Чтение онлайн

на главную

Жанры

Оруэлл Джордж

Шрифт:

— Гольдштэйн! — крыкнуў хлопчык яму ўслед, і дзверы зачыніліся. Больш за ўсё Ўінстана ўразіў бездапаможны спалоханы твар жанчыны.

Вярнуўшыся ў сваю кватэру, ён праскочыў міма тэлегляда і зноў сеў за стол. Ён пачухаў шыю, што ўсё яшчэ балела. Музыка ў тэлеглядзе сціхла. Замест яе зухаваты вайсковы голас пачаў з нейкай грубай асалодай зачытваць апісанне ўзбраення новай Плывучай Крэпасці, якая толькі што стала на якар паміж Ісландыяй і Фарэрскімі выспамі.

З гэтымі дзецьмі ў беднай жанчыны не жыццё, а пекла, падумаў Ўінстан. Пройдзе яшчэ год або два, і яны ўдзень і ўначы пачнуць высочваць паўсюль праявы нядобранадзейнасці. Цяпер амаль усе дзеці былі такія. Найгорш

было тое, што пад уплывам такіх арганізацый, як Шпіёны, яны непазбежна вырасталі неўтаймоўнымі дзікунамі. І, аднак, гэта ніякім чынам не спараджала ў іх імкнення паўстаць супраць партыйнай дысцыпліны. Наадварот, яны горача любілі Партыю і ўсё, што з ёй было звязана. Маршавыя песні, дэманстрацыі, сцягі, вандроўкі, ваенныя практыкаванні з драўлянай зброяй, выкрыкванне лозунгаў, услаўленне Вялікага Брата — усё гэта было для іх займальнай гульнёй. Усё іхнае дзікунства накіроўвалася вонкі, супраць ворагаў Радзімы, супраць чужынцаў, здраднікаў, сабатажнікаў, думзлачынцаў. Было ўжо амаль звычайна, што людзі, якім за трыццаць, баяліся ўласных дзяцей. І на гэта былі сур'ёзныя падставы, бо не праходзіла і тыдня, каб у «Таймз» не друкавалі паведамлення, што які-небудзь чуйны маленькі даносчык — звычайна іх называлі «дзеці-героі» — падслухаў нейкія падазроныя выказванні і выдаў сваіх бацькоў Паліцыі Думак.

Боль у шыі суняўся. Ўінстан нерашуча ўзяў пяро і падумаў, што б яму яшчэ запісаць у дзённік. Раптам яму зноў прыгадаўся О'Браэн.

Неяк аднойчы — колькі ж прамінула часу? гадоў сем таму — ён прысніў, што ідзе праз цёмны пакой. І нехта, хто сядзеў побач у цемры, сказаў, калі Ўінстан праходзіў міма: «Мы яшчэ сустрэнемся там, дзе няма цемры». Гэта было сказана цалкам спакойна, неяк між іншым — гэта было сцверджанне, не загад. Ўінстан прайшоў, не спыніўшыся. Дзіўна было тое, што тады, у сне, гэтыя словы не зрабілі на яго ніякага ўражання. І, напэўна, толькі пазней яны пачалі паступова набываць значэнне. Цяпер ён ужо не мог згадаць, калі ён упершыню ўбачыў О'Браэна — да гэтага сну ці пасля, гэтаксама ён не памятаў, калі ён упершыню атаясаміў голас у сне з голасам О'Браэна. Ва ўсялякім разе, цяпер гэта быў для яго голас О'Браэна. З цемры да яго гаварыў О'Браэн.

Ўінстан ніколі не мог дакладна вызначыць — нават пасля двухсэнсоўнага позірку гэтай раніцай — быў О'Браэн сябрам ці ворагам. Але, здавалася, гэта не мела ніякага значэння. Паміж імі існавала разуменне, нешта значна важнейшае за прыхільнасць або супольніцтва. «Мы яшчэ сустрэнемся там, дзе няма цемры», — сказаў ён. Ўінстан не ведаў, што б гэта магло значыць, але верыў, што гэтыя словы нейкім чынам некалі спраўдзяцца.

Голас у тэлеглядзе змоўк. Чысты і прыгожы гук фанфараў прарэзаў застаялае паветра. Скрыгатлівы голас працягваў:

— Увага! Увага! Толькі што мы атрымалі надзвычайнае паведамленне з Малабарскага фронту. Нашыя войскі ў Паўднёвай Індыі дасягнулі бліскучай перамогі. Звесткі дазваляюць меркаваць, што вайсковая аперацыя, пра якую мы толькі што паведамілі, значна наблізіла канец вайны. А цяпер паслухайце надзвычайнае паведамленне…

Гэта не вяшчуе нічога добрага, падумаў Ўінстан. І сапраўды, пасля крывавага апісання поўнага знішчэння адной з эўразійскіх армій, пасля абвяшчэння велізарнай лічбы забітых і палонных была прачытана абвестка пра тое, што з наступнага тыдня норма шакаладу паменшае з трыццаці да дваццаці грамаў.

Ўінстану яшчэ раз адрыгнулася. Уздзеянне джыну прайшло, ад яго засталося толькі пачуццё млявасці. З тэлегляда загрымелі гукі гімна: «За цябе, мая Акіянія..» — у гонар перамогі, а можа, каб прымусіць забыцца пра шакалад. Мелася на ўвазе, што ўсе гледачы мусяць устаць па стойцы «смірна».

Але Ўінстана ўсё роўна ніхто не бачыў.

