Чтение онлайн

на главную

Жанры

Зорны спеў

Калеснік Уладзімір

Шрифт:
Паміж мной і зямлёй Толькі розніца тая: З зямлі — травы, з мяне Мары-сны вырастаюць (III, 500).

Вершы гэтыя філасафічныя, яны адкрываюць новыя формы ўзаемасувязей паміж далёкімі і рознымі пластамі жыцця. Такія сувязі ўзнікаюць ва ўмовах нябачанай інтэнсіўнасці жыццёвых працэсаў, уласцівых сучаснасці. Праблема сучаснасці не ў антынамічным канфлікце сённяшняга і ўчарашняга дня, а ў іх дыя лектычнай узаемасувязі. Сучаснае не канфліктуе з тым здаровым, што было створана рукамі, розумам і сэрцам народа ў даўнія вякі.

Лірычны герой, яго светаўспрыманне становіцца універсальным вузлом, які звязвае тое добрае, што мінула, з тым цудоўным, што творыцца сёння і будзе створана заўтра. Уменне

бачыць жыццё перспектыўна, як напруяжаны рух цераз каскады супярэчлівасцей, рух ад простага, надзённага да вечнага,— вось шчаслівы: і адказны дар паэта.

Ажно не верыцца, што Максім Танк, паэт шырокага дыяпазону, незадаволены сабою менавіта за абмежаванасць свайго прамога жыццёвага вопыту, які не дазваляе з аднолькавай асабістаю кампетэнцыяй апяваць свет хлебароба і сталявара:

Я мог бы, сябры, звонкай одаю нават Ці нейкай паэмай печ хатнюю славіць. I ўсё ж я шкадую, што з доменнай печчу Я меў мімалётную толькі сустрэчу. Напэўпа, была б мая песня званчэйшай, На тоны руды залатой багацейшай (III, 212).

Не варта без агаворак прымаць гэты самааналіз. Ён хутчэй будзе паказчыкам завышанай патрабавальнасці да сябе, чым сапраўднага зместу паэзіі Танка. Тэма працы ў яго лірыцы шматгранная. Не так істотна тое, што паэт свабодна і шырока знаёміць нас з паляводамі, касцамі, жывёлаводамі і з рабочымі на будаўніцтве, фабрыках, заводах, важна тое, што ён умее ўзняцца над вузка практычным успрыманнем чалавека, якое, скажам, натуральна для работніка аддзела кадраў, ды і то ў рабочы час, дэманструе нам гуманістычны, шматгранны, сапраўды мастацкі тып успрымання і ацэнкі чалавека. У гэткім успрыманні якраз і выяўляецца на ўсю сілу тое непаўторнае, што ўласціва чалавеку савецкаму, будаўніку новага тыпу грамадства. Сутнасць чалавека не ў тым, дзе ён робіць — на заводзе, у калгасе, навуковай лабараторыі,— і не ў тым, кім ён працуе — пастухом, сталяварам ці даследчыкам: людзі мяняюць прафесіі, перавучваюцца, жыццё перастаўляе людзей на розныя ўчасткі, перакваліфікоўвае, але пры ўсім гэтым сапраўдны чалавек застаецца асобай, і мастака цікавіць менавіта гэта. Ён даследуе, у якой меры прафесійныя метамарфозы або прафесійны рост чалавека супадае з эвалюцыяй яго чалавечай сутнасці, чалавечай годнасці, душэўнага багацця, хараства.

Мне думаецца, калі ўжо скардзіцца Танку на пэўную звужанасць тэматычнага дыяпазону сваёй лірыкі, дык хіба што ў вершах інтымных. Паэт звяртаецца тут да фальклорна-песеннай традыцыі і не заўсёды пераадольвае ўласцівую старой народнай песні традыцыйнасць характараў хлопца і дзяўчыны, з-за чаго пры чытанні ўзнікае эфект старамоднасці, не прадугледжаны аўтарскай задумай. I хоць лепшыя з вершаў фальклорнага тыпу сталі папулярнымі песнямі, усё ж такі асаблівыя сімпатыі моладзі заваёўвае тая плынь любоўнай лірыкі паэта, дзе героямі выступаюць сучасныя маладыя людзі, духоўна актыўныя і складаныя як індывідуальнасці. Мне здаецца, у гэтых менавіта творах праяўляюцца найбольш характэрныя рысы паэзіі Максіма Танка, яе мэтанакіраванасць, чысціня пачуццяў, з'яднанасць маральнай і эстэтычнай ацэнак рэчаіснасці. I хораша, што ў гэтых вершах няма пурызму, чорствай павучальнасці. Танк мае добрую зброю супраць маралізатарства — іранічную ўсмешку. На інтымныя адносіны ён глядзіць глыбока, адчувае іх тонкую складанасць, непаўторнасць, цяжкасць для асэнсавання. Да гэтага тыпу я б аднёс такія інтымныя вершы, як «Ты мусіш прыехаць», «Хай пішуць распуснікі посна і прэсна». Эпіграфам апошняму паслужылі радкі народнай песні, але ён малюе рамантычную дружбу челавека незвычайнага, чалавека з цяжкім лёсам. Гэтая дружба свеціцца цеплынёю дзявочага сэрца, якое ўзнялося да вяршынь ахвярнасці. Дзяўчына прытуліла змардаванага вандроўніка і змагара, скрасіла яго цяжкое змаганне з чорствым: суровым светам:

Сагрэла ў сцюдзёную, Лютую восень... Калі пагасіла святло — Мне здалося: На правай руцэ, На якой спачывала, Ўсю ноч, не заходзячы, Сонца палала (III, 393).

Вядома, справа не толькі ў выбары закаханых, справа ў багацці самараскрыцця чалавека. Танк любіць абыгрываць сітуацыю разлукі, лічыць яе вельмі

ёмістаю. Вось і ў новым зборніку ёсць верш на тэму разлукі — гэта «Ноч без цябе». Верш можна ставіць упоравень з узорамі інтымнай лірыкі ў сусветнай паэзіі. З яго вобразаў праменіцца хвалюючая веліч душы, прасветленай каханнем. Звычнае для Танка ўменне выяўляць чалавечую змястоўнасць інтымных адносін тут дапаўняецца вострым драматызмам. «Ноч без цябе — кашмарнаю здалася» — проста і важка гучыць першы радок. Адчуванне драматызму нарастае, калі мы слухаем працяг гэтай споведзі сэрца, устрывожанага пагрозай страціць блізкага чалавека:

I, быццам фра Анджэліка мадонну, Прыкленчыўшы, малюю вобраз твой. Мне рэўнасць кажа даць больш фарбаў цьмяных Тваім вачам і валасам тваім... Але непераможны золак ранні Над галавой тваёй гарыць, як німб, (ХБС, 113).

Трэба мець высакародную душу і горача любіць справядлівасць, каб, як у лірычнага героя гэтага верша, цёмная рэўнасць адступіла перад ачараваннем хараства любімай істоты, хараства, якое засталося толькі ва ўспамінах, але якога не могуць засланіць нізкія падазрэнні.

Свет рэчаў і свет уражанняў імчыцца так шпарка, што цяжка ўлавіць гэты паток і назваць яго. Бо што значыць даць назву? Гэта значыць спыніць рух. Паэт жа арганічна адчувае, што вобразнае пазнанне, метафара як адзінка пазнання для таго існуе, каб не спыняць гэтага руху пачуццяў, а данесці яго дрыготкую сілу, навучыць здзіўляцца непаўторнай красою жыцця.

7

...Нарэшце мы ў Драгічыне. Раённы гарадок, старадаўняе мястэчка, якіх на Брэстчыне шмат: царква на плошчы ў цэнтры, праменні вузкіх вуліц, забудаваных аднапавярховымі, пераважна драўлянымі, дамамі. Вясною і летам шэрую аднастайнасць архітэктуры хаваюць прысады, кветнікі, садочкі. Восенню праз золата парадзелага лісця прабіваецца, як праз падзёртую вопратку, убогасць. Толькі некалькі сучасных цагляных будынкаў трымаюць фасон і ранг усё ж такі горада.

