Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

Сказалі — адкуль.

Уздыхнуў спачувальна, але асудзіў Глеба:

— Што ж гэта ён, тэлеграмкі не мог адбіць, сынок дарагі? Хоць якое там! Я сваім таксама — ні слова. У Чарнігаў. Чаго добрага, i мая старая прымчыць. Дарога роўная. Накатаная.

— А вы што возіце? Калі не сакрэт, — спытала Ірына.

— Які сакрэт! Усе сакрэты чмыхнулі ў неба. Кажуць, да Швецыі даляцелі. Карбід важу.

— Карбід? Навошта?

— З верталётаў жэрла ім затыкаюць.

— Жэрла рэактара?

— Ды яго ж, чорта. Толькі ці заткнуць? Вучоным відней. Але, як на мой

розум: легкаплаўкі матэрыял. Бетону б туды больш! Ды як зальеш яго? Не навучыліся яшчэ ліць з неба.

Аднак разважлівы спакой гэтага чалавека хораша дзейнічаў на жанчын — гэтак жа, як спакой, уважлівасць i нават усплёскі то паказной строгасці, то весялосці земляка-афіцэра, што працягваў суправаджаць ix у пустым доўгім кузаве.

Ішлі яны праз пустыя сёлы, ехалі праз ix, перажылі, здаецца, усю гаму незвычайных уражанняў — i страх, i здзіўленне, i заспакаенне, якое, напрыклад, ішло ад Паўлавага аптымізму. Жывыя яшчэ вуліцы зялёнага, белага — у кіпені садоў, утульнага гарадка проста ўзрадавалі. Дзякуй богу, жыццё працягваецца.

Выехал i на плошчу, дзе стаяла многа розных машын i шпарка хадзілі людзі ў цывільным, у вай сковым, у камбінезонах, у рэспіратарах i без ix.

Шафёр пажадаў ім шчасця.

— Не хвалюйцеся. Усё будзе добра.

Верылі людзі, што такой талакой, грамадою любую бяду адужаць можна. I гэтую таксама. Не разумелі яшчэ глабальнасці катастрофы — ні высокія кіраўнікі, ні радавыя выканаўцы. Не разумелі, што справіцца з такой бядой вельмі складана.

— Во i давёз я вас, — сказаў старшы лейтэнант бадай са смуткам, што скончыўся яго абавязак, які ён рабіў па добрай волі, з ахвотай.

— Дзякую, Паша. Добры ты чалавек, — сказала Вольга Андрэеўна па-мацярынску i не магла не ўспомніць Барыса. — У мяне сын капітан. Лётчык.

— У Афганістане ваяваў,— паведаміла Ірына.

Яшчэ больш зразумелымі сталі i страх i мужнасць маці. Ен прапанаваў:

— Памагчы вам знайсці Глеба?

— Дзякуем. Тут мы самі. У вас служба.

— У штабе знойдуць. Інжынера знойдуць. А я да сваіх. Назад па гэтай дарозе не вяртайцеся. Раю: праз Чарнігаў i Гомель хутчэй даберацеся.

На плошчы было многа машын, але нямнога людзей, яны паводзілі сябе як у дождж — хутчэй пад дах. Сапраўды, Вольгу Андрэеўну i Ірыну здзівіла мнагалюднасць у будынку райкома: у фае, у калідорах, у пакоях на абодвух паверхах — усюды людзі. I людзі гэтыя дадалі заспакаення. Нават тыя з ix, што сядзелі на крэслах, на падлозе, не рабілі ўражання вакзала, эвакапункта. Нават тыя, хто драмаў, здаваліся занятнымі, як пасланцы пры штабе — гатовыя ў любую хвіліну на баявое задание.

Хоць трапляліся сярод прысутных у райкоме i жанчыны, але з’яўленне гэтых дзвюх не тое што здзівіла — зацікавіла. Па адзенні, па паводзінах відаць, што неарганізавана, стыхійна заляцелі гэтыя птушкі, старая i маладая. Не цяжка здагадацца i пра мэту ix прылёту. Ды i яны адразу, у фае, дзе дзяжурыў міліцыянер, выказалі гэтую мэту. I самыя змораныя, самыя абыякавыя да ўсяго, акрамя ўласнай задачы, пачалі добразычліва даваць ім парады — куды звярнуцца. Спрачаліся,

дзе тая служба, тыя людзі, якія знойдуць ix сына i мужа, — тут ці побач, у ПТВ, дзе атабарылася ўпраўленне станцыі. Большасць згадзілася, што трэба зайсці вось сюды, у пакой з шыльдай «Бібліятэка» — там скажуць пэўна.

У даўгім вузкім пакоі з апусцелымі кніжнымі паліцамі за бібліятэчнымі сталамі сядзелі работнікі невядомай службы, каля кожнага тоўпіліся людзі; пакой угары перапляталі правады палявых тэлефонаў — у штабе як у штабе.

