Архіпелаг Беларусь
Шрифт:
Бадай таму, што ёй тут не так ужо і дрэнна. За апошнія гады колькасць студэнтаў падвоілася. Стыпэндыі, хай невялікія, але плацяць. У краіне практычна няма беспрацоўя. А для найбольш ініцыятыўных не закрытая дарога ў замежжа.
Дарэчы, пра моладзевую эміграцыю. Апазыцыйныя палітыкі вельмі любяць згадваць, што паводле нейкіх сацыялагічных апытанняў каля 70 % моладзі хоча з’ехаць з краіны, каб гэтым падкрэсліць неабходнасць змены ўлады. Але калі б сацыёлагі правялі апытанне, чаму маладыя людзі імкнуцца за мяжу, дык сярод прычынаў адсутнасць дэмакратычных правоў і свабодаў амаль напэўна была б на адным з апошніх месцаў. Малады чалавек ужо адно з прычыны сваёй маладосці цалкам натуральна імкнецца пабачыць іншыя краіны. Да таго ж у многіх з тых краінаў ёсць нашмат больш магчымасцяў для паўнавартаснай самарэалізацыі, чым на бацькаўшчыне. Але хто, акрамя зрэпрэсаваных моладзевых лідэраў, едзе туды
Валер Карбалевіч: Тады чаму вы кажаце, што моладзь прадстаўляе ўжо іншы свет? Калі праблема свабоды для маладзёнаў не з’яўляецца галоўнай, дык яны прадстаўнікі той самай савецкай-камуністычнай рэзервацыі. Хоць і адрозніваюцца ад савецкага чалавека тым, што ведаюць розныя мовы, кампутар, ездзяць за мяжу, але светапоглядна застаюцца ў мінулым.
— Мы залішне абсалютызуем палітычную складовую сучаснага жыцця. І з гэтага робім шмат памылак у аналізе яго ўнутраных працэсаў. Калі я кажу пра розныя светы, дык найперш маю на ўвазе не іх ідэалагічную, а тэхналагічную рознасць. Сучасная беларуская моладзь фармуецца ў эпоху спажывецкага рынку, і яна найперш імкнецца быць тоеснай сваёй эпосе. Гэта значыць: мець прэстыжную працу, катэдж, машыну, адпачынак на вядомых курортах і да таго падобнае. І гэта для яе галоўнае, а дэмакратычныя каштоўнасці — факультатыў: могуць быць, а могуць і не быць.
Разам з тым, спажывецкая эпоха спараджае і сваіх антаганістаў. Гэта імі поўняцца шэрагі антыглабалістаў, розныя дабрачынныя ды гуманітарныя арганізацыі і, натуральна, беларускі моладзевы супраціў, які ў дадатак мае яшчэ і такую вабу, як нацыянальнае адраджэнне краіны.
«Свабода. Беларуская газета»: Што б вы параілі маладому, дэмакратычна заангажаванаму беларусу?
— Маладосць — гэта унікальная цывілізацыя. Яна радыкальна адрозніваецца ад цывілізацыі дарослых. Бо толькі ў маладыя гады чалавек можа жыць напоўніцу самога сябе. Потым гэтую «поўніцу» абмяжуюць сям’я, дзеці, кар’ера, грошы. Таму найперш любому маладому чалавеку я б параіў максімальна скарыстацца сітуацыяй маладосці, мець шмат сяброў (і сябровак), забаваў, вандровак ды самых розных авантураў. І яшчэ, бясспрэчна, нагружаць сябе ведамі. Бо сёння толькі нагружанасць ведамі дае магчымасць адэкватна адказваць на выклікі сучаснага свету.
Натуральна, тут мне ніяк не абмінуць праблему грамадзянскай пазіцыі. Напэўна, гэта добра, калі малады чалавек яе мае, а тым больш, калі ён за яе актыўна змагаецца. Разам з тым, будзем памятаць, што кожнае змаганне — гэта няпоўнае жыццё, гэта абсяканне жыцця да памераў змагання. Як і памятаць, што кожны змагар — гэта заўсёды хоць трохі ды скалечаны змаганнем чалавек. Нават калі гэта змаганне за вартыя яго каштоўнасці свабоды і незалежнасці. І таму я параіў бы дэмакратычнай моладзі, якая нават разумеючы згубу змагання, не пакідае «барыкадаў», скарыстацца наступнай формулай: адзін дзень на тыдзень мы змагаемся за свабоду, а ўсе астатнія жывём напоўніцу. Каб хоць збольшага скампенсаваць гэты згублены на змаганне дзень.
