Зорны спеў
Шрифт:
«Каралеўская дзічына! — пацірае рукі Цацура.— Ніколі блізка не бачыў. От бы падстрэліць!..
«Упершыню,— падключаецца аўтар,— заўважаю вочы бабулькі, маленькія і, аж дзіўна, сінія-сінія, як сон-кветка раннім прадвеснем.
— Такога птаха! — пляскае старая ў далоні.— Няможна, саколікі. Вы адно згледзелі б, які то красун...»(57)
Бабуля — гэта тая ж Надзейка. Яна ўжо стала жы-вой гераіняй той даўняй жураўлінай гісторыі.
Першая задача пісьменніка-дакументаліста не паэтызаваць, а даследаваць жыццёвыя працэсы. Праскураў часта дае добрыя прыклады сацыяльнага аналізу, прасочвае працэс даспявання адвечнай палескай зямлі да сацыялізму, паказвае, як нялёгка было ёй стаць зямлёю, якая родзіць шчасце. Знявечыла гэтую зямлю вайна. «У многіх вёсках,— піша В. Праскураў,— Чудзіне, Макаве, Свяціцы — не засталося не толькі даху над галавой, а нават шула, да якога можна было б прывязаць жывёлу». (45) Як жыва пераклікаюцца
Васіль Праскураў асэнсоўвае ў сваіх нарысах развязку гэтай сітуацыі, дае летапіс адбудовы: «Перш-наперш будавалі жыллё для людзей. Але ж праўду кажуць у народзе: «Як дом без сяней — не дом, так без жывёлы гаспадарка — адно тлум і сварка».
...Калі будуецца дом, аб жыцці думае чалавек, а ўзводзіцца хлеў ці іншая пабудова для жывёлы — аб дастатку мараць людзі.
...Чудзінскія будаўнікі першымі ў раёне пачалі бу-даўніцтва грамадскай жывёлагадоўчай фермы. I зрабілі гэта — што праўда то праўда — па-гаспадарску. Нават сёння, амаль праз дваццаць пяць год, гэтыя пабудовы вабяць вока сваёй трываласцю, прастатой і зручнасцю». (57—59)
Зямля ў Праскурава— скразны паэтычны вобраз: яна, як у казках, жывая істота, маці-карміцелька:
«Пад белаю коўдрай спіць, адпачывае, набіраецца сілы родная зямля, каб вясною сваімі грудзьмі ўскарміць добры ўраджай». (117)
На прозе Васіля Праскурава моцна адчуваецца колішняя школа паэта. Паэтычнасць яго нарысаў, лірызм у пейзажах і апісаннях, адкрытасць аўтарскай эстэтычнай ацэнкі складаюць адметную рысу стылю. Узважваючы эстэтычныя здабыткі і пралікі дакументальнай прозы Праскурава, прыгадваеш вядомы афарызм пра тое, як часта недахопы бываюць працягам дадатных рысаў. Перабор меры ў паэтызацыі нярэдка прыводзіць да пэўнай дэкларацыйнасці, саладжавасці, што непазбежна паслабляе праблемнасць і канфліктнасць твораў. Праўда, ёсць у апошняй кнізе В. Праскурава «Людзі-суседзі» творы, якія расказваюць пра вострую класавую барацьбу, пра канфлікты амаль дэтэктыўныя — кулацкія стрэлы з-за вугла, падкінутыя пагрозлівыя запіскі, пра цяжкасці і нягоды, ад якіх сівелі людзі, але ўсё гэта памяшчаецца ў мінулае.
Аднак жа лепшыя нарысы Васіля Праскурава хо-чацца паставіць на адной паліцы з вядомаю кнігай Веры Палтаран «Дзівасіл», ён таксама імкнецца дасягнуць таго сінтэзу лірыкі з драматычным бачаннем свету, які ў жыцці сведчыць пра паўнакроўнасць працякання жыццёвых працэсаў, а ў мастацкіх творах — пра гуманістычную сілу пачуццяў, жыццёвасць думак, адным словам — талент.
Васіль Праскураў звыш двух дзесяткаў гадоў узначальвае ганцавіцкую раённую газету «Савецкае Палессе», якая лічыцца лепшай «раёнкай» у рэспубліцы. Шмат увагі ўдзяляе рэдактар літаратурна здольнай моладзі. 3-пад яго крыла выйшаў паэт і журналіст Міхась Рудкоўскі, цяпер паспяхова стартуе ў паэзію сакратар рэдакцыі Віктар Гардзей і раённы бібліятэкар Уладзімір Марук. Сам Васіль Фёдаравіч пачынаў шлях у літаратуру з абласной газеты «Зара», праходзіў цераз рукі мала старэйшага за яго, але вышэйшага тады рангам Аляксандра Авечкіна.
Аляксандр Аляксеевіч Авечкін — чалавек дзвюх рамантычных прафесій: ён лётчык і юнацкі пісьменнік.
Ворагі з праклёнам называлі гэтыя самалёты д'яблавымі млынамі. Нашы воіны ўсмешліва называлі іх «кукурузнікамі». Прытаіўшыся дзе-небудзь ля кустоў, баявыя машыны чакалі ночы, а на змярканні падымаліся ў паветра, кружачыся над сваёй тэрыторыяй, набіралі вышыню, а потым, выключыўшы маторы, ціха, як кажаны, ішлі на цэль. Адбамбіўшыся, прашмыгвалі паміж нажніцамі пражэктараў назад. I так усю ноч да світання. I так усе чатыры гады вайны. Пад Старою Русаю Авечкін спраўляўся лятаць і на варожыя пазіцыі, і падкідаць патроны і тол партызанам. Там атрымаў першы ордэн Баявога Чырвонага Сцяга. На Паўночна-заходнім фронце быў першы раз падбіты. Усё гэта дало матэрыял для аповесці «Саломка», дзе гаворыцца пра дружбу падлетка Сашы Строціна з лётчыкам Воратавым, самалёт якога быў збіты ў павет-раным баі над варожаю тэрыторыяй. Кніга, нягледзячы на пэўную псіхалагічную спрошчанасць, карысталася попытам у юных чытачоў, якім падабаліся вострыя прыгодніцкія Штуацыі. У 1951 годзе А. Авечкіна прынялі ў Саюз савецкіх пісьменнікаў. У якасці ка-рэспандэнта газеты «Савецкі селянін» ён тады ж прыехаў у Брэст, а праз чатыры гады пачаў працаваць у рэдакцыі «Зары», дзе ўзначаліў аддзел культуры. У А. Авечкіна праявіліся даўнія якасці выхавацеля (перад вайною ён працаваў інструктарам авіяклуба ў родным горадзе Чудава Наўгародскай вобласці), чулага старэйшага сябра ў адносінах дя пачынаючых пісьменнікаў. Ен даваў і добры асабісты прыклад — пісаў апавяданні для
Праўда, літаратурны шлях А. Авечкіна не гладкі, задума рамана «Памылка дзікага зубра», прысвечанага людзям новабудоўляў Сібіры, куды аўтар выязджаў у 1959 годзе працаваць, знаёміцца з жыццём, не дала чаканага выніку. Пісьменнік вярнуўся да юнацкай тэмы і напісаў аповесці «Ля дзіўных гор» і «Прыгоды Колі Пікіна», але над іх першымі публікацыямі яшчэ патрэбна працаваць.
Трэба сказаць, што ў рэдакцыі «Зары» 50-х гадоў панавалі павярхоўна-утылітарныя адносіны да мастац-кай творчасці, перавага аддавалася так званай знач-насці прататыпа. Падобным утылітарна-ілюстрацыйным поглядам на мастацкую творчасць прасякнуты выдадзены ў 1959 годзе альманах «Брэст», які быў сустрэты маўчаннем прэсы. Эстэтычная некампетэнтнасць, памножаная на правінцыяльнае ўсёзнайства, давала горкі плён. 3 гэтым стылем не здолелі эфектыўна змагацца ні А. Авечкін, ні супрацоўнік яго аддзела М. Засім. Можна сказаць, што тыя абставіны былі спрыяльныя толькі для вылучэння літаратурных здольнасцей моладзі і мала прыдатныя для яе творчага навучання і росту.
Літаратуразнаўства той пары часта спрошчана разглядала праблему канфлікту. Паколькі класавы анта-ганізм мы пераадолелі, разважалі крытыкі, то ў нашым жыцці можа выступаць толькі адзін від канфліктаў: барацьба добрага з лепшым. Тэорыя бесканфліктнасці аслабляла сувязь літаратуры з жыццём, яна зашкодзіла перш за ўсё драматургіі, але і ў найбольш важным для літаратурнага жыцця Брэстчыны жанры — паэзіі — прыкметна знізіўся ўзровень аналізу пачуццяў.
