Чтение онлайн

на главную

Жанры

Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча
Шрифт:

Не сказаць, каб доктар быў надта шчаслівы пакінуць Саламею з маленькай дачкой, але адмаўляцца таксама не выпадала. Для стварэння ў Гародні медычнай школы, з перспектывай зрабіць пасля ў Вільні медыка-хірургічны ўніверсітэт, доктару, які быў тут рухавіком ідэяў і аўтарам праекту, належала паехаць у Ліёнскі ўніверсітэт да прафесара Жана Жылібера. Паглядзець, як там здладжана навучанне, як працуе шпіталь. Пан Антоній Тызенгаўз стараўся ўсіх сваіх людзей, занятых у рэформах, пасылаць на стажыроўку за мяжу, каб прывозілі адтуль новыя веды ды спецыялістаў. А Ліён лічыўся цэнтрам медыцынскай навукі, і доктара Лёдніка туды былі рады залучыць хаця б на некалькі гадоў. Чакаліся эксперыменты, дыспуты, лекцыі ды новыя ўратаваныя жыцці. Папрасіўся з доктарам ехаць і пляменнік дзядзькі Лейбы, кемны хлопец, які меў вялікую цікавасць да справы зельнай і збіраўся, атрымаўшы адукацыю, працягваць справу полацкага аптэкара. Так што ў Францыі самотна не будзе.

Пан Рысь, які прыехаў на хрэсьбіны, паставіў на бялюткі абрус філіжанку з кавай, падкруціў усё такія ж чорныя ды натапыраныя вусы.

— Шкада, што ты з’язджаеш, Бутрым. Тваё баявое майстэрства нам зараз ой як прыдасца! Чуў, Пане Каханку вярнуўся? Сустракаць яго ўся шляхта выйшла! Шпалерамі стаялі цэлыя суткі — каб пабачыць нашага выратаваўцу! Ён будзе маршалкам на сойме і даб’ецца, каб нам вярнулі наша права ліберум вета! Віват!

— Пан Рысь, гэта ж адбудзецца па дамове з Расеяй… — дакорліва сказала Раіна Міхалішыўна. — Расейцы ў нашых рэформах не зацікаўленыя, і паабяцалі князю Радзівілу вярнуць сканфіскаваныя маёнткі, калі ён правядзе сойм, на якім усе рэформы скасуюцца.

Пан Рысь разадзьмуў ноздры.

— Каб не дзеўка была, на двубой выклікаў бы!

Раіна смела пасміхнулася.

— І не абавязкова, што перамаглі б! На пісталетах пан са мной не зладзіць!

Альбанчык фыркнуў, злосць ягоная трохі суцішылася.

— Ну чыста мая Магдуля! Шкада, яна прыехаць не змагла. Зноў занядужала… Не забудзься, доктар, лекаў для яе нарыхтаваць з запасам… Не, наш правадыр не здраднік! Мы яшчэ пакажам гэтым канфедэратам! Сваю канфедэрацыю створым! А можа вы, пан Пранціш, далучыцеся да нашага гурту?

Вырвіч задумліва глядзеў блакітнымі вачыма ў блакітнае полацкае неба.

— Не хачу скрыжоўваць шаблі са сваймі ж ліцвінамі. Хапіла з нас інтрыгаў ды наездаў… Паеду з Бутрымам у Ліён, толькі ўжо не лектарам, а вярнуся ў студэнцкі статус. Французская паэтыка таксама вартая ўважлівага вывучання. Яшчэ адзін дыплом не зашкодзіць. І Раіна нарэшце душу адвядзе… Доктар кажа, у Ліёне тэатр добры. Пан Антоній Тызенгаўз хоча ў Гародні такі ж зрабіць, каб Раіна была там першай зоркай, ды каб паставіць п’есу мясцовага аўтара… Ужо мне п’есу і замовіў.

