Чтение онлайн

на главную

Жанры

Зорны спеў

Калеснік Уладзімір

Шрифт:

Праўда, паэт ірвецца вырашыць і гэтую праблему грунтоўна, на філасофскім узроўні. Ён звяртаецца да любоўных драм мінулага. Піша верш «Рагнеда» — пра дынастычны шлюб полацкай князёўны з вялікім кіеўскім князем Уладзімірам.

Да гэтага верша Разанаў парабіў тлумачальныя даведкі. Неабходнасць аўтарскага пазатэкставага тлумачэн-ня сама ўжо насцярожвае як сімптом таго, што паміж задумай і яе вобразным увасабленнем ёсць нейкія прагаліны.

Пачатак «Рагнеды»:

Адсылаюцца сваты — рэй пусты... Трубу абрыне не абраны, не святы: для рабыніча — рабыні. (28)

Камунікатыўнасць верша абрываецца адразу пасля першага радка. Тлумачальная даведка не дапамагае

наладзіць хоць сэнсавую сувязь. Чытаем: «Рагнеда — дачка полацкага князя Рагвалода — была гвалтам узята ў жонкі кіеўскім князем Уладзімірам. Пасля хрышчэння Кіеўскай Русі пайшла ў манастыр пад іменем Настассі. Яе сын Ізяслаў стаў заступнікам мацярынскай зямлі». Патрэбна было б яшчэ дадаць прынамсі, што Уладзімір быў сынам паланянкі і радавітая полацкая князёўна Рагнеда пагардліва абзывала яго рабычычам — «Не хоіцю розутн ногы робычнчю»,— занатаваў яе адказ сватам летапісец. Такое дапаўненне хоць крыху праясніць змест апошняга радка. радка.

Разгортваючы верш, аўтар прадаўжае неапраўда-ныя эксперыменты над мовай і вобразамі, нібыта дэманструючы, да якога бязмежжа можна мудрагеліць у паэтычнай мове, не баючыся, што яна перастане нешта выяўляць. Так, бываюць у людзей моманты, псіхічныя станы, якім адпавядае неўразумелае бурленне моўнага ручая. Толькі лірычны герой верша «Рагнеда» не мае падставы перажываць такі стан запамятання. Ён жа раздумоўвае над лёсамі людзей даўно мінулых эпох. Так, мова паэзіі дапускае болыпую падтэкставую напоўненасць, чым мова дзелавых папер ці бытавых зносін. Але не толькі ўздзіўненне мовы цераз зашыфроўку сэнсу служыць сродкам абуджэння паэтычнага настрою. Яшчэ ў болыпай ступені гэтую задачу можа выканаць яе рытмічна-меладычная арганізаванасць, якая дазваляе мове дзейнічаць на ўспрыманне непасрэдна, як жывая, апранутая ў гуісі субстанцыя душы. Эксперыментуе паэт не толькі над мовай, але і над фактамі гісторыі. Рагнеду і яе драму ён пераніттоўвяе ня сучасны фасон, выдаючы полацкую князёўну за мужную ахвяру гвалту. Вялікі князь Уладзімір выступае толькі як пакарыцель-гвалтаўнік. На самай справе сітуацыя была больш складанай і змястоўнай. Дынастычныя шлюбы былі ў тую пару нормай, свайго роду асабістаю платай пануючых асоб за прывілею панавання. Рагнеда не магла гэтага не ведаць. I ў прынцыпе яна не была супраць дынастычнага шлюбу, г. зн. шлюбу па абавязку, без любві, толькі полацкая князёўна ці яе феадальнае акружэнне ставілі стаўку на другога княжыча: «Не хощю Володимера Ярополка хощю»,— выказвала як уласны капрыз гэтую палітычную стаўку Рагнеда. Разанаў, ускладняючы на сучасны лад псіхалогію і драму Рагнеды, неўспадзеў спрасціў сутнасць яе.

У Разанава талент грамадзянскага складу, зарыентаваны на філасофскія праблемы жыцця і пазнання.

У першай кніжцы «Адраджэнне» філасафічнасць і грамадзянскасць яшчэ даволі часта здаваліся вынікам не ўласнага душэўнага вопыту, а вучэбнага знаёмства студэнта са светам вышэйшых пачуццяў, складаных тэарэтычных паняццяў і жыццёвых лёсаў сусветна вядомых людзей. Праўда, Разанаў і вучыўся мацёра. Нават гэты занятак працякаў у яго творча, індывідуальна. Таксама, зрэшты, і другі, супрацьлеглы, занятак — вучыць.

