80000 кіламетраў пад вадой

на главную

Жанры

Поделиться:

80000 кіламетраў пад вадой

Шрифт:

Частка першая

Раздзел першы

Рухаючыйся рыф

1866 год вызначыўся незвычайным здарэннем, якога ніхто не мог вытлумачыць, і якое пэўна і да гэтага часу не забыта многімі. Чуткі, якія выклікалі цікавасць насельніцтва кантынентаў, узрушылі жыхароў партовых гарадоў і асабліва ўстрывожылі маракоў. Купцы, уласнікі суднаў, капітаны, шкіперы, вайсковыя маракі і нарэшце нават урады многіх дзяржаў Старога і Новага свету — усе былі надзвычайна зацікаўлены гэтым феноменам [1] .

1

Феномен — незвычайная, рэдкая з’ява.

У

тым годзе цэлы рад караблёў сустрэлі ў моры нейкую доўгую, падобную да верацяна рэч, якая сваімі памерамі і хуткасцю руху перавышала кіта і часам давала яркае святло.

Апісанні гэтых сустрэч, занесеныя ў суднавыя кнігі розных караблёў, аднолькава характарызавалі знадворны выгляд гэтай рэчы, або істоты, і ў адзін голас адзначылі нябачаную хуткасць яе руху. Калі гэта быў кіт, дык па памерах ён быў большы за ўсе віды, якія толькі ведала навука. Але ніводзін з выдатных вучоных — ні К’юврэ, ні Ласепед, ні Дзюмерыль, ні Катрфаж — не згаджаліся паверыць у мажлівасць існавання жывёлы такіх памераў да таго часу, «пакуль не ўбачаць яго ўласнымі вачыма».

Падводзячы вынікі шматлікім паведамленням, адкідаючы надта зменшаныя, па якіх даўжыня гэтага феномена ўсяго толькі дзвесце футаў, і занадта перавялічаныя, па якіх выходзіць, што ён мае даўжыню ў тры мілі і шырыню ў адну, усё-ж можна было смела сказаць, што гэтая жывёла, — калі толькі яна існавала ў рэчаіснасці, — намнога перавышала сваімі памерамі ўсё вядомае іхтыёлагам [2] . А між тым нельга было сумнявацца ў яго існаванні — гэты факт быў бясспрэчны.

Натуральна, што пры ўласцівай чалавеку схільнасці захапляцца загадкамі ўвесь свет быў надзвычай усхваляваны гэтымі паведамленнямі. Скептыцызм, спробы палічыць іх за казкі былі тут зусім недарэчы.

2

Іхтыёлагі — вучоныя, што вывучаюць рыб.

Сапраўды, 20 чэрвеня 1866 года параход «Губернатар Хігінсон», які належаў «Calcutta and Burnach Steam Navigation Company», сустрэў гэтую масу, якая рухалася недалёка ад усходняга берагу Аўстраліі. Спачатку капітан Бэкер рашыў, што ён знайшоў не адзначаны на карце рыф; ён ужо быў сабраўся распачаць дакладнае вызначэнне яго геаграфічных каардынат, як раптам з сярэдзіны дзіўнага прадмета выбухнулі два слупы вады і са свістам падняліся на паўтараста футаў угару. Калі толькі гэта не было вывяржэнне гейзера, «Губернатар Хігінсон», відаць, патрапіў на нейкую невядомую марскую жывёліну, што выкідае з ноздраў слупы вады, змешаныя з парай.

Падобную-ж сустрэчу меў 23 чэрвеня таго-ж года ў Ціхім акіяне параход «Хрыстафор Калумб», належаны «West-India and Pacific Steam Navigation Company». Відаць было, што гэты дзіўны кіт сапраўды мог рухацца з шалёнай хуткасцю, бо на працягу трох дзён «Губернатар Хігінсон» і «Хрыстафор Калумб» сустрэлі яго ў двух розных пунктах зямлі, якія знаходзяцца адзін ад другога на семсот марскіх міль!

