Чтение онлайн

на главную

Жанры

Знак бяды

Быкаў Васіль

Шрифт:

— Ты што, Карнілка! Апомніся…

Мабыць, гэта яго працверазіла, ён адышоўся ад жанчыны і адвярнуўся да тыну, пастаяў крыху, загароджваючы, аднак, праход у варотцы, і яна ўжо сумелася была: што рабіць? Зноў павярнуўшыся да яе, ён сказаў гэтак сумна:

— Вот каб мне за жонку цябе…

Яна зноў засмяялася.

— Дык шлі сватоў, чаго ж ты…

— А пойдзеш? — зноў настырчыў позірк Карніла.

— Падумаю. Можа, і пайду. Не знаю яшчэ…

Яна і сапраўды не знала, хоць нічога не мела супраць яго. Карніла быў мужык спраўны, але ж удавец з двума малымі. А яна хадзіла ў дзеўках, з хлопцаў нікога на прыкмеце не мела, ніхто яшчэ да яе не сватаўся. Што было ёй рабіць? Месяцаў колькі яна чакала, марыла рознае, уяўляла, аж зненавідзела

сябе і Карнілу. Ды сватоў ён так і не прыслаў, на Мясаед прывёў з Кухналёў перастарку Вандзю, якая і загаспадарыла на Карнілавай сядзібе. Сцепаніда трохі паплакала ў падушку і супакоілася, хоць і не забылася на той летні ранак на ягоным падворку.

Можа, цяпер яму за тое пакаранне?

Але ж не, хіба за такое можна караць? А завошта тады караць Ладзіміра, старую Прахорыху? Дый Гужова таксама… Зрэшты, калі падумаць, дык, можа, усё і пачалося праз гэтага Гужа? Калі б ён тады не заўпарціўся і каго выклікаў, дык бы не прыязджаў Новік, не патрабаваў бы яго раскулачвання. І не раскулачылі б, калі б на галасаванні Ганчарык не падняў руку і тым не зрабіў большасць. А не раскулачылі б Гужа — не было б заметкі ў газеце, а тады ж што? Тады не чапалі б і гэтых?

Але тады праз каго ўсё гэта? Праз Гужа? Новіка? Ці Васілёву няўстойку? Дык няўжо ж ад адной толькі ягонай рукі так шмат залежала ў Выселках? Але во, мусіць, залежала. Проста страшна падумаць, як шмат, бывае, залежыць у жыцці ад аднаго толькі слова, рукі, нават нейчага позірку. Асабліва ў гэткі час! Якім трэба быць памяркоўным, ашчадным, справядлівым і добрым. Бо тваё зло супраць некага можа абрынуцца з яшчэ большаю сілай назад, на цябе самога, тады ой як стане балюча. А перад тым, як ты валіў яго на суседа, ці балела табе? Часам бывае радасна, што цябе абышло, абмінула, усім цяжарам зваліўшыся на іншага. А як абрушыцца на цябе самога?

Ранкам яна ўстала разбітая, ушчэнт растузаная сваімі думкамі — трэба было збіраць у школу малых, а то б не ўставала. Хай бы Пятрок карміў парсюка, авечак, добра, карова яшчэ не цялілася, даіць не трэба было. Пры газнічцы наабірала чыгунок бульбы, запаліла ў печы. Дзеці яшчэ спалі: салодка пасапваў уранні Федзька, Фенечка таксама сцішылася, а то ўсю ноч неспакойна варочалася на ложку. Пятрок выйшаў на двор і, мусіць, забавіўся ля скаціны. Цяпер, як заўважыла яна, ён даўжэй, чым калі раней, бавіў час ля каня, ведаў: хутка прыйдзецца ім разлучыцца. Шкада было спраўнага маладога коніка, якога год назад нажылі і цяпер аддаваць… Яна разумела Петрака. Тым часам пачало днець, засінеўся золак у вокнах, у хаце было відна ад агню з печы, і яна ўжо хацела была дзьмухнуць на газнічку, як у акно пастукалі. Спярша яна падумала, што гэта Пятрок, але не — стук быў нейкі надта даўгі і рэзкі, спалоханы, ці што, Сцепаніда падумала: калі што, там жа недзе ў хляве гаспадар. Але яна падышла да акна і не адразу разгледзела за намёрзлай і падталай шыбкай жаночую постаць ля прызбы.