Вольга Андрэеўна i Ірына, агледзеўшыся, падышлі да крайняга, каля акна, стала, за якім працавала адзіная жанчына. Гэтая акалічнасць ці тое, што каля яе было менш прасіцеляў — чалавекі чатыры, абумовілі выбар. У немаладой жанчыны былі ўскудлачаныя вал асы i чырвоныя ад недасыпання вочы.

Выслухала ix, не паднімаючы галавы, i асудзіла Глеба:

— Парасё! Пяшком мог бы схадзіць.

Гэта ix уразіла, больш таго — яны абразіліся за Глеба: не ведае, што з ім, а гэтак сурова асуджае!

— Відаць жа не мог.

— Усе яны не могуць, — крыкнула: — Гаманок! Во табе яшчэ адзін прыклад нашай сувязі. Дазваніцца з суседняга беларускага раёна нам нельга. I ад нас нельга, раз не пазваніў хлопец сваім.

— З Кіевам мы наладзілі…

— З Кіевам… Работнікі ўсемагутнай абароны!

— Піліпаўна, дакуль ты будзеш шпіляць нашу абарону? Увесь толк з яе выбіла.

— Клапоў з вас хіба можна выбіць…

Наведвальнікі засмяяліся.

Карак падпалкоўніка за суседнім сталом наліўся чырванню.

— Некарэктны вы чалавек, Таццяна Піліпаўна.

— Генерал! Ты хочаш яшчэ карэктнасці ў такой сітуацыі? Накарэктнічалі — ажно крэкчам, — i крыкнула праз пакой, за кніжныя паліцы: — Вася! Дзе ў нас інжынеры станцыі?

— Інжынеры? У ПТВ. З другога блока? Відаць, у бальніцы.

— У бальніцы? — пабялела Вольга Андрэеўна.

— Не палохайцеся. Мы эвакуіравалі дзіцячае аддзяленне. A ў палатах пасялілі аварыйшчыкаў: ёсць нейкія ўмовы для дэзактывацыі. Хоць халодны душ. Бялізна. Медыцына побач. Бальніцу вам пакажуць…

Але трапілі яны ў аддзяленне бальніцы — у «Хуткую дапамогу». Стаялі ў гатоўнасці санітарныя машыны, хадзілі ўрачы i сёстры. Увогуле добразычлівыя людзі: ахвотна расказвалі, дзе знайсці інжынера. Але як толькі Ірына, выяўляючы прафесійныя веды, начала распытваць, што ж тут адбываецца — якая радыяцыя? якія паражэнні? ці ёсць смяротныя выпадкі? — мужныя людзі гэтыя, падзвіжнікі, адразу як у шкарлупіну залезлі: такой інфармацыі яны не маюць.

— Калегі дарагія, як жа вы можаце без ведання ўзроўню радыяцыі аказваць дапамогу?

Такое Ірыніна пытанне разагнала шасцярых людзей у белых халатах, якія было праявілі цікавасць да беларусак, што прыйшлі за пяцьдзесят вёрст, каб знайсці сына i мужа. Уміг ва ўсіх з’явіліся неадкладныя справы, хоць адзін прагаварыўся, што хворых у ix тут няма, хворых — з радыяцыйным паражэннем; яны тут жа адсылаюць такіх у Кіеў. Засталася адна пажылая жанчына — ці не санітарка? — добрая ўкраінка, якая расказала, дзе шукаць Глеба.

Поделиться:
Популярные книги

Камень. Книга вторая

Минин Станислав
2. Камень
Фантастика:
фэнтези
8.52
рейтинг книги
Камень. Книга вторая

Ненаглядная жена его светлости

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.23
рейтинг книги
Ненаглядная жена его светлости

Путь Шедара

Кораблев Родион
4. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.83
рейтинг книги
Путь Шедара

Запасная дочь

Зика Натаэль
Фантастика:
фэнтези
6.40
рейтинг книги
Запасная дочь

An ordinary sex life

Астердис
Любовные романы:
современные любовные романы
love action
5.00
рейтинг книги
An ordinary sex life

Месть бывшему. Замуж за босса

Россиус Анна
3. Власть. Страсть. Любовь
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Месть бывшему. Замуж за босса

Горькие ягодки

Вайз Мариэлла
Любовные романы:
современные любовные романы
7.44
рейтинг книги
Горькие ягодки

Беглец

Кораблев Родион
15. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Беглец

Не грози Дубровскому!

Панарин Антон
1. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому!

Законы Рода. Том 5

Flow Ascold
5. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 5

Авиатор: назад в СССР 12

Дорин Михаил
12. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 12

Системный Нуб 2

Тактарин Ринат
2. Ловец душ
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Системный Нуб 2

Физрук 2: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
2. Физрук
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Физрук 2: назад в СССР

Цеховик. Книга 2. Движение к цели

Ромов Дмитрий
2. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Цеховик. Книга 2. Движение к цели