Чтение онлайн

на главную

Жанры

Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча
Шрифт:

— Дай вам Бог здароўя, пан доктар, так вы мяне палекавалі, такія парады далі! Год таму я б да Гародні не дабралася.

Пані Гартэнзія падала знак, і лёкай спрытна паднёс ёй сінюю шкляніцу з нюхацельнай соллю. Пані некалькі разоў удыхнула пах лекаў, адкашлялася, прыкрываючы рот хустачкай.

— Але не, ваша мосць Лёднік, больш я на такія вядзьмарскія вечарыны не пайду! — рашуча заявіла пані. — Зусім свет сапсаваўся… Змеяў, гадаў сатанінскіх, абдымаць! А гэтая распусніца з голымі нагамі! Чаму ёй толькі пяты не падсмаліла?

Вырвіч ледзь стрымаўся, каб не заступіцца за Міхалішыўну.

— Але добра, хоць нагода надарылася дачушку ў свет вывезці. Мы спыніліся ў камяніцы насупраць Новага замку. Заўтра сходзім на імшу ў Фарны, а тады чакаем вас з панам Пранцішам, і разам адправімся ў Ляшчыны.

Пані Гартэнзія азірнулася на Пранціша і Ганульку, якія, здавалася, вялі ветлівую размову, і нейкі сумніў адбіўся на яе твары.

— Часам мая Ганулька нагадвае мне слуцкую князёўну, Сафію Алелькавіч, — прамовіла да Лёдніка пані Гартэнзія. — І абліччам, і рахманасцю сваёю, і дабрадзейнасцю… Княжна Сафія стала жонкай Януша Радзівіла, і напакутвалася, бедная. Бо хоць муж яе і кахаў напачатку, але ён быў ваяр, буяш, любіў тлум ды небяспечныя забавы. Нічога добрага не атрымліваецца, калі такія розныя натуры з’яднаць.

— Што ж, усё ў волі Божай, — сур’ёзна прамовіў Лёднік. — Я, як і вы Ганульцы, хачу толькі шчасця для гэтага маладога чалавека. А Гасподзь управіць, як належыць.

— Амін, — прагаварыла пані Гартэнзія.

Калі яны ішлі да фурманкі, каб нарэшце адправіцца да Батыстаў, Лёднік папытаўся Вырвіча, як прайшло спатканне з патэнцыйнай нявестай.

А Пранціш толькі мармытаў нешта няпэўнае. Ганулька яму падабалася, асабліва як чырванела ды трапятала перад ім, але пра што з ёй на гэты раз размаўляць, так і не прыдумаў. Вядома, паненка цікавілася, як здароў’е пана Вырвіча, ці зажыла ягоная рана… Пранціш, у сваю чаргу, пытаўся, як здароўе цётухны… Здаецца, у драгуна заўсёды быў язык добра падвешаны ў куртуазных справах, любую кабету мог загаварыць, забалбатаць, хоць карчмарку, хоць магнатку. Вунь перад князёўнай Багіскай якія вензеля плёў. Але ж тут— будучая жонка, тут мянціць абы што не станеш, тым болей яна такая сціплюсенькая… Пранціш такіх звычайна пазбягаў. Гэтай не пачнеш, як пан Рысь, абцасы адстрэльваць, бо памрэ ад страху, небарака.

Што ж, многія пачыналі сямейнае жыццё з яшчэ меншага, нават не бачылі абліччаў адно аднаго. Драгун у іхнім палку хваліўся, што, як ажаніўся, з жонкай за пяць гадоў ні разу не пагаварыў болей хвіліны. А што з белагаловай размаўляць? Яе справа — загады мужа выконваць ды ў ложак класціся.

А вось і дом вандроўных артыстаў. З фурманкі доктар выйшаў з цяжкой валізай і самай суровай фізіяноміяй, быццам збіраўся лекаваць складаную хваробу. Пранціш нервова прыгладзіў па-ранейшаму русявы чуб…

Батыста сустрэў гасцей у пакоі, асветленым трыма свечкамі ў кандэлябры, ад чаго вечаровыя цені клаліся густа, як масла на лусту пасля посту. Вырвіч ледзь не замыкаў ад расчаравання, калі не пабачыў Міхалішыўны. Дзе яна, што з ёю?

Але вось паказалася танклявая фігурка, наблізілася да згаслага каміну, на якім стаў кандэлябр, і шчыпчыкамі для нагару падправіла свечкі… Падалося, ці не, што ў пакоі адразу стала светла? Міхалішыўна нарэшце падняла вочы на драгуна, усміхнулася куточкамі вуснаў… Здаецца, яе трагічны твар трошкі абсунуўся…

Лёднік між тым абменьваўся з Батыстай рытуальнымі ветлівымі фразамі, потым усеўся з магам за столік. Вырвіч бачыў, што доктар дастаў складзены ў чатыры столкі пажаўцелы ліст, які Батыста схапіў прагна і тут жа спаліў на свечцы, попел расцёр па каміннай дошцы і садзьмуў…

Пазбавіўся, нарэшце, ад доказаў свайго злачыства. Тады пачаў скандаліць наконт знятай з ліста копіі, якую яму хацелася таксама неадкладна спаліць.

