Чтение онлайн

на главную

Жанры

Оруэлл Джордж

Шрифт:

На хвіліну яго ахапіла нібы істэрыка, і ён зноў пачаў пісаць крывымі нязграбнымі літарамі:

яны прыкончаць мяне мне напляваць яны стрэляць мне ў патыліцу напляваць далоў вялікага брата яны заўсёды страляюць у патыліцу мне напляваць далоў вялікага брата…

Трохі збянтэжаны, ён выпрастаўся і адклаў пяро. Раптам ён здрыгануўся: нехта пагрукаў у дзверы!

Няўжо так хутка! Ён сядзеў ціха, як мышка, песцячы марную надзею, што той, хто стаіць за дзвярыма, пойдзе пасля няўдалай спробы. Але ж не, пагрукалі яшчэ раз. Цяпер ужо нельга было марудзіць. Сэрца біла, як барабан, але Ўінстанаў твар, напэўна, ад доўгай звычкі, заставаўся абыякавы. Ён падняўся і пайшоў, цяжка ступаючы, да дзвярэй.

2

Ўінстан

ужо ўзяўся за ручку, каб расчыніць дзверы, калі раптам убачыў, што пакінуў разгорнуты дзённік на стале. ДАЛОЎ ВЯЛІКАГА БРАТА — было там напісана на палову старонкі такімі вялікімі літарамі, што можна было прачытаць нават ад дзвярэй. Гэта была недаравальная памылка. Ўінстан, аднак, адзначыў, што, нават так спалохаўшыся, ён не наважыўся закрыць дзённік, пакуль не высахла чарніла, каб не забрудзіць чыстую паперу.

Стаіўшы дыханне, ён адчыніў дзверы. І адразу па целе прайшла цёплая хваля палёгкі. За дзвярыма стаяла бледная, памятая з выгляду жанчына з рэдкімі раскудлачанымі валасамі і зморшчаным тварам.

— Ой, таварыш, — пачала яна хваравіта-пісклявым голасам, — мне падалося, што я чула, як вы прыйшлі. Ці не зойдзеце вы на хвілінку паглядзець, што з нашай ракавінай на кухні? Яна забрудзілася і…

Гэта была пані Парсанс, жонка суседа па паверсе. (Зварот «пані» не надта ўхваляўся Партыяй, патрабавалася, каб усе звярталіся адзін да аднаго «таварыш», але ў дачыненні да некаторых жанчын слова «пані» неяк само прасілася на язык.) Ёй было гадоў трыццаць, хоць выглядала яна значна старэйшай. Здавалася, што ў зморшчынах яе твару збіраўся пыл. Ўінстан прайшоў з ёй праз калідор. Такая саматужная рамонтная праца была ледзь не штодзённым заняткам. Дамовы блок «Перамога» быў старым, пабудаваным у 30-я гады комплексам будынкаў, што з часам самі па сабе паволі руйнаваліся. Гадамі ад сцен і столяў адвальвалася тынкоўка, вадаводныя трубы лопаліся пад час добрых маразоў, дах прапускаў ваду, як толькі пачынаў падаць снег, цэнтральнае ацяпленне звычайна працавала на палову напругі, калі яго ўвогуле не выключалі дзеля ашчаднасці. Рамонтам, апроч таго, што можна было зрабіць самому, мелі займацца нейкія далёкія таямнічыя ўстановы, якія, каб, напрыклад, памяняць шыбы ў вокнах, марудзілі часам па два гады.

— Вядома ж, я прыйшла да вас, бо Том цяпер на працы, — няясна прамармытала пані Парсанс.

