Зорны спеў
Шрифт:
Паэта наводзіць на роздум пра шчасце сяброўка, з якой ён сустракаецца, блукаючы ў думках па грыбных узлесках або па сцежках іх юначай дружбы. Інтымныя вершы М. Рудкоўскага падкупліваюць шчырай юначай паэтызацыяй кахання і сяброўства, натхнёнасцю чалаве-чых адносін. У любоўных закліках і прызнаннях пачуццёвы пачатак падпарадкоўваецца духоўнаму, каханне трактуецца як радасць адкрывання інтымнага свету другога чалавека, а свет гэты аказваецца невычарпальным у сваёй патаемнасці («У грыбных лясах кружыўся лістапад», «На плёсе», «Не вярнуў я цябе, не паклікаў»). У вершы «Слова з ночы спраўджаных летуценняў» аўтар прапануе ў духу П. Панчанкі даць увасобленыя назвы ўсім дням і начам года, каб яны лепш памяталіся людзям, павышалі адчуванне гуманістычнай сутнасці жыцця, яго чалавечага сэнсу. Сярод іншых дзён і начэй ён называе!
НочМ. Рудкоўскі настойвае на паэтызацыі прыроды і чалавечых адносін, гэта адзін з важнейшых і прынцы-повых крытычных акцэнтаў у яго наскрозь лірычнай паэзіі. Свет бездухоўны, празаізаваны, зведзены да абыдзёншчыны, уяўляецца паэту не толькі жахліва сумным, але проста несапраўдным светам — «Сустрэча ў лесе».
Сувязь лірычнага героя з жыццём была б аслабленай, калі б ён поўнасцю выжываўся толькі ў лятунках і марах. Герой М. Рудкоўскага не адрываецца ад рэаль-насці, ён толькі адыходзіцца часам ад яе канкрэтных праяў, каб лепш убачыць галоўныя падзеі, здольныя ўзвысіць душу,— героіку рэвалюцыі і Айчыннай вайны, няяркі гераізм штодзённай працы сучасніка і гераізм дабраты, сумленнасці, спагадлівасці. Народ стварыў асновы маралі, разумныя нормы адносін, на якіх заснавана ўсё жыццё чалавечага роду, іх нельга ні абысці, ні скасаваць:
З часоў дагістарычных і да новых. свет усё-такі стаіць на трох кітах: на дабраце, на працы, на любові. Без іх Зямля — чужы халодны прах108.Пачуццё справядлівасці, дабраты і любві да людзей палымнела ў сэрцы Леніна, нараджаючы ідэі абнаўлення свету,— «Прыйшоў я ў Разліў да Ільіча»; яно бушавала ў маладых сэрцах камісараў рэвалюцыі, чые вобразы сняцца лірычнаму герою,— «Мне сняцца маладыя камісары»; святая справядлівасць вяла ў бой воінаў, якія вызвалялі Палескі край ад фашыстаў,— «Ішлі нашы войскі», «Ліпеньскі роздум». Вера ў спра-вядлівасць, як спрадвечную ўстою жыцця, падказвае сялянцы-маці словы малітвы «сонцу, дрэвам і птушкам», калі сын яе трапляе ў кіпцюры смерці або перажывае ўнутраныя крызісы. Замілаванне да жыцця навеяла старому лесніку незвычайны запавет — паставіць на яго магіле не пакутніцкі крыж і не горды абеліск, а вясёлую звонкую шпакоўню.
Ваюючы з бездухоўнаю прозай жыцця, лірычны герой М. Рудкоўскага, як і належыць рамантыку, даходзіць ажно да крайнасцей. Канешне, сапраўдны паэт павінен хмялець ад расінкі, што мімаходам кранула яго губы, але ж паэзія абавязана ахмяляць і так званыя моцныя галовы.
Выпадкі рамантычных галопаў мастака відны ў кампазіцыйнай незавершанасці шэрагу твораў («Летняя ідылія», «О, доўгай зімняй ночы летуценне», «Там, за лясамі няўлоўных ценяў»). Пахвальныя самі па сабе пачуцці не знайшлі тут пераканаўчага вобразнага ўвасаблення. Паэтычныя падтасоўкі прыкметны і ў кампанентах тыпова каляндарных вершаў, як «Маёвая песня», «Балада пра жанчыну», тое ж можна прыкмеціць і на так званых «любімых» тропах-вобразах. Вось, напрыклад, вобразны рад, узяты мною з тэкстаў, якія стаяць у кнізе адзін ля аднаго: «Можаш быць ты і ціха пяшчотнай і разбуджана-радаснай быць». Хораша сказана, але ўжо «разбуджаны снежань» аслабляе дзеянне першага вобраза, а «разбуджаны халодны свежы квас» амаль што дыскрэдытуе ўвесь троп. Такія метамарфозы адбываюцца і з эпітэтамі «чысты, блакітны» («блакітны алень» — удалы вобраз, але «блакітныя гусі» — ?).
