Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча
Шрифт:

Пранціш прагна прыпаў да яе вуснаў, потым змусіў сябе адарвацца, хаця галава знаёма круцілася. Amantes sunt amentes. [15]

— Тады бяжым! Зараз жа!

І зноў яна нават не перапытала, куды бегчы, навошта… Не згадала, што трэба штосьці з сабой прыхапіць. І ён ведаў, што яна сапраўды пойдзе за ім паўсюль, і вытрымае ўсё, і нічога не папросіць… Асаблівага плану ў драгуна не было, ён ведаў адно: ён мусіць забраць гэтую дзяўчыну з сабой зараз жа і ніколі не адпускаць. Можна рушыць у Падняводдзе. Дамок там стаіць, зямлю

ў арэнду здалі, а хата пустуе.

15

Закаханыя — гэта вар’яты (лац).

Пранціш зняў з сябе кунтуш, захутаў дачку крывіцкага паўстанца і ірвануў раму вакна… І хаця яно было зачыненае наглуха, пад націскам распаленага драгуна дасталася з праёму, як рамка з вулею.

Вырвіч ужо адной нагой стаў на падваконне, калі ў калідор забег раз’ятраны Лёднік:

— Стой, блазнюк! Што ты творыш!

— Бутрым, не мяшайся! — крыкнуў Пранціш, але Лёднік ужо агаліў шаблю і адным скачком апынуўся ля вакна.

— Пану цацак мала? — доктар быў угневаны, як ніколі. — Карчмарак паціскаў, цяпер артыстку захацелася?

Вырвіч выхапіў шаблю.

— Я з ёй ажанюся! Сёння ж абвянчаемся!

У калідоры паказаўся Батыста, які, аднак, умешвацца не стаў, бо туды, дзе блішчаць шаблі, набліжацца не любіў. Проста скрыжаваў на грудзях рукі і перадаверыў разбірацца са сваім вучнем віленскаму прафесару. Лёднік крыва пасміхнуўся.

— Жаніцца, значыць, сабраўся? А як жа Ганулька Макавецкая?

— Я яе не люблю!

Пранціш упарта нахіліў галаву, трымаючы шаблю напагатове.

— А гэтую актрысу, прыгонную, між іншым, з прыгажосці якой скарысталіся шмат разоў, хто хацеў, любіш? Прабач, не веру. Проста пабачыў чужую прыгожую забаўку і захацеў прыўлашчыць.

Міхалішыўна вінавата апусціла галаву, яе вусны дрыжэлі. Пранціш наставіў на Лёдніка лязо.

— Я яе кахаю! Яна вінаватая ў тым, што з ёй адбылося, не больш, чым ты, разумнік, калі ў рабстве быў! Яна чысцей за цябе! Дай сысці!

— А ты яе спытаўся, можа, яна проста ад гора гатовая збегчы з кім заўгодна? А актрыса яна выбітная. Сыграе любую любоўную пакуту…

Пранціш, схаладнеўшы, кінуў позірк на Раіну, у яе вачах стаялі слёзы.

— Мія кара, заканчвай з гэтым жаўтадзюбікам. Пацешылася, і хопіць, — голас Батысты быў вальяжна-насмешны. — А то зараз увесь дом выстудзіш. Не выспімся, а нам з’язджаць рана…

Лёднік выпрабавальна глядзеў на Раіну. Тая смела сустрэлася з ім вачыма.

— Я не прыкідваюся. Я гатовая быць пакаёўкай пана Вырвіча, чорную работу рабіць, абы з ім…

— Ты будзеш пані Вырвіч, альбо я ўвесь свет нашаткую! — заявіў Пранціш, і адчуваў у сабе сілы здзейсніць пагрозу. — Без цябе мне нічога не трэба, нават самога жыцця! Усё, што маю, прадам, калі спатрэбіцца, а цябе выкуплю!

— Не гаварыце так, пан Пранціш… — па шчоках Міхалішыўны каціліся слёзы ўжо ручаямі.

— Хопіць разыгрываць сцэну з Рамэа і Юліі…— незадаволена кінуў Батыста. — Доктар, ды ўтаймуйце вы ўжо свайго маладога сябра!

— І праўда, хопіць драмы… — прагаварыў Лёднік, і Пранціш ускінуў шаблю.

— І ты будзеш біцца са мной, блазнюк? За прыхамаць, якая прынясе ўсім толькі гора? — Лёднік пакруціў шабляй, як бы лёгенька, але лязо са свістам разрэзала паветра. — У цябе ўсё роўна ніякіх шанцаў супраць мяне, сам ведаеш…

— Ведаю… Але буду біцца! — Пранціш пільна сачыў за кожным рухам доктара. — І калі ты мяне не заб’еш зараз — я ўсё роўна вярнуся за Раінай!

