Злая зорка
Шрифт:
Вылез з машыны і, ступаючы так, быццам i зямля i паветра замініраваныя, падняўся да старшыні, які стаяў над зялёнымі лазнякамі ў позе Напалеона.
— Уладзімір Паўлавіч, прыбор зашкаліла.
Адказ варты Напалеона:
— Гаўно прыбор, таму i зашкаліла.
Загадкавы чалавек, недаступны нармальнаму розуму! Далей ад яго!
I было Першае мая. Была дэманстрацыя. Значна больш шумная, чым у сталіцах. Вясёлыя святочныя калоны ішлі міма чырвонай трыбуны, на якой стаялі раённыя правадыры, захоўваючы субардынацыю. Віселi партрэты высокіх правадыроў. З трыбуны ў калоны кідалі лозунгі. Дэманстранты адказвалі вясёлым «ура!».
У калонах яўна ішлі людзі на
Сінякоў паклікаў старшыню райспажыўсаюза Калошу i прабіраў яго: чаму ўчора прадавалі гарэлку? Чаму не выканалі яго загад? Гандляр бажыўся, кляўся, што не прадалі ніводнай пляшкі. I маніў. Пыльчанка слухаў i думаў, як усе навучыліся маніць. Ён-то пэўна ведаў, што ва ўсіх крамах на сяле гарэлку прадавалі. Не прадавалі ў горадзе. У спецмагазіне. A ў рабочых пасёлках, напэўна, ішоў той жа гандаль.
Уладзімір Паўлавіч маўчаў — не падтрымліваў першага, што яму належала рабіць, не абараняў гандляра. Дунец паспрабаваў улезці ў размову, сказаў, што якраз пры радыяцыі рэкамендуецца прымаць гэ~ тае зелле, i выклікаў агонь на сябе. Мусіў адступіць у тыл трыбуны, схавацца за жанчынамі, якіх толькі пазней, пад завяршэнне дэманстрацыі, правадыры па-джэнтльменску выставяць наперад, гэтых кіруючых дам, што на трэціх ролях у іерархіі. Вольга Андрэеўна высмейвала «джэнтльменства» кіруючай вярхушкі.
Але не пра гэтыя дробязі думаў Уладзімір Па ў лавіч. Ён гл’ядзеў не на калоны — за ix, на плошчу, на вуліцу. Столькі патраціў пораху, каб не выводзіць на дэманстрацыю дзяцей. А яны усе тут, абляпілі, як вераб’і, каштаны, ліпы. Арганізаваным, ім можна было б хоць папяровымі пілоткамі накрыць галовы. I яны не лазілі б па дрэвах, лісце я к ix усмактала радыеактыўны ёд. Учора пасля яго вандравання па раёне, стомленаму, але душзўна ўзбуджанаму, аптымістычна настроенаму, Ірына прачытала цэлую лекцыю. Граматны доктар яго нявестка! I заспакоіла яго яшчэ больш: ёд распадаецца за дваццаць восем дзён. I зямля стане чыстая? Урэшце, гэта найгалоўнейшы клопат — ачысціць зямлю. Можна будзе яе ачысціць? Павінна ж навука нешта прыдумаць!
— З дзецьмі мы зрабілі не тое, — сказаў Сінякову, паказаўшы на дрэвы.
— А што я казаў! — самаўпэўнена выгукнуў Пятро Міхайлавіч.
— Ix трэба было сабраць i трымаць у школах.
— А як жа! Утрымалі б вы ix! — падключылася да размовы Кацярына Панасаўна, былая настаўніца; намесніца старшыні лічыла, што яе месца ў першым радзе — побач з другім сакратаром.
— I тое праўда — чорт ix утрымае! Ды i ў школу яны не пайшлі б — свята. Дэмакратыю гэтая публіка засвоіла, як ніхто. Аднак што рабіць з імі? З дзецьмі? — Уладзімір Паўлавіч пільна заглянуў у вочы Сінякову. Той адвярнуўся, выгукнуў лозунг:
— Працоўныя раёна! Скіруем усе сілы на перабудову!
«Няўжо нраўда?» — думаў Пыльчанка з раздвоеным начуццём, не вырашыўшы яшчэ, чаму даць перавагу — абурэнню ці разумению i ўхваленню, калі далёкая, ажно мінская, чутка пацвердзіцца.
Перад дэманстрацыяй яго адвёў у бок Дунец.
