Чтение онлайн

на главную

Жанры

Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча
Шрифт:

Пан паручнік уздыхнуў, адставіў кубак і палез у шуфляду сакрэтніка.

— Вось пану сто злотых на дарожныя спажыткі, вось ліст… І не спяшайся вяртацца, пан Вырвіч. Пагасцюй у Вільні. Магчыма, цябе аб нечым папросіць той, каму ліст завязеш. Калі спатрэбішся, я прышлю па цябе сам.

Вырвіч ледзь стрымліваў гнеў і крыўду. Фактычна, яму ветліва паведамлялі, што могуць адправіць у адстаўку. Але — на каго крыўдаваць? Пан Малішэўскі да яго па-добраму, ратуе ад непрыемнасцяў. Сябе самога трэба вінаваціць. Упадабаў расцвельваць невукаў псеўдафіласофскімі гутаркамі… Самому весела, а дурні ўсё ўсур’ёз прымаюць. І кот з вусамі, а ганяецца за мышамі.

Пранціш ганарыста выпрастаўся, усміхнуўся зухавата.

— Няхай пан паручнік не сумняецца, выканаю як найлепей! А каму перадаць ліст?

— Ягонай мосці, пану суддзі Міхалу Юдыцкаму, асабіста ў рукі.

Пан паручнік пасля нейкі час гадаў, ці яму падалося, ці ягоны падначалены, бясстрашны пан Вырвіч сапраўды збялеў і разгубіўся, калі пачуў адказ на зусім простае пытанне? Але на вуліцы завішчэла нейкая дзеўка, зараўлі п’яныя галасы… І чарадзейны падхаружы вылецеў у пана Малішэўскага з галавы, як злятаюць воляю першага ж ветрыка пухнатыя парушынкі з лысай галавы дзьмухаўца.

РАЗДЗЕЛ ПЕРШЫ

ДАКЛАД ПРАФЕСАРА ЛЁДНІКА

Зала Віленскай акадэміі была напоўненая вучонымі людзямі, бы куфэрак ліхвяра — чужымі манетамі. Здавалася, ад назапашанай тут мудрасці багавейліва трымціць нават паветра. Праўда, чамусьці да багавейлівасці адчуваўся ладны дамешак зусім іншага пачуцця. Праз высокія вокны шчодра прасявалася святло сонца, не ў змозе пазалаціць строгую вопратку, драўляныя лаўкі ды насцярожаныя позіркі.

— Такім чынам, той шлях, які пазначыў Вязалій, аддаючы перавагу досведу і практычнаму спазнанню анатоміі, аказаўся куды больш плённым, чым шлях Галена, які вывучаў анатомію чалавека на трупах жывёлаў, што не ёсць ідэнтычным.

Голас дакладчыка, высокага фанабэрыстага пана ў чорнай прафесарскай мантыі і акуратным белым парыку, з драпежным носам, цёмнымі пранізлівымі вачыма і пагардлівымі вуснамі, гучаў упэўнена, як у пераможнага вайскаводцы. Хаця слухачы — шмат хто ў чорных сутанах — пазіралі на пана за кафедрай хто з жахам, хто з гневам, хто са шчырым здзіўленнем, як на жаўнера, які адзін бяжыць супраць цэлай арміі, узброены нават не вогненным мячом, а звычайнай шабелькай. Ад некаторых імёнаў, якія называліся, прысутных ажно перасмыкала. Той-сёй дык і жагнаўся. Дакладчык жа захоўваў непарушны спакой. Не звярнуў аніякае ўвагі, і калі цяжкія дубовыя дзверы прыадчыніліся, і ў залу асцярожна ўвайшоў малады драгун, чый русявы чуб зухавата выбіваўся з-пад шапкі, пры левым баку пагрозна паблісквала шабля, а чырвоныя боты нахабна рыпелі і цокалі па каменнай падлозе падкоўкамі. Іншыя вучоныя мужы незадаволена заазіраліся на прыпозненага наведніка, якога аніяк нельга было западозрыць у любові да прыродазнаўчых навук, хутчэй у тым, што зараз утворыць шляхецкага шуму. Але малады чалавек сціпла прысеў на апошнюю лаўку аўдыторыі, каля таксама нечаканых слухачоў — кабеты ў кунтушыку з цёмна-зялёнага шоўку, уздетым на светлую сукню, у парыку, прыкрашаным толькі зялёнай стужкай, і цемнавокага хлопчыка гадоў пяці ў нямецкім касцюмчыку, страшэнна важнага і сур’ёзнага. Па-праўдзе, кабета ў сціплым, але густоўным уборы магла апрануць радно альбо сает з залатой парчы, і аднолькава падавалася б казачнай каралевай. Такую велічную прыгажосць не псавалі нават гады — слухачка была не юнай, але час ад часу на яе тонкі профіль, дасканалыя ружовыя вусны, чорныя бровы, якія ганарыста ўзляталі над нясцерпна сінімі вачыма, аглядаліся і студэнты, і старыя прафесары. Але сінія вочы былі скіраваныя толькі на змрочнага дзюбаносага дакладчыка, які працягваў цвеліць аўдыторыю.