У Алеся Разанава той профіль, тая тэма, стратэгам якой мы лічым на сённяшні дзень А. Куляшова. Усім памятна куляшоўскае афарыстычнае выслоўе, што адлюстроўвае трывожна-цяжкую жыццёвую місію сучаснага духоўна і грамадзянска абуджанага чалавека: «Няма шляхоў да самазахавання, няма дарог да светазабыцця ў час ліхі ўзаемапалявання сіл супрацьлеглых смерці і жыцця». Разанаў падхоплівае гэты матыў і развівае яго, узносячы на вышыню сваёй маладосці. Натуральна і знамянальна, што ў вершах маладога паэта выпадаюць развагі пра самазахаванне і самазабыццё як альтэрнатыўныя мажлівасці выйсця з сілавога поля атамнага веку. часнага духоўна і грамадзянска абуджанага чалавека: «Няма шляхоў да самазахавання, няма дарог да светазабыцця ў час ліхі ўзаемапалявання сіл супрацьлеглых смерці і жыцця». Разанаў падхоплівае гэты матыў і развівае яго, узносячы на вышыню сваёй маладосці. Натуральна і знамянальна, што ў вершах маладога паэта выпадаюць развагі пра самазахаванне і самазабыццё як альтэрнатыўныя мажлівасці выйсця з сілавога поля атамнага веку. часнага духоўна і грамадзянска абуджанага чалавека: «Няма шляхоў да самазахавання, няма дарог да светазабыцця ў час ліхі ўзаемапалявання сіл супрацьлеглых смерці і жыцця». Разанаў падхоплівае гэты матыў і развівае яго, узносячы на вышыню сваёй маладосці. Натуральна і знамянальна, што ў вершах маладога паэта выпадаюць развагі пра самазахаванне і самазабыццё як альтэрнатыўныя

мажлівасці выйсця з сілавога поля атамнага веку.

Алесь Разанаў — паэт сучасны, гэта значыць, гума-нітарна і філасофскі адукаваны чалавек, для якога прабыванне ў свеце найагульнейшых законаў жыцця і па-знання таксама цікава і даступна, як і прабыванне ў свеце пачуццёвых з'яў. Ён асвойвае гэтыя стыкі з'яў і паняццяў. Часам здаецца, што ў яго пераважаюць думкі над з'явамі, нават у вершах пра рух — думкі аб руху. Мажліва. У такой перавазе я бачыў бы пэўную праяву нашай нацыянальнай традыцыі. Многія вякі нацыянальны прагрэс у нашым краі працякаў не натуральным шляхам — спярша ў базісе, потым у надбудове,— а якраз наадварот. Штуршкі ішлі з надбудовы, са сферы лятучых рэвалюцыйных ідэй, якія нярэдка выпрацоўваліся ў іншых, перадавых краінах. Усё гэта зрабіла нашых нацыянальных паэтаў паклоннікамі ідэй, а не матэрыяпаклоннікамі. Такая ў нас спадчына, такая традыцыя.

Сябрына

Пішучы гісторыю берасцейскага літаратурнага вогнішча, мне, натуральна, даводзілася выкарыстоўваць свае ранейшыя газетныя допісы пра бягучыя справы літаб'яднання, рэцэнзіі на кніжкі, агляды твораў і г. д. I я то з радасцю, то з сумам бачыў, як хутка старэлі тыя матэрыялы: шэраг пісьменнікаў, пра якіх там гаварылася, ужо выехалі ў іншыя гарады, перш за ўсё ў сталіцу. матэрыялы: шэраг пісьменнікаў, пра якіх там гаварылася, ужо выехалі ў іншыя гарады, перш за ўсё ў сталіцу.