Аляксандр Коктыш: Вы ўжо шмат год назіраеце і публічна ацэньваеце дзеянні беларускай дэмакратычнай апазіцыі. Якой яна вам бачыцца сёння?
— Напэўна, тут вы маеце на ўвазе перадусім палітычную апазіцыю, якая публічна прадстаўленая партыямі, рухамі, рознымі ініцыятывамі ды акцыямі… Пакуль яе найбольшы здабытак — гэта тое, што яна ёсць. Так, палітычная апазіцыя сёння скукожаная, стомленая, зганьбаваная, зрэпрэсаваная і да т.п., але яна ёсць, і гэта неверагодна істотна. Урэшце, яе наяўнасць — гэта адзінае, што нас звязвае з палітычным кантэкстам ХХІ стагоддзя. Калі паноўнай уладзе ўзбрэндзіць канчаткова выштурхнуць палітычную апазіцыю з публічнай арэны, мы будзем татальна пазбаўленыя сучаснасці ў яе палітычным вымярэнні.
Але акрамя «афіцыйнай» апазіцыі ў краіне ёсць яшчэ і грамадзянская апазіцыя. Гэта сотні тысяч разасобленых міжсобку людзей, пра якіх амаль нічога невядома, акрамя таго, што яны ёсць і хочуць жыць не толькі добра, але і па-людску. Звычайна пра гэтую грамадзянскую апазіцыю не згадваюць і яе самастойную наяўнасць не аналізуюць, бо па старой завядзёнцы яна класіфікуецца ўсяго толькі як электарат палітычнай апазіцыі. Але гэта ўжо даўно не так. Тыя ж мізэрныя рэйтынгі «афіцыйнай» апазіцыі сведчаць, што грамадзянская апазіцыя яе не падтрымлівае. Інакш кажучы, палітычная і грамадзянская апазіцыі існуюць сёння паасобку, амаль не стасуючыся між сабой. Што праўда, на прэзідэнцкіх выбарах грамадзянская апазіцыя пераважна галасуе за кандыдатаў ад палітычнай апазіцыі, але адно таму, што не мае іншых варыянтаў.
На маё, вельмі спрэчнае, меркаванне, толькі гэтая, грамадзянская апазіцыя, калі ёй дапамагчы агучыць сваё мноства і згуртаваць вакол нейкіх актуальных для яе ініцыятываў, можа стацца асноўным складнікам будучых пераменаў.
Уладзiмiр Сіўчык: Вельмi паважаю ўcix npaдстaўнiкoў беларускай нацыянальнай iнтэлiгенцыi, але мне здаецца, яны далёкiя ад тых рэальных праблемаў, з якiмi сутыкнулася беларускае грамадства ў цэлым i беларускiя палiтыкi ў прыватнасцi. Нашыя iнтэлiгенты мне нагадваюць тых iндзейцаў з вядомай показкi, што шукалi прычыну знiкнення бiзонаў у чым заўгодна, толькi не ў экспансii «белых», якiя вынiшчылi гаспадароў прэрыi… Тое самае i з Пазняком, якога крытыкуюць усе, у тым лiку i сп. Акудовiч, але якi не мае абсалютна нiякага дачынення да «адстрэлу бiзонаў» у нашай кpaiнe. Калi ў беларускага грамадства хопiць сiлаў вырвацца з акупацыйнага поля расiйскай iмпepыi, то, натуральна, нашая дзяржава будзе «спрэс беларускай». Iншая рэч, што гэты працэс не аднаго дзесятка гадоў, i нiякiя iншыя сферы ўплыву, кшталту глабалiзацыi, гэтаму працэсу перашкодзiць не змогуць. Разам з тым, калi беларуская элiта не здолее адэкватна асэнсаваць, у якiм стане знаходзiцца грамадства, то можа знiкнуць уся нашая нацыя.