Кватэра Парсансаў была большая за Ўінстанаву, але таксама па-свойму ўбогая. Усё ў ёй было нейкае абшарпанае, патаптанае, быццам кватэру толькі што наведаў нейкі вялікі драпежны звер. Спартовыя прылады — хакейныя клюшкі, баксёрскія пальчаткі, лопнуты футбольны мяч, прапацелыя, вывернутыя навыварат спартовыя штаны — усё гэта валялася грудам на падлозе, а на стале быў звалены ў кучу нямыты посуд разам з падранымі школьнымі падручнікамі. На сценах побач з партрэтам Вялікага Брата ў поўны рост віселі чырвоныя сцяжкі Саюза Моладзі і гэтак званых Юных Шпіёнаў. Тут, як і ва ўсім доме, у паветры стаяў капусны смурод, але да яго яшчэ дадаваўся рэзкі пах поту, які — гэта было чуваць з першага понюху, аднак цяжка было сказаць чаму, — належаў некаму, каго якраз цяпер не было. У другім пакоі нехта спрабаваў на грабенчыку, абкручаным туалетнай паперай, утараваць вайсковым маршам, што ўсё яшчэ грымелі з экрана тэлегляда.

— Гэта дзеці… — сказала пані Парсанс, баязліва зірнуўшы на дзверы. — Яны сёння не выходзілі з дому. І вядома ж…

Яна мела звычку абрываць фразы пасярэдзіне. Кухонная ракавіна была поўная да краёў брудна-зеленаватай вады, якая смярдзела капустай больш, як што іншае. Ўінстан стаў на калені і агледзеў выгнутае калена адводнай трубы. Ён страшэнна гідзіўся ручной працы, і яму было непрыемна нахіляцца, бо амаль заўсёды ў гэткіх выпадках ён заходзіўся кашлем. Пані Парсанс бездапаможна глядзела на яго.

— Вядома ж, калі б дома быў Том, ён бы хутка ўсё наладзіў, — сказала яна. — Ён

любіць такую працу. Ён жа такі здольны, мой Том, у яго залатыя рукі…

Парсанс, як і Ўінстан, працаваў у Міністэрстве Праўды. Гэта быў тоўсценькі, але вельмі жвавы чалавечак, неверагодна дурны і поўны ідыёцкага энтузіязму, — адна з тых бяздумна адданых працоўных жывёлін, якія ніколі не ставяць лішніх пытанняў і ад якіх — нават болей, чым ад Паліцыі Думак — залежала трываласць Партыі. Хоць яму было ўжо трыццаць пяць гадоў, ён толькі нядаўна і з вялікай неахвотай развітаўся з Саюзам Моладзі, а перад тым, як стаць сябрам Саюза Моладзі, ён схітрыўся на цэлы год болей прадугледжанага статутам тэрміну затрымацца ў шэрагах Юных Шпіёнаў. У Міністэрстве ён займаў нейкую другарадную пасаду, дзе не патрабавалася шмат розуму, аднак разам з тым ён быў адным з чынных дзеячоў Спорткамітэта і ўсіх іншых камітэтаў, што займаліся арганізацыяй калектыўных вандровак, спантанных дэманстрацый, тыдняў ашчаднасці і ўсіх іншых добраахвотных мерапрыемстваў. Поўны спакойнага гонару, пыхкаючы люлькай, ён любіў пахваліцца, што апошнія чатыры гады ён кожны вечар праводзіў у Доме Культуры. Незнішчальны пах поту спадарожнічаў яму паўсюль, бы неадступны сведка яго напружанага грамадскага жыцця, пах гэты заставаўся ў пакоі нават тады, калі Парсанс выходзіў.

— Ці ёсць у вас гаечны ключ? — спытаўся Ўінстан, патузаўшы гайку на пераходным калене.

— Гаечны ключ, — сказала пані Парсанс, імгненна губляючы адвагу. — Не ведаю. Можа, дзеці..

Пачуўся тупат ног і дудзенне на грабенчыку — у пакой уварваліся дзеці. Пані Парсанс прынесла гаечны ключ. Ўінстан спусціў ваду і, стрымліваючы агіду, дастаў з трубы камяк валасоў, якія забілі праход. Ён вымыў начыста рукі халоднаю вадой і вярнуўся ў другі пакой.

— Рукі ўгору! — закрычаў дзікі голас.