— Слухай, што я раскажу, Уладзімір Паўлавіч. Начаваў я сёння ў аддзяленні. На ўсялякі выпадак — бліжэй да пульта. Такая сітуацыя. Свята… I ў тры гадзіны… У тры ночы! Уяўляеш? Званок з Мінска. Намеснік міністра: якая абстаноўка? Далажыў. А ён: «А ці праўда, што ваш першы дзве гадзіны назад пасадзіў у машыну жонку, дзяцей i выехаў… не на поўдзень, канешне, дзе маеты спаленыя?» — «Не знаю, таварыш генерал». — «А што вы знаеце?» Генеральская пстрычка ў нос начальніку аддзела. Думает, прыемна? Во што! Пасля такога хоць самому — на ўсе чатыры стараны. А як праверыць? Званіць на кватэру? Але што прыдумаць, каб падняць
Дзеля чаго? Узняць паніку? Ну, скажы, не гады хіба? Даў задание следчаму праверыць на тэлефоннай станцыі: хто званіў? Сігнал ён даваў не міліцыі — у ЦК. Дзіўна, чаму адтуль не пазванілі на кватэру? Ці, думает, званілі? Спытай у Пятра.
— Сам далажы.
— Ды не… знаеш, няёмка неяк. Сапсуеш чалавеку святочны настрой.
— Ты сапсуеш. А я не сапсую?
— Пятро Міхайлавіч! А што Паліны Антонаўны не відаць?
— Маўчыце. Ледзьве ўгаварыў пасядзець дома, патрымаць хлопцаў. Каб не палезлі на дрэвы, як гэтыя.
Адказаў проста, не адводзячы вачэй. Праўду сказаў.
Пасля дэманстрацыі Уладзімір Паўлавіч расказаў Сінякову пра начную прыгоду. Пятро Міхайлавіч не засмяяўся, змяніўся з твару. Толькі стары дапытлівы i навучаны жыццём Пыльчанка мог здагадацца, чаму спалохаўся малады, адукаваны, самаўпэўнены сакратар: што там, наверсе, пра яго маглі вось так падумаць.
Запрасіў яго на абед.
— Ты ж не быў на вяселлі. Між іншым, мае хвалююцца, што Глеб не прыехаў на свята.
Сінякоў адмовіўся. Няўжо баіцца? Што ж гэта робіцца? Як мы жывем? Адзін аднаго баімося. У гады праклятага застою пасля такой дэманстрацыі «парэзвы вадзілі» — з кватэры ў кватэру, ад стала да стала. А сёння ніхто нікога не запрасіў. Можа, i збяруцца, але тайна, як падпольшчыкі.
Ад гэтага Уладзіміру Паўлавічу захацелася добра выпіць. A калі вярнуўся дадому, зазваніў тэлефон, «падліў масла» той жа начальнік міліцыі:
— Дык слухай, хто ўцёк. Твой баявы начальнік штаба — Пятрушкін. Рвануў з унукамі пасярод ночы.
Уладзімір Паўлавіч моцна вылаяўся, так, што пачулі на кухні жанчыны. Вольга Андрэеўна жахнулася, ёй стала сорамна перад нявесткай, ускочыла ў пакой, зачьшіла дзверы, дакорліва i грэбліва — якая брыдота! — скрывілася:
— Валодзя!
Мацней захацелася напіцца. Але ж не аднаму.
З кім? Безумоўна, ca сватам. На яго пасецы, дзе пяцьсот мілірэнтген. Чорт з імі, з рэнтгенамі, з бэрамі! Жыць дык жыць! Паміраць дык паміраць!
— Мама! Я паеду туды…
Вольга Андрэеўна замерла. Так, магчыма, замірае чалавек пад раптоўным ліўнем, калі адразу на яго абрушваюцца i радасць i навала, небяспека — ад удару бліскавіцы, ад вадаспаду. Радасць ад таго, што побач чалавек, жанчына, якая з такой жа любоўю, страхам, болем думае пра яе сына. Хіба не думала яна сама ўсю бяссонную ноч, што трэба паехаць туды, знайсці Глеба i пераканацца, што яму нічога не пагражае. Ірына думае пра гэта ж. Але ад таго, што i маладая жонка трывожыцца гэтак жа, надвоілася адчуванне небяспекі.
Падышла, абняла Ірыну, дагэтуль толькі ў загсе вось так абняла. Там пацалавала. Тут не пацалавала — не з тае нагоды.
— Не, дачка, паеду я.
— Вас не пусціць Уладзімір Паўлавіч.
— А цябе адну я не путчу! ірыначка, дзіцятка мае… Ніхто цябе адну не пусціць…
— Мама, я не магу чакаць. Не за гарамі ж гэта, не за морамі. За дзень дайсці можна… А мы нічога не знаем: што там? што з ім?
— Паедзем разам. Удзвюх.
— Мама!
— А як паедзем? Бацька кажа: паромныя пераправы блакіраваны, дарогі перакрытыя…