Чтение онлайн

на главную

Жанры

Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча
Шрифт:

— А што, табе пасуе! Кароль — не кароль, але такі пагрозны друід, які вядзе племя зразаць амялу, не папярэджваючы, каго прынясуць у ахвяру пад дрэвам.

Лёднік з незадаволенай мінай сцягнуў з сябе карону і паклаў у куфэрак.

— Проста такія рэчы не могуць, відаць, знаходзіцца ў выпадковых руках і выпадковых месцах. Вось і шукае сабе месца рэліквія… Падумаем, што з ёй зрабіць. Глядзі толькі, нікому не разбалбачы, што яна ў нас, і тым больш, якім чынам дасталася.

— Думаеш, тое, што робіцца ў палацы, можа заставацца таямніцай? — насмешна адказаў Пранціш. — Ды аб тваю персону ў Санкт-Пецярбурзе ўжо ўсе языкі абмазолілі…

Пэўна, хутка і ў Варшаве запляткараць.

— Галоўнае, каб нікога не чапалі, — прабуркатаў доктар і пазмрачнеў. — Сітуацыя дурная… Чым больш стануць пляткарыць — тым мацней мы будзем абароненыя. Але тым больш ганьбы для мяне і гора для маёй сям’і… Для Саламеі…

Пранціш скептычна хмыкнуў — шмат каму тая ганьба за найвялікшы гонар, а сам аж гарэў ад цікаўнасці: што ж здарылася з Лёднікам у палацы? Колькі праўды акажацца ў плётках? З доктара ўдалося выцягнуць толькі, што яе вялікасць пасля вячэры зажадала ўпэўніцца ў праўдзівасці сцверджання, што Разанцаў сябра не шкадаваў і следства ў дачыненні прафесара было суровым, а для гэтага ж неабходна пабачыць доказы на ўласныя вочы. Для чаго загадала даверанай фрэйліне таемна прывесці вучонага ліцвіна ў свой пакой.

А як там далей — снегам замяло. Полацкі алхімік зацяўся, як камень.

І хаця снег за вакном карэты паўсюль ляжаў аднолькава белы, неўзабаве павінны былі пачацца беларускія землі.

РАЗДЗЕЛ АДЗІНАЦЦАТЫ

ЯК ЛЁДНІКА І ВЫРВІЧА ДОМА СУСТРЭЛІ

Продкі ведалі, што хату нельга ставіць на тым месцы, дзе калісьці праходзіла дарога, пралілася чыясьці кроў ці закапаныя чыісьці косткі… А што месца чыстае, пераканацца лёгка: паставіў гаршчок з мёдам, калі мурашы набягуць — усё добра…

Невядома, ці па ўсіх правілах быў пабудаваны дом з зялёнымі аканіцамі, у якім жыла сям’я віленскага прафесара Лёдніка, ці прыбеглі б да мёду мурашы — цяжка знайсці на беларускай зямлі месца, дзе б не пралілася кроў, не ступала нага ворага. Але цяпер гэты дом больш не звязваўся з паняццем бяспекі і абароны… Баўтрамей Лёднік і Пранціш Вырвіч моўчкі стаялі і глядзелі на будынак з выбітымі шыбамі, з паламанымі бярозкамі пад вокнамі. Колькі разоў Вырвіч глядзеў на гэтыя бярозкі, то прыбраныя ў магнацкія залатыя саеты, то ў дыяменты, то ў зялёныя рызманы, і складаў вершы… Падобна, гаспадар дома проста баіцца зайсці далей брамы — твар доктара быў бялей снега, вусны дрыжэлі…

Але вось пачуўся вясёлы брэх Піфагора, а з дзвярэй выбеглі пані Саламея і паніч Алесь, паказаўся ўсхваляваны Хвэлька, і пацалункі і абдоймы на нейкі час адагналі трывогу.

Але ў доме — такім знаёмым, з партрэтам Арыстоцеля і сіня-белым гадзіннікам-вазай на каміне — першае пытанне ўсё-ткі было, «Што тут здарылася?».

Пані Саламея апусціла вочы.

— Ведаеш, Пане Каханку адмяніў стварэнне кадэцкага корпусу ў Італіі… І чуткі пайшлі, што гэта Бутрым вінаваты.

— Што? — не вытрымаў Пранціш. — Ды ён за выратаванне будучых кадэтаў такое прайшоў!

— А што вы хацелі? — усміхнулася збялелымі вуснамі Саламея. — Гэта, панове, Беларусь. Тут першае памкненне — паспець абліць гразёю першым, знайсці ворага сярод сваіх. Кажуць, Бутрым паехаў у Санкт-Пецярбург, каб усіх змоўшчыкаў здаць, а ўзамен атрымаў ад царыцы пост рэктара, месца пры расейскім двары, ну тут ужо ў каго як фантазія працуе…

Пранціш не мог паверыць у такую подласць… Ён жа шчыра верыў, што зараз іх з Лёднікам сустрэнуць, як герояў! Пан Рысь вунь сына ў гонар Бутрыма назваў!

— Гэта ж Пане Каханку хоча з царыцай дамовіцца! Ці лянота яму стала пачынаць клопатную справу… Як маглі на Бутрыма ўсё навесіць! Чаму яны вокны не б’юць самім расейцам, ці тым, хто ім адкрыта служыць?