— A posteriori, гэтыя вынікі, якія дапамогуць пазбегнуць завялікіх стратаў крыві пацыентамі падчас аперацый у брушыне і нават на сэрцы, можна было б атрымаць хутчэй, калі б у нашай паважанай навуковай установе меўся свой анатамічны тэатр. Яшчэ Уільям Гарвей пісаў, што анатамы павінны вучыцца і вучыць не па кнігах, а прэпараваннем, не з дагматаў вучонасці, але ў майстэрні прыроды. Спадзяюся, панове пераканаліся, што вынікі маіх эксперыментаў пацверджваюць схему цыркулявання крыві ў арганізме, якую вызначыў Гарвей. Магу спаслацца таксама на працу «Элементы фізіялогіі чалавечага цела» фон Галера, а таксама даследванні Герарда Ван-Світэна і Антона Гаена з Венскай Академіі навук. Задумайцеся, панове — на двары другая палова васемнаццатага стагоддзя, ваду пампуюць з дапамогай пары, тканіны ткуць машыны, а вы ўсё яшчэ верыце, што жоўтыя рэчывы дапамагаюць ад жаўтухі, таму што колеры супадаюць, плады ў форме сэрца — ад сардэчных хваробаў, а кроў соўгаецца па артэрыях туды-сюды, як чаўнок у кроснах.

— Пані Лёднік, яго пасля на вогнішча не адправяць? — прашаптаў драгун на вуха засяроджанай прыгажуні. Тая ўздрыгнула, перавяла позірк на суседа, цень радаснай усмешкі крануў вусны:

— Пан Вырвіч! Якім чынам?

— З даручэннем паслалі, — шэптам адказаў драгун, абвёў вачыма аўдыторыю. — Спадзяюся, біцца тут не трэба будзе?

— Не ведаю… — трывожны позірк кабеты зноў вярнуўся да постаці ў цёмнай мантыі. — Ён жа неўтаймоўны… Лезе ўвесь час на гарачыя вуголлі…

— Пані маці, пан Вырвіч, ціха! Пан бацька гаворыць! — важна прашаптаў малы, і Пранціш пасміхнуўся, пазнаючы інтанацыі згаданага пана-бацькі, які зараз стаяў за кафедрай.

— Cogito ergo sum. Пакуль мыслю, існую. Усё новае напачатку здаецца нязвыклым, а таму няправільным, omnium quidem rerum primordial sunt dura, [2] — на лаціне завершыў сваё выступленне дакладчык. — Але калі новаўвядзенне дапаможа ратаваць жыцці, мы мусім яго засвоіць. Няхай дапамагае нам Гасподзь, амін.

Частка аўдыторыі горача запляскала ў ладкі, той-сёй нават усхапіўся з месца — у асноўным моладзь, але і самавітыя навукоўцы. Асабліва шчыраваў пан у багатым камзоле з шэрага атласу, у бялюткіх карунках, з разумным адкрытым тварам — пан з выклікам паварочваўся да тых, хто сядзеў і няўхвальна гуў. А потым пачаўся дыспут…

2

пачатак заўсёды здаецца няправільным (лац).

— Вельмішаноўны доктар Лёднік, напэўна, не ведае, што ў Сарбоне ягонага ўлюбёнага Гарвея, вучня алхіміка і блюзнера Бэкана, называюць не іначай як «цыркулятарам» — што абазначае шарлатана, — з’едліва пачаў стары навуковец з вострым носам і запалымі вачыма. — Abyssus abussum invocate. [3] І вы ўслед за ім адмаўляеце, што арганізм — гэта мікракосм, адухоўлены археем? Што ў крыві прысутнічае жыццёвы дух?

