Чтение онлайн

на главную

Жанры

Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча
Шрифт:

Яны прыехалі ў Вільню яшчэ засветла, калі сінія цені дрэў клаліся на заснежаную брукаванку амаль незаўважна, а шэрае неба яшчэ не набыло колеру дыму… Пранціш даўно распавёў Раіне пра гасцінны дом з зялёнымі аканіцамі, пра пані Саламею Лёднік, у дзявоцтве Рэніч, прыгожую, як Сільфіда, пра маленькага Алеся, нават пра Піфагора і Хвельку. Як жа хацелася апынуцца там, у бяспецы ды ўтульнасці, няхай і ўяўных… Дзе з карціны паглядае Арыстоцель, вельмі падобны да Лёдніка ў старасці, на каміне пакручваецца сіня-белы гадзіннік-ваза, а ў лабараторыі, умацаванай, як маленькая крэпасць, узіраецца шэрымі шклянымі вачыма ў ангельскую далеч, за мора і дзюны, васковая лялька-аўтамат Пандора…

Калі знаёмы дах яшчэ толькі паказаўся з-за заснежаных дрэў, з таго боку пачуўся стрэл і сярдзітыя крыкі… Яшчэ стрэл… А вось, здаецца, жанчына крычыць…

Лёднік высунуўся з фурманкі, выхапіў з рук наёмнага фурмана пугу і сцебануў коней.

Дом з зялёнымі аканіцамі трымаў сапраўдную аблогу. Ля яго стаяла дзясяткі два асёдланых коней, на двары, хаваючыся за дрэвы, бегалі людзі са стрэльбамі і шаблямі. Не ў мундзірах, а, відаць, найміты, бо добра ўзброеныя і з фізіяноміямі, шмат разоў залатанымі… А вось ляжыць штосьці рудое, калматае… Піфагор! Загінуў, верны абаронца…

Час ад часу з гарышча дома стралялі — калісьці Пранціш пастараўся ператварыць тое гарышча ў сапраўдную фартэцыю, з амбразурамі і ладным запасам зброі і пораху. А белавалосы волат прыхінуўся да дрэва і гучна ўгаворваў кагосьці ў доме:

— Ну навошта столькі шуму і клопатаў, мая красунька! Мой замак у Сілезіі чакае цябе, месца вольнае… Няўжо ты забылася нашу палкую ноч? Выходзь разам з каронай, і мы ўсе ціха сыдзем.

У адказ куля зрэзала кару з дрэва якраз каля вуха волата.

— Ну нашто ўсё ўскладняць? На дапамогу табе ніхто не прыйдзе…

На двор чорным віхорам заляцеў Лёднік, за ім бег Пранціш, а Раіна Міхалішыўна, замест таго, каб застацца ў фурманцы, якая, дарэчы, адразу знікла з небяспечнага месца, адно снег узвіхурыўся, таксама бегла з пісталетам і кінжальчыкам.

Лёднік сходу заваліў аднаго з нападнікаў, Пранціш параніў у руку другога, змусіўшы выраніць шаблю.

— Што табе трэба ў маім доме, Ватман?

Найміт глядзеў на доктара, і ягоныя вочы здаваліся то празрыста-белымі, як туман, то бяздонна-барвовымі.

— Ды калі ж ты перастанеш узнікаць, як чорцік з табакеркі, а, Бутрым? Можа, ты не чалавек, а стыхійны дух, і цябе выклікаюць нейкай сакрэтнай формулай: прамовіш услых, бэнц — і доктар Лёднік тут, як мазоль на пятцы, з шабелькай сваёю… А трэба мне дзве каштоўнасці. Адну — для князя Багінскага, другую — для сябе… Князю — карона, мне — красунька.

— Пайшоў прэч! — Лёднік кінуўся на белавалосага волата, але калі і быў у свеце чалавек, роўны доктару па фехтавальным майстэрстве, дык гэта Герман Ватман. Лёднік больш рухавы, але Ватман — настолькі дужы, што ламаў шыі адным дотыкам. А паколькі забойствы былі ягонай прафесіяй, а ў ёй ён лічыўся лепшым у Еўропе, Бутрымавы скачкі і каруселі маглі толькі трохі ўраўнаважыць сілы.

Пранціш біўся адразу з двума, але вось адзін з лаянкай паваліўся, паранены ў нагу. Вырвіч азірнуўся: Міхалішыўна спакойна перазараджала пісталет, нібы не ў чалавека пацэліла, а торт парэзала, і не кулі і лёзы тут свісталі, а вееры ўзмахвалі.

З гарышча зноў пачуся стрэл і крык Саламеі:

— Бутрым, злева!

Лёднік кінуўся на зямлю, і вельмі ў час: адзін з нападнікаў прыстроіўся за агароджай са стрэльбай і ледзь не змяніў ход бойкі.

