Злая зорка
Шрифт:
— Як ваша імя? — спытала Вольга Андрэеўна.
— Павел. Павел Шышко. Я ваш, віцебскі… быў проста Шышка. Невялікая шышка — гузачок. Начальнік шпалаўкладчыка чыгуначных войск. Наліха яго прыгналі сюды, укладчык наш! I ператварылі нас у ахову. Ніхто не знае, што тут трэба. А хто мог знаць? Кажуць, першая такая аварыя ў свеце. На нашу долю выпала ўзбагаціць чалавецтва вопытам — крыва ўсміхнуўся i як бы схамянуўся, што нагаварыў лішняе, на што не мае права, папрасіў прабачэння: — Адпачывайце, а я пайду лавіць машыну.
— Які слаўны, — сказала Ірына.
— Дзеці-дзеці,— уздыхнула Вольга Андрэеўна.
— Я
— Ірына, ты як маленькая. Я малюся богу, што ён даў мне розум не пусціць цябе адну. Не пал охай мяне.
— Не буду большНіколі не спалохаю вас. Ніколі.
— На, ні,— Вольга Андрэеўна адкаркавала пляшку нажом.
Ірына піла нагбом з бутэлькі, i з вачэй яе каціліся слёзы. Ад вады, ад газу? Не, ад замілавання да свекрыві, удзячнасці ёй, ад таго, што сустрэча з афіцэрам, з салдатамі зняла боль страху, з якім яна ішла па апусцелай зямлі. Уявіла, як бы адчувала сябе, каб пайшла адна. Не пайшла б, не пусціў бы Віктар. Хоць мог бы i пусціць: ад чайная галава, сам ён нічога не баіцца — ні агню, ні вады, ні ДАІ, ні рыбінспекцыі. Ды i Ліза часам падбівала мужа на авантурныя ўчынкі. А мама дрыжала за ix: «Чортаў Ёрш!» Прозвішча ў Віктара чаго вартае — Ерш! А чым лепшае — Пустаход? А Пыльчанка? Ірына падумала пра гэта, пакруціла пляшку перад тварам, выганяючы газ, адпіла глыток, успомніла іншае i засмяялася, здзівіўшы, але i ўзрадаваўшы Вольгу Андрэеўну.
— У нашай студэнцкай сталоўцы часта была гэтая вада, i хлопцы жартавалі: з тае гогалеўскай лужыны, дзе купалася свіння. Я не любіла яе, піла салодкую. Божа, ніколі не думала, што яна такая смачная. Не давайце мне больш, я нап’юся да вадзянкі. Вы ходзіць, я, доктар, не знала, што такое смага. А мне ўсё трэба знаць — усе болі чалавечыя.
— Не трэба, дачка, Не трэба знаць усе бол i. Гэта страшна — калі баліць.
— Страшна.
Ірына скінула чаравікі i лягла на ложак на грубую шэрую салдацкую коўдру. Пацягнула паветра носам.
— А яна прыемна пахне, ix коўдра. Шпаламі… Чыгункай… Вы панюхайце…
I заснула, неяк вельмі ж па-дзіцячы, на паўслове.
Вольга Андрэеўна сядзела каля стала i любоўна глядзела на сонную нявестку. I зноў прашаптала:
— Дзеці-дзеці…
Заўсёды яна паводзіла сябе як інтэлігентка, не падраблялася пад простанароддзе, хоць розумам адчувала, што па псіхалогіі сваёй застаецца сялянкай, i гэтай яе рысай Валодзя часам захапляўся, а часам i абураўся — пад настрой. Але як усялякая інтэлігентная жанчына, яна ў пяцьдзесят гадоў не лічыла сябе старой, наадварот, маладзілася: «У мяне сыны нежанатыя. Во калі стану бабуляй…» А тут раптам, у гэтай будцы, у гэтай незвычайнай сітуацыі, яна адчула сябе старой-старой, ведала такіх мудрых ба буль, у якіх застаецца адна ўвага, адзін клопат — унукі i праўнукі. Але ж у яе няма ўнукаў. I ўдарыў балюча страх: «А што, калі праўда яна цяжарная? I ў гэтым азоне…» Здагадку такую ўраніў Уладзімір Паўлавіч у ноч пасля вяселля. Яна рашуча аспрэчыла. Прызнавала, што ганебнага ў гэтым у наш час няма. Але здалося тады: такія падазрэнні на вяселлі абражаюць i нявестку i сына.
«Божа мой! A калі праўда? Што ж я раблю? Куды вяду яе?»
Карыла сябе i пранікалася такой пяшчотай, што замірала сэрца. Гатова была жыццём сваім засланіць
«Дзіцятка мае роднае. Паспі. Паспі».
I ажно замахала рукамі, калі за сценамі камяніцы загурчэў матор грузавіка. Загучалі галасы. Ды цішэй вы! Не разбудзіце! Дзіця не разбудзіце.
Але ў дзверы прасунулася галава салдата, i ён крыкнуў, як пабудку:
— Паехалі!
Аднак Ірына не прачнулася. Давялося будзіць:
— Паехалі, Ірына.
Прачыналася па-дзіцячы, нацягваючыся.
— Я сніла сон… У небе ляталі блакітныя гарады. Цэлыя гарады. Якія прыгожыя!
— Паехалі. Нас клічуць.
Ірына села i шукала нагамі чаравікі.
…— Нэ палэзу!
— Я памагу табе падняцца. Высока магу падняць, — казаў Павел Шышко чалавеку, што сядзеў у кабіне ваеннага грузавіка на месцы пасажыра. Чалавек быў у сінім камбінезоне, у рэспіратары, павыш якога над казырком афіцэрскай фуражкі блішчалі чорныя мангольскія вочы. Відаць, дыялог наміж імі зацягваўся. Убачыўшы жанчын, старшы лейтэнант панізіў голас, але ў гучанні яго зазвінела сталь:
— Вызвалі месца жанчыне! Джэнтльмен! — i лагодна, ласкава, але ўедліва: — Я сам паеду з вамі ў кузаве. Каб далажыць твайму начальству, які ты герой. Пра цябе песні будуць складаць…
I сіні камбінезон нехаця вылез з кабіны i, магчыма, пасаромлены, схаваўся за кузавам.
Павел Шышко шырэй адчыніў дзверцы кабіны.
— Сядайце, Ірына.
— Не! Мама!
— Што ты, Ірына! Табе толькі што было блага.
— Мне добра ўжо. Мне добра! Я напілася вады, паспала… Мама! Як вы не разумееце? Я не дарую сабе, калі вы палезеце ў кузаў.
I ca спартыўнай спрытнасцю, стаўшы на кола, ускочыла ў высокі кузаў на жоўтыя скрынкі.
— Сядайце, мама, — афіцэр адчуваў няёмкасць, што першай прапанаваў маладой, i гэтак жа хутка ўскочыў у кузаў.
Вайсковец у сінім камбінезоне ляжаў на скрынках, накрыўшыся плашч-палаткай.
Павел Шышко крыкнуў свайму падначаленаму, які адкрываў шлагбаум:
— Кузняцоў! Плашч-палаткі!
Накрыў палаткай Ірыну, расправіў капюшон на яе галаве. Накрыўся сам. Яны сталі ў шчыліну паміж скрынкамі i кабінай, трымаліся за нагрэтую кабіну. Машына рушыла. I тады пратрубіў у рэспіратар голас:
— Нэ станавітэсь там! Затармазыт — груз прытыснэ вас.
— А што ж ты не замацаваў? Лапух!
— Ты нэ лапух, да? Ты нэ лапух? Ты мэеш звезды. А нада мной хто? Болшыя звёзды. А я — лычкі. Куды ты хочаш падняць мяне?
— Ладна. Не крыўдуй. Будзь чалавекам. Наша місія — памагчы людзям у бядзе. Лажыцеся, Ірына, на скрынкі. Што ў цябе ў скрынках, генерал?
— Нэ бойся! Нэ атамная бомба.
— Толькі яе не хапае, бо мала з нас адной. Хімчасць? Дэзактыватар?
— Усё табе знаць, да?
— Я ж не скрываю, што мы чыгуначныя войскі.
— То — смалі свае шпалы. Старшы лейтэнант засмяяўся.
— Харошы ты службіст. Узбек? Казах?
— Салдат Савецкай Арміі.
— Дастойны адказ. Значыцца, інтэрнацыяналіст. А вось мы з Ірынай беларусы. Сваякі,— i праспяваў: — Беларус-беларус — бела світка, рыжы вус.
Ірыне рабілася весела ад прысутнасці такога земляка.
Яны ляжалі на рабрыстых скрынках ніцма, накрытыя плашч-палаткамі. Не ад сонца. Не ад ветру. Ад нуклідаў. Наіўная ахова. I ўсё ж. Машына набірала хуткасць.