Гімн змяніла лёгкая музыка. Ўінстан падышоў да акна і стаў спінай да тэлегляда. На вуліцы ўсё яшчэ было светла і холадна. Недзе ўдалечыні грымнула глухое рэха ад выбуху ракетнай бомбы. Цяпер іх падала на Лондан дваццаць — трыццаць штук за тыдзень.

Унізе на вуліцы вецер шкуматаў падраны плакат, і слова АНГСОЦ на ім то з'яўлялася, то зноў знікала. Ангсоц. Свяшчэнныя прынцыпы Ангсоцу: навамоўе, двухдумства і зменлівасць гісторыі. Ўінстану здавалася, што ён блукае ў густых лясах на марскім дне, заблудзіўшы ў нейкім пачварным свеце, дзе ён і сам быў пачварай. Ён быў адзін. Мінуўшчына была мёртвая, а ўявіць будучыню было немагчыма. Ці мог ён быць пэўны, што хоць адзін жывы чалавек стаяў на яго баку? І як ён мог ведаць, ці панаванне Партыі не будзе цягнуцца вечна? Нібы адказ, яму прыгадаліся тры лозунгі на белым фасадзе Міністэрства Праўды:

ВАЙНА ЁСЦЬ МІР
СВАБОДА ЁСЦЬ РАБСТВА
НЯВЕДАННЕ ЁСЦЬ СІЛА

Ён выцягнуў з кішэні 25-цэнтавую манету. На ёй таксама выразнымі маленькімі літарамі былі выбіты тыя самыя лозунгі, на другім баку манеты была выява Вялікага Брата. Нават з манеты за табою сачылі вочы. З грошай, паштовых марак, вокладак кніг, сцягоў, плакатаў, цыгарэтных пачкаў — вочы сачылі адусюль. Адусюль глядзелі вочы, адусюль гучаў голас. Удзень і ўначы, на працы і за абедам, дома і на вуліцы, у ванне і ў ложку — нідзе ад іх нельга было схавацца. Табе не належала нічога, акрамя пары кубічных сантыметраў мозгу, схаванага пад тваім чэрапам.

Сонца перайшло на другі бок, і незлічоныя вокны Міністэрства Праўды, на якія ўжо не падалі яго промні, пахмурліва чарнеліся, нібы байніцы крэпасці. Ўінстан адчуваў роспач і бездапаможнасць перад гэтай вялізнай пірамідай, што пагрозліва высілася над іншымі дамамі. Яна была непахісная, тысячы ракетных бомбаў не здолелі б яе разбурыць. Ўінстан зноў спытаўся ў сябе, дзеля каго ён піша свой дзённік. Дзеля будучыні, дзеля мінуўшчыны — дзеля той эпохі, якая, можа, існуе толькі ў марах. Яго чакала не толькі смерць, але і поўнае знішчэнне, выкараненне памяці аб ім. Дзённік ператворыцца ў попел, а сам ён — у струменьчык дыму. Толькі Паліцыя Думак прачытае напісанае ім, перш чым яно знікне са свету і з памяці. Як можна было звяртацца да будучыні, калі ад цябе магло не застацца ні следу, ні шматочка паперы з парай накрамзоленых на ёй безыменных слоў?

У тэлеглядзе прабіла чатырнаццатая гадзіна. Праз дзесяць хвілін яму трэба было выходзіць. У чатырнаццаць трыццаць ён мусіў быць на працы.

Са здзіўленнем ён адчуў, што бой гадзінніка зноў надаў яму адвагі. На гэтай зямлі ён быў самотным прывідам, што абвяшчае праўду, якую ніхто не пачуе. Але пакуль ён будзе яе абвяшчаць, нітка існавання не перарвецца. Спадчына перадаецца чалавецтву не тады, калі дамагаешся, каб цябе слухалі, а калі здолееш застацца жывы. Ён зноў вярнуўся да стала, абмакнуў пяро і напісаў:

Будучыні або мінуўшчыне, у якой запануе свабода думкі, у якой людзі будуць розніцца адзін ад аднаго і не будуць жыць самотна — таму часу, у якім будзе існаваць праўда, у якім з існага нельга будзе зрабіць няіснае, — з эпохі аднастайнасці і адчужанасці, эпохі Вялікага Брата, эпохі двухдумства — прывітанне!

«Я ўжо мёртвы», — падумаў ён. Яму здалося, што толькі цяпер, калі ён адчуў здольнасць выкладаць свае думкі, ён зрабіў вырашальны крок. Вынік кожнага дзеяння прысутнічае ўжо і ў самім дзеянні. Ён напісаў:

Поделиться:
Популярные книги

Пенсия для морского дьявола

Чиркунов Игорь
1. Первый в касте бездны
Фантастика:
попаданцы
5.29
рейтинг книги
Пенсия для морского дьявола

Вечный. Книга II

Рокотов Алексей
2. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга II

Сумеречный Стрелок 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 4

Все не так, как кажется

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.70
рейтинг книги
Все не так, как кажется

Архил...?

Кожевников Павел
1. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...?

Газлайтер. Том 16

Володин Григорий Григорьевич
16. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 16

Идущий в тени 4

Амврелий Марк
4. Идущий в тени
Фантастика:
боевая фантастика
6.58
рейтинг книги
Идущий в тени 4

Кодекс Охотника. Книга VII

Винокуров Юрий
7. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.75
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VII

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь

Мимик нового Мира 4

Северный Лис
3. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 4

Сумеречный Стрелок 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 3

Начальник милиции

Дамиров Рафаэль
1. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции

Без шансов

Семенов Павел
2. Пробуждение Системы
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Без шансов

Сумеречный Стрелок 5

Карелин Сергей Витальевич
5. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 5