— Таму, што сваіх біць лягчэй, — уздыхнула Саламея. — Праваслаўныя нашы, з прыходу, таксама са мной перасталі вітацца… Гавораць, Бутрым езуітам прадаўся, у змовах іхніх удзел бярэ… Шпіталь улады зачынілі, маўляў, зараза там разводзіцца, на ўвесь горад пошасць можа пачацца. І зноў для ўсіх — доктар вінаваты…

Лёднік на імгненне прыкрыў вочы, як ад болю, але амаль не здзівіўся.

— Пазнаю цябе, Айчына… Што ж, нармальная беларуская сітуацыя, — прафесар пагладзіў жонку па галаве, дакрануўся вуснамі да цёмных бліскучых косаў. — Паколькі я праваслаўны, выходзіць, вораг тым, хто абараняе незалежнасць Рэчы Паспалітай ад Расіі і пры гэтым пазбаўляе праваслаўных усіх правоў… А паколькі лічу сябе не рускім, а ліцвінам, беларусам, і не хачу ісці на службу расейцам, значыць, вораг Генеральнай канфедэрацыі і Расіі. — Прафесар падхапіў на рукі сына, сумна ўсміхнуўся. — Зерне паміж жорнамі… Мне не падабаецца, што канцылярыі і навучальныя ўстановы перайшлі на польскую мову — але не хачу, каб яе замяніла расейская, бо ўсё роўна не дадуць гучаць беларускай, мове Статутаў, мове Скарыны… А значыць, мне будуць біць вокны і калом гнаць у тую ці іншую партыю.

— А што ж рабіць? — разгубіўся Пранціш, і Арыстоцель з партрэту сумна паглядзеў на запхнутыя анучамі вокны.

— Пакуль што мы будзем адпачываць, ад’ядацца і лячыцца! — рашуча скамандвала Саламея, і Алесік, забыўшыся, што ён ужо вялікі, і такому шляхціцу не пасуе сядзець на руках, яшчэ мацней абняў за шыю татку.

Асобнай размовы заслугоўвала пераўтварэнне пана Вырвіча з русявага ліцвіна ў егіпецкага брунета, якое выявілася, калі Пранціш неахвотна сцягнуў з сябе шапку. Алесік доўга скакаў вакол, паказваючы пальцам на «падмененага» дзядзьку і рагочучы, пані Саламея запэўніла, што Пранціш выглядае найлепшым чынам… А Вырвіч з тугой усведамляў, што давядзецца альбо пагаліць галаву па старажытным сармацкім звычаі — некаторыя яшчэ і сёння так учынялі, праўда, пакідаючы доўгі чуб, альбо не здымаць шапку ці хадзіць увесь час у парыку… А што рабіць у шапцы ў храме, ці пры сустрэчы з шаноўным чалавекам? І ў парыку, у нямецкім строі не ў кожную ліцвінскую кампанію сунешся, калі ты не замежнік. Шляхціц павінен шанаваць сармацкія звычаі, бо калі ўвесь час будзе хадзіць у нямецкім строі, за фармазона палічаць, высмейваць пачнуць. Гэта доктар можа сабе дазволіць у замежнае апранацца. А Вырвіч — драгун каралеўскай харугвы, у яго форма…

— Калі давядзецца ісці куды без парыка, забінтуеш мне галаву… — змрочна сказаў ён Лёдніку, які не бачыў нічога асаблівага ў часовай чарнавалосасці Вырвіча. — Пакуль валасы не адрастуць, буду казаць, што паранілі мяне ў Масковіі!

Доктар трошкі паздзекваўся, але ўрэшце, задумліва памацаўшы валасы вучня, паабяцаў, што заўтра ж намяшае расчынне, якое справіцца нават з індыйскай басмай, і верне Пранцішу няхай не дакладна такі самы колер валасоў, але найбольш падобны. Калісьці Лёднік па мянушцы полацкі Фаўст нават філасофскі камень знайшоў… Што яму перафарбаваць нядаўняга студыёзуса!

Поделиться:
Популярные книги

Везунчик. Проводник

Бубела Олег Николаевич
3. Везунчик
Фантастика:
фэнтези
6.62
рейтинг книги
Везунчик. Проводник

Последняя Арена

Греков Сергей
1. Последняя Арена
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
6.20
рейтинг книги
Последняя Арена

Пистоль и шпага

Дроздов Анатолий Федорович
2. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
8.28
рейтинг книги
Пистоль и шпага

Дорогой Солнца. Книга вторая

Котов Сергей
2. Дорогой Солнца
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Дорогой Солнца. Книга вторая

Я – Орк. Том 6

Лисицин Евгений
6. Я — Орк
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 6

Курсант: Назад в СССР 10

Дамиров Рафаэль
10. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 10

Предатель. Цена ошибки

Кучер Ая
Измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.75
рейтинг книги
Предатель. Цена ошибки

Волк: лихие 90-е

Киров Никита
1. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк: лихие 90-е

Хозяйка лавандовой долины

Скор Элен
2. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Хозяйка лавандовой долины

Конструктор

Семин Никита
1. Переломный век
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.50
рейтинг книги
Конструктор

Лорд Системы 7

Токсик Саша
7. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 7

Оружейникъ

Кулаков Алексей Иванович
2. Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.17
рейтинг книги
Оружейникъ

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2

Дядя самых честных правил 7

Горбов Александр Михайлович
7. Дядя самых честных правил
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Дядя самых честных правил 7