Зорны спеў
Шрифт:
Можна было б не звярнуць увагі на адну дэталь, але слабасць, адзначаная тут, характэрна для Арабейкі. Налёт фальклорнай архаікі ляжыць на шэрагу вершаў, і гэта зніжае іх эстэтычную вартасць. Нялёгка спалучыць мінулае з сучасным нават пры героіка-трагедыйным нагрэве атмасферы твора. Удачай тут аказалася паэма «Сцяна».
Задума паэмы прыйшла да Івана Арабейкі пад уп-лывам новых знаходак, якія трапілі ў рукі супрацоўнікаў музея мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой». Новыя факты так уразілі паэта і запаланілі
Арабейку давялося шмат працаваць, адкідаць, шукаць, зноў адкідаць і дадаваць, покуль з першага рэпартажнага накіду атрымалася паэма. Поспех жа быў забяспечаны перш за ўсё тым, што ён, чалавек пасляваеннага пакалення, пераадолеў натуральную ўзроставую сціпласць і паставіў сябе побач з героямі, пра подзвігі і трагічную гібель якіх пісаў.
Хачу чытаць былое нанава. Было іх жаль, цяпер — ўдвайне. З тае пары, калі Наганава Сцяна паклала ў сэрца мне.Паэт намякае тут на раскопкі 1949 года, у часе якіх пад абломкамі Цярэспальскіх варот быў знойдзены прах камандзіра пагранзаставы лейтэнанта Наганава, апазнаны па шматках камсамольскага білета. Але ў падтэксце прыведзенага зачыну паэмы ёсць усведамленне таго, што праца паэта над асэнсаваннем і вобразным сцвярджэннем гісторыі абароны крэпасці зрадніла яго з героямі «прычасціла» да іх подзвігаў.
Індывідуальнасць лірычнага суб'екта ў паэме Арабейкі заключаецца ў тым, што гэты чалавек тыпова цы-вільны, прытым ён нясе ў сабе вопыт традыцыйнага селяніна і вопыт індустрыяльнага рабочага ды кругагляд сучаснага інтэлігента-гуманітарніка. Па натуры гэта надта чулы і сціплы чалавек. Духоўны свет лірычнага суб'екта сваімі сялянскімі мірнымі, цывільнымі рысамі кантрастуе з баявою абстаноўкай, у якой знаходзяцца воіны-абаронцы. Гэты кантраст становіцца сродкам кампазіцый-нага падкрэслівання незвычайнасці баявых подзвігаў, адвагі і мужнасці савецкіх воінаў. Паэт здолеў увесці такія мірныя, цывільныя, сялянскія дэталі, якія выклікаюць яскравыя асацыяцыі ў чытача, дазваляюць адчуць варожасць агрэсіўных войнаў самой сутнасці чалавечага жыцця ў розных яго сацыяльна-бытавых, прафесійных і псіхалагічных аспектах.
Вось як выказваецца Іван Арабейка яшчэ на подступах да вобразаў герояў:
Пад сонцам славы ім не грэцца... Ў байніцах квохчуць галубы. Стаіць сцяна. Над ёю дрэўцы, Нібы трава пасля касьбы.А ў разгар бою паэта наведвае яшчэ больш нечаканае вяскова-дамавітае параўнанне:
Над начным Мухаўцом Згублен голас хлапечы... I казармаў кальцо У агні, як абечак.Смерць салдата, які ўсведамляе, што застанецца невядомым, асэнсоўваецца ўжо ў рэчышчы інтэлігенцкага і індустрыяльнага чалавечага вопыту:
Аддаўшы Радзіме сваёй Усё, што зацверджана вераю, Нібы на Галгофе якой, Ляжыць галавою да швелера.Арабейка, мне здаецца, стварыў лірычную ў аснове паэму, галоўнаю тэмай якой з'яўляецца даніна паша ны героям ад палявой і сялянскай берасцейскай зямлі. Адначасна рашаецца тут спроба паэта стаць у думках побач з героямі, каб праверыць сваю чалавечую сутнасць, сваю гатоўнасць да подзвігу. Месцамі паэт як бы падхоплівае матывы з паэмы А. Разанава, але па-свойму рашае праблему «крэпасць і мы».
Арабейку, мабыць, недзе падводзіць вясковая рупнасць: засяродзіўшыся на радку ці страфе, ён можа часам днямі і тыднямі «чаканіць» яе. Пры такой засярод-жанасці на форме аслабляецца ўвага да зместу, паэтычная каліграфія падмяняе мастацкае мадэляванне рэчаіснасці.
У вершах Арабейкі пераважае асацыятыўная вобразнасць зрокавага тыпу, але паколькі паэтычны
Часам здаецца, што вершы I. Арабейкі лішне разважныя. Гэта датычыцца асабліва тых строф, дзе выпірае тэхніка пабудовы вобраза, цвярозы разлік на незвы-чайнасць спалучэння далёкіх паняццяў ці рэчаў, забываючы, што надзённая наша практыка з усмешкай хры-сціць падобныя асацыяцыі словамі «гарох» і «капуста». Звычайна паэтычнае збліжэнне далёкага, калі яно цвя-роза спланавана, не кранае ўяўлення. Алгебра добра служыць гармоніі толькі ў тых выпадках, калі вобраз-ідэя ўзнік не ў галаве, а ў крыві паэта, калі ў яго тварэнні ўдзельнічаў увесь ён, самавіты чалавек, асоба, індывід.
Развітанне з сялом складае скразны тэматычны стрыжань лірыкі Васіля Жуковіча, чый першы зборнік «Паклон» на сённяшні дзень з'яўляецца наймалодшаю кніжкай брэсцкіх паэтаў. У зборніку вершы не датаваны, але, звярнуўшыся да газетных публікацый аўтара, мы ўбачым, што яго літаратурная біяграфія мае ўжо больш дзесяці гадоў. Васіль Жуковіч родам з вёскі Дзмітравічы, што на ўскраіне Белавежскай пушчы. Недзе ў шасцідзесятыя гады сціплы вясковы юнак прыехаў у Брэст, каб вывучыцца на настаўніка і вярнуцца назад у сяло вучыць дзяцей роднай мове і літаратуры. Але ў педінстытуце выявіліся літаратурна-творчыя схільнасці Жуковіча, і яго запрасілі працаваць у раённую газету «Заря над Бугом». Праз некаторы час ён перайшоў на тэлебачанне, а потым — у рэспубліканскае выдавецтва. Землякі скажуць, што ўдовін сын выйшаў у людзі, больш таго, па старой коснай традыцыі вымавяць гэта з зайздрасцю, бо хлеб інтэлігента ўсё яшчэ лічыцца ў тутэйшых вёсках лёгкім, «панскім» хлебам. Паэт не спрачаецца з гэтым забабонам, ён шчыра расказвае ў вершах біяграфію свайго сэрца і сам дзівіцца, што ніяк не можа яно ахаланець да роднага, вясковага свету, і выхад з матчынага гнязда адчувае балюча, як выгнанне з раю, хоць розум наказвае радавацца жыццёвай удачы. Паэзія і адукацыя вытанчылі і без таго чулае сэрца паэта, зрабілі такім уважлівым, што нават птушкі пачалі злятацца да яго і расказваць пра свае выраі, а кветкі на родным лузе сталі дзяліцца з ім спалохамі веснавога абуджэння і асеннім сумам. I добра гэта ці блага? Васіль Жуковіч спрабуе адказаць шчыра, праўдзіва, але застаецца недаўменне. У лепшых вершах паэт паднімаецца да разумення дыялектыкі жыцця і ўласных пачуццяў. Такія творы, як «Я родам з тых мясцін», «Дарога ў жыце», «Дрэвы майго сяла», гавораць, што душа чалавека — тонкая субстанцыя і чалавечыя адчуванні смаку жыцця складаныя, часта капрызлівыя, не раўназначныя з практычным паняццем жыццёвага поспеху, гарадскога камфорту і г. д.
Вяртанне маё непазбежна, Вяртанне ад спасціжэння свету Да вас, дрэвы майго сяла. Як проста ўсё і як мудра: Ля грэблі — каравыя вербы, Ля ўезду ў сяло бярозы, На могілках — сосны. Дрэвы майго сяла124.Падтэкст гэтага вершаванага маналога зазывае чытача ў глыбіні свядомасці, туды, дзе спалучаюцца дум-кі пра жыццё і смерць, пра сэнс чалавечага прызвання. Маштабнасць крытэрыяў дазваляе наблізіцца да гуманіс-тычнай сутнасці тых вятроў веку, якія выносяць хлопчыкаў з-пад сялянскіх стрэх і фарміруюць іх лёсы. Удумлівасць, сумл$шшсіігь і шчырасць далі права Васілю Жуковічу брацца і дастаткова самастойна вырашаць такую абжытую ў сучаснай паэзіі тэму, як узаемаадносіны сына-інтэлігента і маці-сялянкі. Яго вершы «Твая жыццёвая палоска», «Узарвалася бура ля хаты», «Мама», хоць і пераклікаюцца з паэмамі Анатоля Вярцінскага і нават з хрэстаматыйнымі вершамі Максіма Танка, не ўспрымаюцца як пераймальныя. Пераклічка абумоўлена тым, што і ў Жуковіча маці — сялянка, чыйго «лёсу-жыцця палоска была вузкаю ды цяжкой». Аднак жа паэт паказаў, што маці яго абрабляла гэтую палоску самастойна і яе асабістае пражыванне лёсу сялянак аказваецца змястоўным і хвалюючым.