Зорны спеў
Шрифт:
Лепшыя вершы зборніка «Каменні цытадэлі», «Мой дзед быў сельскім кавалём», «Паядынак аленяў», «Балада пра аднагодкаў» і іншыя вызначаюцца навізною думкі, суадпаведнасцю
Зразумела, шырыня паэтычнай ідэі запатрабавала і багатай вобразнасці для яе ўвасаблення. У зборніку мы сустракаем розныя віды верша: ад традыцыйных ямба і харэя да верлібра, свабоднага і белага вершаў, ад балады да ўнутранага лірычнага маналога і адкрыта публіцыстычнага выслоўя. Паэт карыстаецца зломамі рытму, асанансамі, але робіць гэта заўсёды з асцярогай, добраю мерай. Бадай-што ва ўсіх выпадках выбар таго ці іншага прыёму падказваецца і тлумачыцца задумай, зместам, ідэйна-тэматычнай накіраванасцю твора.
У М. Рудкоўскага, як і належыць у час даспявання, складваецца свой круг улюбёных вобразаў, свае прыёмы, якія ўтвараюць яго індывідуальны стыль і манеру пісьма. Калі спрабаваць вызначыць гэты аўтарскі стыль адным словам, дык я ўжыў бы слова «рамантычнасць». Рамантычна-задуменнае, рамантычна-ўзнятае, згушчанае да сімвалічных вузлоў бачанне навакольнага свету — істотная рыса паэзіі М. Рудкоўскага. Вершам яго ўласціва асаблівая натхнёнасць, цяга да вышыні, да ідэалу.
У «Каменнях цытадэлі» фармальна паэт выкары-стаў стары, як само рамантычнае мастацтва, прыём надзялення чалавечаю мовай нежывых прадметаў. Гэтым прыёмам, настаўнікі ведаюць, карыстаюцца звычайна ў сваіх сачыненнях вучні. Зразумела, што ісці такім шляхам прафесійнаму паэту рызыкоўна, па сутнасці гэта азначае знарок настроіць сябе на сутыкненне з банальнасцю. Рудкоўскі не збаяўся гэтага.
У яго каменні цытадэлі — не проста рамантычны сімвал памяці, яны набылі не толькі дар мовы, а дар гуманістычнай ацэнкі і сталі пасрэднікамі паміж пака-леннямі. У маналогу, звернутым да чытача, каменні апраўдваюцца і скардзяцца: лёс прымусіў іх сузіраць такія падзеі, ад якіх яны «за адну расстраляную ноч назаўсёды ссівелі», яны спрабавалі несці гуманістычную службу ў той пякельны час: «мы сабой засланялі жанчын і дзяцей», і цяпер найболыпая пакута для іх — маўчанне:
да крыку нам трудна маўчаць: мы болем жывым перапоўнены, перапоўнены словамі гневу, што засмяглыя губы шапталі... (31)Трэба быць не абы-якім рамантычным паэтам, каб, ажывіўшы руіны, так востра адчуць цяжар іх абавязку — сведчання. Сапраўды, калі б да сведак такіх падзей панізілася цікавасць нашчадкаў, гэта азначала б прадвяшчэнне яшчэ болыпай трагедыі, чым тая, пра якую сведчаць яны. Маналог каменняў завяршае павучальны зварот да сучаснікаў:
Не кляніцеся гучна, а ў душы зірніце свае! Не зайздросце героям, іх славе: толькі раз чалавеку Айчына дае на бяссмерце свяшчэннае права. (31)Не скрозь і не ўоё так удаецца паэту, як гэты спушчаны амаль да прозы маналог. Ці не юначы яшчэ максімалізм прыводзіць да характэрных хібаў,— я маю на ўвазе знарокавую інтэлектуалізацыю мовы. Сустракаецца і прамалінейна аголеная тэндэнцыйнасць у публіцыстычных вершах і лішняя камернасць матываў у інтымных. Аднак М. Рудкоўскі мае ўроджаную патрэбу няспыннага духоўнага абнаўлення, росту. Гэтая думка становіцца перакананнем, калі параўноўваеш з папярэднімі трэці зборнік яго паэзіі — «Позвы».