— І пану не будзе сорамна, што ажаніўся з мужычкай? Ты ж пра князёўну, між іншым, марыў, — здзекваўся доктар.

— Вось я яе і знайшоў, — упарта прагаварыў Пранціш, не зважаючы на шчыры рогат Батысты. — Давай, Бутрым, не марудзь! Альбо адпусці нас, альбо давай біцца!

Міхалішыўна дрыжэла, пазіраючы з адчаем на адкрытае вакно… Але доктар схаваў шаблю ў ножны і пахмура кіўнуў у бок другога канца калідора.

— Пазнаю пана Вырвіча. Ні плана ніякага, ні разумных дзеянняў… Выбухнуць, кінуць, рынуць, і хоць трава не расці… Пайшлі ў залу, дамовімся па-даросламу. Слова даю, трымаць вас больш не стану, захочаце — сыдзеце. Acta est fabula. [16]

16

П’еса адыграная (лац).

Вырвіч змрочна паглядзеў на Лёдніка, але шаблю хаваць не стаў, абняў левай рукой Раіну і павёў услед за доктарам і Батыстам.

Свечы свяцілі яшчэ больш цьмяна, быццам іх абразіла магічнае загашэнне.

— Ну што, пан егіпецкі жрэц, колькі вы хочаце за вашу асістэнтку? — стамлёна прагаварыў Лёднік. Батыста раззлаваўся.

— Ды я за яе ў свой час пяцьсот дукатаў адваліў! А колькі ўклаў у ейнае навучанне, каб адшліфаваць гэты талент! Ды цана найменш удвая ўзрасла!

— Значыць, тысяча дукатаў…—задумліва прамовіў Лёднік, адчыніў валізу і раптам кінуў на стол цяжкі мяшок.

— Пералічыце і давайце сюды паперы…

Пранціш разгубіўся: адкуль у доктара з сабою такое багацце?

А Батысту як вада з гусі.

— Грошы немалыя… Але з дапамогай графіні Батысты я магу зарабіць яшчэ больш. Да таго ж, пан Лёднік, вы не думаеце, што ў мяне могуць быць свае сардэчныя схільнасці? Я ажаніцца са сваёй прыгажунькай сабраўся… Ужо столькі гадоў разам, у адным ложку, пачуцці правераныя… Лепшую наўрад знайду.

— Знайдзі хаця б тую, якую ванітаваць ад тваіх дотыкаў не будзе! — выкрыкнула Міхалішыўна, і Батыста злосна прыжмурыўся. Цяпер ясна, калі Раіна застанецца ў гэтым доме, яе чакае самае суровае пакаранне. І Пранціш вырашыў біцца да апошняга…

— Значыць, тысячы дукатаў пану за ягоную асістэнтку мала… — задумліва прагаварыў Лёднік.

— Запэўніваю, у вас ніякіх грошай не хопіць! — насмешна пацвердзіў Батыста. — А паводле закону, калі звезяце маю маёмасць, я заўтра ж падам у суд, і дзеўку мне вернуць з жаўнерамі, а вы сядзеце ў вязніцу.

Лёднік на насмешкі італьянца ўвагі не звярнуў, зноў палез у валізу і дастаў знаёмы квадратны куфэрак, абцягнуты пунсовым аксамітам, адчыніў.

— Карона вульгарыс, звычайная, трохі памятая, але пазнавальная, арнамент друідычны…

Поделиться:
Популярные книги

Газлайтер. Том 15

Володин Григорий Григорьевич
15. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 15

Первый кадр 1977

Арх Максим
4. Регрессор в СССР
Фантастика:
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Первый кадр 1977

Довлатов. Сонный лекарь 2

Голд Джон
2. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь 2

Большая Гонка

Кораблев Родион
16. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Большая Гонка

Ваше Сиятельство 7

Моури Эрли
7. Ваше Сиятельство
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 7

Новый Рал

Северный Лис
1. Рал!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.70
рейтинг книги
Новый Рал

Сын Петра. Том 1. Бесенок

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Сын Петра. Том 1. Бесенок

Толян и его команда

Иванов Дмитрий
6. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Толян и его команда

Егерь

Астахов Евгений Евгеньевич
1. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
7.00
рейтинг книги
Егерь

Неудержимый. Книга XIV

Боярский Андрей
14. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIV

Оружейникъ

Кулаков Алексей Иванович
2. Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.17
рейтинг книги
Оружейникъ

Чайлдфри

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
6.51
рейтинг книги
Чайлдфри

Обыкновенные ведьмы средней полосы

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Обыкновенные ведьмы средней полосы

Измена. Жизнь заново

Верди Алиса
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Жизнь заново