Чтение онлайн

на главную

Жанры

Оруэлл Джордж

Шрифт:

Не прайшло і паўхвіліны праграмы Нянавісці, як з глотак паловы людзей, сабраных у зале, вырваўся неўтаймаваны крык гневу. Самазадаволенага авечага твару на экране і пагрозлівай магутнасці эўразійскага войска было нават болей чым дастаткова: адзін толькі выгляд Гольдштэйна, адна думка пра яго міжволі спараджалі страх і лютасць. Ён быў больш трывалы аб'ект нянавісці, чым Эўразія або Ўсходазія, бо калі Акіянія ваявала з адной дзяржавай, дык звычайна з другой яна заставалася ў стане міру. Дзіўным было, аднак, тое, што, нягледзячы на ўсеагульную нянавісць і пагарду, нягледзячы на тое, што кожнага дня тысячу разоў з трыбун, з тэлегляда, у газетах, у кнігах ідэі Гольдштэйна пракліналіся, абвяргаліся, высмейваліся, паказваліся перад грамадствам як нявартая бязглуздзіца, — нягледзячы на ўсё гэта, здавалася, што ўплыў Гольдштэйна ніколі не меншаў. Усё новыя і новыя ахвяры чакалі, каб паддацца ягонай спакусе. Не праходзіла ніводнага дня, каб Паліцыя Думак не выкрывала шпіёнаў і сабатажнікаў,

што дзейнічалі паводле ягоных загадаў. Ён быў галоўным кіраўніком вялікай прывіднай арміі, шырокай сеткі падземнікаў-змоўнікаў, што мелі за мэту скінуць урад. Казалі, што гэтая арганізацыя завецца Братэрства. Хадзілі таксама пагалоскі аб нейкай жахлівай кнізе, дзе былі сабраныя ўсе аблудныя тэорыі, аўтарам якіх быў Гольдштэйн. Кніга гэтая сям-там патаемна хадзіла па руках і не мела назову. Калі пра яе ішла гаворка, дык казалі проста кніга. Але пра ўсё гэта можна было даведацца толькі з няпэўных чутак. Звычайныя сябры Партыі стараліся, калі гэта было магчыма, не згадваць у размовах ні Братэрства, ні кнігі.

На другой хвіліне Нянавісць перайшла ў шаленства. Людзі падскоквалі з месцаў і дзіка крычалі, каб заглушыць дурманлівае бэканне, што гучала з экрана. Маленькая жанчына побач пачырванела і хапала ротам паветра, як выкінутая на бераг рыбіна. Нават цяжкі твар О'Браэна змяніў колер. Ён сядзеў проста, нібы кій праглынуўшы, і яго важкае агруддзе надзімалася і дрыжала, быццам ён змагаўся з навальнай хваляй. Чарнявая дзяўчына, што сядзела за Ўінстанам, крычала: «Свіння! Свіння! Свіння!» Раптам яна схапіла цяжкі Слоўнік навамоўя і шпурнула яго ў экран. Ён трапіў Гольдштэйну ў нос і адскочыў. Голас няўмольна гучаў далей. У момант прасвятлення Ўінстан заўважыў, што ён крычыць разам з усімі і раз'юшана малоціць па більцы крэсла. Самае жахлівае ва ўсім гэтым было не тое, што трэба было саўдзельнічаць, а, наадварот, тое, што не саўдзельнічаць было немагчыма. Праз паўхвіліны ўжо не трэба было прыкідвацца. Жахлівае ачмурэнне ад страху і прагі помсты, жаданне забіваць, катаваць, трушчыць молатам галовы працяло, нібы электрычны ток, усіх гледачоў, ператварыўшы іх мімаволі ў раз'юшаных вар'ятаў. Але шаленства, якое ахапіла гледачоў, было пачуццём абстрактным, няпэўным, яго можна было перавесці з аднаго аб'екта на другі, як прамень пражэктара. Так, на нейкі момант Ўінстан адчуў, што яго нянавісць накіравана зусім не на Гольдштэйна, а на Вялікага Брата, Партыю і Паліцыю Думак. Гэткімі хвілінамі ён імкнуўся сэрцам да самотнага ерэтыка, аддаванага здзеку і глуму на экране, адзінага ахоўніка праўды і здаровага розуму ў свеце хлусні. Аднак праз хвіліну Ўінстан усёй душою быў ужо з людзьмі, што сядзелі навокал, і ўсё, што казалася пра Гольдштэйна, здавалася яму слушным. І тады патаемная агіда да Вялікага Брата саступала месца гарачай любові. Вялікі Брат, непераможны і бясстрашны абаронца Радзімы, узвышаўся неадольнай скалою перад азіяцкімі ордамі. Гольдштэйн, нягледзячы на адлучанасць, на бяссільнасць і на сумненне наконт факта яго існавання, быў падобны да злавеснага чараўніка, што здольны ўладай свайго голасу разбурыць асновы цывілізацыі.