— Цётачка… — глухавата данеслася з-за акна як не з гэтага свету, і яна пазнала Анютку. Сцепаніда таропка расчыніла дзверы з сянец, Анютка ўбегла ў хату і адразу ўпала на лаву, заходзячыся ў ёкаце. Яе чорны сачок быў расшпілены, хустка з'ехала на патыліцу, светлая расплеценая каса рассыпалася па плячах.

— Ой, цётачка, ой, бяда ж у нас…

Яна ўжо здагадалася. Учора ў сельсавеце стала зразумела, якая бяда насоўвалася на Ладзіміра, Анютку і яе дарослых братоў, і цяпер хацела неяк суцешыць дзяўчыну. Але тая раптам устала з лавы, абарвала плач і, аціраючы слёзы з твару, загаманіла:

— Ой, цётачка, ноччу ж Анціпа з Андрэем забралі — прыехала міліцыя і забралі, усё ператрэслі, шукалі яшчэ Гужовага Зміцера, але ж Зміцер хітрэйшы, Зміцер уцёк, а нашых пабралі, павялі некуды…

— Так, так, так, — машынальна казала Сцепаніда, ужо здагадваючыся аб іншым. — Яны з Гужом былі?

— Ой, цётачка, хіба ж я ведаю, але гэтыя дні недзе прападалі. Зміцер як прыйшоў за імі — і прапалі, дзве ночы не былі дома. А сёння ж… Ці

вы мо чулі, што ўначы сталася на бальшаку? Ой, гэта ж бяда сталася. Кажуць, нехта пераняў Касмачова, ну і таго з Полацка, і стралялі. Во там, у сасоннічку. Кажуць, Касмачова паранілі, добра, што конь вынес. Конь як паддаў і вынес аж у мястэчка. Ну, міліцыю паднялі, ай, што рабілася! Ноччу… Наехалі якраз, як браты вярнуліся. Толькі кажухі пасцягвалі — стук-стук, пытаюцца: дзе былі? Тыя: дома. Тады да мяне… А я што скажу, я ж нічога не ведаю…

Ашаломленая тым, што чула, Сцепаніда апусцілася на ўслон, адчуваючы, як усё перамяшалася ў яе пачуццях і ў яе галаве таксама. Патроху яна пачала разумець, што сталася — сталася страшнае. Адчула яшчэ невыразную сувязь таго страшнага здарэння з тым, што рабілася днямі і ўчора, са сваёй сустрэчай у сасонніку. Яна маўчала, пазіраючы на Анюту, якая ўзялася папраўляць хустку. Сэнс незвычайных падзей марудна даходзіў да яе свядомасці. У запеччы паўставалі малыя. Федзька, надзеўшы порткі, страхавіта высунуўся з-за радзюжкі і стаяў так са спалохам на сонным твары.

— Ай-яй! Што ж гэта робіцца?! — прамовіла яна разгублена.

Анютка, трохі суняўшы ўзрушанасць, гаварыла, ламаючы на грудзях рукі:

— Я ж не ведаю цяпер, што рабіць! Бацька заплакаў: кажа, навошта вы так на старасць маю? А як павялі Анціпа з Андрэем, дык і саўсім біцца стаў аб зямлю, мне страшна стала, ну, я і пабегла сюды. Што ж цяпер рабіць, цётачка?

Што ж было рабіць? Каб яна ведала, што трэба было рабіць. Але, мусіць, цяпер ужо нічога не зробіш. Цяпер позна! Пасля такога ўжо зусім позна, ужо цяпер не паткнешся нікуды. Цяпер ёй стала зусім зразумела, што там рабілася, у сасоннічку, як яна бегла ў мястэчка, чаго яны спынілі яе: ім не траячка яе спатрэбілася — яны чакалі. А яна перашкодзіла. Але ж нада на такое наважыцца, дайсці да такога. А цяпер… Што цяпер будзе?