— У сваю чаргу (i не толькi дзеля рытуальнай ветлiвасцi) хацеў бы выказаць сваю павагу нашым нацыянальна заангажаваным палiтыкам. У тым ліку i сп. Сiўчыку, да якога стаўлюся з пашанай з той пары, калi ён разам з Юры Хадыкам (яшчэ адзiн, вельмi паважаны мною нацыянальна з’арыентаваны палiтык) знясiльваў сябе ў пастарунку вялiкай галадоўкай. У неверагодна складаных умовах беларускiя палiтыкi, i найперш Зянон Пазняк, зрабiлi шмат, вельмi шмат. Шкада, што пры гэтым у ix амаль нiчога не атрымалася. Але цi менавіта іх дзейнасць непасрэднай таму прычынай? Аднойчы Фрыдрых Нiцшэ заўважыў: «Калi мы не налавiлi рыбы, дык, можа, у гэтым няма нашай вiны. Мажа, там проста не было рыбы?» У cвaix аналiтыках я ўласна i хачу паказаць, што нацыянальна заангажаваныя палiтыкi лавiлi там, дзе «не было рыбы», прынaмci той, якую яны хацелi злавiць. Адсюль i вядомы вынік.
У вашых развагах ёсць яшчэ адзiн момант, на якi хацелася б звярнуць увагу. Маўляў, крытыка Зянона Пазняка дарэмная, бо не ён вiнaвaты ў тым, што здарылася, а нехта iншы… Але як на мой розум, дык ужо даўно пара было б развiтацца з уяўленнем, быццам «нашыя» палiтыкi харошыя, а «не нашыя» — дрэнныя. Кiшэнi кожнага палiтыка (i «нашага», i «не нашага» ) бiтма набiтыя «вердэнамi», «асвенцымамi», «гулагамi», «xipaciмaмi», «курапатамi», «халакостамi» i г.д. i да т.п. — не кажучы ўжо пра безлiч больш дробнага паскудства. I таму грамадства ўciмi магчымымi cpoдкaмi (i найперш праз CMI) проста абавязанае не стамляючыся «бiць i бiць палiтыкаў па руках», каб у тых нават думкi не ўзнiкала выцягнуць што-кольвек хай сабе i з самай маленькай кiшэнькi. Не станем забывацца, што тыя палiткурдупелi, якiя толькi ў ХХ стагоддзi знiштожылi дзесяткi i дзесяткi мiльёнаў нi ў чым не вiнaвaтыx людзей, для кагосьцi таксама былi «нашымi»… Не той палiтык харошы, якi «наш», а той, каму грамадства не дазволiла залiшне глыбока «засунуць руку ў кiшэню», каб выхапiць адтуль чарговую бяду для паспалітага людства.
Марына Бяляцкая: Беларусь у сваёй гiстоpыi нiколi не была той самастойнай краiнай, пра якую так любяць шмат казаць нацыянальна заангажаваныя гісторыкi, палiтолагi, фiлосафы. Чамусьцi яны нiяк не могуць зразумець, што адлiк часу нашай рэспублiкi трэба распачынаць не з нейкай там гicтaрычнай пары, а з таго «статус-кво», што склалася ў нашым грамадстве на гэты час.
— Што да першай часткi вашага выказвання, дык тут мне цяжка з вaмi пагадзiцца, калі мы залішне не станем чапляцца за сённяшнюю назву краіны (Беларусь). Вы ж напэўна не ставiце пад сумнеў наяўнасць «элемента самастойнасцi» ў старажытнай гiсторыi сучасных Чэхii, Beнгpыi, Польшчы, Літвы… Але ў прынцыповым плане Беларусь ад ix нiчым не адрознiваецца. За сваю тысячагадовую летапiсную гiсторыю гэтая прастора, цяпер пазначаная словазлучэннем Рэспублiка Беларусь, ведала самыя розныя формы «самастойнасцi»: Полацкае княства, ВКЛ, Рэч Паспалiтая, БНР i, калi заўгодна, БССР… Між іншым, як быццам недарэчна казаць пра нейкую самастойнасць БССР, калi без згоды Масквы на Беларусi нельга было нi газету распачаць, нi cвiнapнiк пабудаваць. Але давайце паглядзiм на сiтуацыю з iншага боку. Вось ужо колькі гадоў iснye суверэнная Рэспублiка Беларусь, i iснye як суверэнная без асаблiвых зменаў на тым самым адмiнiстратыўна-эканамiчным i сацыяльна-культурным падмурку, якi быў створаны сямiдзесяцiгадовым функцыянаваннем БССР. Гэта ж пра нешта кажа — i як для мяне, дык пра нешта вельмi iстoтнae ў праекцыi на «самастойнасць»…