У творах буйнейшых паэтаў пасляваенных гадоў тры вымярэнні часу — мінулае, сучаснае, будучае — як правіла, звязваліся ў адзіны паток. Зборнікі М. Танка «Каб ведалі», «На камні, жалезе і золаце», кніжкі П. Панчанкі «Далёкія станцыі», «Гарачыя вятры» заставаліся наглядным прыкладам і арыенцірам для маладых. Мы кажам наглядным, бо літаратурная тэорыя і крытыка не заўжды прыкмячала і прапагандавала тое лепшае, што было ў названых вышэй і неназваных кніжках паэзіі. Затое шчодрай рукою даваліся льготы і скідкі паэзіі знешне сучаснай па матэрыялу і тэмах, калі нават яна была цалкам ілюстрацыйнай, пазбаўленай творчага пошуку. Урачыста-святочны тон паэзіі прыкрываў беднасць зместу, а літаратурная мода гнала пегаса на асфальтаваныя шляхі каляндарнай святочнасці, напышлівай фразістасці. Так узнікала рытарычная стылёвая абмежаванасць, заглушанасць інтымна-лірычнага дыяпазону.
Як слушна заўважыў Уладзімір Гніламёдаў, лірыч-ныя героі многіх паэтаў канца саракавых — пачатку пяцідзесятых гадоў, «кранутыя паэтычнаю абязлічкай, да смешнага былі падобныя адзін на другога і, зразумела, не цікавыя»97. Нават буйныя савецкія паэты перажывалі ў тую пару творчы крызіс, не могучы прабіцца цераз браню уніфікаванасці, шаблоннасці, якая была наказана грамадскай думцы.
Трэба, аднак, мець на ўвазе, што паэзія, асабліва лірычная,— гэта голас усхваляванай пачуццямі душы чалавека. А моцнае пачуццё не хоча лічыцца з заказамі. Так і ў паэзіі пасляваенных год прабівалася нямала ўсхваляваных і хвалюючых твораў, хоць у цэлым лірыцы не хапала належнай з'яднанасці з чалавекам, якая адна толькі сведчыць пра эстэтычную паўнакроў-насць мастацтва. Паэты ахвотней размаўлялі з чытачом публічна, цураліся размовы сам-насам, унікалі спавя-дальных інтанацый, элегічных настрояў і г. д. Найбольш запушчаным жанрам аказалася інтымная лірырыка. Усё гэта змяншала месца паэзіі ў жыцці, не давала ёй права называцца школай пачуццяў. Да берасцейскага літаратурнага вогнішча пералічаныя з'явы таксама мелі дачыненне.
Паэтамі, якія адчулі на сабе ўплыў канонаў тагачаснай газетна-рытарычнай паэтыкі і вымушаны былі пераадольваць яго, аказаліся Зінові Вагер, Уладзімір Кулакоў, часткова Мікалай Цялічка. Пераможна выйсці з-пад гэтага ўплыву ўдалося бадай-што аднаму Цялічку. Але не без страт.
Само сабой зразумела: лепш сустрэць дрэнныя вершы, чым дрэннага чалавека ў якасці лірычнага героя. Аднак ці варта ўхваляць разважанні такога тыпу: паэт ён благі, затое ў яго добрая біяграфія. Ва ўмовах росту эстэтычных густаў і патрэб права на жыццё атрымліваюць толькі высокамастацкія творы, дзе ёсць і каштоўны чалавек і каштоўнае мастацтва.
Лірычны герой лепшых вершаў Мікалая Цялічкі цікавы сваёю адкрытай грамадзянскасцю, строгасцю маральных прынцыпаў і правіл. У яго натуры ёсць шмат ад характару самога аўтара. Сын вайсковага ўрача Мікалай Рыгоравіч Цялічка, маючы 17 гадоў, добраахвотна пайшоў на фронт, ваяваў ля Сіваша, у Карпатах, у Беларусі, Полыпчы і закончыў баявы шлях у Германіі ў званні капітана, камандзірам мінамётнай роты. Пасля вайны, працуючы настаўнікам у Кобрыне, ен завочна закончыў літфак Брэсцкага педінстытута, потым штудзіраваў лагапедыю ў Маскве. Жыццё паэта натуральна пераходзіць у вершы, надаючы ім адпаведны змест.