Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

Ен засынаў, але часта прачынаўся i чуў, што Вольга не спіць, хоць тая i стойвалася. Спачуваў ёй: во пакутніца!

У машыне пад мяккае гойданне, пад шум матора Уладзімір Паўлавіч заснуў. Заваліўся на клунак на заднім сядзенні, ажно пахрапваў; Вольга азірнулася на яго, як на малога — з усмешкай. Яна сядзела на пера дзе. Нярэдка ў дал ёкай дарозе яе закалыхвала. Муж i шафёр ведалі гэта i садзілі яе так, каб яна глядзела на дарогу.

Яна раней кпіла: як можна спаць у машыне? Ніколі не засынала. A ў тую туманную раніцу ў лесе пад Лапічамі, магчыма, на нейкі міг заснула. Ці проста заплюшчыла вочы i ў думках

была далека. Ці глядзела ў туман i ўбачыла… Сама не помніла, у якім стане была. Але раптам страшна закрычала — так, што шафёр спалохана крутнуў баранку, ледзьве не апынуўся ў кювеце, падхапіўся Уладзімір Паўлавіч.

— Што такое?

— О божа! Забілі… Забілі… Барыса забілі! — крыкнула ў смяртэльнай роспачы і… самлела.

Спынілася машына. Змітро, менш разгублены, вынес Вольгу Андрэеўну з кабіны ў лес, палажыў на мокрае лісце. Адкаркаваў пляшку баржомі, асцярожна паіў.

Спалоханы, як ні пры якой іншай падзеі, Уладзімір Паўлавіч стаяў перад жонкай на каленях.

— Оля! Оля! Ну, што ты, дурненькая? Што наду мала?

Яна расплюшчыла вочы.

— Ну, во, ну, во… Ты сасніла… Што толькі не сніш! Прайшоў насустрач грузавік, грымнуў… Мяне разбудзіў… А табе прыснілася…

— Не, Валодзя, не. He сасніла. Бачыла я, бачыла, як яны стрэлілі ў Барыса. Двое, барадатыя…

— Хто стрэліў? Дзе? Што ты вярзеш, Оля! Барыс лётае на самалёце. На Каўказе..

— На Каўказе? — дзіўным голасам, з запытальным сумненнем, паўтарыла яна.

— Мы вам валакардзінчыку накапаем, Вольга Андрэеўна, — сказаў Змітро.

— Я табе седуксен дам. Суняць твае страхі.

— Суняла ix… Суняла… Усё пагашана, Валодзя…

Яна паспрабавала падняцца — i не здолела. Гэта спалохала ўжо не толькі мужа, але i Змітрака, які махаў рукою нават на радыяцыю: «Будзем жывыя — не памрэм».

— Можа, «хуткую» з бліжэйшага тэлефона, Уладзімір Паўлавіч? — прапанаваў няўпэўнена.

Вольга Андрэеўна пачула, слабым голасам, але рашуча запярэчыла:

— Не, не… Дадому… дадому!

— Паляжы трошачкі, адпачні. Трэба ж так узвін ціць свае нервы!

— Не, Валодзя, гэта не нервы. Не нервы. Гэта матчына сэрца. Яно ўсё бачыць… далека бачыць…

— Ну, ладна, ладна. Не завадзіся.

Змітро падаслаў брызент. Далі ёй з паўгадзіны паляжаць. Потым перанеслі на задняе сядзенне, па лажылі там.

— У Бабруйск! У бальніцу! — закамандаваў Пыльчанка.

— Не, Валодзя! Прашу цябе — не трэба! Выканай маю апошнюю просьбу. Дадому.

«Апошнюю» — гэта аглушыла Уладзіміра Паўлавіча.

Машына рванула ў туман з недазволенай хуткасцю.

Вольга Андрэеўна сцішана маўчала. Не плакала… Не стагнала. Уладзімір Паўлавіч раз-пораз павароч ваўся да яе; калі бачыў расплюшчаныя вочы, поўныя болю, пакуты, асцярожна пытаўся:

— Як ты?

— Нічога. Дадому едзем?

— Дадому.

— А мне здалося, мы павярнулі. Не трэба ў Мінск Валодзя. Нікуды не трэба.

Але дома яна не здолела выйсці з машыны. Вывелі пад рукі. Урачы не маглі паставіць дыягназ. Забралі ў бальніцу. У сваю, раённую. Ды i туды ледзьве ўгаварылі. Hi кардыяграмы, ні аналізы не паказвалі ніякай вядомай хваробы.

Уладзімір Паўлавіч запрашаў прафесароў, тых, каго ведаў, i праз медыцынскія інстанцыі. Цяпер яны прыязджалі. Праз паўгода пасля аварыі не баяліся. Камандзіроўкі ім давалі

ахвотна. Запісвалі сабе ў актыў i кіраўнікі i выканаўцы: наведалі зону Чарнобыльскай АЭС, вывучылі, пракансультавалі, памаглі. Разумелі, што гэта будзе ацэнена, калі не цяпер, то ў будучым.