Часамі можна было напружаннем волі скіраваць сваю нянавісць на той або іншы аб'ект. З намаганнем, роўным таму, з якім у жахлівым сне адрываеш галаву ад падушкі, Ўінстану раптам удалося перанесці нянавісць з твару, што быў на экране, на чорнавалосую дзяўчыну, якая сядзела ў яго за спінай. Перад яго вачыма паўсталі жывыя і яскравыя вобразы. Ён збівае яе наўмор гумовым кіем. Ён прывязвае яе голую да слупа і дзіравіць яе стрэламі, як святога Себастыяна. Ён гвалціць яе і ў момант аблягчэння пераразае ёй горла. І ён зразумеў лепш, чым некалі раней, чаму менавіта ён яе ненавідзеў. Ён ненавідзеў яе, бо яна была маладая, прыгожая і бясполая, бо хацеў з ёй пераспаць, але не мог і не змог бы ніколі, бо вакол яе тонкай гнуткай таліі, якую так і хацелася абняць, быў абвязаны агідны чырвоны пас — ваяўнічы сімвал цнатлівасці.

Нянавісць дасягнула найвышэйшай ступені. Голас Гольдштэйна змяніўся сапраўдным авечым бэкатам, і на нейкі момант сам Гольдштэйн ператварыўся ў авечку. Пасля авечка незаўважна змянілася на постаць эўразійскага салдата, дужага і страшнага, з аўтаматам у руках, ён ступіў наперад і, здалося, выйшаў з экрана, так, што колькі чалавек у першым радзе адкінулася назад. Але ў наступнае імгненне зала азвалася глыбокім уздыхам палёгкі, бо варожы твар на экране растаў, а замест яго з'явілася чорнавалосае і чарнавусае аблічча Вялікага Брата, поўнае сілы і загадкавага спакою і такое вялікае, што заняло амаль увесь экран. Ніхто не чуў, што казаў Вялікі Брат. Гэта былі нейкія простыя словы для ўзняцця духу, якія звычайна кажа камандзір пад час цяжкага бою. Іх нельга было разабраць, але ўжо тое, што яны прамаўляліся, супакойвала і вяртала веру ў свае сілы. Тады твар Вялікага Брата знік, і замест яго на экране з'явіліся напісаныя вялікімі літарамі тры партыйныя лозунгі:

ВАЙНА ЁСЦЬ МІР
СВАБОДА ЁСЦЬ РАБСТВА
НЯВЕДАННЕ ЁСЦЬ СІЛА

Але

здавалася, што твар Вялікага Брата яшчэ заставаўся некалькі секунд на экране, быццам выява адбілася ўваччу так моцна, што знікла не адразу. Маленькая жанчына з пясочнымі валасамі кінулася да тэлегляда. Дрыготкімі вуснамі яна прашаптала нешта накшталт «О Збавіцель!» і выцягнула рукі да экрана. Пасля яна закрыла твар рукамі. Было падобна, што яна малілася.

