Чтение онлайн

на главную

Жанры

Архіпелаг Беларусь

Акудовіч Валянцін

Шрифт:

Праўда, я думаю, што ісламскі свет ваюе не столькі з паўночнаатлантычнай цывілізацыяй, колькі праз шматлікія тэрарыстычныя акты выказвае свой адчай ад немагчымасці рэалізаваць у сучаснасці ісламства як формулу сацыяльнага і палітычнага ўладкавання.

Іслам — яшчэ поўная экспансіўнай энергетыкі рэлігія, але яна вельмі позна нарадзілася, каб паспець спраўдзіцца напоўніцу, бо патрапіла ў сітуацыю, калі свет імкліва дэсакралізуецца і глабалізуецца. Таму ў гэтым свеце не знаходзіцца месца для тых формаў і практыкаў жыцця, што дэкларуе іслам. Адсюль і вялікі адчай мусульманаў, які выбухае пагромамі ўсяго, што як быццам замінае ісламу спраўдзіцца. Але насамрэч замінае яму не тое, з чым ён змагаецца, а ўся антырэлігійная (секулярызаваная)

татальнасць быцця сучаснасці.

Кастусь Бандарук: Пачну з энцыклапедычнай даведкі: «Лацінскае паняцце «Satculum» азначае «век, пакаленне людзей, якое жыве ў дадзены час». Адсюль і лацінскае «in saecula saeculorum» (на вякі вякоў). У мінулым паняццем saekularis азначаліся чыста атэрыяльныя аперацыі: калі ў 1646 годзе ў Францыі зямля Каталіцкай Царквы была перададзена дзяржаве, ці калі ў 1773 годзе Папа перадаў зямлю і манастыр пад пабудову дзяржаўнага свецкага Універсітэта. Гэтак жа была названая і канфіскацыя царкоўнай маёмасці ў Нямеччыне ў 1810 годзе, і ў Італіі ў 1870-м. У Х1Х стагоддзі паняцце «секулярызацыя» пашыраецца. Цяпер яно азначае паступовае, але няўхільнае вызваленне розных сфераў жыцця, грамадскай свядомасці і чалавечых паводзінаў з-пад уплыву і уздзеяння рэлігіі і Царквы».

У працэсе секулярызацыі з-пад выключнага ўплыву рэлігіі былі выведзены дзве вельмі важныя сферы жыцця: эмацыйная ды інтэлектуальная. Раней царкоўная багаслужба ўключна з інтэр’ерам храма была сінтэзам усіх відаў мастацтва і аказвала на чалавека магутнае ўздзеянне. Але ў эпоху Адраджэння пачалася радыкальная секулярызацыя мастацтва. Функцыю эмацыйнага ўздзеяння на чалавека ўзялі на сябе літаратура, музыка, тэатр. У навукова-рацыянальнай сферы Царква таксама была вымушана прызнаць аўтаномнасць навукі з яе разумовымі метадамі пазнання. Разам з тым, Царква лічыць секулярызацыю адмоўнай з’явай і вялікай праблемай. Што б вы сказалі на гэты конт?

— Безумоўна, для Царквы гэта сур’ёзная праблема. І пра яе ў адной са сваіх энцыклік мужна казаў Ян Павел II: «Цэлыя краіны і народы, у якіх некалі рэлігія і хрысціянскае жыццё квітнелі і давалі пачатак жывой і дынамічнай веры, цяпер трымаюць цяжкія выпрабаванні. Яны патрапілі ў працэсы радыкальных зменаў у выніку рэлігійнай абыякавасці, секулярызацыі ды атэізму». У мяне пад рукою няма дакладных лічбаў, але нядаўна я пазнаёміўся з адным вельмі грунтоўным артыкулам, дзе была статыстыка скарачэння вернікаў ва ўсіх рэлігіях і канфесіях у ХХ стагоддзі. Страты (дзе болей, дзе трохі меней) рэлігіямі сваіх вернікаў адносна папярэдняга стагоддзя ўражваюць. А калі ўлічыць, што насельніцтва Зямлі за гэты час павялічылася на мільярды, дык усім рэлігійным інстытутам трэба ўсур’ёз задумацца над сваім будучым, бо непадобна, каб гэтая тэндэнцыя да змяншэння колькасці вернікаў раптам змянілася.

