Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Архіпелаг Беларусь

Акудовіч Валянцін

Шрифт:

Каб хоць трохі змінімізаваць гэтую балючую праблему, у нас наўрад ці ёсць яшчэ нейкае выйсце, акрамя як нагружаць новай функцыянальнасцю старыя забудовы. Гэта значыць, знаходзіць ім эфектыўнае месца ў структурах турызму, бізнесу, адпачынку і да таго падобным. Ну і, натуральна, пакрысе мяняць нігілістычнае стаўленне грамадства да сваіх гістарычных, у тым ліку і рэлігійных, каштоўнасцяў.

Алег Абламейка: Некалі настануць і лепшыя, больш разумныя часы. І ў тыя разумней-шыя часы, напэўна, будзе цяжка мірыцца з гэтымі архітэктурнымі вычварэнствамі ў стылі «а ля рюс». Як вы лічыце, ці возьмуцца іх тады перабудоўваць?

— З гісторыі хрысціянства

мы добра памятаем безліч прыкладаў, калі культавыя збудаванні пераходзілі з рук у рукі ад адной канфесіі да другой, ці ўвогуле набывалі статус сацыяльнай пабудовы. Таму наперад ніхто не ведае, які лёс чакае гэтыя «макаўкі». Да прыкладу, я зусім нядаўна (сорамна!) даведаўся, што на пачатку ХХ ст. у Віцебску было 77 сінагог, а ў Мінску — 83. На тую пару сваёй колькасцю яны значна пераўзыходзілі цэрквы і касцёлы. І дзе сёння ўсё гэта?

Час заўсёды парадкуе па-свойму. Не, мы можам і павінны яму пярэчыць. Але, у рэшце рэшт, ён усё пераробіць на свой лад.

Іна Жызнеўская: Неяк вы напісалі, што калі для вашых бацькоў свабода слова нічога не азначае, дык для вас, як пісьменніка, гэта вельмі важна. Ужо колькі дзён вернікі царквы «Новае жыццё» трымаюць галадоўку, бо гэтую царкву, якую яны самі збудавалі, ў іх хочуць адабраць. Для пратэстантаў гэтай царквы свабода верыць у Бога і звяртацца да яго ў сваёй царкве настолькі ж важная, як для вас свабода слова?

— Я не магу пэўна адказаць на ваша пытанне, бо сам не пратэстант і вельмі сумнеўны вернік (часта сваруся з Богам). Але мяркую, што для сапраўднага верніка свабода выказваць сваё веравызнанне яшчэ больш істотная, чым для літаратара свабода слова. Бо мяне вольнае слова звязвазвае толькі з людзьмі, а верніка — з вечнасцю. І свая царква для яго гэта якраз тое месца, дзе ён пры жыцці апынаецца найбліжэй да Бога, як уласнай вечнасці.

Іна Жызнеўская: Ці падтрымліваеце вы людзей, якія пайшлі на такі сур’ёзны крок у адстойванні сваіх правоў.

—Падтрымліваю! І без каліўца сумневу. Людзі бароняць сваю Царкву і тым самым сваю годнасць. Адно гэта ўжо вартае глыбокай павагі. Але разам з тым (нават не думаючы пра тое) яны бароняць і годнасць усіх тых беларусаў, якія пакуль не адважыліся паўстаць супраць гвалту (хоць у якіх формах гэтага гвалту).

Іна Жызнеўская: Як вы лічыце, ці ёсць шанец у вернікаў такім чынам дамагчыся станоўчага вырашэння сваіх праблемаў?

— Рэч у тым, што бальшыня беларусаў па сёння свята верыць, быццам Дзяржаве ўсё можна, а людзям можна толькі тое, што дазволіць Дзяржава. І калі Дзяржава не дазваляе камусьці мець сваю царкву — дык што тут паробіш?.. Гэтая заганная вера яшчэ ладны час будзе ці не галоўнай праблемай нашага грамадства. І нават калі вернікі-пратэстанты ў гэтай канкрэтнай сітуацыі перамогуць, яны не доўга будуць цешыцца з перамогі. Такі тып Дзяржавы, які цяпер мы маем, па азначэнні не прадугледжвае перамогі нейкай грамады, а тым болей асобнага чалавека над сабой. І так будзе да той пары, пакуль мы ў сваёй бальшыні не пачнём разумець, што Дзяржаве можна адно тое, што можна і чалавеку.

Аляксандр Коктыш: Кінарэжысёр Віктар Дашук у сваім публіцыстычным эсэ «Баль сатаны» шмат месца адвёў аналізу «гена халуйства» ў беларусаў. На Вашу думку, ці перадасца гэты ген нашым нашчадкам?

— Недзе яшчэ на самым пачатку 90-х першым актыўна пачаў распрацоўваць тэму дамінуючага ў характары беларусаў халопства (халуйства) і, адпаведна, хамства беларускай улады выдатны пісьменнік Сакрат Яновіч. І я разумею, чаму менавіта

ён. Сакрат Яновіч нарадзіўся і ўсё жыццё пражыў у Польшчы, з якой нават дзесяцігоддзі татальнай саветызацыі не маглі вынішчыць былую шляхетнасць. Таму натуральна, што на фоне шляхетнай годнасці палякаў (ці хаця б таго, што ад яе яшчэ заставалася), ён не мог не заўважыць радыкальную (і прыкрую) іншасць беларусаў. Затым гэтую тэму падхапілі гарадзенцы (што таксама натуральна, бо «заходнікі», і побач Польшча) Алесь Чобат ды Віктар Шалкевіч (нагадаю хаця б назвы вядомых песень апошняга: «Жлобская нацыя» і «Хамская ўласть»). А далей, як кажуць, пайшло-паехала. Хто толькі і як не абзываў Беларусь і беларусаў: быдляндыя, дзярэўня, саветыкусы, калхознікі, крэолы… (далей кожны можа працягваць на ўласны густ і памяць).