І тады ўсе прысутныя зацягнулі глыбокі, павольны і рытмічны спеў: «Вэ-Бэ!.. Вэ-Бэ!.. Вэ-Бэ!..» — яшчэ і яшчэ, вельмі павольна, з доўгай паўзай паміж «Вэ» і «Бэ». Гэта быў цяжкі і гучны шэпт, невымоўна дзікі, за ім чуўся шоргат босых ног і пошчак тамтамаў. Спеў цягнуўся, можа, паўхвіліны. Гэтая мелодыя чулася часта, калі вырываліся на волю неўтрыманыя пачуцці. У нейкім родзе гэта было нечым накшталт гімна мудрасці і велічы Вялікага Брата, але яшчэ хутчэй гэта быў акт самагіпнозу, самазгоднае затлумленне свядомасці начэпным рытмам. У Ўінстана ад спеву пахаладзела ў жываце. Пад час Двуххвілінкі Нянавісці ён не мог паўстрымацца ад удзелу ў агульным шаленстве, але гэты нялюдскі спеў «Вэ-Бэ!.. Вэ-Бэ!..» заўсёды поўніў яго дзікім страхам. Вядома ж, ён спяваў разам з усімі. Інакш было немагчыма. Прыхоўваць пачуцці, апаноўваць свае рухі, паводзіць сябе так, як іншыя, — усё гэта рабілася інстынктыўна. Але на працягу нейкай пары імгненняў яго вочы маглі яго выдаць. Якраз у гэты момант адбылося штосьці вельмі важнае — калі яно ўвогуле адбылося.

Яго позірк на момант сустрэўся з позіркам О'Браэна. О'Браэн устаў. Ён прыўзняў акуляры і характэрным рухам падправіў іх на носе. Але на нейкае імгненне іх вочы сустрэліся, і ў гэты адцінак часу Ўінстан адчуў — амаль з абсалютнаю пэўнасцю, — што О'Браэн думаў гэтаксама, як і ён. Адбылася перадача думак. Быццам іх душы расчыніліся і думкі пераляцелі ад аднаго да другога праз вочы. «Я з вамі, — здавалася, казаў О'Браэн. — Я дакладна ведаю вашыя адчуванні. Я ведаю вашу пагарду, вашу нянавісць, вашу агіду. Але не бойцеся, я з вамі!» Прамень разумення раптам згас, і твар О'Браэна зноў зрабіўся гэткі ж непранікальны, як і ўсе іншыя.

Больш нічога не было, і Ўінстан пачаў ужо сумнявацца, ці было што ўвогуле. Такія выпадкі ніколі не мелі ніякіх вынікаў. Адзіным вынікам была жывая вера, надзея, што ў Партыі, апроч яго, ёсць яшчэ ворагі. Можа, і праўда, што недзе існуе шырокі канспіратыўны рух! Можа, і праўда, што існуе Братэрства! Нягледзячы на шматлікія арышты, прызнанні і пакаранні, было немагчыма ведаць напэўна, што Братэрства не з'яўляецца ўсяго толькі міфам. Часам ён верыў у гэта, часам — не. Не было ніякіх доказаў, толькі слабыя пробліскі, якія маглі значыць усё або нічога: падслуханыя ўрыўкі размоў, неразборлівыя крамзолі на сценах у прыбіральнях або нават лёгкі рух рукой пры сустрэчы двух незнаёмых людзей, які мог быць паролем. Усё гэта былі толькі здагадкі. Магчыма, ён усё сам сабе навыдумляў. Ён вярнуўся ў свой кабінет, не зірнуў болей на О'Браэна. Думка працягнуць іх імгненны кантакт ледзь закранула ягоны мозг. Гэта было б занадта небяспечна, нават калі б ён ведаў, як гэта зрабіць. За адну-дзве секунды яны абмяняліся двухсэнсоўным позіркам, і на гэтым усё скончылася. Але ў той невымоўнай адзіноце, у якой усе мусілі жыць, нават такая падзея надоўга западала ў памяць.