Развіццё паэтычнага таленту
У вершы «Аб форме» М. Рудкоўскі выказваецца за класічнае адзінства формы і зместу і лічыць першаю прыкметаю дасканаласці формы акрэсленасць яе кон-тураў і пластычнасць аб'ёмаў. Толькі выразная, нерасплывістая форма яднаецца з жыццёвым ідэйным ядром:
У сонца форму шара забяры — і сонца ператворыцца ў туманнасць, Напэўна стане і мудрэц прафанам, калі пачне нагамі дагары хадзіць, забыўшы, што спакон вякоў прырода любіць строгасць і разумнасць... (55)Адсюль вынікае, што ацэнка працы паэта павінна быць абавязкова шматпланавай, каб улічвалася адначасо-ва навізна ідэі твора і акрэсленасць прыёмаў паэтычнага ўвасаблення задумы. Цэнтрам, адкуль праглядаецца адзінства зместу і формы, з'яўляецца асоба лірычнага героя, яго грамадская, чалавечая каштоўнасць, абумоўленая сілай і багаццем сувязяў з жыццём.
Змест паэзіі — гэта перад усім чалавек і жыццё, якое ў ім і супрацьстаіць яму, і творыцца ім. Пры гэтым сам чалавек як асоба, здольная адчуваць, мысліць і пераўтвараць навакольны свет, з'яўляецца часткай рэчаіснасці. Цераз асобу чалавека свет асэнсоўвае сябе. Лірычны герой у сапраўднай паэзіі — гэта цэлы свет, дакладней, тая часцінка свету, якую можа ўмясціць у сабе канкрэтны індывід, аднак жа, паводле спецыфічных умоў паэтычнага ўспрымання, паэт схільны лічыць свой свет светам універсальным, светам наогул, адзіным сапраўдным светам.
I не без падставы свет паэта называюць храмам яго душы. У тым храме, які малюе М. Рудкоўскі, пануе язычніпкая спрадвечнаснь. казачная таямнічаспь. да-верлівае сужыццё ўсяго жывога. Наэт вядзе нас у пушчу, дзе задуменна стаяць волаты-зубры, спакойна цягнуцца да вадапою палахлівыя алені, бесклапотна гуляюць нястомныя тарпаны, пасвяцца пахмурныя ласі. Няма тут толькі драпежнікаў. Свет спрадвечнай прыроды гарманічны і мудры, падобна як у казках з рэпертуару яго паэтавага продка і земляка Рэдкага або ў легендах Сымона-музыкі. Свет гэты не ведае каварства, жорсткасці, зла. Быццам жадаючы ўпэўніцца, што такое цуда можа быць, герой часам бярэ з сабою ў вандраванні па лясных гушчарах гарэзу сыночка і, далучыўшыся да яго свежай, наіўнай душы, растае ў адушаўлёнай дзіцячым уяўленнем прыродзе. Але часцей ён вандруе ў задуменні адзін, паглыбляючыся ў тайны існасці. Такія вершы, як «Палеская быліна», «Балада пра пушчанскі спакой», «Першагром», «Бала-да пра апошняга блакітнага аленя», «Дзіўлюся, дрэвы, вашай прастаце» і інш., з'яўляюцца, бясспрэчна, удачамі паэта, яны ўзбагачаюць рамантычны каларыт паэзіі М. Рудкоўскага. Сусвет паўстае ў іх як чарадзейная лабараторыя, дзе ствараюцца самыя вялікія каштоўнасці — жыццё і чалавечае шчасце. Там сціхае боль, адступае смерць, гасне зло. Душа героя схільна раскрывацца ў роздумах аб чалавеку перад тварам веч-насці, аб сэнсе быцця, аб вытоках шчасця.