Чтение онлайн

на главную

Жанры

Зорны спеў

Калеснік Уладзімір

Шрифт:

Ідзём у праўленне калгаса. Старшыня свеціцца ад радасці, распасцірае рукі, паказвае на крэслы, усаджвае... Знарок хіліць размову на высокія тэмы, бліжэй да хмурынак паэзіі. Але мы ўпамянулі канфлікт, і наш зычлівы гаспадар бразнуў шчытом гаспадарніка, надзеў баявы шалом і апусціў забрала. Сапраўды, тэмбр голасу яго змяніўся, стаў аднатонна скрыпучым і гугнявым, нібы гукі прабіваліся з піскам праз шчыліны забрала. «Строіць нешта без разліку няможна, таварышы,— пачаў ён ні то тлумачыць, ні то адчытваць усіх нас за такое няведанне, якое роўна нявыхаванасці.— Камунізма без грошай я не прызнаю. Гэта проста балбатня. Настаўнікаў на ўтрыманне калгаса я

не вазьму. Ніхто не прымусіць мяне марнатравіць калгасныя грошы. Грошы працаю даюцца. Электрыфікацыю правялі не на мае грошы, а на калгасныя. Склічам агульны сход калгаснікаў, і прасіце, хай адваліць чатыры тысячы настаўнікам... Тады я згаджуся даць святло...»

Колькі б нам давялося прыняць гэтых цвёрдых, нягнуткіх, як жалезныя пруты, фраз — не скажу, каб не тактоўны Антон Іванавіч. Ён звяртаецца да старшыні і ветліва растлумачвае: «Ніхто не просіць у калгаса грошай. Просьба адкласці на два месяцы аплату крэдыту. З бюджэту новага года райана заплаціць. У першых днях студзеня. На гэты бюджэтны год выдаткі на электрыфікацыю Мотальскай школы не планаваліся».

— А як жа вы, дырэктар, дажылі да такой жызні? Пра што раней думалі? Без разліку і без грошай святло захацелі мець? Вось я вас і навучу гаспадарчай дзейнасці... Грошы ў банк — будзе святло. А накуль што пасядзіце ў поцемках ды падумайце...

Але за школу і дырэктара заступаецца Максім Танк.

— Вось вы,— звяртаецца ён па імені і бацьку да старшыні,— адключылі святло ў школе, а школа возьме ды выключыць святло навукі — уявіце, якая цемра пойдзе па Палессі!..

Агульны смех падтрымлівае паэта. Непрабіўным астаецца толькі старшыня. Ён павяртае забрала да дырэктара школы і працягвае натацыю. Але наш смех прыкметна аслабіў яго ваяўнічы імпэт:

— Хай ідзе цемра. Яго, а не мяне будуць лаяць за стан адукацыі. I па заслугах. Электрычнасці без грошай захацеў...

Сакратар парткома спакойна, але настойліва прапануе калгаснаму старшыні разумна ўладкаваць канфлікт, не даводзіць спрэчкі да абсурду. Антон Іванавіч зноў запэўнівае, што цераз два месяцы грошы будуць заплачаны калгасу.

— Цераз два месяцы, кажаш,— пасміхаецца старшыня.— Давай у залог свайго ўласнага «Масквіча»! — Гэта ўжо мілы жарт у вуснах жалезнага гаспадарніка.

— Ладна,— чырванеючы за старшыню, згаджаецца дырэктар. А той хоць бы вокам міргнуў. У душы задаволены, што даў дырэктару школы ўрок па практычнай палітэканоміі.

— Заложым жонак і дзяцей! Здаецца, так у «смутное время» заклікалі ніжагародцаў Мінін і Пажарскі,— кідае знішчальную рэпліку Максім Танк. Іранічна пасмейваючыся, ён пераводзіць канфлікт у гратэскавы план: — У вас, таварышы, канфлікт, як мне бачыцца, не менш сур'ёзны, чым у нас з кітайскім кіраўніцтвам! Нават на арбітраж старшыня не згаджаецца!..

Усе смяяліся, а мацней за ўсіх рагоча інжынер-электрык. Цягне як быццам на ўхмылку і старшыню, ён чмыша носам і падымае сваё забрала.

Упершыню бачу Максіма Танка ў ролі дыпламата. Добра. А як для гэтага выпадку, дык аж занадта.

Ідзём абедаць у сталоўку. Старшыня калгаса прапануе пакаштаваць каўбасы мясцовага вырабу. «На яе даём адборную бычыну. Каўбаса славіцца ва ўсёй ваколіцы»,— захвальвае гаспадар.

Сапраўды, добры харч, нічога не скажаш. За накрытым сталом старшыня ўжо не вяртаецца да ролі ўпартага гаспадарніка, але фанабэрыстасці, якою моцныя гаспадарнікі любяць цвяліцца над «чыстымі» інтэлігентамі, ён усё ж не пазбыўся.

— Ну, Антон Іванавіч,— ушанаваў ён дырэктара ветлівым зваротам,— разам, значыць,

пачнём будаваць: ты — школу, а я — клуб. У нас гэта ўсё ж такі лепш пойдзе... Інтэлігенцыя... I «Масквіч» твой ужо ўстарэў... Мае буракаводы за прэміяльныя шэсць аўтамашын навейшай маркі купляюць. Абганяюць калгаснікі інтэлігенцыю!