Кастусь Бандарук: У мяне ёсць некаторыя лічбы, датычныя, што праўда, толькі Каталіцкай Царквы. Напрыклад, у ЗША ў 60-я гады 75 % каталікоў рэгулярна ўдзельнічала ў багаслужбах. Цяпер — толькі 28 %. У Бразіліі толькі 10 % каталікоў наведвае храмы, у Францыі 14 % дарослых і толькі 7 % моладзі. У Чэхіі, калі наступіў камунізм, каталікоў было 70 %, а пасля краху камунізму, у 91-м годзе — усяго 40. Такім чынам, атрымліваецца, што не толькі прымусовая атэізацыя выклікае адыход ад рэлігіі. Дык у чым, на вашую думку, асноўная прычына секулярызацыі?

— Мяркую, прычынаў у гэтай тэндэнцыі вельмі шмат. І ў кожнай рэлігіі ды канфесіі яны могуць быць вельмі рознымі, да таго ж яшчэ ва ўсялякай асобнай краіне выглядаць зусім інакш. Але праблема, бадай, не ў тым, што палягае навідавоку, як згаданая вамі прымусовая атэізацыя. Вызначальная праблема рэлігійнага мне бачыцца ў тым, што радыкальна мяняюцца канцэптуальныя падваліны быцця. У тую пару, калі фармаваліся рэлігійныя дагматы, чалавек жыў у свеце, створаным Богам: неба, сонца, зямля, рэкі, птушкі і жывёлы — усё было створана Ім, а чалавекам толькі ўласная хаціна, сякера ды ралля… Сёння ўсё наадварот. Чалавек жыве ў свеце, створаным уласнымі рукамі і розумам. Гэта ён сам аперазаў зямную кулю дарогамі, чыгункамі і лініямі электраперадачаў, а цела Зямлі спрэс заліў асфальтам і бетонам. Гэта ён сам напампаваў неба тэле- і радыёхвалямі, а паміж зорак панавешваў розных зіхаткіх касмічных цацак. Гэта ён сам цяпер ператварае мужчыну ў жанчыну (і наадварот), клануе жывёлаў і ўласнымі рукамі рыхтуе сабе ядравы акапаліпсіс…

Інакш кажучы, рэлігійны дагмат складваўся пад чалавека, які жыве ў свеце, створаным Богам і таму ён апынуўся не функцыянальным у свеце, створаным чалавекам. З гэтага рэлігійна і сацыяльна чалавек стаў жыць у цалкам розных фарматах. Тут я мушу ўдакладніць. Гэта зусім не значыць, што містычнае ў сваіх формах і атрыбутах павінна таясаміцца з сацыяльным. Я толькі хачу сказаць, што сёння ўсёй сваёй сутнасцю дагмат скіраваны на нейкага зусім іншага чалавека, а не на таго, які ўласнымі рукамі сам стварыў сабе дом быцця.

Кастусь Бандарук: Бадай, галоўнай прыкметай секулярызацыі з’яўляецца той факт, што рэлігія перамяшчаецца ў сферу прыватнага, асабістага жыцця. Царква не хоча змірыцца з лібералізацыяй звычаяў, з дэсакралізацыяй сям’і і сужэнства. Яна лічыць сябе адказнай за найлепш пражытае жыццё чалавека, каб праз гэта ён меў магчымасць атрымаць вечнасць. Таму яна апекуецца над чалавекам ад калыскі да магілы. Няўжо нехта іншы можа выканаць гэтае заданне?