Часам лірычны герой быццам абуджаецца і пачы-нае заўважаць няёмкасць свайго хмялення ад крынічнай вады, ён спрабуе патушыць усмешкай гэтую беспрычын-ную зачараванасць, але тут жа палохаецца, каб не выглядаць празаічным: «Адвечных зор і вечных дум пастух».
Бясспрэчна, узвышаны погляд
Чытаючы гэтыя радкі, мы салідарны з паэтам, бо гутарка тут ідзе не пра сібарыцкую дабрадушнасць, а пра ўменне ўзняцца над капеечнымі свавольствамі афіцыянтак, бачыць жыццё шырока, пазбягаць усяго таго, што робіць душу дробязнай.
Радуючыся ўдачам М. Рудкоўскага, хочацца бачыць яшчэ болып адточаную думку, крытычнасць і баявітасць яго паэзіі. Той абмежаваны свет бездухоўнага практыцызму, якому паэт кідае выклік,— не такі слабы і марны, як гэта можа здавацца. Ваяваць з ім трэба і пачуццём, і розумам, і справай. Лірычны герой М. Рудкоўскага ваюе, але формы барацьбы пры ўсёй іх высакароднасці не заўсёды жыццёва дзейсныя. Часам ён, напрыклад, любіць замыкацца ў гордай адзіноце, задавальняючыся тым, што маральна ўзнёсся над дробязямі асабістых крыўдаў — «Зубр-адзінец», «Чучала арла». Гэтага, здаецца, замала: у штодзённых адносінах такія людзі безабаронныя і бездапаможныя...
Я не кажу, што лірычны герой павінен стаць практычным і ўедлівым, як фельетаніст з насценгазеты. Такія метамарфозы — рэч немажлівая, ды і непатрэбная. Гаворка ідзе толькі пра паглыбленне сувязі героя з жыццём, а паэта — яшчэ і з сакрэтамі жывога слова, з мажлівасцямі паэзіі, якія сёння пашыраюцца вельмі шпарка.
Дзе далейшая перспектыва творчага росту М. Рудкоўскага? На гэта адкаяса само жыццё, якое будзе напаўняць зместам душу мастака. М. Рудкоўскі адлюстраваў у сваіх вершах духоўны шлях чалавека ад юначых лятункаў да шпаркага бегу за сэнсам быцця ў высокі поўдзень. Канчаецца шпаркае ўзыходжанне бацькоўскаю радасцю, пазнаваннем у кволых усхваляваных кроках сына сваіх «першых вёрстаў». З пункту гледжання творчага лёсу мастака — гэта не закончаны круг, але зеніт. Ці далей жыццё пойдзе па траекторыі ракеты, ці апіша дугу бумеранга — усё залежыць ад самога паэта і толькі ад яго. Небяспека такіх паваротных пунктаў на жыццёвых шляхах перш-наперш у тым, іпто тут канчаецца падтрымка старэйшых... Старэйшых за бацьку людзей няма. Нават уплыў калеіітыву ў такім узросце абмежаваны. Адказны час зеніту чакае ад паэта новага, зусім асаблівага напружання сіл для ўзлёту на новыя віткі.
У Белаазёрску ёсць Лясны завулак. Падарожнаму лепш пытаць пра вёску Нівы: не так даўно гэты завулак быў вёсачкай, але, калі вы проста запытаеце маладых прахожых — а іх многа на вуліцах гэтага маладога гарадка,— як знайсці дом Ніны Мацяш, вам адразу пакажуць дарогу і назавуць прыкметы сялібы над старым зарослым каналам, ля высокіх бяроз.
Да адной з гэтых бяроз, самай вялікай, што расце наводшыбе, ужо за абсадай, любіць дабрацца паэтэса, акінуць вокам далягляды, падумаць, памарыць. Можа, з-за гэтай звычкі ў яе вершах дрэвы выступаюць сябрамі лірычнага героя, маўклівымі ахоўнікамі яго сардэчных таямніц, мудрымі дарадчыкамі ў цяжкія хвіліны жыцця:
Вучуся ў дрэў, У ніцае ракіты Глыбей у глебу весці карані, А у бярозы, восенню акрытай,— Вяртаць лістотай сонца з вышыні109.Ніна Мацяш на фальклорны лад лічыць дрэвы такімі ж гуманістычнымі аб'ектамі жыцця і пазнання, як і людзей. Недзе абагнаў іх чалавек на прадаўніх трасах эвалюцыі, ён пайшоў, а яны ўраслі ў зямлю, засталіся на месцы. I ўрослыя ў зямлю дрэвы захавалі вернасць гуманістычнай місіі павялічваць біялагічную сілу планеты. Дрэвы нават у гэтай місіі пераважаюць жывёл і людзей, яны не спажываюць жывога, а толькі памнажаюць яго. Дзівосную вітальную місію дрэў Ніна Мацяш прымае пантэістычна ўслед за фальклорам, а яе равеснік і зямляк Алесь Разанаў робіць тэмаю філасофскіх роздумаў і асэнсоўвае ў духу сучаснага атамна-тэхнічнага веку, яго праблем і мажлівасцей: