Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

— Хто вам сказаў пра гэта? — спытаў Лявонцій Мікалаевіч.

— Я сказаў… па рэкамендацыі вучоных, — Пыльчанка пайшоў напралом, бо зразумеў з размовы ў машыне, што Вадалей (сам выдумаў мянушку, i яна прыжылася ў яго лексіконе, хоць Сінякоў i папярэджваў: «Уліпнеце») таксама супраць расшырэння зоны эвакуацыі.

У рэспубліканскіх органах разважалі: Палітбюро i Саюзны ўрад вызначылі радыус у трыццаць кіламетраў — ведалі, што рабілі. Усе іншыя пражэкты з арсенала Мартынюка.

— То растлумачце людзям — куды

вы ix хочаце вывезці,— загадаў Пыльчанку Дырэктар.

— У нашым раёне — няма куды. Баюся, як бы i тыя, паўночныя, вёскі не прыйшлося эвакуіраваць, куды мы адсялялі.

— Панікёр вы, Пыльчанка! — узлаваўся Аляксей Раманавіч. — Во што я вам скажу.

— Можа, i панікёр. Але… Бабіна трэба высяляць!

— Куды? — адразу гукнулі некалькі галасоў.

— Каб я вырашаў, то далей… на Віцебшчыну, нанрыклад…

— Ку-у-ды? — алсно надскочыў сакратар абкома. — Не патрыёт вы, Пыльчанка, сваёй вобласці. У нас i без таго людзей не ханае.

— На Віцебшчыну мы не паедзем, — сказаў старшыня калгаса Каляга, які да таго быў саюзнікам Пыльчанкі.

— Не паедзем, — не вельмі дружна пацвердзіў натоўп.

— Чулі? — ажно ўзрадаваўся Аляксей Раманавіч.

Чуў. Але не лічыў гэта сваім паражэннем. Гэтак жа спытаў праз пэўны час у машыне Лявонцій Мікалаевіч — не без іроніі:

— Чулі голас народа?

Пыльчанка не здаваўся, ён разгарачыўся:

— Людзі проста не знаюць, што ix чакае. Хто ім даў інфармацыю? Тэлевізар, газеты? Выступление міністраў? Слухалі мы i свайго, i ўкраінскага, Кіеў больш балакае…

— А вы знаеце… што вас чакае?

Начальніцкая іронія да прызнанага гумарыста гэтым разам не дайшла.

— I я не знаю.

— Во гэта самакрытычна. Многа вы бярэце на сябе, Пыльчанка.

— Залішне многа, — больш выразна пагразіў сакратар абкома.

— Разумею, Аляксей Раманавіч, што можна інакш… як некаторыя вашы… Але праўду кажу — не магу.

Лявонцій Мікалаевіч нечакана засмяяўся, упершыню, бадай.

— Ну, стрэмка! — i падумаў: «Не, такога выганяць адгэтуль нельга».

— Прабачце, Уладзімір Паўлавіч, але вам што, шляя пад хвост папала. Вы ж спакойны чалавек… былі…

— Быў.

Пыльчанка вызначыў далейшы маршрут, сказаў Дунцу, які ехаў у машыне суправаджэння: уздоўж агароджы з калючага дроту, яе ўзводзілі сапёрныя часці.

Павярнулі на палявую дарогу. Праехалі апусцелы вайсковы лагер — палатачны гарадок, дзе гаспадарылі кашавары, дымілі кухні.

Раніцою прайшоў дождж. У любы іншы час майскаму дажджу радаваліся б, недарма жартуюць суседзі — гаспадары чарназёмаў: «Два дажджды ў маю — i ўсю агратэхніку…» А яны сёння ўсю раніцу высвятлялі, адкуль ішла хмара. Дажылі!

Пыльчанка спадзяваўся, што зямля яшчэ не высахла. Сапраўды, у сасняку дарога была мокрая. A выехалі ў поле… Які ячмень паабапал! Які ячмень ідзе! Уладзімір Паўлавіч цяжка ўздыхнуў.

Магчыма, начальства зразумела яго смутак, боль.

Дарога запыліла. А шафёр — стары дурань! — як баяўся адстаць ад міліцыі. Трымаўся правіла, ці што?

— Браток, — звярнуўся да яго Пыльчанка. — Адстань… Не трэба нам удыхаць міліцэйскі пыл. Вунь заднія… яны разумныя… адсталі. Нават начальніцкі пыл не хочуць глытаць.

