1984

на главную

Жанры

Поделиться:

1984

Шрифт:

Частка першая

1

Быў халодны і пагодлівы красавіцкі дзень, гадзіннікі білі трынаццаць гадзін. Ўінстан Сміт, утуліўшы галаву ў плечы, спрабаваў схавацца ад злога ветру. Ён праслізнуў праз шкляныя дзверы ў дамовы блок «Перамога», але стаўбур пылу і пяску ўсё ж паспеў увіхурыцца за ім у прачыненыя дзверы.

У калідоры пахла варанай капустай і старымі дываночкамі. У канцы калідора да сцяны быў прыпнуты недарэчна вялікі каляровы плакат. Увесь гэты плакат займаў вялізны — больш за метр ушыркі — твар чалавека гадоў сарака пяці, з чорнымі густымі вусамі і грубавата-прыгожымі рысамі. Ўінстан накіраваўся да сходаў. Выклікаць ліфт не было сэнсу — нават

у найлепшыя часы ён працаваў рэдка. Дый да таго ж цяпер удзень электрычнасць выключалася — ішла кампанія эканоміі ў сувязі з падрыхтоўкай да Тыдня Нянавісці. Кватэра была на восьмым паверсе. Ўінстану было трыццаць дзевяць гадоў, над костачкай на правай назе ў яго была варыкозная язва, і таму паднімаўся ён павольна і колькі разоў прыпыняўся, каб адпачыць. І на кожным паверсе з плаката, прычэпленага да сцяны насупраць ліфта, у яго пільна ўзіраўся той самы вялізны твар. Ён нібы пасвіў позіркам кожнага, хто ішоў па сходах. Пад партрэтам стаяў надпіс: «ВЯЛІКІ БРАТ ГЛЯДЗІЦЬ НА ЦЯБЕ».

Зайшоўшы ў кватэру, Ўінстан пачуў саладжавы голас, што пералічваў шэрагі лічбаў — нешта звязанае з вытворчасцю чыгуну. Голас ішоў з выцягнутага металічнага экрана, падобнага да бляклага люстэрка, умураванага ў правую сцяну. Ўінстан пакруціў ручку, і голас прыціх, але словы ўсё яшчэ былі добра чутныя. Гук у апараце (або, як казалі, у тэлеглядзе) можна было прыглушыць, але цалкам выключыць было немагчыма. Ўінстан падышоў да акна. Ён быў невысокі і кволы, і ягоную хударлявасць яшчэ болей падкрэсліваў сіні камбінезон — партыйная ўніформа. Ён меў бялявыя валасы, трошкі чырвоны ад прыроды твар, скуру, агрублую ад жорсткага мыла, тупых лёзаў і зімовых халадоў, якія толькі што мінуліся.

Знадворку, нават за шыбай зачыненага акна, свет здаваўся халодным. Злы вецер вірамі ўздымаў у паветра пыл і шматкі паперы. І хоць у густа-блакітным небе свяціла яркае сонца, усё навокал здавалася бясколерным, апроч расклееных паўсюль плакатаў. Чарнавусы твар пазіраў з кожнай віднай мясціны. Адзін плакат вісеў на сцяне насупраць. ВЯЛІКІ БРАТ ГЛЯДЗІЦЬ НА ЦЯБЕ, паўтараў надпіс, і цёмныя вочы з плаката пранікліва глядзелі на Ўінстана. На вуліцы ўнізе вецер шкуматаў яшчэ адзін плакат з абарваным ражком, на ім то адкрывалася, то зноў закрывалася адзінае слова: АНГСОЦ. Удалечыні паказаўся верталёт. Ён уціснуўся ў шчыліну завулка, павісеў хвілінку ў паветры, нібы сіняя мясная муха, пасля рвануўся ў неба і знік. Гэта быў паліцэйскі патруль, які зазіраў у вокны. Але патруль быў не страшны. Адзіна страшная была Паліцыя Думак.