Я з вялікай павагай стаўлюся да пералічаных вышэй творцаў (улучна з Віктарам Дашуком), але мне ніколі не падабалася тэндэнцыя татальнага ганьбавання Беларусі і беларусаў, хаця амаль кожны раз гэта казалася не ад няма чаго рабіць, а з глыбокай крыўды за краіну і яе народ.

Беларусы сапраўды ў аснове сваёй плебейская нацыя. Яны, ужо як беларусы, сфармаваліся ва ўлонні вёскі без удзелу высокай культуры, бо ўсе мясцовыя эліты на той час залічвалі сябе або да палякаў, або да расійцаў. Што праўда, ідэю беларускай нацыі сфармавала беларуская шляхта, але колькі той шляхты заставалася тады з Беларуссю — адзінкі… А потым здарылася сацыялістычная рэвалюцыя, якая перарабіла сялян у рабочых, гэта значыць, у тых самых плебеяў, толькі індустрыялізаваных (а інтэлігенцыю вынішчала).

І хаця сёння ўжо нельга казаць, што мы не маем сваіх элітаў (інтэлектуальных, культурных, палітычных…), аднак у аснове сваёй па-ранейшаму застаемся пераважна простанароднай, плебейскай супольнасцю. І з гэтага нашыя каштоўнасці, натуральна, усё яшчэ палягаюць не ў сферы высокіх ідэалаў свабоды і годнасці, а ў адной простай (але надзвычай падставовай) рэчы — жыць. І жыць любым коштам, не зважаючы на гвалт, прымус, знявагу годнасці. (Зрэшты, а скуль той годнасці раптам узяцца, калі цябе стагоддзямі то цівун ганяў бізуном па панскім полі, то прараб партыйным лозунгам на будоўлях камунізму?)

Таму абвінавачваць беларусаў у халопстве, хамстве, халуйстве і да таго падобным не больш разумна, чым грэбліва ставіцца да зямлі за тое, што яна чорная і скутая нерухомасцю, а не сіняя і вольная, як неба.

Дарэчы, калі беларусы спрэс халопы і хамы, дык з чаго тады павальнае ўзрушэнне ад быкаўскай канстатацыі: беларускі народ памёр. А каму ён такі, халопскі, патрэбны жывым?

На вялікі жаль, народ яшчэ не памёр. І якраз у гэтым сапраўдная праблема. Бо пакуль народ з усім сваім спадчынным плебействам не памрэ ў той чорнай і скутай нерухомасцю зямлі, якая яго і нарадзіла, да таго часу з яго (як з зерня) не вырасце нацыя. Гэта значыць не проста людзі, паяднаныя між сабой адно прагай жыць, а грамадства, злучанае ва універсальнае цэлае высокімі ідэаламі гонару, годнасці і свабоды.

Аляксандр Коктыш: У нямецкім фільме «Эксперымент» добраахвотнікаў запрашаюць у… турму. Частка іх некалькі дзён выконвае функцыі вязняў, частка — вартаўнікоў. Літаральна праз дзень вартаўнікі, неабмежаваныя ў сваёй уладзе, пераўтвараюцца ў натуральных «адмарозкаў». Ці не тое самае адбываецца і з тымі, хто прыстаўлены «вартаваць» (у самым шырокім сэнсе) беларусаў тут, у іх уласным доме?

— А я з вашых словаў згадаў іншага немца (на жаль, прозвішча сёння ўжо не памятаю). За шмат год да фільма «Эксперымент» ён пісаў пра рэальны нямецкі канцлагер прыкладна наступнае: калі б абставіны склаліся іначай, дык тыя, што цяпер стаяць на вышках з кулямётамі, былі б вязнямі, а вязні стаялі б на вышках.

Поделиться:
Популярные книги

Огненный князь 6

Машуков Тимур
6. Багряный восход
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 6

Лорд Системы 12

Токсик Саша
12. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 12

Последний Паладин. Том 4

Саваровский Роман
4. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 4

Тринадцатый

NikL
1. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.80
рейтинг книги
Тринадцатый

Газлайтер. Том 2

Володин Григорий
2. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 2

Сирота

Шмаков Алексей Семенович
1. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Сирота

Бастард Императора. Том 2

Орлов Андрей Юрьевич
2. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 2

Сердце Дракона. Том 10

Клеванский Кирилл Сергеевич
10. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.14
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 10

На границе империй. Том 7. Часть 2

INDIGO
8. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.13
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 2

Государь

Кулаков Алексей Иванович
3. Рюрикова кровь
Фантастика:
мистика
альтернативная история
историческое фэнтези
6.25
рейтинг книги
Государь

Релокант

Ascold Flow
1. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант

Безнадежно влип

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Безнадежно влип

Магия чистых душ 3

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Магия чистых душ 3

Первый среди равных

Бор Жорж
1. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных