Чтение онлайн

на главную

Жанры

Зорны спеў

Калеснік Уладзімір

Шрифт:
У хатах племя Цікуна, Калі падалі ёй люльку міру, Яна зацягнулася раз-другі, Потым, падсыпаўшы марыхуаны, Атруту Перадала па кругу. I ўсё гэта таму, Што за землю з магіламі індзейцаў Даюць больш долараў (ХБС, 84).

Паэт не дае сябе звесці зіхоткім выслоўям, у якіх на ўсе лады скланяецца эпітэт «сучасны». Ён прыгадвае, як аднойчы прайшоў з Дантэ па пекле і той дзівіўся, сустрэўшы

ў пекле новыя сучасныя кругі. Кругі тыя — таксама выпладак сучаснага прагрэсу, суперуласніцкай цывілізацыі...

А выйсце дзе? — слушна будзе пытацца чытач. Якую надзею дае паэт чалавецтву? Якую гарантыю?

Сам факт, што песні яго бачаць і чуюць, выкрываюць,— ужо надзея. Паэт не мірыцца з наяўнасцю зла і пагрозы, паэт не дае змірыцца чытачу. Надзея ва ўсеагульнай непрымірымасці са злом. Паэт-трыбун ідзе на бераг Іардана, у тыя мясціны, дзе, як гавораць біблейскія паданні, людзі нашай еўрапейскай цывілізацыі страцілі рай, дзе потым прарокі навучалі іх, як вярнуць гэтую страту, паэт ідзе, каб на гэтым адвечным месцы прароцтваў сказаць сваю бязбожную пропаведзь:

Раскрыўшы самую святую Кнігу чалавецтва На словах: «Пралетарыі ўсіх краін, Яднайцеся!»... (ХБС, 134)

Гарантыю на памыснае вандраванне чалавецтва на караблі «Зямля» да порта шчасця мастак бачыць у глыбіннай еднасці людзей. Тут дадамо яшчэ адзін штрых з верша «Фінская лазня», дзе амаль у сімвалічных абагульненнях паэт сцвярджае гуманістычную еднасць чалавецтва, якая праяўляецца ў сходнасці нораваў, натуральных чалавечых схільнасцей, адчуванняў. Паэтызацыя ідзе ў стылі «Калевалы»:

Прывалок ён для распалу Корч, што пражыўся на скалах, Дроў бярозавых удалых, Палкіх, быццам маладзіцы. Як пачаў агонь іх песціць I смалу з бяросты гнесці, Цалаваць іх, а нарэшце, Кінуўся ў чырвоны тапец — Жар такі пайшоў ад лазні, Што і там, дзе чэрці гразлі, Тлець пачаў з імхом дзяразнік, Аж не ўлежаў яніс-заяц. Уцякла лісіца — нету, Сусі-воўк за ёю следам, Потым з карху-медаедам I вядзьмарка мойта-ака (ХБС, 144).

У гэтых ідэалізаваных на казачны лад абставінах вельмі натуральна праяўляецца еднасць чалавечай закваскі сяброў — беларуса і яго фінскага друга Арві. Здавалася б, што тут такога? Але без гэтай закваскі поспехаў у барацьбе за яднанне чалавецтва цяжка было б чакаць.

...Гравійка, па якой мы едзем, размалочана грузавікамі дашчэнту. Шафёр круціць за руль так спрытна, нібыта вучыўся маланкавасці рэагавання ў Чарлі Чапліна з фільма «Агні вялікага горада», дзе той іграў ролю амерыканскага рабочага, якога фабрычны канвеер ператварыў у жанглёра. Наша «Волга» грукоча збітымі амартызатарамі, але слухаецца руля і выкручваецца паміж лужынамі і калдобінамі ды прэ сабе даволі нават хутка і адносна плаўна. Пераскочылі сасоннік, поўны задубянелых маслякоў (ноччу быў замаразак), і выбраліся на шырокую, як вокам акінуць, раўніну. Асушанае тарфянішча. Наўзбоч прамое высокае грэблі, па якой пралягла дарога, серабрацца каналы, нібы казацкія пікі, пакіданыя ваякамі ў начных бойках з чарцямі, якія ў гэтых балотах мелі сваё царства.

На асушанай дрыгве — плантацыі цукровых буракоў. Поле ажно да гарызонта прыбрана. Пра ўрадлівасць зямлі сведчаць

густа скучаныя бурты, прысыпаныя тонкім слоем глебы ад падмярзання і ад падсыхання, каб не страціў бурак ні ў вазе, ні ў цукровасці. За тыдзень-два грузавікі перавязуць дабро на станцыю, а там у Жабінку на завод.

— Вось гэта і ёсць наша «залатое дно», тарфянікі,— тлумачыць Сямён Васільевіч Курзаў.— Ураджай самі можаце ацаніць.

— Людзі ў вас працавітыя, народ залаты,— нібы дапаўняе субяседніка Максім Танк.

— О так, народ работу любіць. Угаворваць не даводзіцца. I сваю зямлю ўробяць як належыць і на Украіну дапруць у заробкі. Нават у Сібір ездзяць на лета, цяслярскай ды мулярскай справай зарабляюць там — уга. Праўленні калгасаў не пярэчаць — рабочых рук хапае. Хай чалавек працуе, дзе яму лепш.

