Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

— А што кажуць вучоныя? Тут жа, перадавалі, сам Велехаў…— спытала Ірына.

— Чай я з ім не піў. Але выступалі перад намі фізікі i твае калегі, маскоўскія i кіеўскія прафесары. Канешне, выплюнуў рэактар трохі… Меры перасцярогі трэба. Дык ёсць жа яны! Есць! У нас асвінцованыя камбінезоны, рэспіратары…

Ён казаў маці i жонцы тыя словы, якія казалі яму. Ён не верыў ім, як i большасць яго таварышаў, што добраахвотна пайшлі… штодня, няхай i па гадзіне, ідуць на ўтаймаванне атамнай стыхіі. Але словы гэтыя мелі магічную сілу — што заклінанне, што гіпноз. Імі можна супакоіць людзей, народ. I імі карысталіся палітыкі, вучоныя. Імі карыстаўся i Глеб. Але ж яму трэба супакоіць блізкіх

людзей — маці, жонку. Можна ўявіць, як яны спалохаліся там, калі дабраліся да яго праз усе перашкоды. Прагаварыліся, што пайшлі тайна ад бацькі. I яшчэ больш кранулі гэтым.

Але ён супакоіў ix i ўзрадаваў іншым, не гіпнатычнымі словамі:

— Я працую ўначы. Папрашуся ў начальніка змены даць мне адпачынак. Хлопцам з трэцяга блока ўчора далі па два тыдні. Загад міністра.

IV

Вярнуўшыся з Гомеля гадзіны ў тры ночы, Уладзімір Паўлавіч здзівіўся, што дом пусты, запіску на стале пад шклянкай знайшоў не адразу. Іншым была занята галава. Абураны, узбуджаны, стомлены, ён колькі хвілін то кідаўся па пакоі, то соваўся старэчай паходкай, то стаяў, утаропіўшыся ў буфет, забыўшыся, што хацеў знайсці там — выпіць, з’есці? Толькі халодны душ, узбадзёрыўшы фізічна, супакоіў душэўна. А можа, струмень моцных слоў, які ён выпусціў у адрас высокага кіраўніка, што праводзіў начную нараду. Дзеля чаго было гнаць людзей — i раённых i прыкамандзіраваных — за сотню, паўтары сотні вёрст, каб сказаць агульныя словы, нічога канкрэтнага, нічога такога, што хаця б прасвятліла агульную абстаноўку. Тое, што сказана, молена было перадаць па селектары. Сакрэты? Якія да д’ябла сакрэты, калі i сам гэты Лявонцій, падобна, ні д’ябла не ведае, ва ўсякім разе, не больш, чым яны, грэшныя. Але ўладу паказаў. I першым пад удар трапіў ён. Пыльчанка.

Да Лявонція дайшло, што аўтобусы з дзецьмі з ix раёна пайшлі без вады, i дзеці плакалі ад смагі i страху. Нехта капнуў з добрых суседзяў. Лявонцій праявіў кранальны клопат пра дзяцей, калі гаварыў, ажно вочы вільготныя сталі, i разнёс ix, раённых кіраўнікоў, за бяздушнасць i чэрствасць. Безумоўна, з тых, хто непаерэдна займаўся эвакуацыяй, варта зняць стружку. Але Пыльчанку не спадабаўся тон i выразы высокага кіраўніка. Ды i не гэта галоўнае! Не вада i не яда. Ад гэтага дзеці будуць цэлыя.

— Хто адказваў за вываз дзяцей?

Сінякоў не падняўся. Ён, прасцяк, узяў на сябе.

— Я.

— У вас дзеці ёсць? У вас унукі павінны быць! Сівы чалавек.

I ён не вытрымаў, ён выпаліў тое, што думаў увесь мінулы тыдзень:

— Дзяцей трэба было вывезці дваццаць сёмага — дваццаць восьмага! А мы цяпер вадой заліваем сваю бяздзейнасць.

Сур’ёзны папрок усім інстанцыям — ад Палітбюро да райкомаў, так гэта i зразумелі ўсе. I стаіліся. Бо перш-наперш яму, Лявонцію, не ў брыво, a ў вока. Такое яму даўно ніхто не адважваўся кідаць. О, як гэта яго ўзарвала! Твар не пачырванеў — пабурэў. Не, голас ён не павысіў, наадварот, панізіў ледзьве не да шэпту. Але які гэта быў грамавы шэпт! У слаба нервовых i палахлівых халадзелі спіны.

— ЦК i ўрад ведаюць, што рабіць! I не вам указваць! Ваша справа выконваць! А вы i гэтаму не навучыліся. Галава сівая, а розуму мала.

З двух бакоў, з аднаго Сінякоў, з другога — сакратар райкома з суседняга раёна, самага блізкага да станцыі, тузалі яго за калашыны, як хлапчука, ледзьве не сцягнулі штаны, — каб ён маўчаў, не выклікаў агонь на сябе, бо пад агонь гэты трапляюць усе яны. Ды i час… Хутчэй бы вярнуцца дадому, гадзіну-другую паспаць.

Пыльчанка змоўчаў. Але ўсё роўна на працягу двухгадзіннай нарады Лявонцій неаднойчы вяртаўся да яго, праўда, не так ужо злосна, паблажліва, нават як бы з

прабачэннем, з напамінкам, што крытыка ўсім нам памагае працаваць лепш i што ў той сітуацыі, якая ўзнікла, трэба не толькі франтавая аператыў насць, але i вайсковая дысцыпліна.