— Як на мой погляд, дык Царква ў сённяшняй сітуацыі наадварот павінна як надалей адсланяцца ад сферы прафанум. У сучасным грамадстве і без яе дастаткова інстытутаў, якія займаюцца прыватным жыццём чалавека. Царква, наколькі яна на гэта яшчэ здольная, мусіць узмацняць у сабе прызначэнне сакральнага інстытута. Рэч у тым, што чым больш значным (колькасна ды якасна) робіцца чалавецтва ў сваім цэлым, тым меншым становіцца кожны чалавек паасобку. І вось гэтае змяншэнне некалі вялікага «Я» чалавека (Боскага тварэння, Цара прыроды) да дробнага элементу ў сусветным камбайне цывілізацыі прыводзіць да таго, што чалавек нават тут, у сваім зямным жыцці, не надта сам сабе патрэбны. Дык што яму тая вечнасць? І калі Царква, як інстытут сакральнага, не здолее актуалізаваць для чалавека вечнасць, яна страціць чалавека. А можа, і ўжо страціла…

Радыкалізуючы сваю тэзу, я б выказаўся наступным чынам: відаць апакаліпсіс ужо пазніўся. Яму трэба было адбыцца, калі чалавек яшчэ быў вялікім, Боскім чалавекам, а значыць — і было каго судзіць.

Кастусь Бандарук: Наконт апакаліпсісу не ведаю, што сказаць. Магу толькі прыгадаць словы з Евангелля пра Страшны Суд: «Аб дні тым і гадзіне ніхто не ведае, нават Анёлы Нябесныя». А што да папярэдняга, дык Царква заўсёды імкнулася ажыццяўляць настаўніцкія функцыі. У Евангеллі сказана: «Ідзіце і навучыце ўсе народы», а далей нагадваецца: «Не толькі пра сябе дбайце, але і пра іншых». Хрыстос таксама адгукаўся на вельмі зямныя патрэбы, калі накарміў пяццю хлябамі пяць тысячаў чалавек і калі ў Кане Галілейскай ператварыў ваду ў віно. Царква проста мусіць быць з народам.

— Я тут трохі паўтаруся, але адно дзеля таго, каб падцвердзіць сваю ўпэўненасць у тым, што актыўны і шырокі ўдзел Царквы ў сацыяльна-пабытовым жыцці чалавека — гэта памылковы і стратны шлях. Спрабуючы заваяваць сабе папулярнасць праз заангажаванасць у прыватныя праблемы чалавека, Царква дыскрэдытуе сябе як сакральны інстытут і тым самым неўпрыкметь прафанізуецца сама. Наблізіўшыся да чалавека, як гэта робіць звычайная ўстанова сацыяльнай дапамогі, магчыма Царква і завабіць да сябе якога лішняга чалавека, але гэты чалавек прыйдзе ў Храм не дзеля Бога і вечнасці, а дзеля дадатковых выгод свайго рэальнага існавання…

Поделиться:
Популярные книги

Бывший муж

Рузанова Ольга
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Бывший муж

Идеальный мир для Социопата 12

Сапфир Олег
12. Социопат
Фантастика:
фэнтези
постапокалипсис
рпг
7.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 12

С Новым Гадом

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
7.14
рейтинг книги
С Новым Гадом

Как я строил магическую империю

Зубов Константин
1. Как я строил магическую империю
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю

Опер. Девочка на спор

Бигси Анна
5. Опасная работа
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Опер. Девочка на спор

Дракон

Бубела Олег Николаевич
5. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.31
рейтинг книги
Дракон

Мимик нового Мира 5

Северный Лис
4. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 5

Везунчик. Дилогия

Бубела Олег Николаевич
Везунчик
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.63
рейтинг книги
Везунчик. Дилогия

Маверик

Астахов Евгений Евгеньевич
4. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Маверик

Релокант. По следам Ушедшего

Ascold Flow
3. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант. По следам Ушедшего

Sos! Мой босс кровосос!

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Sos! Мой босс кровосос!

Сумеречный Стрелок 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 4

Покоритель Звездных врат

Карелин Сергей Витальевич
1. Повелитель звездных врат
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Покоритель Звездных врат

Эксперимент

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
4.00
рейтинг книги
Эксперимент