— Перастаньце згадваць гэтага нягодніка Тызенгаўза, кашалёк Цялка! — угневаўся пан Рысь. — Калі вы вернецеся, на троне, можа быць, будзе ўжо іншы кароль!

— Усё можа быць… — згадзіўся Пранціш. — Галоўнае, каб Беларусь была.

— А куды яна падзенецца? — усміхнуўся Лёднік. — Нават калі яе пачнуць па-новаму называць, застануцца яе лясы і балаты, трыпутнік і дзядоўнік, і ўжо, напэўна, ніяк не зменіцца беларускі характар, які змушае нас сядзець на цвіку і казаць, што, магчыма, так і трэба.

— Затое, калі даціснуць нас да нейкай мяжы, мы такі адпор даем, што лятуць нахабы з нашай зямлі, як кроплі з распаленай бляхі! — ваяўніча заявіў пан Рысь. — Мае прадзеды біліся на Сініх Водах, пад Воршай, пад Хоцінам! Ліцвінская шабля не затупіцца, панства!

І тут заплакала маленькая Сафійка, яе тварык смешна зморшчыўся, бяззубы раток патрабавальна адкрыўся…

Тут жа падбег Алесь, які займаўся плённай справай лоўлі ўсялякай жыўнасці з наступным знявольваннем здабычы ў слоіках. Навуковыя схільнасці паніча праяўляліся, як і баявіты характар.

— Хто скрыўдзіў маю панну-сястрычку?

Саламея запэўніла, што ўсё добра, і пайшла ў бацькоўскі дом, карміць немаўля. Лёднік цяжка ўздыхнуў і апусціў чарнавалосую галаву, у якой там-сям паблісквалі срэбныя ніты.

— Ніяк не магу дараваць сабе, што з’язджаю.

— Я таксама з’язджаю да Пане Каханку, пакідаючы дома жонку і малое дзіця, — паціснуў плячыма пан Рысь. — І не ведаю, ці вярнуся. Такі наш шлях. Кожны павінен рабіць тое, што яму належыць, не чакаючы за гэта ўдзячнасці.

— Што ж, тады будзем рабіць, што павінны. Ну і… часам тое, што дае чыстае задавальненне…

І Лёднік дастаў з-пад стала непачатую бутэльку з сінім лікворам, на святаянніку настоеным, і пан Рысь узрадваўся, як радуецца пісец, выводзячы апошнюю літару кнігі.

— Ну, за тое, каб усе ліцвіны ўрэшце вярнуліся дадому. Будзем жыць мы, будзе жыць Беларусь!

2012
Популярные книги

Виконт. Книга 2. Обретение силы

Юллем Евгений
2. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
7.10
рейтинг книги
Виконт. Книга 2. Обретение силы

Наваждение генерала драконов

Лунёва Мария
3. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Наваждение генерала драконов

Сколько стоит любовь

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.22
рейтинг книги
Сколько стоит любовь

Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Чернованова Валерия Михайловна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Ведьма

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Ведьма

LIVE-RPG. Эволюция-1

Кронос Александр
1. Эволюция. Live-RPG
Фантастика:
социально-философская фантастика
героическая фантастика
киберпанк
7.06
рейтинг книги
LIVE-RPG. Эволюция-1

Я не Монте-Кристо

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.57
рейтинг книги
Я не Монте-Кристо

Идеальный мир для Лекаря 20

Сапфир Олег
20. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 20

Мой крылатый кошмар

Серганова Татьяна
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мой крылатый кошмар

Аромат невинности

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
9.23
рейтинг книги
Аромат невинности

Кодекс Охотника. Книга V

Винокуров Юрий
5. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга V

Последний попаданец 8

Зубов Константин
8. Последний попаданец
Фантастика:
юмористическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец 8

Смерть

Тарасов Владимир
2. Некромант- Один в поле не воин.
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Смерть

Возвышение Меркурия. Книга 17

Кронос Александр
17. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 17