Архіпелаг Беларусь
Шрифт:
Сацыяльна-палітычным абставінам могуць супрацьстаяць толькі адзінкі. Астатнія прымаюць тыя ўмовы, якія ім гэтыя абставіны «прапануюць»: у барак — дык у барак, на вышку — дык на вышку. І няма іншага спосабу зрабіцца хоць трохі свабодным чалавекам, як памяняць нялюдскія абставіны на людскія. Прынамсі, тады ў кожнага хаця б з’яўляецца магчымасць самому выбіраць дзе з кім і ў якасці каго яму пражываць уласнае жыццё.
3. Пастамент для курдупеля
Некалі напісалася: «Божа, цяпер я ведаю, якой была Твая апошняя кара нябесная. Сыходзячы ў нябыт, Ты аддаў нас у рукі палітыкаў». Мінаюць гады, і я ўсё болей запэўніваюся ў сваёй відушчасці, бо цяжар той Боскай кары робіцца
Сумна, да нуды сумна. Курдупелі авалодалі светам. І ўсё сталася палітыкай, а што не палітыка, таго быццам і няма. А мы з вамі ўсе разам (працавітыя, таленавітыя, разумныя) адно толькі пастамент не для таго дык іншага курдупеля.
Аляксандр Коктыш: Некаторыя, асабліва кплівыя «до6разычліўцы» пасля выхаду ў свет вашага эсэ «Без нас» пачалі казаць: заімшэлы нацыяналіст Акудовіч вырашыў заняцца а6салютна кан’юнктурнымі рэчамі — крытыкай дзеянняў 6еларускай апазіцыі, перадусім яе нацыянал-дэмакратычнай плыні, каб «зачысціць» месца для ўласнай палітычнай прасторы.
— Ніколі не імкнуўся быць палітыкам ці хаця б нават палітолагам. Не адчуваю ў гэтым патрэбы і цяпер. Шэраг мaіx публічных выступаў, дзе я спрабаваў разгарнуць крытычную аналітыку нацыянал-дэмакратычнага руху, звязаны не з пераменай уласнай ролі, а з пачуццём трывoгі за лёс, як мы прызвычаіліся казаць, нацыі. Хаця асабіста для мяне насамрэч істотнымі застаюцца мае ранейшыя пакліканні: літаратура, культуралогія ды філасофія. Больш за тое, з гaдaмі я пачынаю ўсё больш выразна ўсведамляць, што роля палітыкі ў жыцці сучаснага грамадства паталагічна гіпертрафаваная. Дрэнна, вельмі дрэнна, але, здаецца, гэтаму пакуль няма як даць рады.
Уладзiмiр Дзюба: Тая ацэнка сучаснай палiтычнай сiтуацыi на Беларусi, якую цяпер вы раз-пораз агучваеце ў розных СМІ, выглядае часам досыць слушнай. Але чаму падобны крытычны аналiз дзейнасцi вядучых палiтычных сiлаў вы не рабiлі на самым пачатку барацьбы за перамены?
— Калi я правiльна зразумеў падтэкст пытання, дык у iм прыхаваны папрок: маўляў, а дзе ты раней, разумнiк, быў, у кустах, пэўна, хаваўся? (Наперад выбачаюся, калi з гэтай iнтэрпрэтацыi пытання ў мяне мiжволi сфармулявалася ягоная iнсiнуацыя). Ды не, як быццам не хаваўся. Палiтычнае раз-пораз урывалася ў мае эсэ «i на пачатку барацьбы», але не раней, чым яно перарастала ў культуралагiчнае, гэта значыць, станавiлася падзеяй, вартай быць уключанай у больш шырокi кантэкст аналiтыкi быцця як такога. А вось займацца непасрэдна палiтычнай рэальнасцю тады я не меў нiякай ахвоты. Шчыра кажучы, ацэньваць палiтычную дзейнасць уладаў, апазiцыi i хоць каго там яшчэ я не маю анiякага жадання i сёння… Проста апошнiм часам самыя розныя СМІ выявiлi трохі цiкавасцi да майго бачання пэўных праяваў палітычнага жыцця. А паколькi я чалавек паддатлівы, дык пра што мяне запытаюцца — пра тое i адказваю. На вялiкi жаль, пытаюцца пераважна не пра лiтаратуру, фiласофiю цi культуралогiю (якiя сёння мала каго цiкавяць), а пра палiтыку (якая мала цiкавiць мяне)… Сумная гiсторыя.
Таццяна Палякова: Вы ацанілі рух Адраджэнне як шлях у ідэальнае нікуды, упрочкі ад рэальнага, тутэйшага народа, адзначылі, што «Адраджэнне адмовіла рэальнай Беларусі ў хоць якой вартасці, за патрабаваннямі вяртання гістарычнай спадчыны, мовы і культурнага досведу хавалася жорсткая ідэалагічная канструкцыя, у якую не ўпісваліся здабыткі і каштоўнасці беларускага грамадства, бо яны мелі альбо камуністычнае, альбо каланіяльнае паходжанне». У выніку «згодна з выпрацаванай ў падпольных галовах канцэпцыяй, права «чалавекам звацца»
Па сутнасці, калі не хаваць галаву ў пясок, мы мусім прызнаць, што канцэпцыя Адраджэння як спосаб супраціву чужынцам і змагання за ідэальную Беларусь прывяла ў віртуальную прастору, паралельную рэальнасці, з якой трэба неяк шукаць выйсце ў сапраўдны свет.
— Гэтая праблема мне бачыцца сярод найбольш значных у фармаванні Беларускай Дзяржавы і нацыі, бо без яе пазітыўнага вырашэння мы назаўжды застанемся ў стане перманентнага канфлікту паміж проста грамадзянамі РБ і «сапраўднымі» беларусамі.
Між іншым, гісторыя гэтага канфлікту распачалася яшчэ ў XIX стагоддзі, калі ў еўрапейскім кантэксце паўставання нацыянальных дзяржаваў узнікла беларуская ідэя, якая прайшла звычайны шлях ад культурнай аўтаноміі да незалежнай нацыянальнай дзяржавы. Аднак у выпадку з Беларуссю эвалюцыя ідэі не была падмацаваная адпаведнай эвалюцыяй культурнай і сацыяльна-палітычнай рэальнасці. Уласна беларускае, уласна беларушчына не зрабілася дамінуючым фактарам нават у сітуацыі набыцця дзяржаўнага сувернітэту. Адэпты нацыянальнай дзяржавы вінавацяць у гэтым шматлікіх унутраных і знадворкавых ворагаў беларушчыны і звязваюць свае спадзевы з перамогай (хоць калі) над усёй варажнечай. Гэта значыць, яны не бачаць (ці не хочуць бачыць) іншага варыянта, акрамя безальтэрнатыўнага: альбо ўся Беларусь будзе беларускай, альбо яе не будзе як Беларусі.
Было б недарэчна адмаўляць тэзу аб шматлікіх непрыяцелях ідэі беларускай Беларусі, але ніводная нацыя не паўставала без пераадолення жорсткага ўнутранага і вонкавага супраціву. Таму, калі цягам стагоддзя з гакам у самых розных і часам спрыяльных гістарычных варунках мы не здолелі ўцялесніць нацыянальную мрою, дык некалі мусіла з’явіцца здумленне, што мы мроім нешта не тое. Дык вось, ужо шмат часу праз свае тэксты і публічныя выступы я хачу давесці найперш нацыянальна заангажаванай публіцы, што ідэя татальна беларускай Беларусі — не жыццядайная ідэя. Больш за тое, калі мы жадаем зберагчы беларушчыну хоць у якіх абсягах, дык мусім як мага хутчэй адмовіцца ад гэтай утопіі.
Таццяна Палякова: Баюся, гэта вельмі цяжка, бо змагары і ахвяры мінуўшчыны, здаецца, пытаюць нас: ці не адракліся вы, ці не здрадзілі, не забыліся?..
— Разумею, працэс адмаўлення ад ідэі, на ўцялесненне якой цягам стагоддзя з гакам ахвяравалі свае жыцці сціжмы і сціжмы лепшых людзей краю — трагічны працэс для кожнага, хто ідзе тым самым шляхам, і для мяне персанальна. Але што тут паробіш, досвед усяго нашага прамінулага пераканаўча сведчыць, што прастора, сёння пазначаная дзяржаўнымі межамі РБ, можа быць больш-менш трывала паяднаная толькі ідэяй сацыяльнасці, але ні ў якім разе ідэяй нацыянальнасці. Не змог тут запанаваць ні беларускі, ні польскі, ні рускі нацыяналізм. Пра апошні было добра сказана ў эсэ Юры Дракахруста «Сапега і Машэраў»: «Разумнаму чалавеку, які верыць у тое, што Беларусь павінна быць Расіяй, што яна і ёсць Расія, самы час упасць у роспач — калі нават у ідэальнай сітуацыі гэтая формула не стала рэчаіснасцю, дык не стане ёю ніколі». Мне зусім не шкада «русафілаў» (як, здагадваюся, яны мяне таксама не лішне шкадуюць), але далей я паспрабую суцешыць сябе, іх і самых розных іншых. Як мне бачыцца, дык усім нам разам неўзабаве давядзецца забыць на свае рознавектарныя мроі і пагадзіцца, што іншай, акрамя як сфармаванай на сацыяльных каштоўнасцях, беларуская дзяржава не може быць. А пагадзіўшыся з гэтым, шукаць у прасторы сацыяльнага сваё месца кожнай нацыянальна-культурнай мадэлі: беларускай, крыўскай, рускай, польскай, тутэйшай…