— А не перасяляюцца туды?

— Не, можна сказаць, мала. Тутэйшы чалавек свае мясціны любіць.

Спыняемся ў сельсавеце. Дэпутат і сакратар парткома гутараць са старшынёю Савета наконт электрыфікацыі той вёсачкі. Рашэнне раённых інстанцый паступіла і будзе выконвацца. Старшыня, малады чалавек з дыпломам настаўніка. запэўнівае, што справу ўзяў пад свой нагляд і кантроль. Можна ехаць у Моталь.

8

Я ўпершыню тут. Вялізнае палескае сяло, амаль мястэчка, выгнулася паўз бераг возера. Вайну, відаць, перанесла нязгорш, бо побач стаяць старыя і новыя хаты. Вуліца выбрукавана, сялібы абсаджаны.

На канфлікт мясцовага значэння наткнуліся нечакана, там, дзе менш за ўсё чакалі яго,— у Мотальскай школе. Завуч, чалавек выбухны, з парога аглавушыў гасцей такімі звесткамі, што хоць ты затыкай вушы. Ён выкрыкваў «Старшыня калгаса самадурнічае, ненавідзіць інтэлігенцыю, дзе толькі можа, там стараецца зганьбаваць, прынізіць, абразіць. Публічна зневажае, абзывае дармаедамі, утрыманцамі, носьбітамі бандыцкай маралі... Загадаў святло абрэзаць у школе і на кватэрах настаўнікаў...»

Раз'ятраны завуч патрабуе неадкладнага ўмяшальніцтва дэпутата, абароны ад напасці. Яўген Іванавіч тактоўна пераадрасоўвае зварот сакратару парткома. Таварыш Курзаў, відаць, чакаў гэтага: усміхнуўшыся, дае знак згоды кіўком галавы, маўляў, справа не новая, разбяромся, уладкуем.

Па ўсім відаць, што нядаўна тут пранеслася навальніца і наш субяседнік бачыць увесь белы свет цераз прызму асабістай крыўды. Робіцца няёмка і неяк шкада гэтага паважанага педагога, які, астыўшы, будзе папракаць сябе за нястрыманасць. Прыходзіць дырэктар школы. Гадоў восем таму ён канчаў Брэсцкі педінстытут, праходзіў нават педпрактыку ў маёй групе. Антон Іванавіч Заяц як заўсёды ў форме: ветлівы, стрыманы, тактоўны. Гадоў пару таму назад ён дырэктарстваваў у Выганішчах, як кажуць, на канцы свету. I нічога, не скардзіўся: выбудаваў добрую школу і калектыў свой тогашні вывеў у людзі. Мы неяк з Янкам Брылём заязджалі да яго туды летам, ён паказаў нам Выганаўскае і Бабровіцкае азёры. Хораша рыбачылася і гаварылася ў таварыстве маладых тады настаўнікаў. Вечарам мы дапамагалі даяркам цягаць бідоны з малаком, а потым спявалі ў лодцы, любуючыся першымі зоркамі. Уражанні той паездкі леглі ў аснову апавядання Янкі Брыля «Шчодрая Ясельда».

Антон Іванавіч мала змяніўся, толькі ў валасах іскрыцца заўчасная сівізна, а твар такі ж маладжавы, асветлены добраю ўсмешкай. Просіць прабачэння ў гасцей, нібыта ён, а не завуч папсаваў настрой, супакойвае завуча, спрабуе перавесці гутарку на іншую тэму, але пытанне само па сабе занадта парадаксальнае, каб ад яго можна было ўхіліцца. Усё ж адключыў старшыня калгаса святло ад школы і ад настаўніцкіх кватэр. Аказваецца, электрыфікавалі Моталь па ініцыятыве калгаса на паявых асновах, а райана не ўнёс яшчэ свайго паю. Не хапіла бюджэту, каб разлічыцца з калгасам у гэтым годзе. А калгасны старшыня і не думае адтэрміноўваць уплату крэдыту.

Поделиться:
Популярные книги

Измена. За что ты так со мной

Дали Мила
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. За что ты так со мной

Неудержимый. Книга II

Боярский Андрей
2. Неудержимый
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга II

Большие дела

Ромов Дмитрий
7. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Большие дела

Эксклюзив

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Эксклюзив

И только смерть разлучит нас

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
И только смерть разлучит нас

Черкес. Дебют двойного агента в Стамбуле

Greko
1. Черкес
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черкес. Дебют двойного агента в Стамбуле

Один на миллион. Трилогия

Земляной Андрей Борисович
Один на миллион
Фантастика:
боевая фантастика
8.95
рейтинг книги
Один на миллион. Трилогия

Ваше Сиятельство 8

Моури Эрли
8. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 8

Третье правило дворянина

Герда Александр
3. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Третье правило дворянина

Ваантан

Кораблев Родион
10. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Ваантан

Невеста

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Невеста

Романов. Том 1 и Том 2

Кощеев Владимир
1. Романов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Романов. Том 1 и Том 2

Кодекс Крови. Книга ХII

Борзых М.
12. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХII

Бальмануг. (Не) Любовница 2

Лашина Полина
4. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (Не) Любовница 2