«Здзекуецца? Ці сур’ёзна думае пра бяспеку? Цікавы чалавек. Загадкавы», — i Лявонцій Мікалаевіч пахваліў сябе за праніклівасць: сакратар гэ так не паводзіў бы сябе i такія вось звесткі аб сітуацыі, настроі людзей ад яго наўрад ці атрымалі б. Аднак дазваляе сабе сапраўды лішняе. Трэба асекчы. Дзе? Калі?

Выехалі на асфальт. Дарога вяла ў зону. Вароты ў агароджы адчыненыя, каля ix міліцэйскі пост, ажно тры чалавекі.

Спыніліся перад варотамі. Папярэджаны экіпажам машыны суправаджэння, начальнік паста, старшы лейтэнант, далажыў па ўсёй форме, стукнуўшы абцасамі.

— Таварыш… — пасада, орган, поўная назва рэснублікі.— Пост міліцыі Аршанскага аддзялення нясе ахову зоны павышанай радыяцыі.

— Праедзем у зону? — спытаў Пыльчанка ў высокага госця.

«Правярае, ці не баюся», — падумаў Лявонцій Мікалаевіч. Азірнуўся. Падышлі машыны абласныя, раённыя. Высыпала чалавек пятнаццаць кіраўнікоў усіх рангаў. Гэтыя ўмеюць разнесці i добрую i дурную славу.

«Ну i тып, гэты Пыльчанка!»

— А што там глядзець?

— Тры кіламетры — вялікае сяло. Лепшы калгас. Быў. Вы знаеце, гэта ўражвае: сяло без людзей. Такое i ў Бібліі не апісана. Пакажу сляды марадзёрства. Зладзюгі нічога не баяцца. Вычысцілі восем тон пасяўной грэчкі ў першую ноч.

— Бо вы варон лавілі.

— А вы нам далі дастаткова транспарту, Аляксей Раманавіч? Думалі: пад дахам грэчка будзе цалейшая.

Уладзімір Паўлавіч бачыў, як Дунец шаптаў начал ьніку паста, здагадаўся — щто, i ажно кракнуў: «Я ж табе дам, чортаў мільтон!»

— Паехалі! — вырашыў Лявонцій Мікалаевіч i палез у машыну. Ды начальнік паста спыніў яго.

— Дазвольце сказаць? Папярэдзіць…

— Аб чым?

— Шкада мне вашай машыны.

— Чаму машыны? — не толькі здзівіўся — бадай, спалохаўся адважны кіраўнік.

— Набярэ яна рэнтгены і… будзе «свяціць». Метал не адмываецца. Калі не спісаць, забрудзіць гараж…

Плаксівым голасам заенчыў шафёр:

— Дык што ж гэта мы думаем сабе, Лявонцій Мікалаевіч! Такую машыну гробім. 3-за чаго? Каб глянуць на пустое сяло?

Дырэктар успомніў расказ генерала паветранай арміі, які вадзіў на АЭС эскадрыллю верталётаў: некаторыя машыны, з якіх кідалі пясок, набралі столькі, што ix прыйшлося спісаць i закапаць глыбока ў зямлю.

Лявонція перасмыкнула. Мокрая ад поту сарочка зрабілася халоднай. «Метал можна закапаць. А людзей?»

Поделиться:
Популярные книги

Цеховик. Книга 1. Отрицание

Ромов Дмитрий
1. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Цеховик. Книга 1. Отрицание

Безымянный раб [Другая редакция]

Зыков Виталий Валерьевич
1. Дорога домой
Фантастика:
боевая фантастика
9.41
рейтинг книги
Безымянный раб [Другая редакция]

Игрок, забравшийся на вершину. Том 8

Михалек Дмитрий Владимирович
8. Игрок, забравшийся на вершину
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Игрок, забравшийся на вершину. Том 8

Сумеречный Стрелок 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 2

Диверсант

Вайс Александр
2. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Диверсант

Приручитель женщин-монстров. Том 2

Дорничев Дмитрий
2. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 2

Приручитель женщин-монстров. Том 4

Дорничев Дмитрий
4. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 4

Путь (2 книга - 6 книга)

Игнатов Михаил Павлович
Путь
Фантастика:
фэнтези
6.40
рейтинг книги
Путь (2 книга - 6 книга)

Эксперимент

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
4.00
рейтинг книги
Эксперимент

Начальник милиции

Дамиров Рафаэль
1. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции

Ты нас предал

Безрукова Елена
1. Измены. Кантемировы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты нас предал

Восход. Солнцев. Книга VII

Скабер Артемий
7. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга VII

Идеальный мир для Лекаря 20

Сапфир Олег
20. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 20

Тринадцатый

NikL
1. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.80
рейтинг книги
Тринадцатый