Зорны спеў
Шрифт:
У рэчышчы напружанага супярэчлівасцямі сучаснага жыцця дэвіз паэта «Юнацтва у мяне такое ж, як у многіх» набывае свой важкі падтэкст і вострае пале-мічнае гучанне. Міжвольна ўспамінаюцца тут па кантрасту радкі Яўгенія Вінакурава:
Отрочество — это беспокойство: вдруг я не такой, как все? И ужас: вдруг я такой, как все?Адзначаны ў апошнім радку жах не крануў хлопца, пра якога расказвае ў сваіх вершах Рудкоўскі. Ён рос на вачах у людзей, разам з равеснікамі і, зразумела, павінен быў заўважыць, што адны калегі перасцігнулі яго спрытам, другія — кемлівасцю, трэція — вытрымкай, а ўсе разам з ім яны складалі калектыў са сваім зборным лёсам, пакаленне.
Бясспрэчна, у маральнай пазіцыі лірычнага героя
Творчая сталасць прыйшла да Міхася Рудкоўскага ў часе работы над другою кнігай — «Сінія Брады». Кніга гэтая — плён чатырох гадоў творчых пошукаў, вынік станаўлення таленту. Рыхтуючы яе, паэт неаднаразова рабіў «разведку боем» — змяшчаў вершы ў газетах і часопісах. Яго прынялі ў Саюз пісьменнікаў, прызналі прафесійным літаратарам. Калі ў першай кнізе адчувалася юнацкая рэфлексіўнасць, а сціпласць іншы раз пераходзіла ў скаванасць пачуцця і думкі, то ў другой кнізе чытач пачуў сталыя і смелыя роздумы аб складанасці свету, аб бясконцым багацці форм і праяў жыцця, аб цудзе, якім з'яўляецца жыццё наогул, і чалавечае ў асаблівасці.
Неяк у размове, памятаю, Міхась спытаўся:
— А ці ведаеце вы, колькі на свеце відаў жывых істот? — I, не дачакаўшыся адказу, усклікнуў: —Паўмільёна! Праўда, надта многа? Нават немагчыма ўявіць сабе такое мноства. А ў кожны від уваходзяць мільёны індывідаў, і ў кожнай істоты — сваё жыццё...
Кніга «Сінія Брады» якраз выказвае гэтае здзіўленне шматлікасцю жыцця і заклапочанасць, як дайсці сэнсу ў такой процьме форм і праяў. Якое ж павінна быць месца чалавека ў гэтым бязмежным складаным царстве жывога, якія сапраўды годныя чалавека адносіны да жыцця, людзей, народа, чалавецтва — вось пытанні, якія складаюць здаровую праблемную аснову кнігі М. Рудкоўскага.
«Сінія Брады» — гэта метафара, бадай, нават сім-вал, умоўны вобраз маральнага і эстэтычнага ідэалу паэта. Сінія Брады — імя роднага краю, той казачнай ваколіцы, што зачароўвае ўяўленне дзяцінства, той адзінай у свеце старонкі, што міжвольна становіцца ў нашай падсвядомасці эталонам сумлення, дабра і хараства, маральным і эстэтычным крытэрыем. Сінія Брады — там, дзе цячэ казачная жывая вада, што вокамгненна гоіць душэўныя раны і нават уваскрашае з мёртвых. Без яе нельга жыць у сучасным свеце — сцвярджае паэт, і яго словам хочацца верыць, бо яны — плён хоць яшчэ і кароткага, але ўніклівага аналізу рухаў уласнага сэрца, чыстага сэрца, якое не ўмее маніць:
У хвіліну трудную, у часіну шчасную, бы кулік з навальнічнага выраю, ты вяртаешся зноўку і зноўку сюды. Сінія Брады, родныя Брады, як малітва матулі ад напасці-бяды... 106Тэма роднага, блізкага малога свету і свету вялікага — сусвету хвалюе Рудкоўскага з першых творчых крокаў. Але ў «Сініх Брадах» яна загучала глыбей, бо ўзмацнілася асабістым вопытам аўтара. Калі раней праблема гэта часцей за ўсё вылівалася ў лірычны ма-налог, то цяпер яна перарастае ў дыялог, у спрэчку, якую вядзе паэт са сваімі патэнцыяльнымі апанентамі, з людзьмі блізкімі і далёкімі, з самім сабою. Звычайна гэтая размова канчаецца ў момант, калі «на белы бланк лёг абадок пячаткі — канец дарог становіцца пачаткам». Бясконцыя
Гэта, вядома, алегорыі. Было б памылкай думаць, быццам геаграфія паэзіі М. Рудкоўскага свядома зву-жаецца, а яго фантазія спрабуе ўлегчыся ў рэгіянальным гкяздзе. Паадварот, у новай кнізе — побач вершы пра хараство сонечнага Крыма і цяністых белавежскіх бароў, пра камяні Брэсцкай цытадэлі і пра далёкія планеты, што прыходзяць у снах адважным касманаўтам. Паэт нясе ўсмешку любімай праз «джунглі, прэрыі, плато», уздрыгваецца, убачыўшы, як рыбакі недзе ў далёкім акіяне вылавілі рыбу, атручаную стронцыем. Яшчэ болып багатая інтэлектуальная геаграфія новых вершаў М. Рудкоўскага. Пранікаючы ў глыбіню сусвету, паэт дзеліцца шчасцем інсайтаў — нечаканых прасвятленняў, калі розуму і сэрцу адкрываюцца часцінкі тайны светабудовы:
Я бласлаўляю дзень і міг, калі убачыў у жолудзе дубок, у зерні спелы колас... Пераступаю грані уяўлення — нібы ступаю на лязо нажа,— і формулы на аркушы, як жар, і мысль мая ў нясцерпнасці пякельнай. Шукаю, б'юся: к непадкупнай мэце пакутлівы, ды ёсць жа, знаю, шлях! Гарыць акно і сэрца па начах — і крышачку святлее у сусвеце. (12)Паэзія М. Рудкоўскага не грашыць рэгіянальнай замкнёнасцю і правінцыяльнай самаўпэўненасцю. Але чаму так атрымліваецца, што чым шырэйшае кола творчых інтарэсаў, тым болын адчувальна дзеянне той нябачанай сілы прыцяжэння, што сканцэнтравана ў запаветных «Сініх Брадах»? Мусіць, таму, што для паэта, як і для кожнага грамадскага дзеяча, няма іншага шляху да чалавецтва, акрамя таго, што вядзе цераз твой народ, твой родны край, тваю мядовую ваколіцу ці Зарэчную вуліцу. Па-другое, паэт прыкмячае, што простая ісціна гэтая нярэдка забываецца намі, а ў выніку — перакосы ў патрыятычных пачуццях юнакоў і дзяўчат, касмапалітычныя гойсанні па кветніку культуры. У вершы «Чытаю па складах і думаю...» паэт дзеліцца сваёй заклапочанасцю:
Мы помнім выразна і свежа, што спее ў Турцыі ў садах, а казку дзіўнай Белавежы ледзь разбіраем па складах. I ўсё часцей — не без падставы — на думцы я сябе лаўлю: як не хапае нам настаўнікаў, што знаюць родную зямлю, яе красу, яе багацці і песні дзіўнай дабраты... (87)Зборнік вершаў М. Рудкоўскага пранізаны жаданнем адчыніць чытачам дзверы ў скарбніцу роднага краю, адкрыць вочы на хараство яго самавітай прыроды, багацце народных характараў, уваскрасіць героіку мінуўшчыны, выявіць усе ніці, што злучаюць запаветны астравок паэтавай зямлі з вялікай Радзімай, з усёй планетай.
I трэба сказаць, што задача злучаць блізкае і далёкае ў часе і прасторы не толькі пастаўлена, але шмат дзе паспяхова рашаецца, ды яшчэ на сучасным эстэтычным узроўні.
Пра тое, як нёс Міхась Рудкоўскі ар'ергардную службу ў паэтычным паходзе равеснікаў, можа засведчыць «Начны эскіз» — адзін з лепшых у сучаснай беларускай паэзіі вершаў пра партызан, убачаных вачамі дзіцяці. Твор гэты аўтабіяграфічны, яго эстэтычная сіла засяроджана ў падтэксце, схаваным пад дакладна выяўленыя падзеі, бытавыя падрабязнасці і эмацыянальна-псіхалагічныя рухі дзіцяці. Дзіця задае партызанам, якія, як заўсёды, вяртаючыся з задання, завіталі ў бацькаву хату падсілкавацца, такое пытанне, адказаць на якое звыш чалавечых сіл: