Чтение онлайн

на главную

Жанры

Зорны спеў

Калеснік Уладзімір

Шрифт:
Я кожны міг, хай падсвядома,— Няма спакою! Вечны бой! — Іду к сабе, к той не вядомай Нікому, нават мне самой... (12)

Ніна Мацяш як бы шукае мяжу чалавечай уражлі-васці і душэўнай вынослівасці. У шэрагу вершаў яна намякае на шкоднасць перагрузак, якія ўзнікаюць у працэсе паскораных духоўных зносін, уласцівых сучас-насці. Гэта паскарэнне трэба кампенсаваць і дыялектычна ўраўнаважыць барацьбою за культуру зносін, за гумяніетычную чуласць. Пазтэса як бы папярэджвае; «Не грукайце часта ў дзверы душы — гэта кволы прадмет». Побач з гуманістычным папярэджаннем вершы Ніны Мацяш сцвярджаюць адметны тып духоўнага хараства чалавека,

калі ён дасягае аптымальнай зраўнаважанасці эмоцый, жаданняў, парываў, паўсюдна здзяйсняючы маральны самакантроль.

Цікава выглядае ў гэтым аспекце падтэкст лірычнага верша «Я вас люблю». Шна Мацяш смела паўтарыла ключавы радок пушкінскага «Прнзнання». Такія набліжэнні да класікаў рызыкоўныя, іх можа дазволіць паэт толькі тады, калі ён унутрана перакананы, што яго думкі і перажыванні арыгінальныя. Ніна Мацяш свядома адштурхоўваецца ад пушкінскіх радкоў. Яна не піша варыяцый на памятную са школьных год тэму:

Мне не к лицу и не по летам... Пора, пора мне быть умней! Но узнаю по всем приметам Болезнь любви в душе моей.

Штуршком для творчага ўяўлення з'явілася сэнсавая розніца слова «люблю» ў рускай і беларускай мовах. Рускаму «люблю» ў беларускай мове адпавядаюць два сінонімы: «люблю» і «кахаю». Тэму адкрыў гэты першы, шырэйшы па змесце сінонім. Лірычная гераіня як бы супакойвае кагосьці, мажліва старэйшага за сябе, у якога свой лёс і свае маральныя абавязкі, яна хоча ўнесці яснасць у іх адносіны: «Я не кахаю Вас, я Вас люблю». Гэта прызнанне накіроўвае зносіны блізкіх людзей у інтэлектуальную платанічную сферу, словы «Я Вас люблю» гучаць як уздыханне, у якім чуваць палёгка і смутак, а над усім — смуга высакароднай аддаленасці.

Філалагічная культура і творчая смеласць відаць у болыпасці літаратурных рэмінісцэнцый Ніны Мацяш. Побач з разгледжаным вершам варта спаслацца на «Ато іе...»9 эпіграфам да якога ўзяты лацінскі афарызм, што старажытныя рымляне выбівалі на абручальных пярсцёнках — «Люблю цябе, любі мяне, вернасць несмяротна». Верш падкрэслівае багаты чалавечы змест простай вернасці ў дружбе і каханні, аддае належнае так званым фундаментальным этычным нормам.

Літаратурныя крыніцы натхнення — пагроза арыгінальнасці. Ніколі не можа ў мастака быць абсалютнай пэўнасці, што ён пераадолеў уладу таго літаратурнага вобраза, які заразіў яго творчым настроем. Першасны асабісты вопыт жыцця, які б ён ні быў — знешні ці ўнутраны,— болын надзейная аснова творчай самастойнасці.

Ціха, ледзь прыкметна струменіцца праз кнігу Ніны Мацяш глыбока лірычны, напэўна асабісты, матыў смутку па сустрэчах з людзьмі, па гутарках, якія не адбыліся. Зносіны з людзьмі, гэта востра адчувае паэтэса, узбагачаюць душу, жаданне шукаць сустрэч — не капрызная прыхамаць. Чалавек прагне дружбы, так як зерне прагне пульхнай раллі і дажджу:

Я маўчу, як зерне ў баразне. Прыйдзе ж час — адзіны ў свеце голас Хваляй сонца ахіне мяне,— I схілюся ў шчасці цяжкім коласам. (12)

Вось так іншасказальна і выключна шчыра, ажно да заплюшчвання вачэй, гучыць лірычны маналог у адным з вершаў, навеяных тугою па блізкай душы, роздумам пра гуманістычную вартасць сапраўды інтымных зносін. Бо толькі асабістае адчуванне прыналежнасці да свету людзей, адчуванне сваёй патрэбнасці дарагому чалавеку дапамагае ўсвядоміць уласную індывідуальнасць, жыццёвую вартасць свайго «я»:

Вы ёсць. Як пад нагамі ёсць зямля. Як гэта неба ёсць над галавою. Вы — нібы гарызонт, які здаля Са мной жартуе блізкасцю сваёю. (31)

Гераіня прымае гэтыя «жарты гарызонта», яна га-това вытрымаць пробу на самастойнасць, на незалеж-насць свайго «я». Без гэтага пошукі родных душ і сувязяў з імі сталі б толькі праявай слабасці або нават духоўнага спажывецтва. Яна

ведае гэтую суровую дыялектыку жыцця, таму загадзя адмаўляецца ад падарункаў:

Я проста ўведала даўно, Што неяк спраўлюся з сабою... (21)

Натуральна і хораша пераходзіць Н. Мацяш ад сістэмы «яна і ён» у сістэму «я і людзі». Гэтая другая, шырэйшая сістэма зносін адпавядае і другой сістэме каштоўнасцей. Тут ужо героі ідуць па той скарб, які можа ўзбагапіпь не іх дваіх, я чадавецтва. На гэтай, больш высокай трасе сувязяў выяўляецца адноснасць асабістага адчування шчасця і гора, клопатаў і поспехаў, яго залежнасць ад грамадскага зместу жыцця. Прасветленая пачуццём яднання з людзьмі, паэтэса дзякуе жыццю нават за цяжкасці, за навал спраў і турбот, за тугу і пакуты, якія запаўняюць зместам будзён-ны дзень. 3 філасофскага асэнсавання асабістага ўдзелу ў грамадскім дзеянні, якасці сваіх адносін да жыцця людзей і краіны нараджаецца хвалюючае адчуванне ўласнага лёсу, яго цяжару і важкасці. Цяжар — непазбежны спадарожнік важкасці. Цяжар — паказчык у рэшце рэшт сілы чалавека, вынослівасці яго:

Лёс мой, лёс мой,— цяжкі колас, часам — цяжкі камень... Мне люляць цябе да скону кволымі рукамі. Мне з табою быць сам-насам і несці у людзі то ў кароне промняў ясных ды ў пчаліным гудзе, то шукаць табе ратунку ад навалы чорнай. Час падлічвае рахункі, мелюць часу жорны. (37)

Ізноў жа міжвольна ўзнікае патрэба прыгадаць тут славутыя шаўчэнкаўскія «думы». Параўнанне, як і ў выпадку з пушкінскім вершам, дапамагае адчуць духоўны ўзровень і арыгінальнасць творчай думкі маладой паэтэсы, сучаснасць яе роздумаў пра дыялектыку сувязі асабістага лёсу і лёсу народнага:

I любіць ажно да болю, Як матулін голас, Беларусь, і сонца, й долю... Лёс мой, цяжкі колас! (38)

У вершах алегарычнага плана «Жыла-была рака», «Адліга», «Вучуся ў дрэў» псіхалагічна тонка асэнсоўваецца дыялектыка душэўных рухаў, якія спадарожнічаюць набліжэнню чалавека да знешняга свету. Смела і па-свойму цікава выкарыстоўвае Ніна Мацятті падтэкст. Яна рашуча адхіляе просталінейнасць, просіць чытача быць субяседнікам, сябрам па роздумах, саўдзельнікам па ўяўляемых знешніх і ўнутраных учынках. Паказальны ў гэтым сэнсе верш, які цалкам пабудаваны на падтэксце, верш-водгук на трагічную пагібель экіпажа касмічнага карабля «Саюз-11»:

У дубы, У дубы найчасцей б'юць маланкі. Скамянела ў жалобе Зямля. ...У палескай хаціне шпачок-немаўлятка — Бачу — цягне да цацкі свае ручаняткі, Да міжзорнага карабля. (26)

Патрэба ў гераічным, высокім, якое спачатку нават жахае сваёй незвычайнай магутнасцю, але потым, падпарадкоўваючыся вышэйшым законам жыцця, нясе свету вызваленне ад спрадвечных загадак, пакутлівых пытанняў, дае радасць пазнання і веру ў сябе — з'яў-ляецца крыніцай натхнення паэтэсы. Тое, што прыве-дзеныя тут радкі верша аказаліся прарочымі ў прамым сэнсе, мажліва, і выпадковасць, але ў шырокім сэнсе яны заканамерныя. Нядаўна свет стаў сведкам, як узгадаваны ў палескай вёсцы юнак павёў зорны карабель па арбіце пазнання Сусвету. Гэта лепшае пацвярджэнне жыццёвасці летуценных прадбачанняў палескай дзяўчыны, паэтэсы з Белаазёрска, Ніны Мацяш.

Поделиться:
Популярные книги

Темный Лекарь 3

Токсик Саша
3. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 3

Лорд Системы 11

Токсик Саша
11. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 11

Мимик нового Мира 7

Северный Лис
6. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 7

Папина дочка

Рам Янка
4. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Папина дочка

Расческа для лысого

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.52
рейтинг книги
Расческа для лысого

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)

Кодекс Охотника. Книга III

Винокуров Юрий
3. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга III

Уязвимость

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
7.44
рейтинг книги
Уязвимость

Ярость Богов

Михайлов Дем Алексеевич
3. Мир Вальдиры
Фантастика:
фэнтези
рпг
9.48
рейтинг книги
Ярость Богов

Лорд Системы 12

Токсик Саша
12. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 12

Релокант. По следам Ушедшего

Ascold Flow
3. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант. По следам Ушедшего

Ну привет, заучка...

Зайцева Мария
Любовные романы:
эро литература
короткие любовные романы
8.30
рейтинг книги
Ну привет, заучка...

Морозная гряда. Первый пояс

Игнатов Михаил Павлович
3. Путь
Фантастика:
фэнтези
7.91
рейтинг книги
Морозная гряда. Первый пояс

На границе тучи ходят хмуро...

Кулаков Алексей Иванович
1. Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.28
рейтинг книги
На границе тучи ходят хмуро...