Першая задача літаратурнага аб'яднання — творчая вучоба. Вырашаючы яе, вельмі важна падтрымліваць і паглыбляць пачуццё маральнага абавязку і адказнасці кожнага пісьменніка за сваю працу. Кожны твор трэба трактаваць як адбітак грамадзянскай і чалавечай сутнасці аўтара. Уяўленне, быццам пісьменнік не абавязаны паказваць сябе ў творы, што сам ён як чалавек можа мець адну сутнасць, а як аўтар ці лірычны герой іншую,— падманнае. У такім выпадку паўстае повад для апраўдання раздвоенасці, няшчырасці ў розных яе праявах — ад нявіннай фарсістасці да адкрытай кан'юнктурнасці. Бясспрэчна, суадносіны асобы аўтара і лірычнага героя складаныя, простым знакам роўнасці тут не абыдзешся: герой можа несці і мару аўтара, і няздзейсненыя парыванні і пажаданні, але ўсё гэта, трэба памятаць, належыць жывому чалавеку і таму павінна характарызаваць яго. Здараецца нам разглядаць творы, напісаныя быццам дзеля забавы ці з пустога самалюбства. I гэтыя выпадкі павучальныя, бо даюць мажлівасць убачыць дыстанцыю паміж творчым, глыбокім, патрабавальным і знешнім, безадказна-павярхоўным пядыходам да жыцця і мастацтва.

У сучаснай паэзіі ды і ў крытыцы маладыя часта чуюць, што сапраўдны мастак слова нясе асабістую ад-казнасць за лёс усёй планеты, што ён чуйна ловіць гла-бальныя супярэчнасці свету, падзеленага на два супраць-леглыя лагеры, бачыць гістарычнае супрацьстаянне двух светаў і актыўна ўспрымае наш сацыялістычны свет, як адзіна справядлівы і гістарычна перспектыўны. Аднак для таго, каб несці такую адказнасць на справе, а не на словах, патрэбна адна «драбніца» — маральны аўтарытэт. Пачаткоўцу важна ўсвядоміць, што размова пра глабальнае пачуццё адказнасці можа стаць проста фіглярствам блазна, калі яна не будзе грунтавацца на адказнасці за справы канкрэтныя, штодзённыя, адказнасці за той свет, у якім даводзіцца жыць, працаваць, смуткаваць і радавацца кожны дзень, і, нарэшце, адказнасці за стан свае душы. О, як часта маладым здаецца, што сапраўдныя паэтычныя страсці, канфлікты, прыгоды могуць адбывацца дзе

Літаратару важна выпрацоўваць цвёрдую звычку маральнага самааналізу і самакантролю. Штодзённая справаздача сумлення павінна стаць нормай, арганічнай патрэбай. Тады стане зразумела, што цяжэй падвесці рахунак за дзень жыцця, чым за год або за ўсё жыццё. У падрахунку ўсяго жыцця баланс добрых спраў і поспехаў лягчэй перакрые баланс няўдач і памылак. Для кожнага мастака, а для маладога асабліва, важна давесці культуру маральнага самакантролю да такога ўзроўню, каб кожны дзень, кожная гадзіна, пражытая інертна, выклікала шкадаванне. Малады пісьменнік звычайна тады расце, калі памятае, што прызваны да болыпага, чым бесклапотнае бытаваные. Гэта важна і з чыста практычнага боку, бо ў літаб'яднаннях, такіх, як Брэсцкае, практычна няма людзей, якія б жылі толькі з творчай працы. I хоць баланс вольнага часу ў краіне значна вырас, але для чалавека творчага часу не можа хапаць. Адчуванне, што часу не хапае, павінна быць сталым і гордым адчуваннем маладога літаратара. Адчуванне, што часу не хапае, павінна быць сталым і гордым адчуваннем маладога літаратара.

Поделиться:
Популярные книги

Измена. За что ты так со мной

Дали Мила
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. За что ты так со мной

Неудержимый. Книга II

Боярский Андрей
2. Неудержимый
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга II

Большие дела

Ромов Дмитрий
7. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Большие дела

Эксклюзив

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Эксклюзив

И только смерть разлучит нас

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
И только смерть разлучит нас

Черкес. Дебют двойного агента в Стамбуле

Greko
1. Черкес
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черкес. Дебют двойного агента в Стамбуле

Один на миллион. Трилогия

Земляной Андрей Борисович
Один на миллион
Фантастика:
боевая фантастика
8.95
рейтинг книги
Один на миллион. Трилогия

Ваше Сиятельство 8

Моури Эрли
8. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 8

Третье правило дворянина

Герда Александр
3. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Третье правило дворянина

Ваантан

Кораблев Родион
10. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Ваантан

Невеста

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Невеста

Романов. Том 1 и Том 2

Кощеев Владимир
1. Романов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Романов. Том 1 и Том 2

Кодекс Крови. Книга ХII

Борзых М.
12. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХII

Бальмануг. (Не) Любовница 2

Лашина Полина
4. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (Не) Любовница 2