Праз пятнаццаць дзён за дзве тысячы міль адтуль параходы «Гельвецыя» Нацыянальнай Кампаніі і «Ханафі» кампаніі «Royal Mail», сустрэўшыся ў Атлантычным акіяне паміж Амерыкай і Еўропай, знайшлі «страшыдла» пад 42°15' паўночнай шыраты і 60°35' заходняй даўгаты (ад Грынвіча). Капітаны абодвух параходаў вызначылі мінімальную даўжыню жывёлы ў трыста пяцьдзясят англійскіх футаў [3] . «Ханаан» і «Гельвецыя», кожны памерам сто метраў ад форштэўня [4] да ахтэрштэўня, былі меншымі за яго. Між тым самыя буйныя (кіты, якія сустракаліся ў раёне Алеўцкіх астравоў, Куламака і Ўмгуліка, ніколі не перавышалі пяцідзесяці шасці метраў у даўжыню.

3

1 англійскі фут — 30,4 сантыметра.

4

Форштэвень — працяг кіля ў насавым канцы судна. Ахтэрштэвень — працяг кіля кармавога канца судна.

Гэтыя паведамленні і весткі, якія паступалі адно за другім аб тым, што трансатлантычны параход «Перэйра» таксама назіраў страшыдла, што карабель «Этно» нават сутыкнуўся з ім, нарэшце пратакол, складзены афіцэрамі французскага фрэгата «Нармандыя», і дакладная справаздача, якая паступіла ў англійскае адміралцейства ад камандзіра судна «Лорд Клайд» Фітц-Джэмса, — усё гэта надзвычайна ўстрывожыла грамадскую думку. У некаторых краінах з феномена толькі смяяліся, але ў сур’ёзных дзяржавах — у Англіі, Амерыцы і Германіі — ім дужа зацікавіліся.

Ва ўсіх буйных цэнтрах «страшыдла» зрабілася моднай тэмаю для гутарак. Пра яго спявалі песні з эстрад, карыкатуры на яго змяшчаліся ў газетах, п’есы аб ім ставілі ў тэатрах. Ва ўсіх газетах з’явіліся малюнкі выдуманых і сапраўды гіганцкіх істот, якія існавалі — ад страшнага белага кіта прыпалярных вод да фантастычных васьміногаў, якія нібы могуць ахапіць сваімі шчупальцамі пяцісоттонны карабель і зацягнуць яго на марское дно. З архіваў паспешна выцягваліся старадаўнія дакументы, сведчанні даўніх — Арыстотэля, Плінія — якія дапускалі магчымасць існавання марскіх страшыдлаў, апавяданні нарвежскіх маракоў, запісаныя біскупам Понтапідана, паведамленні Паўля Гегеды і, нарэшце, невыклікаючыя сумлення паказанні Харынгтона аб убачанай ім у 1857 годзе нечуваных памераў марской змяі.

Тады ў вучоных колах, у навуковых журналах разгарэліся бясконцыя спрэчкі паміж тымі хто верыў і няверыў. Пытанне аб «страшыдле» займала ўсіх. Патокі чарніла былі разліты ў часе гэтых памятных спрэчак.

На працягу шасці месяцаў барацьба ішла з пераменным поспехам. Бульварны друк падняў на смех артыкулы ў «Бюлетэні Бразіліянскага геаграфічнага інстытута», у «Аналах Берлінскай акадэміі навук», у журнале Смітаўскага інстытута ў Вашынгтоне, здзекваўся з дыскусіі паважаных «The Indian Archipelago» і «Mittheilungen» Петэрмана, з нататак у хроніках лепшых навуковых журналаў Еўропы. Дасціпныя журналісты, скажаючы вядомы сказ Лінея [5] прыведзены кімсьці з супрацоўнікаў «страшыдлы» — «Прырода не стварае дурняў» — угаворвалі вучоных не крыўдзіць прыроду, прыпісваючы ёй стварэнне такіх бескарысных гігантаў, якія могуць існаваць толькі ва ўяўленні п’яных маракоў. Нарэшце папулярны сатырычны журнал пяром вядомага пісьменніка атакаваў «страшыдла» з такім непаўторным гумарам, што пад агульны смех абаронцы яго прымушаны былі адступіць. Так дасціпнасць перамагла навуку.