16

Праз дзень раскулачвалі Багацьку Ладзіміра.

Ранічкай у Яхімоўшчыну прыбег Патап Каландзёнак, якога цяпер Сцепаніда не хацела пушчаць у хату, і ён быццам адчуваў гэта — пастукаў у акно і празвягаў Лявонаў загад прыйсці на раскулачванне. Яна сказала яму і сабе — скулля! І не пайшла. Няхай раскулачваюць без яе, яна не галасавала за тое раскулачванне. Але потым затрывожылася, болей за Анютку, — як яна там? Гэта ж так яе павязуць, і яна ніколі ўжо не пабачыць дзяўчыну. Аж расхваляваўшыся ад тае думкі, Сцепаніда як была, у няновай спадніцы і атопках, пабегла ў Выселкі.

Трохі наводшыбе ад вуліцы, на Ладзіміравым падворку, ужо тоўпіліся людзі, пахмурна стаялі запрэжаныя ў сані коні. З хаты выносілі майно: клумкі, кажухі, падушкі, мяхі, — усё неяк таропка, без ладу кідалі ў сані. Трошкі ў баку, ля плота, знерухомела купка вясковага люду, болей жанок з дзецьмі, мужчын было мала, і сярод іх на падворку вылучалася высокая постаць Лявона ў залапленым кажусе, з чорнай паскай наўкось па шчацэ, цераз лоб. Выгляд у старшыні быў змрочны і злы, — нібыта раскулачвалі яго, а не Ладзіміра. Непадалёк на снезе стаяў незнаёмы Сцепанідзе прысадзісты мужчына ў чорнай бліскучай скуранцы, які таксама назіраў за гэтай выпраўкай у нікому не вядомы, далёкі, жалобны шлях. Дзверы ў сені былі расчынены, адтуль выскачыў спатнелы, чорны, цыганскага выгляду Антось Недасека, пра штось запытаў у Лявона. Следам паказаўся Васіль Ганчарык, — няспрытна, задам ступаючы з ганка; валок цяжкаваты зялёны куфэрак, які з другога боку трымаў сам Ладзімір. Згледзеўшы той куфэрак, Сцепаніда міжволі ахнула: то ж быў Анюцін пасаг, з якім дзяўчо нядаўна яшчэ збіралася замуж — неяк зімой паказвала Сцепанідзе, што там было нарыхтавана. Цяпер гэты рыштунак сам Ганчарык выпраўляў немаведама куды — на Салаўкі, у Сібір — хто ведае? Сцепаніда глыкнула даўкі ком у горле, з усяе моцы памкнулася стрымаць слёзы. Зрэшты, тое было нялёгка, некаторыя бабы ўжо плакалі, — ціхмана хліпаючы насамі, выціраючы рукавамі вочы, а малая Барысава Маня ўсё тузала маці за палу кажушка і пытала:

Поделиться:
Популярные книги

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Сумеречный стрелок

Карелин Сергей Витальевич
1. Сумеречный стрелок
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок

Ведьма и Вожак

Суббота Светлана
Фантастика:
фэнтези
7.88
рейтинг книги
Ведьма и Вожак

Темный Кластер

Кораблев Родион
Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Темный Кластер

Черный маг императора

Герда Александр
1. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора

Убивать чтобы жить 2

Бор Жорж
2. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 2

Не грози Дубровскому! Том VIII

Панарин Антон
8. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том VIII

Темный Патриарх Светлого Рода 6

Лисицин Евгений
6. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 6

Газлайтер. Том 6

Володин Григорий
6. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 6

Обыкновенные ведьмы средней полосы

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Обыкновенные ведьмы средней полосы

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Ненастоящий герой. Том 1

N&K@
1. Ненастоящий герой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Ненастоящий герой. Том 1

СД. Том 17

Клеванский Кирилл Сергеевич
17. Сердце дракона
Фантастика:
боевая фантастика
6.70
рейтинг книги
СД. Том 17

"Фантастика 2023-123". Компиляция. Книги 1-25

Харников Александр Петрович
Фантастика 2023. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Фантастика 2023-123. Компиляция. Книги 1-25