Будынак парткома, відаць, рабіўся яшчэ пры буржуазнай Польшчы спецыяльна для павятовых уладаў. Зроблена салідна — на вякі. Нічога не скажаш, хапала заказчыкам кемнасці, каб разумець выхаваўчую сілу архітэктуры. Дзесьці чытаў я, што мексіканцы, калі іх хочуць папракаць, маўляў, выбудавалі такі раскошны універсітэт, сцены распісалі манументальнымі карцінамі — Сікейрас, Дыега Рывера,— адказваюць: «Гэта не марнатраўства. Сын фермера з нейкай глухамані, правучыўшыся ў такім будынку пяць гадоў, стане патрыётам, калі нават не будуць гаварыць яму пра гэта». Пры буржуазнай Польшчы выстаўная шыкоўнасць будынкаў урадавых устаноў сімвалізавала тут, на «ўсходніх крэсах», аўтарытэт рэжыму і той афіцыйнай адзяржаўленай культуры, якую нёс польскі чыноўнік з дапамогай паліцэйскага на беларускія землі.

Заходзім да сакратара па сельскай гаспадарцы. Таварыш Курзаў Сямён Васільевіч сустракае госця сардэчна, відаць, што з Яўгенам Іванавічам яны добрыя знаёмыя.

— Што ж вы ў такі час завіталі,— жартам дакарае гаспадар госця.— Глухая восень, на рыбу з вудамі ўжо позна, а на звера са стрэльбай яшчэ рана.

— Усё лета ў раз'ездах,— апраўдваецца Максім Танк,— месяц быў на Поўначы з групай пісьменнікаў, двойчы выязджаў у Польшчу па літаратурных справах... Ды і сваёй непасрэднай работы...

Сакратар прымае апраўданне да ведама, але з дакорам усміхаецца: «Што ж, лепей позна, чым ніколі».

Аказваецца, дарога ў Моталь нашаму «Масквічу» не пад сілу. Размясілі дарогу, грэйдэр не паспявае раўняць: сотні цяжкіх грузавікоў валочаць цукровыя буракі на станцыю, да чыгункі. Сакратар хоча нас выручыць: прапануе перасесці на парткомаўскую «Волгу», сам думае за адным махам з'ездзіць у Моталь ды глянуць на ўборку буракоў.

— Як ураджай? — цікавіцца Максім Танк.

— Збожжавыя так сабе, на сярэднім узроўні, а бульба і буракі ўдаліся наподзіў. Адправілі ўжо бульбу для Брэста, Мінска, Ленінграда... Калгаснікі са сваіх дзялянак маглі б прадаць яшчэ столькі, але няма спажыўца. Спажыўцы-то, напэўна, знайшліся б, ды гандаль падводзіць нас. Што тут казаць пра бульбу, бульба пацярпець можа, а вось яблыкі... Навалам усё лета і ўсю восень ляжаць. Псуецца такі прадукт. Адзін жа толькі заводзік, дзе сок выціскаюць,— на ўвесь раён!.. Старшыні калгасаў ажно за голавы хапаліся: «Бяда! Садзілі сады, лепшыя землі занялі, а карысці, лічы, ніякай, адно расчараванне...»

Поделиться:
Популярные книги

Измена. За что ты так со мной

Дали Мила
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. За что ты так со мной

Неудержимый. Книга II

Боярский Андрей
2. Неудержимый
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга II

Большие дела

Ромов Дмитрий
7. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Большие дела

Эксклюзив

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Эксклюзив

И только смерть разлучит нас

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
И только смерть разлучит нас

Черкес. Дебют двойного агента в Стамбуле

Greko
1. Черкес
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черкес. Дебют двойного агента в Стамбуле

Один на миллион. Трилогия

Земляной Андрей Борисович
Один на миллион
Фантастика:
боевая фантастика
8.95
рейтинг книги
Один на миллион. Трилогия

Ваше Сиятельство 8

Моури Эрли
8. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 8

Третье правило дворянина

Герда Александр
3. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Третье правило дворянина

Ваантан

Кораблев Родион
10. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Ваантан

Невеста

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Невеста

Романов. Том 1 и Том 2

Кощеев Владимир
1. Романов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Романов. Том 1 и Том 2

Кодекс Крови. Книга ХII

Борзых М.
12. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХII

Бальмануг. (Не) Любовница 2

Лашина Полина
4. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (Не) Любовница 2