5

Ліней, Карл (1707–1778) — вядомы шведскі натураліст.

У першыя месяцы 1867 года пытанне аб «страшыдле» здавалася назаўсёды пахаваным. Але тут новыя факты дайшлі да ведама чытацкай публікі. Справа ўжо ішла не аб адцягненай навуковай праблеме, а аб барацьбе з сур’ёзнаю і зусім рэальнаю небяспекай. Пытанне паўстала ў новым асвятленні. «Страшыдла» зноў зрабілася астраўком, скалою, рыфам, але рухаючымся рыфам, няўлоўным, загадкавым.

Ноччу напярэдадні 5 сакавіка 1867 года параход «Маравія», які належаў «Montreal Ocean Company» пад 27°30' шыраты і 72°15' даўгаты напароўся на скалу, не адзначаную ні на якіх картах. «Маравія», дзякуючы папутнаму ветру і чатырохсотсільнай машыне, ішла з хуткасцю трынаццаць вузлоў [6] . Каб корпус судна не быў такім моцным, пры такой хуткасці дно адразу затанула-б ад штуршка, цягнучы на дно сваіх дзвесце трыццаць сем чалавек пасажыраў і каманды.

6

Вузел — марская міля; 1800 метраў.

Сутычка адбылася ў пяць гадзін раніцы. Занімалася толькі што на дзень. Вахценныя афіцэры кінуліся да бартоў. Яны агледзелі паверхню акіяна з вялізарнейшай увагай, але не заўважылі нічога падазронага, калі не лічыць вялікай хвалі, узнятай нібыта магутным грэбным вінтом у трох кабельтовах [7] адлегласці. Адзначыўшы дакладныя каардынаты мясцовасці, «Маравія» прадаўжала свой шлях. Знадворных адзнак аварыі не было выяўлена, і камандны склад парахода дарэмна ламаў сабе голаў над пытаннем, ці наткнуліся яны па падводны рыф, ці на якое-небудзь затануўшае судна. Пасля прыходу ў порт, у сухім доку было ўстаноўлена, што частка кіля «Маравіі» разбіта.

7

Кабельтоў — марская мера даўжыні для невялікіх адлегласцей — каля 200 метраў.

Комментарии:
Популярные книги

Страж. Тетралогия

Пехов Алексей Юрьевич
Страж
Фантастика:
фэнтези
9.11
рейтинг книги
Страж. Тетралогия

Ваше Сиятельство 2

Моури Эрли
2. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 2

Шериф

Астахов Евгений Евгеньевич
2. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
6.25
рейтинг книги
Шериф

Сильнейший ученик. Том 1

Ткачев Андрей Юрьевич
1. Пробуждение крови
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Сильнейший ученик. Том 1

Небо для Беса

Рам Янка
3. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.25
рейтинг книги
Небо для Беса

Авиатор: назад в СССР 10

Дорин Михаил
10. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 10

Сердце Дракона. Том 9

Клеванский Кирилл Сергеевич
9. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.69
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 9

Кодекс Охотника. Книга XIV

Винокуров Юрий
14. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIV

Найди меня Шерхан

Тоцка Тала
3. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.70
рейтинг книги
Найди меня Шерхан

Неестественный отбор.Трилогия

Грант Эдгар
Неестественный отбор
Детективы:
триллеры
6.40
рейтинг книги
Неестественный отбор.Трилогия

Покоритель Звездных врат

Карелин Сергей Витальевич
1. Повелитель звездных врат
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Покоритель Звездных врат

Законы Рода. Том 4

Flow Ascold
4. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 4

Столичный доктор. Том III

Вязовский Алексей
3. Столичный доктор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Столичный доктор. Том III

Энфис 4

Кронос Александр
4. Эрра
Фантастика:
городское фэнтези
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 4