Прыгожы, здаровы з выгляду хлопчык гадоў дзевяці выскачыў з-за стала і навёў на яго цацачны аўтамат, а ягоная сястрычка, на два гады маладзейшая, паўтараючы за братам, наставіла на Ўінстана кавалак дрэва. Абое былі ў кароткіх блакітных портачках, шэрых кашулях, з чырвонымі хусткамі на шыі — гэта была ўніформа Шпіёнаў. Ўінстан падняў рукі над галавой з нейкім непрыемным пачуццём, бо хлопчык трымаўся так злавесна, быццам усё гэта было нешта большае, чым проста гульня.

— Ты здраднік! — закрычаў хлопчык. — Ты думзлачынец! Ты эўразійскі шпіён! Я заб'ю цябе, я выпару цябе, я сашлю цябе на саляныя капальні!

Абое пачалі скакаць вакол Ўінстана і крычаць: «Здраднік! Думзлачынец!», пры гэтым дзяўчынка паўтарала за братам кожны рух. Ўінстану зрабілася страшна — гэта было падобна да вясёлых гульняў маладых тыграў, што неўзабаве зробяцца людаедамі. Вочы хлопчыка блішчэлі нейкай разважлівай жорсткасцю, відавочным жаданнем ударыць Ўінстана, і ён адчуваў сябе дастаткова дарослым для гэтага. Добра, што ў яго не сапраўдны аўтамат, падумаў Ўінстан.

Пані Парсанс з неспакоем пазірала то на Ўінстана, то на дзяцей. У вялікім пакоі пад ярчэйшым святлом Ўінстан заўважыў, што ў зморшчынах яе твару сапраўды сабраўся пыл.

— Ад іх такі вэрхал, — сказала яна, — яны вельмі злуюцца, што іх не пускаюць паглядзець, як будуць вешаць, таму і дурэюць. Я вельмі занятая, каб пайсці з імі, а Том сёння позна вяртаецца з працы.

— Чаму нам нельга пайсці паглядзець, як вешаюць? — зароў хлопчык сваім магутным голасам.

— Паглядзець, як вешаюць! Паглядзець, як вешаюць! — залапатала малая, што ўсё яшчэ скакала навокал.

Ўінстан згадаў, што гэтым вечарам у парку павінны былі павесіць некалькі эўразійскіх палонных, абвешчаных ваеннымі злачынцамі. Такія публічныя пакаранні адбываліся прыблізна раз на месяц і былі папулярным відовішчам. Дзеці заўсёды прасіліся, каб іх бралі з сабою паглядзець. Ён развітаўся з пані Парсанс і пайшоў да дзвярэй. Аднак ён не паспеў яшчэ спусціцца на шэсць прыступак па сходах, як нешта балюча ўдарыла яго ў шыю. Быццам у цела ўваткнулі распалены дрот. Азірнуўшыся, ён яшчэ паспеў убачыць, як пані Парсанс запіхвае ў дзверы сына, які хавае рагатку.

Поделиться:
Популярные книги

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Сумеречный стрелок

Карелин Сергей Витальевич
1. Сумеречный стрелок
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок

Ведьма и Вожак

Суббота Светлана
Фантастика:
фэнтези
7.88
рейтинг книги
Ведьма и Вожак

Темный Кластер

Кораблев Родион
Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Темный Кластер

Черный маг императора

Герда Александр
1. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора

Убивать чтобы жить 2

Бор Жорж
2. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 2

Не грози Дубровскому! Том VIII

Панарин Антон
8. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том VIII

Темный Патриарх Светлого Рода 6

Лисицин Евгений
6. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 6

Газлайтер. Том 6

Володин Григорий
6. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 6

Обыкновенные ведьмы средней полосы

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Обыкновенные ведьмы средней полосы

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Ненастоящий герой. Том 1

N&K@
1. Ненастоящий герой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Ненастоящий герой. Том 1

СД. Том 17

Клеванский Кирилл Сергеевич
17. Сердце дракона
Фантастика:
боевая фантастика
6.70
рейтинг книги
СД. Том 17

"Фантастика 2023-123". Компиляция. Книги 1-25

Харников Александр Петрович
Фантастика 2023. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Фантастика 2023-123. Компиляция. Книги 1-25