Чтение онлайн

на главную

Жанры

Зорны спеў

Калеснік Уладзімір

Шрифт:
Пляліся рукамі людскімі і лапці і кашалі... Вы нашы браты, якія па нашых слядах не пайшлі110.

Некалькі чалавек у апошнія гады прыйшло ў літаратуру з Бярозаўскага раёна — Раіса Баравікова, Алесь Разанаў, Анатоль Казловіч. Але Ніна Мацяш не перабралася, як яны, жыць у сталіцу. Лёс вярнуў яе ў бацькаву хату. Суровы карчагінскі лёс... Аднак не з літасці да пакут любяць яе землякі. Паважаюць за мужнасць і розум, любяць за талент. Скаваная цяжкаю хваробай, Ніна Іосіфаўна знайшла ў сабе дастаткова сілы і волі, каб завочна закончыць

Мінскі педагагічны інстытут замежных моў і сёння ўпарта штодня ездзіць на ручной калясцы вучыць нямецкай мове дзяўчынак і хлопцаў у Белаазёрскае прафтэхвучылішча. А дома яна рыхтуецца да ўрокаў як да свята ды яшчэ перакладае з нямецкай, французскай, польскай і піша сваё. Вершы паэтаў Францыі, В'етнама, Польшчы, ГДР у яе перакладах можна сустрэць на старонках беларускіх літаратурных часопісаў, зборнікаў, альманахаў.

У 1970 годзе выйшаў уласны зборнік вершаў Ніны Мацяш «Агонь», а праз два гады новы — «Удзячнасць».

Старажытныя міфы кажуць, што агонь прынёс на зямлю Праметэй з любасці да чалавека, змардаванага жорсткаю барацьбой супраць варожых сіл прыроды. Агонь стаў сімвалам жыцця і дабра. Такім яго славілі нашы продкі-язычнікі ў купальскую ноч. Але прайшлі вякі, людзі падзяліліся на варожыя класы, скарэжаная класавым уціскам фантазія раба памясціла агонь у пекла, а рай засадзіла зялёнымі свечамі дрэў, кветак і траў. Агонь стаў сімвалам пякельнай кары і пакуты. На вачах сучаснікаў той пякельны агонь бушаваў у печах крэматорыяў, гойсаў на палях і джунглях В'етнама, бушуе і сёння на атамных палігонах імперыялізму.

Але гарыць Вечны агонь на магілах герояў. Гарыць добры праметэеў агонь у печах Белаазёрскай электрастанцыі на радзіме паэтэсы, зыркае святло яго бяжыць у хаты палеекіх калгаснікаў, светлыя вокны запрашаюць зморанага падарожніка зайсці сагрэцца:

Шыбуй сюды, знявераны і стомлены! Тут рук сяброўскіх шчырае цяпло. I падалося мне: сам шквал надломлены Быў гэтым кволым прызыўным святлом. Калі ў сваёй дарозе, часам здрадлівай, Згублю з-пад ног збалелых цвёрды грунт, Я так хацела б, каб і мне здагадліва Агеньчык нечае душы спагадлівай Выратавальна ў вочы заглянуў111.

Ніна Мацяш увяла ў паэзію праметэеў агонь, каб выказаць праграмную тэму— тэму чалавечнасці. Паэтэса знаходзіць праявы гуманізму вакол сябе і шукае ў сабе. Гуманізм — плод здаровага жыцця. Заклік паэтэсы да спагадлівасці, даверу і дружбы гучыць па дзявочы далікатна, як прывабліванне хараством.

Ясная вобразнасць, пластычнасць вершаў Ніны Мацяш выяўляе добрую вывучку ў школе савецкай і еўрапейскай класікі. Вось, напрыклад, верш «Дажджын-ка». У аснове задумы яго ляжыць быццам бы не новы вобраз: у кроплі вады адбіваецца цэлы свет. Але паэтэса ўбачыла ў кроплі, што коціцца па яблыку ў яе садзе, свет родны і любы. I як натуральна прагучала радасць эстэтычнага прысваення гэтага свету, адбітага ў дажджынцы:

А ў ёй — палова неба сіняга, Крыло ўрачыстае вясёлкі, I гай бярозава-асінавы, Што прытуліўся да пасёлка. I два камбайны — два караблікі — На фоне яркага бяздоння. ... Зрываецца паўсвету з яблыка I мне — ў далоні...112

Жыццё ва ўяўленні паэтэсы не мляўкая ідылія, а напружаная драма, барацьба сіл тварэння і нішчэння, працэс, поўны чалавечага сэнсу. Ніна Мацяш вырасла ў працавітай сялянскай сям'і, дзе бацька прывучаў «быць скупою ў пачуццях услых», дзе бабуля рупна і нястомна «насіла асот у квяцістым прыполе», а святамі ў застоллі

«высока вяла старадаўнія песні». Цнатлівы, шчыры і просты свет працоўнай сям'і паэтэса падключае да вялікага свету — чалавецтва. Яна разглядае сваю паэзію як працяг народнай песні. Гэта натуральна, бо яе душа — працяг народнай душы. Звяртаючыся ў думках да нябожчыцы бабулі, яна абяцае:

Усе твае песні аддам Беларусі, Я толькі дабаўлю да іх тыя словы, Што сёння лунаюць над краем вясновым113.