Абстаноўку ў раёне дакладваў Сінякоў. Не вельмі дасведчана. Пыльчанка кіпеў i супраць свайго сакратара, але маўчаў. Сарваўся ў дарозе, у машыне. Выдаў такое ўсяму начальству — ад Масквы да Гомеля, — што Сінякову, які не вельмі верыў свайму шаферу, стала страшнавата. Павярнуўся з пярэдняга сядзення, узяў страшыню за штрыфель пінжака, шморгаў, разгублена i жаласліва прасіў:

— Уладзімір Паўлавіч… Уладзімір Паўлавіч, — маўляў, пашкадуй мяне, калі сябе не шкадуеш.

Замёрзлы ад халоднай вады, нацягнуў на голае цела світэр, але застаўся ў трусах, не трапілі на вочы шаравары. Выпіў каля буфета чарку гарэлкі — для сугрэву цела i душы. Калі ставіў хлебніцу на стол, убачыў запіску: «Мы паехалі да Глеба».

Не адразу сэнс слоў дайшоў да яго разгарачаных мазгоў, спачатку нават заспакоіўся — адышла трывога за начную адсутнасць жанчын. Не сумняваўся, што Вольга суправаджае Ірыну да яе бацькоў. Аднак жа ніколі не было, каб пакідала вось так дом без прыгляду, i гэта здзівіла i абурыла. Няўжо так прывязалася да Ірыны, што не можа i дня пражыць без яе? Само па сабе гэта добра, што свякроў i нявестка так паразумеліся, так пасябравалі. Вольга дзесяць гадоў бядуе, што не нарадзіла дачку. Набыла дачку — цешыцца.

Толькі калі адчыніў на кухні дзверцы халадзільніка, ударыла, што токам: яны паехалі да Глеба! I ён закрычаў на увесь апусцелы дом:

— Ды вы што? Адурэлі? Вар’яткі! Бязмозглыя дурніцы! Куды вы палезлі? Ну, я вам пакажу, хто ў доме камандзір! Я вас навучу дысцыпліне!

Але выпіў адну чарку — трохі супакоіўся. Заснуў.

Разбудзіў тэлефонны званок. Званіў Сінякоў.

— Толькі што паступіў загад выселіць людзей з трыццацікіламетровай зоны.

— З якой зоны?

— У радыусе ад станцыі… Трапляе чвэрць раёна, два дзесяткі вёсак. Да нас вылецела на верталёце абласное начальства.

Пыльчанка вылаяўся. Ca ўчарашняга дня як прарвала — хацелася «хрысціць» у бога i душу ўвесь свет, начальства, вучоных, сябе, блізкіх сваіх — баб дурных, якія невядома дзе блукаюць; не хапала яшчэ трывогі за ix!

— Яны што — учора не маглі сказаць? Паразумнелі за ноч? — i зноў вырвалася ўчарашняе абурэнне: — Больш у яго праблем не было, як вада. Які добранькі! Вадалей!

У кабінеце першага ўжо сабралася ўсё раённае кіраўніцтва. Па адным прыязджалі старшыні калгасаў i сельсаветаў, якія падлягалі эвакуацыі. Засядаў штаб. Выпрацоўвалі аперацыю. Спрачаліся. Крычалі, забываючыся на субардынацыю, на этыкет. Званілі ў вобласць, у Мінск. Што рабіць з жывёлай? Ніхто не даваў канкрэтных указанняў. Гнаць за сабой? У аднаго Целеша — дванаццаць тысяч бычкоў. Трымалi ix у хлявах гэтыя дні, набралі бэр нямнога, можна гнаць. A свіней? Калгасных. Прыватных. Вывозіць? Куды? На чым? Званілі на мясакамбінаты, паўночным суседзям: памажыце з транспартам. Добра, што збожжа мала засталося — пасеялі. A ці добра? Пасеялі. A ці прыйдзецца жаць?

Прыляцелі з абкома, аблвыканкома, начальнік абласной грамадзянскай абароны, вайскоўцы. На ix карце населеных пунктаў аказалася менш.

Пыльчанка высмеяў чырвоны круг, вьщарчаны цыркулем.

— Нукліды якраз жа леглі па цыркулі грамадзянскай абароны.

Ён на начной нарадзе бязлітасна крытыкаваў гэтую службу. Аднак амбіцыйны генерал чуў, як яго, Пыльчанку, таптаў партыйны маршал, i лічыў, што яго песенька спета, а таму ігнараваў выказванне гаспадара раёна, які лепш чым хто ведаў i людзей, i гаспадаркі, i радыяцыйную абстаноўку, i транспартныя магчымасці.

Поделиться:
Популярные книги

Протокол "Наследник"

Лисина Александра
1. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Протокол Наследник

Сердце Дракона. Том 9

Клеванский Кирилл Сергеевич
9. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.69
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 9

Дайте поспать! Том II

Матисов Павел
2. Вечный Сон
Фантастика:
фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Дайте поспать! Том II

Драконий подарок

Суббота Светлана
1. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.30
рейтинг книги
Драконий подарок

Сумеречный Стрелок 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 3

Возвращение

Кораблев Родион
5. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.23
рейтинг книги
Возвращение

Восход. Солнцев. Книга VIII

Скабер Артемий
8. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга VIII

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

На границе империй. Том 7

INDIGO
7. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
6.75
рейтинг книги
На границе империй. Том 7

Кодекс Крови. Книга V

Борзых М.
5. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга V

Адмирал южных морей

Каменистый Артем
4. Девятый
Фантастика:
фэнтези
8.96
рейтинг книги
Адмирал южных морей

Возвышение Меркурия. Книга 15

Кронос Александр
15. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 15

Измена

Рей Полина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.38
рейтинг книги
Измена

Эффект Фостера

Аллен Селина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Эффект Фостера