Голас з тэлегляда ўсё нешта балбатаў пра чыгун і пра перавыкананне Дзевятага Трохгадовага Плана. Тэлегляд працаваў адначасна на перадачу і на прыём. Ён улоўліваў усе гукі, што ішлі ад Ўінстана, акрамя, хіба што, ціхага шэпту. Больш таго, пакуль Ўінстан быў у полі зроку экрана, ён мог быць убачаны гэтаксама добра, як і пачуты. Вядома ж, было немагчыма даведацца, ці ў гэты момант за табою сочаць. Як часта і паводле якога графіку Паліцыя Думак уключалася ў чыйсці індывідуальны канал — можна было толькі здагадвацца. Магчыма нават, яна сачыла за ўсімі бесперапынна. Але, у кожным разе, яна магла ўключацца ў ваш канал, калі толькі хацела. Аднак трэба было неяк жыць, і неяк жылі, і звычка рабілася інстынктам, калі ты ведаў, што кожнае тваё слова будзе пачутае, кожны твой рух, калі толькі не ў цемры, будзе заўважаны.

Ўінстан стаяў спінай да тэлегляда. Хоць ён і ведаў, што спіна таксама можа здрадзіць, так усё ж было спакайней. За нейкі кіламетр белай грамадзінай над змрочным краявідам уздымалася Міністэрства Праўды, дзе ён працаваў. Вось Лондан, падумаў ён з няяснай агідай, Лондан, галоўны горад Узлётна-пасадачнай паласы No.1, трэцяй паводле колькасці насельніцтва правінцыі Акіяніі. Ён паспрабаваў выціснуць з памяці хоць якія ўспаміны дзяцінства, каб параўнаць, ці заўсёды Лондан быў такі самы, як цяпер. Ці заўсёды існавалі гэтыя доўгія праспекты разваленых дамоў дзевятнаццатага стагоддзя, падпертыя бэлькамі сцены, кардон у вокнах замест шыбаў, крытыя пакарабачанай бляхай, струхлелыя і пахіленыя ў розныя бакі садовыя агароджы? Ці заўсёды існавалі бамбардаваныя пазіцыі, дзе ў паветры стаіць пыл ад тынку, а на завалах друзу буяе скрыпень? Ці

існавалі тыя пляцы, дзе бомбы вызвалілі трошкі прасторы і дзе павырастала безліч брудных драўляных буданоў, падобных да курнікаў? Але нічога не прыгадвалася: у Ўінстана не засталося ад дзяцінства нічога, акрамя некаторых бязладных, яркіх карцін.

Міністэрства Праўды — Мінпраў на навамоўі [1] — уражвала сваёй адметнасцю сярод навакольных будынкаў.

Гэта была велізарная піраміда са сляпуча-белага бетону. Яна грувасцілася на трыста метраў у вышыню. Нават з акна сваёй кватэры Ўінстан мог прачытаць на фасадзе надпіс — тры галоўныя партыйныя лозунгі:

ВАЙНА ЁСЦЬ МІР
СВАБОДА ЁСЦЬ РАБСТВА
НЯВЕДАННЕ ЁСЦЬ СІЛА

У будынку Міністэрства Праўды, паводле чутак, было больш за тры тысячы пакояў у надземных паверхах і адпаведныя адгалінаванні ў падзем'і. У розных канцах Лондана было яшчэ тры будынкі такіх самых памераў і выгляду. Яны настолькі панавалі над усёю навакольнаю архітэктурай, што з даху дамовага блока «Перамога» можна было ўбачыць усе чатыры будынкі адначасна. У іх мясціліся чатыры Міністэрствы, што дзялілі паміж сабою ўсю ўрадавую ўладу. Міністэрства Праўды займалася інфармацыяй, забавамі, адукацыяй і мастацтвам. Міністэрства Міру займалася вайной. Міністэрства Любові сачыла за выкананнем законаў і захаваннем парадку. Міністэрства Дастатку адказвала за эканоміку. На навамоўі яны называліся: Мінпраў, Мінмір, Мінлюб і Міндаст.

1

Навамоўе — афіцыйная мова Акіяніі. Пра яго структуру і этымалогію гл. Дадатак. (Заўв. аўт.)

Найстрашнейшае з іх было Міністэрства Любові. У будынку не было ніводнага акна. Ўінстан ніколі туды не заходзіў і нават ніколі не падыходзіў да яго бліжэй за паўкіламетра. Гэта было месца, праход куды быў закрыты, калі толькі не з афіцыйнаю справай. Каб туды трапіць, трэба было прайсці праз заблытаныя лабірынты калючага дроту, сталёвыя дзверы, прамінуць замаскаваныя кулямётныя гнёзды. Па вуліцах, што вялі да Міністэрства, хадзілі вартавыя ў чорных мундзірах з нялюдскімі тварамі, з кіямі ў руках.

Ўінстан рэзка павярнуўся. Ён удаў на твары спакойны аптымізм — так было надзейней, калі стаіш тварам да тэлегляда, — і прайшоў праз увесь пакой у невялічкую кухню. Пайшоўшы так рана з Міністэрства, ён ахвяраваў сваім абедам у сталоўцы, хоць ведаў, што на кухні не знойдзе нічога, апроч акрайчыка чорнага хлеба, пакінутага на заўтрашняе сняданне. Ён узяў з паліцы бутэльку з празрыстай вадкасцю. На белай налепцы стаяў надпіс: ДЖЫН ПЕРАМОГА. Ад вадкасці патыхала алеістым смуродам, агідным, як пах кітайскай рысавай гарэлкі. Ўінстан наліў амаль поўны кубак, набраўся духу, як перад ударам, і пракаўтнуў джын, нібы нейкі лек.

Умомант твар яго пачырванеў, у вачах заблішчалі слёзы. Пітво было моцнае, як азотная кіслата, і, як глынеш, здавалася, што нехта выцяў цябе па патыліцы гумовым кіем. Праз хвіліну, аднак, пякотка ў страўніку сунялася, і свет зрабіўся весялейшы. Ён выцягнуў цыгарэту са скамечанага пачка з надпісам ЦЫГАРЭТЫ ПЕРАМОГА, але, праз неасцярожнасць, узяў яе старчма, і тытунь высыпаўся на падлогу. З наступнай цыгарэтай яму пашэнціла болей. Ён вярнуўся ў пакой і сеў за маленькі столік злева ад тэлегляда. Сеўшы, дастаў з шуфляды асадку з пяром, чарніла, чысты тоўсты том ін-кварта з мармуроваю вокладкай і чырвонаю спінкай.

Тэлегляд у пакоі быў чамусьці ўсталяваны ў нязвыклым месцы. Замест таго каб быць, як гэта здавалася б нармальным, у дальняй сцяне, адкуль ён ахапляў бы зрокам і слыхам увесь пакой, ён мясціўся ў даўжэйшай сцяне, насупраць акна. Збоку, там, дзе цяпер сядзеў Ўінстан, была неглыбокая ніша, якая, відаць, планавалася пад кніжныя паліцы. Усунуўшыся як мага далей у гэтую нішу, Ўінстан мог заставацца па-за дасягальнасцю тэлегляда. Яго можна было пачуць, але пакуль ён так сядзеў, ён быў нябачны. Гэтыя асаблівасці пакоя таксама нейкім чынам прычыніліся да нараджэння ідэі, якую ён збіраўся зараз ажыццявіць.

Комментарии:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 21

Сапфир Олег
21. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 21

Книга пяти колец. Том 4

Зайцев Константин
4. Книга пяти колец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Книга пяти колец. Том 4

Не отпускаю

Шагаева Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.44
рейтинг книги
Не отпускаю

Брак по-драконьи

Ардова Алиса
Фантастика:
фэнтези
8.60
рейтинг книги
Брак по-драконьи

Князь

Мазин Александр Владимирович
3. Варяг
Фантастика:
альтернативная история
9.15
рейтинг книги
Князь

Столичный доктор

Вязовский Алексей
1. Столичный доктор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
8.00
рейтинг книги
Столичный доктор

Камень. Книга 4

Минин Станислав
4. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.77
рейтинг книги
Камень. Книга 4

Темный Охотник 2

Розальев Андрей
2. Темный охотник
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Охотник 2

Измена. Не прощу

Леманн Анастасия
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
4.00
рейтинг книги
Измена. Не прощу

Перерождение

Жгулёв Пётр Николаевич
9. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Перерождение

Право налево

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
8.38
рейтинг книги
Право налево

Истребители. Трилогия

Поселягин Владимир Геннадьевич
Фантастика:
альтернативная история
7.30
рейтинг книги
Истребители. Трилогия

Барон меняет правила

Ренгач Евгений
2. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон меняет правила

Мастер 7

Чащин Валерий
7. Мастер
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 7