Становішча адчайнае… Галоўнай перашкодай быў Ватман, а яшчэ стрэльбы і арбалеты.

— Герман, у доме няма кароны! — гэта зноў крычала Саламея. — Жыццём прысягаю!

Яе крык згас у халодным паветры і свядомасці нападнікаў, як вылітая ў раку чарка чырвонага віна.

— Пан, не ведаю, як вас там, — крыкнула Ватману і Раіна, яе чорныя валасы дзёрзка выбіваліся з-пад шапачкі з белай апушкай, як у каралевы Кінгі. — Магу пацвердзіць — на маіх вачах карону святога Альфрэда прадалі графу Батысту!

— Гэта яшчэ што за шылахвостка? — незадаволена папытаўся Ватман, лёгка адбіваючы наскокі Лёдніка.

— Гэта мая нявеста! — раўнуў Пранціш, арудуючы непадалёк шабляй.

— Талковая нявеста, баявітая… — ухваліў Ватман. — Але мая красунечка, там, у доме, не горшая, і даражэй мне за любую карону. Ну што, Бутрым, давершым даўнюю справу?

Яны біліся зноў — апантана, засяроджана, як могуць толькі старыя ворагі, і тое, што выраблялі абодва на стаптаным двары з паламанымі дрэвамі і кустамі, маглі паўтарыць адзінкі ў свеце, а можа, і ніхто. А Пранціш не мог дапамагчы, спрабуючы не дапусціць нападнікаў да будынка. Іх заставалася яшчэ чалавек дзесяць, спрактыкаваныя, яны не кідаліся пад кулі ды шаблі, хаваліся за дрэвы, адстрэльваліся… Раіна, як верны збраяносец, была заўсёды побач і страляла трапна, мусіць, не горш, чым жонка пана Рысі. Адзін раз і кінжалам шпурнула ў здаровага дзядзьку ў кароткім ваўчыным футры, так, што патрапіла якраз ля шыі. І як ні лаяўся Пранціш, не змусіў неўтаймоўную артыстку заставацца ў бяспечным куце паміж стайняй і дрывотняй.

І тут здарылася бяда. Ватман падхапіў левай рукой зламаны малады клён, ададраўшы бязлітасна тыя белыя жылачкі, на якіх дрэва яшчэ трымалася за свае карані, і цяпер, узброены шабляй і ладнай калацінай, нагадваў антычнага Геркулеса. Ён загнаў доктара ў самы кут двара, куды не даставалі стрэлы з гарышча. І злаўчыўся ўдарыць калацінай па руце, якая трымала шаблю, так, што зброя далёка адляцела на мерзлую зямлю.

— А ты думаў, доктар, толькі ты шаблі з рук выбіваць умееш?

І тут жа крыкнуў сваім людзям:

— У доктара не страляць! Ён мой!

Пранціш у адчаі спрабаваў прабіцца бліжэй, але самому даводзілася цяжка, нехта прыстраляўся па драгуне так, што даводзілася не высоўваць галавы з-за дрывотні, ды яшчэ і Раіну захінаць.

Ватман павольна падыйшоў да Бутрыма, напружанага, як змяя перад скачком.

— І што ты цяпер зробіш, фехтавальшчык? Падумаеш, царыцу ўразіў фокусамі з шабляй… А без шаблі — чаго ты варты? Я цябе зараз заб’ю, і нічога мне не будзе, таму што ўсім ты — як стрэмка ў горле. Маёй будзе баба! Ну, давай, скачы далей!

Популярные книги

Сумеречный стрелок 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок 7

Паладин из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
1. Соприкосновение миров
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Паладин из прошлого тысячелетия

На границе тучи ходят хмуро...

Кулаков Алексей Иванович
1. Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.28
рейтинг книги
На границе тучи ходят хмуро...

Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Опсокополос Алексис
6. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Идеальный мир для Лекаря 13

Сапфир Олег
13. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 13

Кодекс Охотника. Книга VI

Винокуров Юрий
6. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VI

Возвышение Меркурия. Книга 7

Кронос Александр
7. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 7

Курсант: назад в СССР 9

Дамиров Рафаэль
9. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 9

Королевская Академия Магии. Неестественный Отбор

Самсонова Наталья
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.22
рейтинг книги
Королевская Академия Магии. Неестественный Отбор

Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Марей Соня
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Убивать чтобы жить 2

Бор Жорж
2. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 2

Элита элит

Злотников Роман Валерьевич
1. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
8.93
рейтинг книги
Элита элит

(не)Бальмануг.Дочь

Лашина Полина
7. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(не)Бальмануг.Дочь

Дракон - не подарок

Суббота Светлана
2. Королевская академия Драко
Фантастика:
фэнтези
6.74
рейтинг книги
Дракон - не подарок