— Калі Уільям Гарвей апісваў разрыў сценкі левага жалудачка сэрца, ён знайшоў там абвапненне вянозных сасудаў, а вось архей адсутнічаў. Магу пацвердзіць сваймі назіраннямі, — яшчэ больш з’едліва адказаў доктар Лёднік. І панеслася… Вучоныя — і ў сутанах, і ў камзолах — раўлі на чысцюткай лаціне, як гандляры на старажытнарымскім рынку. Лёднік дыскутаваў, нібыта біўся на шаблях — атакуючы пры кожным спрыяльным выпадку. Дакладчыка абвінавачвалі і ў тым, што праводзіць рызыкоўныя аперацыі, заміж таго, каб пакласціся на волю Божую, крывепушчанне і мікстуры, і ў тым, што ён увогуле, ганьбячы званне доктара, працуе скальпелем і ланцэтам — бо саслоўе хірургаў спаконвеку належыць да цэху цырульнікаў, і павінна слугаваць дактарам. Сцвярджалі, што аперацыі на сэрцы і на пячонцы немагчымыя, бо там утрымліваецца жыццёвы эліксір, і калі Лёдніку нешта падобнае ўдаецца, дык ці не з дапамогай тых сілаў, да якіх добры хрысціянін ніколі не звернецца?

3

Бездань прызывае бездань (лац).

Знаходзіліся абаронцы і ў доктара, асабліва ўжо заўважаны Пранцішам пан у шэрым камзоле, які выкрыкваў дастаткова дзёрзкія рэплікі, што сведчылі пра добрую адукаванасць.

— Хто гэта, пані Саламея? — папытаўся Пранціш Вырвіч у доктаравай. Тая, тулячы да сябе сына, адказала пабялелымі ад трывогі вуснамі:

— Граф Міхайла Разанцаў. Расейскі консул у Вільні. Яны з Бутрымам сябруюць.

— Яшчэ ягоная імператарская мосць Пётр Першы загадаў адкрыць анатамічны тэатр у Санкт-Пецярбурзе! — крычаў Разанцаў. — Таму што лічыў, як і знакаміты анатам Фрэдэрык Руйша, што вантробы чалавека — таксама доказ дасканалага Боскага майстэрства! Яны таксама Госпадам створаныя! Ягоная імператарская вялікасць асабіста прысутнічаў на практычных занятках у Шпітальнай школе, а калі бачыў, што нехта з прысутных грэбуе, змушаў уласнымі зубамі разрываць цягліцы трупа! Таму што доктар не павінен грэбаваць тым, што створанае Богам і што ён мусіць, прызываючы Госпада, ратаваць!

Ад уяўленай карціны з разрываннем зубамі цягліцаў Вырвіч у чарговы раз падумаў, што, відаць, медыцына — не ягоны шлях. Між тым гвалт дасягнуў тае кропкі, калі пачынаецца альбо натуральная бойка, альбо стома і зацішак.

— Я выклічу іх усіх на двубой! — заявіў малы Лёднік, ягоныя цёмныя вочы пагрозна блішчэлі. — Мяне пан-бацька вучыць фехтаванню!

І нават руку паклаў на дзяржальна маленькай шаблі ў сярэбраных похвах. Як кажуць, калі бацька — рыбак, дык і сын глядзіць на ваду.

— Вы вельмі смелы, пан Алесь, — пахваліў малога Пранціш. — Але думаю, прафесар сам справіцца.

Популярные книги

Виконт. Книга 2. Обретение силы

Юллем Евгений
2. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
7.10
рейтинг книги
Виконт. Книга 2. Обретение силы

Наваждение генерала драконов

Лунёва Мария
3. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Наваждение генерала драконов

Сколько стоит любовь

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.22
рейтинг книги
Сколько стоит любовь

Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Чернованова Валерия Михайловна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Ведьма

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Ведьма

LIVE-RPG. Эволюция-1

Кронос Александр
1. Эволюция. Live-RPG
Фантастика:
социально-философская фантастика
героическая фантастика
киберпанк
7.06
рейтинг книги
LIVE-RPG. Эволюция-1

Я не Монте-Кристо

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.57
рейтинг книги
Я не Монте-Кристо

Идеальный мир для Лекаря 20

Сапфир Олег
20. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 20

Мой крылатый кошмар

Серганова Татьяна
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мой крылатый кошмар

Аромат невинности

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
9.23
рейтинг книги
Аромат невинности

Кодекс Охотника. Книга V

Винокуров Юрий
5. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга V

Последний попаданец 8

Зубов Константин
8. Последний попаданец
Фантастика:
юмористическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец 8

Смерть

Тарасов Владимир
2. Некромант- Один в поле не воин.
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Смерть

Возвышение Меркурия. Книга 17

Кронос Александр
17. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 17