа, туды не дастала.

III

На дальнім падыходзе да Прыпяці ix маторку затрымаў міліцэйскі катэр. Вылецеў з затокі наперарэз. У белых парусінавых робах, у рэспіратарах, адны фуражкі сведчылі аб ix прыналежнасці да аховы парадку, міліцыянеры мелі незвычайны, проста не зямны выгляд. Не сказаць, што жанчыны спалохаліся ix, але рэспіратары, якія Вольга Андрэеўна бачыла ўпершыню, дадалі трывогі i ёй, i Ірыне — за становішча, у якім знаходзіцца Глеб, i за тое, што прабіцца да яго нялегка.

Паступіў сігнал «Глушы матор!» — добра знаёмы Віктару, які зрэдку, тайна ад цесця, браканьерстваў — дзеля забавы — i зрэдку хітра даваў міліцыі злавіць сябе з невялікім уловам.

Катэр падышоў ледзьве не ўпрытак, але міліцыя нер гаварыў у рэспіратар, i голас яго страціў зямныя чалавечыя адценні, стаў механічным, як у робата ці як у прышэльца з космасу.

— Куды?

— Туды.

— К уды — туды?

— У Прыпяць. Там, на станцыі, сын яе i муж яе, — Віктар па чарзе паказаў на сваццю i на жончыну

сястру.

— Адкуль?

Назвалі вёску.

— Наехаў хлопец у суботу, як пачуў пра пажар, i маўчыць. Што там з ім?

Міліцыянеры, трое, гойдаючыся на хвалі, перагля нуліся паміж сабой. Мабыць, не мелі інструкцый на кожны выпадак. Разумелі трывогу блізкіх, сустрака ліся ўжо з такімі выпадкамі, калі людзі, шукаючы сваіх, прабіраліся ў эвакуіраваны горад. Але яшчэ часцей пралазілі туды марадзёры, бандыты радыяцыі не баяцца. Таму загад начальства строгі: нікога не пускаць.

Гэтым жанчынам нельга не верыць. Таму міліцыя нер падняў рэспіратар i звычайным чалавечым гола сам параіў:

— Вам трэба ў Чарнобыль. Там штаб. Але па вадзе нельга.

Вольга Андрэеўна пашкадавала, што не параілася з мужам, больш таго — збегла употай, як дзяўчынка, пакінуўшы на стале запіску, — пабаялася, што ён рашуча запярэчыць i не пусціць, урэшце, яго воля заўсёды перамагала, гэта ён проста i грае, што ва ўсім падпарадкоўваецца ёй. Іван Іванавіч таксама занепакоіўся ix намерам плыць, адгаворваў: «Пачакайце. Мы з Уладзімірам Паўлавічам нешта прыдумаем». Спрабаваў сазваніцца са сватам. Але i ў таго, i ў другога хапала іншых клопатаў. Ад Ірынінага бацькі яны таксама, па сутнасці, уцяклі. Паабяцалі чакаць: ён ведаў, што самі яны не паплывуць, a Віктара загрузіў тэрміновым заданием. Але добры i паслужлівы Віктар па натуры быў авантурным, яму спадабалася ідэя жанчын, бо i самому хацелася пабачыць, што ж там робіцца. Недарэмна ён славіўся тым, што першы прыносіў механізатарам усе навіны — еусветныя, раённыя i калгасныя, гэта яму давалася без цяжкасці, маючы такога цесця, такую дасведчаную жонку i такіх адукаваных сваячак. Тамара жартавала «Ты, Віця, што прарок!» Віктар з нейкім з шафёраў замяніўся без дазволу старшыні i паплыў з імі.

Вольга Андрэеўна ў думках згадзілася вярнуцца назад, павініцца перад мужам i папрасіць яго памагчы ім дабрацца да Чарнобыля. У добры час дабіраліся туды за нейкія дзве-тры гадзіны, прытым палавіну часу забіраў паром.

Але як толькі заплылі за паварот ракі, дзе ix не маглі ўбачыць з катэра, Ірына сказала:

— Пойдзем, мама. Па зямлі надзейней. Дойдзем.

Хіба яна, маці, магла запярэчыць жаданню нявесткі хутчэй знайсці свайго мужа — яе сына? Безумоўна, пойдзем!

Віктар не адразу знайшоў зручнае месца, каб прычаліць. Уткнуліся носам маторкі, здаецца, у сухі пясок. Але падманны ён вясной — паплыў пад нагамі ў жанчын, i яны чарпанулі чаравікамі пясчанай жыжкі i мусілі разувацца, вытрасаць пясок. Босыя, з чаравікамі ў руках, у Вольгі Андрэеўны быў яшчэ клуначак, зусім сялянскі — нешта загорнута ў хустку, яны паднімаліся на абрыў аднолькава цяжкаю хадою — старая i маладая. Ці даўно Ірына скакала, што каза, — спартсменка, валейбалістка!

I Віктару, які нічога не баяўся — ні цемры, ні дальняй дарогі, ні дурнога вока, ні зладзеяў, ні ра дыяцыі гэтай, нябачнай i нячутнай, раптам стала страшна за ix, бездапаможных жанчын. Адчуў ней кую асаблівую адказнасць перад усімі сваімі. Заха целася вярнуць ix. Але разумеў: не вернуцца. Знаў па Лізе сваёй: ва ўсім можа ўступіць, паслухацца i мужа, і маці, i бацьку, i сясцёр, але калі трэба знайсці яго, гуляку, рыбака, мысліўца, ні перад чым не спыніцца i ніхто яе не спыніць.

Крыкнуў:

Поделиться:
Популярные книги

Бальмануг. Невеста

Лашина Полина
5. Мир Десяти
Фантастика:
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. Невеста

Егерь

Астахов Евгений Евгеньевич
1. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
7.00
рейтинг книги
Егерь

Мастер 8

Чащин Валерий
8. Мастер
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мастер 8

Секретарша генерального

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
8.46
рейтинг книги
Секретарша генерального

Феномен

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Уникум
Фантастика:
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Феномен

Эра Мангуста. Том 2

Третьяков Андрей
2. Рос: Мангуст
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эра Мангуста. Том 2

Имперец. Том 1 и Том 2

Романов Михаил Яковлевич
1. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 1 и Том 2

Ты не мой Boy 2

Рам Янка
6. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты не мой Boy 2

Право налево

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
8.38
рейтинг книги
Право налево

Треск штанов

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Треск штанов

Изгой Проклятого Клана. Том 2

Пламенев Владимир
2. Изгой
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 2

Повелитель механического легиона. Том VIII

Лисицин Евгений
8. Повелитель механического легиона
Фантастика:
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том VIII

Идеальный мир для Лекаря 21

Сапфир Олег
21. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 21

Изгой. Пенталогия

Михайлов Дем Алексеевич
Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.01
рейтинг книги
Изгой. Пенталогия