А потым разгарэлася гарачая дыскусія наконт новых трукаў, паказаных магам не ў апошнюю чаргу ў разліку ўразіць суперніка.

Вырвіч скарыстаўся момантам і адвёў Міхалішыўну падалей ад разгарачаных алхімікаў і магаў у самы далёкі і цёмны кут.

— Як ты, Раіна? Ён цябе не крыўдзіць?

Міхалішыўна сумна пахітала галавой.

— Крыўда — паняцце адноснае, пан Вырвіч. Кагось можа смяротна пакрыўдзіць недастаткова нізкі паклон, а другі нават удар бізуна ўважае за «добры дзень». Не, мяне цяпер не крыўдзяць… Батыста трохі напалоханы ўсімі гэтымі палітычнымі інтрыгамі і хоча вярнуцца ў Італію. Кажа, што ажэніцца са мной, купім добры дом у яго роднай Таскане, вінаграднікі… Апрану каптур і буду гаспадарыць, пералічваць куфры і бочкі з віном. А вы як, пан Вырвіч? Якія планы?

Міхалішыўна гаварыла сумна і проста, як паведамляла, што на вуліцы снег. У Пранціша ажно зайшлося сэрца.

— Я таксама жанюся… — вымавіў ён, таму што змаўчаць было ганебна. — Добрую нявесту мне знайшлі, багатую… Вайсковую службу кіну…

Актрыса толькі ўсміхнулася, празрыста-зялёныя вочы не напоўніліся бескарыснымі слязьмі.

— Рада за вас, пан Вырвіч. Мне будзе прыемна думаць, што дзесьці вы ў бяспецы і шчаслівы. Гэтае ўсведамленне… самае дарагое, што ў мяне застанецца.

Яна стаяла перад ім, танклявая і моцная, як лазінка, і проста лёгенька правяла пальцам па шчацэ пана, амаль не дакранаючыся, нібыта хацела найлепей запомніць ягоныя рысы…

І тут Вырвіч збурыўся, як маладое піва. Вогненны тэмперамент, з’яднаўшыся з імклівай вадой, якая, па сцвярджэнні Лёдніка, у характары драгуна таксама прысутнічала, даў такую выбуховую сумесь, што не толькі жалезную пфальцманаву чарапаху змусіла б скрануцца з месца, але й цэлую гару зруйнавала б. Пранціш схапіў Раіну за плечы:

— А са мной хацела б быць?

Вусны дзяўчыны ўздрыгнулі.

— Гэта немагчыма, пан Вырвіч. Батыста мяне не прадасць.

— Ну і кадук з ім!

Драгун азірнуўся. Магі сядзелі насупраць адно аднаго, выскаліўшыся, як два ваўкі над адным кавалкам мяса. Раптам Лёднік выкінуў руку ў бок каміну, і свечкі на ім згаслі.

Налаўчыўся ўсё-ткі, вось упарты! Саламінай сцяну прадзяўбе, калі заманецца. Батыста напружыўся…

Падобна, паны магі ў бліжэйшы час будуць грунтоўна занятыя.

Вырвіч вывеў Міхалішыўну ў калідор між жылымі пакоямі, які заканчваўся вакном-эркерам. У святле ліхтара, да якога на вуліцы падляталі снежныя пчолы, афарбоўваючыся ў мядзяны колер, Пранціш зазірнуў у зялёныя спалоханыя вочы.

— Пойдзеш са мной?

— Пайду! — дзяўчына нават на імгненне не прамарудзіла, быццам адказ быў гатовы раней, чым прагучала пытанне.

Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 4

Сапфир Олег
4. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 4

Табу на вожделение. Мечта профессора

Сладкова Людмила Викторовна
4. Яд первой любви
Любовные романы:
современные любовные романы
5.58
рейтинг книги
Табу на вожделение. Мечта профессора

Защитник

Кораблев Родион
11. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Защитник

Война миров

Никифоров Эмиль
5. Мир Вирла
Фантастика:
фэнтези
рпг
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Война миров

Черный маг императора

Герда Александр
1. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора

Кодекс Крови. Книга VII

Борзых М.
7. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VII

Попытка возврата. Тетралогия

Конюшевский Владислав Николаевич
Попытка возврата
Фантастика:
альтернативная история
9.26
рейтинг книги
Попытка возврата. Тетралогия

Неудержимый. Книга XV

Боярский Андрей
15. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XV

Случайная дочь миллионера

Смоленская Тая
2. Дети Чемпионов
Любовные романы:
современные любовные романы
7.17
рейтинг книги
Случайная дочь миллионера

Книга пяти колец

Зайцев Константин
1. Книга пяти колец
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Книга пяти колец

Кодекс Охотника. Книга IV

Винокуров Юрий
4. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга IV

Идеальный мир для Лекаря 9

Сапфир Олег
9. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
6.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 9

Совок 2

Агарев Вадим
2. Совок
Фантастика:
альтернативная история
7.61
рейтинг книги
Совок 2

Ученичество. Книга 2

Понарошку Евгений
2. Государственный маг
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ученичество. Книга 2