Вользе Андрэеўне напісалі том заключэнняў, хоць ніводнаму ўрачу, ніводнаму прафесар у яна ні на што не паскардзілася, ні на якія болі. Загадкавая хворая. Разумныя прафесары не супакойвалі яе — дарэмна! — i разводзілі рукамі перад Пыльчанкам. Ён, наведваючыся штодня, бачыў, што Вольга, растае, як свечка. Яна амаль не гаварыла пра смерць Барыса, не адразу Уладзімір Паўлавіч сцяміў, што шкадуе яго, мужа. Аднойчы сказала:

— Думаеш, я не здагадвалася, што ён там? Калі прыехала Тамара i не адразу сказала, што была на Каўказе… Гуляла пасля смерці Лізы? Не, не тая дзяўчына. Была — i не ўбачыла Барыса? Не навучылася маніць. А потым… як вы глядзелі адно на аднаго, калі яна ад’язджала. Табе яна сказала, а ты скрываў ад мяне. Навошта, Валодзя? Хіба гэта не наш боль? Наш з табой…

— Я нічога не скрываў…

— А потым ты разглядваў канверт. Я не адразу зразумела, чаму ты яго так разглядваў. А пасля сама адкрыла: гнуліся яны, канверцікі. Перасылаліся з нашым адрасам у Кутаісі… Шкадаваў ён нас з табой, сыночак наш… — яна закрыла твар рукамі, але не заплакала.

— Во i давяла ты сябе канверцікамі бог ведае да якіх прывідаў.

Да таго дня Уладзімір Паўлавіч яшчэ спадзяваўся, што жончына дарожнае ўяўленне — вынік яе хваробы. Паслаў тэлеграму ў часць — адказу не атрымаў. Папрасіў камандуючага арміі, што базіравалася недалёка i памагала ў ліквідацыі вынікаў аварыі, звярнуцца ў штаб паветраных сіл — адказалі тое, што ён ведаў: сын яго ў Афганістане. Пасля прызнання жончынага, што I яна ведала пра гэта, паверыў у яе страшнае пра д чу ванне: Барыс загінуў. Працаваў па-ранейшаму. Але познімі вечарамі, уначы, вьшіўшы з гора, не плакаў — выў, скуголіў у пустым доме.

Праз два тыдні Вольга Андрэеўна памерла. У поўнай свядомасці, нікога не патурбаваўшы. Пасярод дня.

Пыльчанку пазваніў галоўны ўрач.

— Уладзімір Паўлавіч, прыходзьце… — i асекся, больш нічога не сказаў.

Ён доўга трымаў трубку, якая піпікала каля вуха. Асцярожна паклаў нарэшце. Асцярожна, ледзьве не на дыбачках, дайшоў да дзвярэй, павярнуў зашчэпку замка. Адышоў у кут. Уткнуўся тварам у сцяну i нема заплакаў.

Ішоў да бальніцы пехатою. На вуліцы, як заўсёды, яго спынялі, нешта дакладвалі, прасілі, раілі. Ён адказваў, абяцаў, назначаў сустрэчы. Але ні адзін чалавек не змеціў ненатуральнасць яго паводзін ці, можа, выдумалі пасля, калі стала вядома, з якім горам ішоў чалавек.

Вольга Андрэеўна ляжала на кушэтцы ў рэнтгенаўскім кабінеце, пад пушкай; іншага месца не знайшлі: у змрочны морг не спусцілі. Накрытая белым.

Уладзімір Паўлавіч баяўся, што смерць вельмі змяніла роднае аблічча. Уразіўся, убачыўшы яе твар гэткім жа спакойным, якім бачыў, калі яна спала. Толькі вусны — не яе, такога выразу ix ніколі не бачыў: як бы хацела ўсміхнуцца, але было вельмі балюча, i яна не здолела гэтага зрабіць, i застыла на вуснах незнаемая пакутлівая грымаса. З-пад губы блішчэў залаты зуб, які прыгожыў яе, жывую, асабліва калі ўсміхалася, i які здаваўся да абразлівага ненатуральным у мёртвай.

Поделиться:
Популярные книги

Столичный доктор. Том III

Вязовский Алексей
3. Столичный доктор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Столичный доктор. Том III

Отвергнутая невеста генерала драконов

Лунёва Мария
5. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Отвергнутая невеста генерала драконов

Огненный князь 4

Машуков Тимур
4. Багряный восход
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 4

Ротмистр Гордеев

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев

В зоне особого внимания

Иванов Дмитрий
12. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
В зоне особого внимания

Виконт. Книга 2. Обретение силы

Юллем Евгений
2. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
7.10
рейтинг книги
Виконт. Книга 2. Обретение силы

Темный Лекарь 2

Токсик Саша
2. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 2

Кротовский, не начинайте

Парсиев Дмитрий
2. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, не начинайте

Огненный князь 2

Машуков Тимур
2. Багряный восход
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 2

Случайная свадьба (+ Бонус)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Случайная свадьба (+ Бонус)

Комбинация

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Комбинация

Кодекс Охотника. Книга XXV

Винокуров Юрий
25. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXV

Мастер 8

Чащин Валерий
8. Мастер
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мастер 8

Дурная жена неверного дракона

Ганова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Дурная жена неверного дракона