Ніна Мацяш выконвае гэту клятву, яна дапоўніла песню бацькоў не толькі малюнкамі роднага Белаазёрска — горада энергетыкі, магутнай фабрыкі святла на Палессі, але і малюнкамі пачуццяў і парыванняў інтэлігента і рабочага, сельскага механізатара — стваральнікаў красы жыцця.

У літаратурнай крытыцы пашырана думка, што сапраўдны экзамен для маладога пісьменніка — выхад другой кнігі. Першая можа быць вынікам бурлівага росту маладога чалавека ў моманты даспявання, другая — паказчык устойлівай даравітасці, таленту.

У другім зборніку Н. Мацяш «Удзячнасць» ёсць некалькі вершаў, якія выконваюць ролю праграмных запевак. Паэтэса нібыта вагалася, які з гэтых матываў болын важны ці блізкі ёй, і, не знайшоўшы адказу, уключыла ў кніжку ўсе. Тытульным вершам яна паставіла:

Кім бы я была, Чым бы я была Без твайго святла, Без твайго крыла, Мая Радзіма?..(5)

А на наступнай старонцы зноў радкі, якія могуць стаць ключом да зборніка або па меншай меры важным матывам яго:

Людзі, людзі! Перад вамі нізка хілюся, Бо адна я — нішто. (6)

Побач з шырокім рэчышчам такіх вось грамадзянскіх праграмных сцвярдлсэкняў у кнізе Ніны Мацяш можна вылучыць яшчэ адзін асаблівы напеў. Найбольш выразна выступае ён у пачатку верша «Прасветласць», твора ўвогуле пераўскладнёнага, але ў ключавых радках дастаткова яснага, нават афарыстычнага:

Відаць, з гадамі толькі спасцігаеш Увесь бясцэнны скарб паняцця: друг. (15)

Напэўна, адно гэтае паняцце не ахоплівае ўсёй працягласці інтымнага струменя ў паэзіі Ніны Мацяш. Каб уявіць гэты струмень, трэба прыгадаць яшчэ хоць пару матываў. Вось адзін з верша «Адліга», твора алегарычнага, у якім тонка зашыфраваны таямніцы сэрца:

О, сэрца, ты такое рызыкоўнае: У студзені адліга — не прадвесне. Табе ж хапае промня выпадковага, Каб ашукацца I каб уваскрэснуць. (14)

I яшчэ адзік акорд — з верша «Расчараванне»:

Расчараванне, як абвал. Хіба ўгадаеш гэта ліха? (22)

Ідэалам паэтэсы з'яўляецца чалавек уражлівы, да-лікатны, які няспынна аналізуе і кантралюе свае пачуцці, думкі, паводзіны. Ніна Мацяж дае ўзоры пранікнёнага мастацкага самааналізу. Паэтаў-лірыкаў часам параўноўваюць з шаўкапрадамі, якія цягнуць залатую нітку творчасці з уласных грудзей. Самааналіз і самавыражэнне ў творах паэта-лірыка займае болып месца, чым у празаіка ці вучонага. На гэтай глебе часам узнікаюць нават ператрымкі, якія даюць повад дакараць самалюбаваннем або схільнасцю замыкацца ў сваёй шкарлупе. Лірычны герой Ніны Мацяш захоўвае разумную меру лірычнай спавядальнасці, ён болып праніклівы, але і болын глыбокі, чым у папярэдняй кніжцы. Пошукі сябе і свайго ў жыцці праходзяць тут напружана, часта драматычна:

Поделиться:
Популярные книги

Темный Лекарь 3

Токсик Саша
3. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 3

Лорд Системы 11

Токсик Саша
11. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 11

Мимик нового Мира 7

Северный Лис
6. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 7

Папина дочка

Рам Янка
4. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Папина дочка

Расческа для лысого

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.52
рейтинг книги
Расческа для лысого

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)

Кодекс Охотника. Книга III

Винокуров Юрий
3. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга III

Уязвимость

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
7.44
рейтинг книги
Уязвимость

Ярость Богов

Михайлов Дем Алексеевич
3. Мир Вальдиры
Фантастика:
фэнтези
рпг
9.48
рейтинг книги
Ярость Богов

Лорд Системы 12

Токсик Саша
12. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 12

Релокант. По следам Ушедшего

Ascold Flow
3. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант. По следам Ушедшего

Ну привет, заучка...

Зайцева Мария
Любовные романы:
эро литература
короткие любовные романы
8.30
рейтинг книги
Ну привет, заучка...

Морозная гряда. Первый пояс

Игнатов Михаил Павлович
3. Путь
Фантастика:
фэнтези
7.91
рейтинг книги
Морозная гряда. Первый пояс

На границе тучи ходят хмуро...

Кулаков Алексей Иванович
1. Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.28
рейтинг книги
На границе тучи ходят хмуро...