Ўінстан устаў і выпрастаўся. Яму адрыгнулася — джын паднімаўся са страўніка.

Яго ўвага зноў засяродзілася на паперы. Ён убачыў, што пакуль ён лунаў у летуценнях, яго рука аўтаматычна пісала. Гэта быў ужо не той нязграбны сціснуты почырк. Пяро пажадліва слізгала па гладкай паперы, выпіскаючы вялікія выразныя літары:

ДАЛОЎ ВЯЛІКАГА БРАТА
ДАЛОЎ ВЯЛІКАГА БРАТА
ДАЛОЎ ВЯЛІКАГА БРАТА
ДАЛОЎ ВЯЛІКАГА БРАТА
ДАЛОЎ ВЯЛІКАГА БРАТА

І гэтак была спісана палова старонкі.

Ён не здолеў перамагчы прыступ панікі. Сэнсу ў гэтым не было, бо напісаць гэтыя словы было не больш небяспечна, чым пачаць весці дзённік, але на нейкі момант яго ахапіла жаданне вырваць спісаныя старонкі і ўвогуле кінуць гэтую задуму.

Але ён не зрабіў гэтага, бо ведаў, што ў гэтым не было сэнсу. Напісаў бы ён або не «ДАЛОЎ ВЯЛІКАГА БРАТА» — было не істотна. Працягваў бы ён або не пісаць свой дзённік — было не істотна. Ва ўсялякім разе, ад Паліцыі Думак яму не ўцячы. Ён учыніў — і ўчыніў бы, нават калі б ніколі не ўзяў у рукі пяра і паперы, — найстрашнейшае злачынства, якое змяшчала ў сабе ўсе іншыя. Злачынства думкі, або, як казалі, — думзлачынства. Думзлачынства немагчыма было хаваць вечна. Нейкі час, можа, нават некалькі гадоў яшчэ можна было неяк выкручвацца, але раней ці пазней наступала расплата.

Арыштоўвалі заўсёды ўначы. Нечаканае абуджэнне, дужая рука, што трасе за плячук, ліхтары асляпляюць вочы, суровыя твары вакол ложка. У пераважнай большасці выпадкаў не адбывалася ніякіх судоў, не складалася ніякіх пратаколаў. Людзі проста знікалі, і заўсёды ўначы. Імя выкрэслівалі са спісаў, усе сляды чалавека знішчалі, усё папярэдняе жыццё выкасоўвалі, і яно забывалася. Чалавека сціралі з памяці, ператваралі ў нішто, рабілі параю, яго выпарвалі — так гучала звычайна ўжыванае слова.

Поделиться:
Популярные книги

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Сумеречный стрелок

Карелин Сергей Витальевич
1. Сумеречный стрелок
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок

Ведьма и Вожак

Суббота Светлана
Фантастика:
фэнтези
7.88
рейтинг книги
Ведьма и Вожак

Темный Кластер

Кораблев Родион
Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Темный Кластер

Черный маг императора

Герда Александр
1. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора

Убивать чтобы жить 2

Бор Жорж
2. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 2

Не грози Дубровскому! Том VIII

Панарин Антон
8. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том VIII

Темный Патриарх Светлого Рода 6

Лисицин Евгений
6. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 6

Газлайтер. Том 6

Володин Григорий
6. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 6

Обыкновенные ведьмы средней полосы

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Обыкновенные ведьмы средней полосы

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Ненастоящий герой. Том 1

N&K@
1. Ненастоящий герой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Ненастоящий герой. Том 1

СД. Том 17

Клеванский Кирилл Сергеевич
17. Сердце дракона
Фантастика:
боевая фантастика
6.70
рейтинг книги
СД. Том 17

"Фантастика 2023-123". Компиляция. Книги 1-25

Харников Александр Петрович
Фантастика 2023. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Фантастика 2023-123. Компиляция. Книги 1-25