9

Вяртаючыся ў Драгічын, абменьваемся думкамі пра бачанае, чутае, зробленае за дзень.

— Ну вось,— уголас разважае Максім Танк,— калі б стаць на пазіцыю мотальскага завуча, дык да суда і міліцыі трэба апеліраваць... А тут і ўладкавалася спрэчка. Як часам засляпляе чалавека крыўда, гнеў.. А старшыня ў сваёй сферы нішто сабе... Круты, бясспрэчна...

— Ёсць такі грэх,— падхоплівае гаворку сакратар парткома.— Перагібае. Чуласці ў рабоце з людзьмі няма. Даводзіцца ў раён выклікаць, папраўляць... На «ўколах» трымаецца, як мы гаворым. А гаспадарнік уедлівы. Калгас з адсталых выцягнуў. Хоць на сённяшні дзень адной гаспадарнасці для кіраўніка і замала...

Максім Танк не пярэчыць. Яго, вядома, таксама не ачаравалі паводзіны калгаснага кіраўніка, але статус госця наказвае быць паблажлівым да непаладак у хаце гаспадара. Ён, мажліва, знарок перабіраў меру паблажлівасці, ільготных скідак у ацэнках, каб выклікаць сакратара парткома на прынцыповую строгасць, і зараз задаволены, што не памыліўся, што партыйная ўлада ў раёне на вышыні.

Карыстаючыся прывілеяй мудрасці, якой валодае час, я сёння не магу стрымацца, каб не расказаць пра канчатковую развязку таго жорсткага старшынёвага гаспадарання, пры якім каса як быццам і напаўнялася грашыма, але старшыня непрыкметна для сябе вычэрпваў той крэдыт даверу, які далі яму калгаснікі пры выбранні. Развязку бясконцага канфліктавання я пачуў ад настаўніцы Мотальскай школы, якая прыехала ў педінстытут на сесію як студэнтка-завочніца. Старшыню знялі. Звольнілі ад абавязкаў па ініцыятыве мотальскіх жанчын, якія дамагліся склікання нечарговага агульнага сходу. Старшыня ў гаспадарчым засляпленні забараніў пасвіць калгасніцкія каровы на калгасным выгане. Ведаць ён не хацеў, што ад гэтых кароў, акрамя ўсяго іншага, паступала многа малака ў дзяржаўную малачарню, не хацеў ведаць, што калгасніцкія каровы ўрэшце таксама калгасныя.

Смяяліся настаўнікі: мелі наглядны матэрыял для вывучэння раздзела з «Узнятай цаліны» Шолахава пра «бабскі бунт».

...Сутоніцца. Асенні дзень кароткі. На палях наўкол кіпіць работа. Людзі спяшаюцца выкапаць буракі. З абеду на падмогу дарослым прыбеглі дзеці-школьнікі. Цярэбяць бацвінне кухоннымі нажамі. Праца цяжкая. Механізаваць уборку старшыня не сабраўся, відаць, разлічвае на лішкі рабочых рук у калгасе. А калгаснікі ў сваю чаргу зарабіць лішні працадзень ахвочы. Больш тэхнікі — менш работы, а тут, у Моталі, работы давай ды давай. Праблему попыту на працу, зразумела, сіламі калгаса не вырашыць, не па сіле яна і раёну...

У вобласці намечана будаўніцтва некалькіх буйных заводаў, але пройдзе яшчэ пару год да таго свята.

— Так, так, а я думаў, што эканоміка тут слабейшая,— прызнаецца дэпутат.— Ажно глядзі — ураджай і заробкі! Прытым на нядаўна яшчэ непралазных балотах. Папрацавалі людзі, след знаць. Глядзіш на гэтыя адваяваныя ў багны палі, і вока радуецца... А галоўнае, што народ бяды не знае — хлеб ёсць, да хлеба... А праблем нявырашаных, канешне, процьма. Рады, што прыехаў. Бо на бясконцых пасяджэннях, нарадах засохнуць можна...

Поделиться:
Популярные книги

Протокол "Наследник"

Лисина Александра
1. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Протокол Наследник

Отмороженный 5.0

Гарцевич Евгений Александрович
5. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 5.0

Измена. Возвращение любви!

Леманн Анастасия
3. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Возвращение любви!

Кодекс Охотника. Книга XVI

Винокуров Юрий
16. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVI

Идущий в тени. Книга 2

Амврелий Марк
2. Идущий в тени
Фантастика:
фэнтези
6.93
рейтинг книги
Идущий в тени. Книга 2

Метаморфозы Катрин

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
8.26
рейтинг книги
Метаморфозы Катрин

Сотник

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сотник

На Ларэде

Кронос Александр
3. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
стимпанк
5.00
рейтинг книги
На Ларэде

Девятое правило дворянина

Герда Александр
9. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Девятое правило дворянина

Объединитель

Астахов Евгений Евгеньевич
8. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Объединитель

Неудержимый. Книга XV

Боярский Андрей
15. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XV

Мое ускорение

Иванов Дмитрий
5. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Мое ускорение

Его заложница

Шагаева Наталья
2. Братья Вертинские
Любовные романы:
современные любовные романы
5.25
рейтинг книги
Его заложница

Найди меня Шерхан

Тоцка Тала
3. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.70
рейтинг книги
Найди меня Шерхан